Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
У Падляшскім музеі народнай культуры абралі Каралеўну «Зялёных святак»

Падляшскі музей народнай культуры пад Беластокам адзначыў «Зялёныя святкі» і ўрачыста правёў абрад «Хаджэнне з каралеўнай», які калісьці амаль знік з Падляшша.

Даслдечыца Ядвіга Канопка, якая аднавіла рытуальны абрад «Хаджэнне з каралеўнай» распавяла пра падабенства падляшскай традыцый да беларускай.

Сёлета «Зялёныя святкі» суправаджаліся конкурсам-аглядам аркестраў і спевакоў Падляшскага ваяводства, які арганізаваў Падляшскі інстытут культуры. Таксама гасцей музея чакаў кірмаш і разнастайныя майстар-класы народнай творчасці.
🖥 ‼️ Латвія забараняе вяшчанне ўсіх расейскіх каналаў, але выдае ліцэнзію "Дажджу".

📌 Латвійская Нацыянальная рада па электронных СМІ з 9 чэрвеня забараняе вяшчанне і рэтрансляцыю на тэрыторыі краіны 80 тэлевізійных каналаў, зарэгістраваных у Расеі. Рашэнне будзе дзейнічаць да заканчэння расейскай агрэсіі супраць Украіны і вяртання Крыма.

📌 Таксама рада прыняла рашэнне аб выдачы ліцэнзіі на вяшчанне тэлеканала «Дождж», які быў закрыты ў Расеі ў пачатку сакавіка. Кіраўніцтва і частка супрацоўнікаў канала пакінула Расію. Яны маюць намер аднавіць вяшчанне з Латвіі.

#вайна_ва_Украіне #телеканал_Дождж #расейскія_тэлеканалы #санкцыі #Латвійская_Нацыянальная_рада_па_электронных_СМІ

Крыніца: reform.by
Зняты з пасады гендырэктар «Белкнігі» – неафіцыйная інфармацыя

Паводле папярэдніх даных, прычына ў недастатковым прасоўванні літаратуры беларускіх выдавецтваў. Часова выконваць абавязкі кіраўніка «Белкнігі» будзе Генадзь Сілінскі.

Дарэчы, летась у інтэрв’ю расейкаму выданню Аляксандр Вашкевіч казаў, што раман Джорджа Оруэла «1984» займае чацвёртае месца сярод самых прадаваных кніг у Беларусі. Першыя два месцы – гэта кнігі лагапеда Надзеі Жукавай, трэцяе – у кнігі «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча, а далей ішлі «Каласы пад сярпом тваім» і «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча.

Крыніца: @motolkohelp
📌📖 Выдавец Андрэй Янушкевіч па-ранейшаму знаходзіцца за кратамі

📌 Яго і супрацоўніцу Насту Карнацкую затрымалі 16 траўня пасля ператрусу ў новай кнігарні “Кнігаўка”. Андрэй Янушкевіч быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля на волю ён не выйшаў. Яго асудзілі яшчэ на 10 сутак. Ён зноў не выйшаў.

📌 Наста Карнацкая была пачаткова прысуджана да 13 сутак арышту, але на волю таксама не выйшла.

#пераслед_выдаўцоў #Андрэй_Янушкевіч #Наста_Карнацкая #кнігарка_Кнігаўка
‼️Улады Беларусі адказалі на петыцыю пра недапушчэнне ліквідацыі польскіх🇵🇱 і літоўскіх🇱🇹 школ

❗️У петыцыі грамадзяне патрабавалі вярнуць навучанне на мовах нацыянальных меншасцяў, звяртаючы ўвагу на тое, што ў старой рэдакцыі Кодэксу аб адукацыі гарантавалася атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі на мовах нацыянальнай меншасці.

У адказе на петыцыю пра недапушчэнне ліквідацыі польскіх школ у Гародні і Ваўкавыску, і літоўскіх у Рымдзюнах і Пелясе ўлады проста цытуюць артыкул 82 Кодэкса аб адукацыі, які вызначае, што навучанне і выхаванне ў Беларусі можа ажыццяўляцца на беларускай або рускай мовах, і што Кодэкс вызначае магчымасць вывучаць мову і літаратуру нацменшасці ў школах.

❗️Як вынік – у польскіх і літоўскіх школах будзе па адной гадзіне ў тыдзень на гэта. 📷 newgrodno.by
📌‼️ Расейскія ваенныя караблі Чарнаморскага флота страцілі кантроль над паўночна-заходняй часткай Чорнага мора: ваенна-марскім сілам ВСУ атрымалася адкінуць іх ад украінскіх берагоў больш за на 100 км, паведамляюць у ВМС ВСУ.

📌 Адзначаецца, што расейскі марскі флот спрабуе вярнуць кантроль, выкарыстоўваючы берагавыя ракетныя комплексы і крылатыя ракеты паветранага базавання.

📌 Армія РФ разгарнула ў Крыме і ў Херсонскай вобласці берагавыя ракетныя комплексы тыпу "Баль" і "Бастыён" і перакідвае дадатковыя сілы на востраў Змяіны.

#вайна_ва_Украіне #украінская_армія #востраў_Змяіны #расейская_армія #расейскія_ваенныя_караблі

Крыніца: news.liga.net
❗️Уздоўж беларуска-украінскай граніцы стаяць расейскія вайскоўцы з ракетнымі комплексамі “Іскандэр-М”, самалётамі аператыўна тактычнай авіяцыі і зенітна-гарматныя комплексамі “Панцыр-С1” і ракетнымі сістэмамі С-400.

🇺🇦Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Адзначаецца, што на Валынскім і Палескім напрамках істотных зменаў у абстаноўцы не адзначаецца.

📷 AFP/GETTY IMAGES

#вайна #Украіна #мяжа #РФ #Іскандэр
📖Беларускія праграмісты стварылі платформу для беларускіх аўдыёкніг

🖌Праект атрымаў назву “Кніжны воз”. Тут можна знайсці аўдыёкнігі і для дарослых, і для дзяцей. Сярод выданняў, напрыклад, “Нататкі таткі” Андрэя Хадановіча, “Кот Шпрот і вежавы гадзіньнік” Ганны Янкуты, “Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў” Андрэя Скурко і іншыя творы.

🎧Для зручнасці кнігі падзеленыя на аўдыёфрагменты.

📷 facebook.com/knizhnyvoz
📌‼️ Беларускія і расейскія ВНУ выключаны з Балонскага працэсу.

📌 Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Міністэрства адукацыі і навукі РФ Дзмітрый Афанасьеў на пашыраным пасяджэнні Камітэта Савета Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры.

📌 Балонскі працэс — працэс збліжэння і гарманізацыі сістэм вышэйшай адукацыі краін Еўропы. Балонская дэкларацыя была падпісаная 19 чэрвеня 1999 года з мэтай стварэння адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Беларусь далучылася да працэсу ў 2015 годзе.

#Балонскі_працэс #беларускія_ВНУ #вышэйшая_адукацыя #выключылі_з_Балонскага_працэсу

Крыніца: reform.by
📌‼️ 32 журналісты загінулі ва Украіне з пачатку ўварвання расейскіх войскаў.

📌 Пра гэта паведаміў міністар культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка.

📌 Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», якая вядзе лік ахвярам і пацярпелым сярод журналістаў, ужо падала некалькі іскаў у Міжнародны крымінальны суд з патрабаваньнем унесьці гібель журналістаў на вайне Расеі супраць Украіны ў сьпіс ваенных злачынстваў.

#журналісты_на_вайне #вайна_ва_Украіне #журналісты_загінулі_ва_Украіне #Рэпарцёры_без_межаў
❗️Дзяніс Івашын другі год запар сустракае дзень народзінаў за кратамі. Гарадзенскаму журналісту сёння спаўняецца 43 гады.

📌Палітвязень Дзяніс Івашын ужо амаль 15 месяцаў знаходзіцца ў турме №1 у Гародні па абвінавачаннях ва ўмяшанні ў справы супрацоўнікаў унутраных органаў і здрадзе дзяржаве.

Яго жонка Вольга ў інтэрв’ю выданню “Новы Час” расказала пра тое, што за час зняволення Дзяніс не згубіў аптымізму, верыць у перамогу і сваё вызваленне, загартаваў волю, характар і дух, пашырыў свой жыццёвы і прафесійны досвед, пераасэнсаваў каштоўнасці і змяніў прыярытэты, але застаўся верным і адданым патрыётам Беларусі⚪️🔴⚪️.

Фота з сямейнага архіву #Дзяніс_Івашын #СМІ #Гародня #палітвязні
🖼Выстава раней невядомых здымкаў Палесся адкрылася ў пінскім музеі

📌Аўтар здымкаў - князь Барыс Абаленскі, які ўцёк з бальшавіцкай Расеі ў Польшчу і застаўся жыць пад Пінскам. Тут ён і зрабіў сотні здымкаў міжваеннага жыцця звычайных палешукоў і прадстаўнікоў шляхецкіх родаў, краявіды тагачаснай Піншчыны і мястэчак.

Барыс Абаленскі памёр пасля Другой Сусветнай вайны. Каля паўтысячы здымкаў 1930-х гадоў захоўвалі яго знаёмыя, а не так даўно іх паспрабавалі прадаць калекцыянерам. Такім чынам іх займеў пінчук Аляксандр Наварай, які і вырашыў, што такая спадчына павінна быць даступнай шырокай грамадскасці.

📷 sb.by