Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎼🪕🎻У Гародні 3 – 5 чэрвеня праходзіць ХІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.

📌Сёння, 4 чэрвеня, на цэнтральных вуліцах Гародні працуюць нацыянальныя падворкі.

📌5 чэрвеня – у заключны дзень фестывалю – усіх ахвотных прыме Аўгустоўскі канал. Тут абяцаюць багатую і разнастайную праграму.
‼️Пад Кіевам эксгумавалі ўжо больш за 1300 цел мірных жыхароў

Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Украіны🇺🇦

🔻У ведамстве адзначылі, што асобы больш чым 200 чалавек не ўстаноўлены.

Пасля правядзення следчых дзеянняў на месцы пахаванняў, іх накіравалі ў морг для правядзення судова-медыцынскіх экспертызаў.

Нагадаем, што Кіеўская вобласць была вызвалена ад расейскіх войскаў 2 красавіка. Пасля гэтага ў вызваленых гарадах і вёсках былі зафіксаваныя масавыя выпадкі забойстваў мірных жыхароў. Людзей знаходзілі на вуліцах, у брацкіх магілах, склепах і студнях.

📷 Поліція Київської області

#вайна #Украіна #эксгумацыя #забойствы #генацыд
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага адзначаныя ўзнагародамі «За баявыя заслугі» і « Україна — понад усе!» ад Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны🇺🇦.

⚪️🔴⚪️Па інфармацыі палка, яны ўзнагароджаныя «за неверагодную мужнасць, праяўленую пры выкананні баявых заданняў».

Відэа: полк Кастуся Каліноўскага
‼️Еўразвяз пачаў працу над сёмым пакетам санкцый

🇵🇱Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблонскі.

"Шосты пакет санкцый супраць Расеі, прыняты Саветам ЕЗ, з’яўляецца адным з найбольшых посьпехаў польскай дыпламатыі за апошнія гады", – заявіў Павел Яблонскі. На ягоную думку, гэтага пакуль недастаткова, але гэта перакрые грошы і магчымасці Уладзіміра Пуціна фінансаваць вайну.

На пытанне, ці пачалася ўжо праца над наступным пакетам санкцый, Яблонскі адказаў станоўча: "Канешне так. Санкцыі павінны быць яшчэ больш жорсткімі – у кантэксце газу, які Расея ўсё яшчэ можа прадаваць, у кантэксце адключэння ўсіх расейскіх банкаў ад сістэмы SWIFT. Неабходна таксама ўвесці эмбарга на тэхналогіі, якія ўсё яшчэ могуць пастаўляцца ў Расею і выкарыстоўвацца ёю ў сваёй прамысловасці".

📷 РАР

Крыніца: РАР
🎾 Іга Свёнтэк стала двухразовай чэмпіёнкай „Ралан Гарос”.

🎾 Крысціна Дзмітрук выйшла ў фінал турніру ІТФ у Тбілісі.

⚽️ Роберт Левандоўскі ўзгадніў трохгадовы кантракт з „Барселонай”.

⚽️ Крышціяну Раналду прызнаны найлепшым гульцом „Манчэстэр Юнайтэд” па выніках сезона.

⚽️ Аляксандр Хацкевіч можа стаць галоўным трэнерам луганскай „Зары”.

Падрабязней спартовыя навіны на сайце і ў аплікацыі Радыё Рацыя
📖📚 У Тбілісі праходзіць фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова". 📌Сярод гасцей "Прадмовы" ў Тбілісі — беларускія і грузінскія прадстаўнікі культуры. 📚 А менавіта: Уладзімір Някляеў з прэзентацыяй кнігі „Гэй Бэн Гіном”, заснавальнік першага незалежнага грузінскага выдавецтва „Азры” Мамука Хантадзэ, публіцыст Севярын Квяткоўскі, журналіст Зміцер Лукашук, паэт Шота Іяташвілі ды іншыя.

#фестываль_Прадмова #Уладзімір_Някляеў #Зміцер_Лукашук #Севярын_Квяткоўскі #Шота_Іяташвілі #Мамука Хантадзэ

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У мабільных дадатках Telegram больш не працуе праўладны тэлеграм-канал «Жёлтые сливы».

📌 На ім, апроч іншага, публікаваліся «пакаяльныя відэа» і асабістыя звесткі затрыманых па палітычных матывах.

#лукашэнкаўся_ідэалогія #жоўтыя_слівы #рэпрэсіі #тэлеграм_каналы
📌 У суботу ў Менск прыляцеў кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Кірыл. 📌 Ён будзе ўдзельнічаць у святкаванні 1030-годдзя ўстанаўлення праваслаўя на беларускіх землях і ў мерапрыемствах у памяць аб прападобнай Еўфрасінні Полацкай. 📌 Таксама ў планах – сустрэча з Лукашэнкам.

#патрыярх_Кірыл #Мінск #РПЦ #БПЦ #Руская_праваслаўная_царква

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️⚡️ У Казахстане праходзіць рэферэндум па змяненні Канстытуцыі. 📌 Праект Канстытуцыі прадугледжвае забарону на пакаранне смерцю. 📌 Паўнамоцтвы прэзідэнта скарачаюцца. 📌 Выбары ў Казахстане будуць праходзіць па змяшанай сістэме: 70% парламента будуць абірацца па партыйных спісах, астатнія - у індывідуальных акругах.

#Казахстан #змены_у_Канстытуцыі #забарона_на_пакаранне_смерцю #Паўнамоцтвы_прэзідэнта_скарачаюцца

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🎼 Фестываль акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi” (“Вялікае мастацтва аргана”) пройдзе з 18 чэрвеня па 18 верасня ў 12-ці мясцовасцях краіны.

#фестываль_арганнай_музыкі_Ars_Magna_Organi #Пінск #арганы_Беларусі #Ліда #Гародня

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 5 чэрвеня – дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы зямлі беларускай. 📌 Еўфрасіння стала першай усходне-славянскай жанчынаю, якую праваслаўная царква абвясціла святой.

#Еўфрасіння_Полацкая #Полацк #дзень_памяці_прападобнай_Еўфрасінні_Полацкай #Крыж_Еўфрасінні_Полацкай

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Праваабаронца Алесь Рамановіч звярнуўся да кіраўніцтва Пінскай міжраённай пракуратуры. 📌 Яго выклікалі ў гэтае ведамства, каб ён напісаў заяву пра выхад з прафсаюза РЭП, і афіцыйна папярэдзілі пра адказнасць за ўдзел у так званым “экстрэмісцкім фарміраванні”. 📌 У сваім лісце праваабаронца просіць патлумачыць, на якой падставе пракуратура збірае такія заявы.

#прафсаюз_РЭП #Алесь_Рамановіч #экстрэмісцкае_фарміраванне #пераслед #рэпрэсіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Стала вядома, што Анджэю Пачобуту сталі моцна блакаваць перапіску з сынам. 📌 Хутчэй усяго таму, што яны пішуць адзін аднаму на польскай мове. 📌 Жонка журналіста Аксана Пачобут паведаміла, што вярнуўся чарговы ліст з пазнакай “НЕ ПРОШЛО ЦЕНЗУРУ”.

#Анджэй_Пачобут #палітвязні #пераслед_палякаў_у_Беларусі #блакаванне_перапіскі #цэнзура

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📷 🎥 Суботнім вечарам старая камяніца па адрасе: вул. Сабескага, 22 стала «кінатэатрам» пад адкрытым небам. 📷 На фасадзе будынку дэманстраваліся фотаздымкі жыхароў Беластока Баляслава Аўгустыса амаль стогадовай даўніны.

📌 Такі вечаровы фотапаказ – адно з мерапрыемстваў па ратаванні 13 старых дамоў горада ў межах праекту «У выратаванне старых дамоў», які рэалізуецца беластоцкай кааліцыяй 9 няўрадавых арганізацый і нефармальных груп.

#Беласток #Баляслаў_Аўгустыс #ратаванне_старых_камяніц #Уршуля_Дамброўская #Гжэгаж_Дамброўскі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Змены палітычнага рэжыму ў Беларусі не за гарамі, – упэўнены палітвязень Мікалай Статкевіч. 📌 З гэтым прагнозам згодна і яго жонка Марына Адамовіч, якой нядаўна ўдалося сустрэцца з Мікалаем.

#Мікалай_Статкевіч #палітвязні #змнены_у_Беларусі #рэжым_у_Беларусі #Марына_Адамовіч

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Вячаславу Рагойшу – 80 гадзіну

5 чэрвеня ў слыннага літаратуразнаўцы, крытыка, перакладчыка, паэта, доктара філалагічных навук, прафесара Белдзяржуніверсітэта пачэсны юбілей – 80 гадоў.

Родам Вячаслаў Рагойша з вёскі Ракаў Валожынскага раёна.

Вячаслаў Рагойша даследуе праблемы гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскія літаратурныя ўзаемасувязі, паэтыку літаратурнага твора, пытанні тэорыі і практыкі мастацкага перакладу. Ён выявіў і апублікаваў шэраг невядомых архіўных матэрыялаў па беларускай літаратуры XIX стагоддзя, па творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі, Сяргея Палуяна, Старога Ўласа і іншых.

Больш на Радыё Рацыя і ў аплікацыі
"У Лукашэнкі ёсць страх, што народ зноў выйдзе на вуліцы і тых сілавых структур, якія ёсць, не хопіць для абароны", - Валер Карбалевіч.

Палітычны аналітык і кандадат гістарычных навук Валер Карбалевіч у эфіры нашага радыё тлумачыць, чаму Лукашэнка хоча стварыць народнае апалчэнне і дае зброю супрацоўнікам МНС, а таксама чаму ні Расея, ні Беларусь, ні Украіна не называе вайну вайной.

Цалкам паслухаць размову з палітолагам на Радыё Рацыя і ў нашай аплікацыі