Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.5K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 15 чэрвеня ў маларыцкім судзе распачнецца суд над палітзняволенай Людмілай Рамановіч. 📌Актывістку затрымалі 4 красавіка, а потым змясцілі ў берасцейскае СІЗА.📌 Людмілу абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.

#Людміла_Рамановіч #палітвязні #Следчы_камітэт #Маларыта #пераслед_актывістаў
📌 За тры месяцы вайны амаль 14 мільёнаў украінцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы, у асноўным гэта жанчыны і дзеці, адзначыў Амін Авад, памочнік Генеральнага сакратара і каардынатара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па крызісных сітуацыях ва Украіне. 📌‼️ Такога маштабу і хуткасці перамяшчэння не было ў гісторыі.

#вайна_ва_Украіне #Амін_Авад #бежанцы #крызісная_сітуацыя_ва_Украіне #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 ✈️ Расейскія авіяцыйныя ўлады працягнулі часовую забарону на палёты ў аэрапорты шэрагу гарадоў з-за расейска-ўкраінскай вайны. ✈️ Рэжым часовага абмежавання палётаў у 11 расейскіх аэрапортаў працягнуты да 12 чэрвеня 2022 года.

#паветранаяе_злучэнне #вайна #расейскія_авіялініі #абмежаванне_палётаў #расавіяцыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Згодна з ваенным указам, які апынуўся ў руках журналістаў The Wall Street Journal, а таксама паводле заведзеных на вайскоўцаў спраў, сотні расейскіх салдат збеглі ад баявых дзеянняў ва Украіне ці адмовіліся ваяваць ад пачатку вайны.

#дэзертыры #вайна_ва_Украіне #расейскія_салдаты #збеглі_ад_баявых_дзеянняў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌🎬 Дабрачынны кінапрагляд для ўсіх жадаючых прайшоў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, што ў Вільні. 🎥 Гледачы змаглі ўбачыць тры фільмы ўкраінскага калектыву рэжысёраў і мастакоў “FreeFilmers”, якія распавядаюць пра культуру і працу Усхода Украіны ў прамежку паміж 2014 годам і паўнамасштабнай вайной.

#украінскае_кіно #Марыупаль #FreeFilmers #Вільня #ЕГУ

Больш на сайце Радыё Рацыя.
❗️Сёння на Піншчыне дэсантнікі фарсіравалі Піну, вучэнні разгарнуліся каля Пінска, а пасля водны марш-кідок прайшоў уздоўж гарадской набярэжнай.

Мерапрыемства ладзіцца ў межах чарговай праверкі сіл рэагавання.

🔻Наплыў вайскоўцаў у сталіцу Палесся быў заўважны яшчэ тры дні таму.

📷 капітан Максім Гарлуковіч, «Ваяр»
‼️У Тбілісі распачаўся фестываль інтэлектуальнай кнігі „Прадмова”

📖Сярод гасцей на мерапрыемстве — беларускія і грузінскія прадстаўнікі культуры: Уладзімір Някляеў з прэзентацыяй кнігі „Гэй Бэн Гіном”, заснавальнік першага незалежнага грузінскага выдавецтва „Азры” Мамука Хантадзэ, публіцыст Севярын Квяткоўскі, журналіст Зміцер Лукашук, паэты Лінор Гаралік і Шота Іяташвілі ды іншыя.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Патрыярх Кірыл знаходзіцца з візітам у Беларусі.

Кіраўнік РПЦ прыбыў у Беларусь сёння. Ён усклаў кветкі да Манумента Перамогі ў Менску. Увечары патрыярх узначаліць богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы.

☦️Заўтра адправіцца ў Полацак, дзе пройдуць асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях і заснавання Полацкай епархіі.

📌У планах таксама – сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

У Беларусі патрыярх Кірыл прабудзе тры дні.

Крыніца: sputnikby

📷 скрыншот з відэа
🎼🪕🎻У Гародні 3 – 5 чэрвеня праходзіць ХІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.

📌Сёння, 4 чэрвеня, на цэнтральных вуліцах Гародні працуюць нацыянальныя падворкі.

📌5 чэрвеня – у заключны дзень фестывалю – усіх ахвотных прыме Аўгустоўскі канал. Тут абяцаюць багатую і разнастайную праграму.
‼️Пад Кіевам эксгумавалі ўжо больш за 1300 цел мірных жыхароў

Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Украіны🇺🇦

🔻У ведамстве адзначылі, што асобы больш чым 200 чалавек не ўстаноўлены.

Пасля правядзення следчых дзеянняў на месцы пахаванняў, іх накіравалі ў морг для правядзення судова-медыцынскіх экспертызаў.

Нагадаем, што Кіеўская вобласць была вызвалена ад расейскіх войскаў 2 красавіка. Пасля гэтага ў вызваленых гарадах і вёсках былі зафіксаваныя масавыя выпадкі забойстваў мірных жыхароў. Людзей знаходзілі на вуліцах, у брацкіх магілах, склепах і студнях.

📷 Поліція Київської області

#вайна #Украіна #эксгумацыя #забойствы #генацыд
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️Байцы палка імя Кастуся Каліноўскага адзначаныя ўзнагародамі «За баявыя заслугі» і « Україна — понад усе!» ад Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны🇺🇦.

⚪️🔴⚪️Па інфармацыі палка, яны ўзнагароджаныя «за неверагодную мужнасць, праяўленую пры выкананні баявых заданняў».

Відэа: полк Кастуся Каліноўскага
‼️Еўразвяз пачаў працу над сёмым пакетам санкцый

🇵🇱Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблонскі.

"Шосты пакет санкцый супраць Расеі, прыняты Саветам ЕЗ, з’яўляецца адным з найбольшых посьпехаў польскай дыпламатыі за апошнія гады", – заявіў Павел Яблонскі. На ягоную думку, гэтага пакуль недастаткова, але гэта перакрые грошы і магчымасці Уладзіміра Пуціна фінансаваць вайну.

На пытанне, ці пачалася ўжо праца над наступным пакетам санкцый, Яблонскі адказаў станоўча: "Канешне так. Санкцыі павінны быць яшчэ больш жорсткімі – у кантэксце газу, які Расея ўсё яшчэ можа прадаваць, у кантэксце адключэння ўсіх расейскіх банкаў ад сістэмы SWIFT. Неабходна таксама ўвесці эмбарга на тэхналогіі, якія ўсё яшчэ могуць пастаўляцца ў Расею і выкарыстоўвацца ёю ў сваёй прамысловасці".

📷 РАР

Крыніца: РАР
🎾 Іга Свёнтэк стала двухразовай чэмпіёнкай „Ралан Гарос”.

🎾 Крысціна Дзмітрук выйшла ў фінал турніру ІТФ у Тбілісі.

⚽️ Роберт Левандоўскі ўзгадніў трохгадовы кантракт з „Барселонай”.

⚽️ Крышціяну Раналду прызнаны найлепшым гульцом „Манчэстэр Юнайтэд” па выніках сезона.

⚽️ Аляксандр Хацкевіч можа стаць галоўным трэнерам луганскай „Зары”.

Падрабязней спартовыя навіны на сайце і ў аплікацыі Радыё Рацыя