Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Ці перад намі новы падзел Еўропы?

Заходнееўрапейскія краіны неяўна падтрымліваюць Расею, а Вялікабрытанія стварае новы палітычны саюз у супрацьвагу ЕС.

Уладзімір Хільмановіч у сваім аўтарскім блоге паспрабаваў разабрацца ў новай рэчаіснасці, якая паўстае проста ў нас на вочах.

Чытайце на сайце і ў мабільнай аплікацыі!
‼️"Няма абсалютна ніякага апраўдання для гэтага гвалту. Гэты канфлікт жудасны, неапраўданы і не прыносіць нічога, акрамя болю, страху і нянавісці!" – легендарны бразільскі футбаліст Пеле заклікаў Уладзіміра Пуціна спыніць вайну ва Украіне🇺🇦.

«Уладзімір Пуцін!
Зборная Украіны спрабуе хаця б на 90 хвілін забыцца пра тую трагедыю, якая да гэтага часу ахоплівае яе краіну. Змагацца за месца на чэмпіянаце свету - гэта ўжо складаная задача, амаль невыканальная цяпер, калі на коне так шмат жыццяў. Я хачу выкарыстаць гэты матч як магчымасць звярнуцца з просьбай: спыніце тое, што адбываецца!

Войны існуюць толькі для таго, каб падзяляць нацыі, і ніякая ідэалогія не можа апраўдаць забойства нявінных. Магчымасць спыніць гэты канфлікт — у вашых руках. Тых, якія я паціскаў падчас нашай апошняй сустрэчы ў Маскве ў 2017 годзе"
, — напісаў бразілец у адкрытым лісце да расейскага прэзідэнта перад першым стыкавым матчам украінцаў з Шатландыяй у адборы да ЧС-2022.

📷 championat.com
🖌У 2014 годзе пабачылі свет успаміны Арсеня Ліса, выдадзеныя “Кнігазборам”. Кніга цікавая рознымі падрабязнасцямі. Ліс піша пра тое, як наведваў Максіма Танка ў лечкамісіі за тыдзень да смерці, і яны паўтары гадзіны гаварылі на розныя тэмы, сярод якіх незразумелыя смерці і заказныя палітычныя забойствы.

Размаўлялі пра Янку Купалу, з якім быў апошнія дзесяць дзён разам: спачатку на кватэры ў мастака Елісеева, а затым ў гасцініцы „Масква”. Пра тое, як ледзьве не стаў міжвольным сведкам трагічнай гібелі знакамітага акцёра Саламона Міхоэлса.

Тэкст успамінаў напісаны Арсенем Лісам ў 1997 годзе.

Больш у блогу Паліны Сцепанекі
☦️Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Ушэсце Ісуса Хрыста. Гэтае свята ўсталяванае ў гонар біблейкай падзеі, калі на саракавы дзень па Вялікадні ўваскрослы Ісус быў узяты на неба ў сваім целе ў прысутнасці апосталаў.

“Мы праз гэтую падзею бачым, што Сын Божы ёсць Бога-чалавек. Часта задаюць пытанне вернікі: Ісус Хрыстос ніводнага разу не называў сябе ў Евангеллі Богам. Але мы праз гэтае свята бачым, што сам Хрыстос паказаў нам сваю боскую прыроду”, - так тлумачыць сімвалізм свята святар Міхаіл Лабковіч.

А ў беларускай народнай традыцыі Ушэсце Хрыста лічылася пачаткам сапраўднага лета. У старажытнасці галоўнай просьбай на свята было тое, каб Бог даў урадлівага лета🌞.
🚙У часы позняга сацыялізму валодаць аўтамабілем маглі толькі нямногія грамадзяне CCCР. Для таго каб сесці за стырно ўласнай машыны, недастаткова было мець грошы. Шчасце варта было выпакутаваць.

Апантаныя аматары аўтамабіляў і вандроўнікі браты Юрка і Лявон Луцкевічы па вяртанні з Калымы набылі сабе аўтамабіль, які ў перапісцы з сябрамі па гулагаўскім мінулым ласкава называюць “Бобікам”. Верагодна, гаворка ідзе пра савецкі вайсковы джып “ГАЗ-67”.

Больш пра вандроўкі братоў Луцкевічаў і пакуты аўтаўласнікаў часоў СССР даведаемся ў перадачы Міколы Бянько “Бобік” – не раскоша, а сродак перасоўвання. На якіх аўтамабілях ездзілі беларускія антысаветчыкі?”. Тэкст падрыхтаваны ў межах аўтарскай праграмы “Луцкевічы. Джэнтльмены ў БССР”.

📷 warbook.club
Рэжым помсціць незалежным журналістам

❗️З 6-га чэрвеня ў Беларусі пачынаюцца новыя закрытыя суды над палітвязнямі-журналістамі. Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

“Гэта помста, якая нам не зразумелая. Любога журналіста могуць выцягнуць паўторна, абвінаваціць яго ў чым заўгодна і трымаць бясконца”, - адзначыла Анастасія Роўда.

На прыкладзе жураналісткі Кацярыны Андрэевай сітуацыю з незалежными СМІ акрэслілі дырэктар выдання “Наша Ніва” Анастасія Роўда і журналіст, муж Андрэевай, Ігар Іліяш.

Больш на Радыё Рацыя 📷 ЕРА
❗️Пабудову плота на польска-беларускай мяжы плануюць завершыць у канцы чэрвеня

Плот мае абмежаваць нелегальную міграцыю з Беларусі і дапамагчы польскім памежнікам у іх штодзённай службе.

Агароджа вышынёй больш за 5 метраў знаходзіцца ўжо амаль на 110 з запланаваных 186 кіламетраў. Пасля пабудовы плоту на ім будзе ўсталяваная электронная сістэма, у тым ліку камеры і датчыкі. Кошт інвестыцый складае мільярд шэсцьсот мільёнаў злотых.

Фота: Reuters
“Я ўжо бачыў вайну 2014-га ва Украіне. Але зараз там сітуацыя іншая”, – прызнаецца Павел Рэшка - польскі🇵🇱 ваенны карэспандэнт, які днямі вярнуўся з вайны ва Украіне🇺🇦.

Сітуацыя ва Украіне цяпер далёка не адназначная, але адмаўляцца ад барацьбы нельга, –лічыць журналіст. Хутка ён ізноў накіруецца на поле баявых дзеянняў.

Больш на Радыё Рацыя

📷 facebook.com/ReszkaPa
Паводле народнага дэпутата Украіны 4-га склікання Аляксандра Марчанкі, беларусы не гатовыя да свабоды.

Ён лічыць, што павінна прыйсці новая фармацыя маладых беларусаў, якой будуць невядомыя мінусы дэмакратаў і добра вядомыя мінусы дыктатуры.

Больш на Радыё Рацыя

Ці згодныя Вы з гэтым?
Вайна, якую развязала пуцінская РФ супраць Украіны, з’яўляецца не толькі самай маштабнай у Еўропе ў перыяд пасля ІІ Сусветнай, але і шмат у чым інавацыйнай у плане інфармацыйнага ўздзеяння на суперніка.

І калі Расея зрабіла стаўку на тэлепрапаганду, то Украіна дзейнічае больш сучасна.

"Пра асаблівасці расейска-ўкраінскай інфармацыйнай вайны" даведаемся з блогу Міколы Бянько.
‼️Амасадарка ЗША🇺🇸 Джулі Фішэр наведала 1 чэрвеня Беларускі дом у Варшаве.

З "Госцем Рацыі" – кіраўніком Беларускага дому ў Варшаве Алесем Зарэмбюком паразмаўлялі пра візіт Джулі Фішэр, з якой абмеркавалі далейшыя супольныя намаганні розных ініцыятываў грамадзянскай супольнасці, як унутры Беларусі, так і ў замежжы – у Беластоку, Варшаве, Вільні, у іншых еўрапейскіх краінах, у тым ліку за акіянам, а таксама падтрымку Злучанымі Штатамі незалежнасці Беларусі.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Амбасадары краін-чальцоў ЕЗ прынялі шосты пакет санкцый супраць Расеі за яе ўварванне ва Украіну

🔻Эмбарга на расейскую нафту не будзе поўным, але ахопіць звыш 90% паставак.

🔻 Патрыярха Кірыла вывелі з санкцыйнага спісу на патрабаванне Вугоршчыны.

Больш на Радыё Рацыя

📷 ukrinform.ua
У Беластоку прайшлі чарговыя заняткі курсаў „Мова Нанова”🤍❤️🤍.

Спецыяльнай госцяй заняткаў была стваральніца і кіраўніца фальклорнага гурта пры Беларускім універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі «Гаманіна» – Наталля Сазановіч, якая вымушаная была пакінуць Беларусь і жыве зараз ў Бельску-Падляшскім.

Больш на Радыё Рацыя
Інтэрнэт-рэсурс Koska.media часова прыпыніў сваю працу і працуе зараз над зменай назвы.

Аднак спецыфіка яго працы застанецца нязменнай.

"Наша канцэпцыя — гэта гісторыя пра рэгіёны ў аспекце тых праблем, якія там існуюць. Мы праз гісторыю герояў, праз гісторыю пэўных падзеяў, будзем разбірацца ў сутнасці гэтых падзяў. І таксама гэта праект, звязаны з гарадамі Беларусі. Мы шукаем ураджэнцаў гэтых гарадоў, якія могуць расказаць, што яны любяць, што б яны там змянілі і чаму абавязкова туды вярнуцца, калі гэта стане магчымым", - кажа адзін з заснавальнікаў інтэрнэт-рэсурса – журналіст Ігар Палынскі.

Больш на Радыё Рацыя
🔺Чарнаморскі шантаж Пуціна падрыхтаваў для Беларусі «здзелку з д’яблам».
🔺Наколькі Берлін гатовы падтрымліваць Кіеў?
🔺Датчане – за агульную з ЕЗ абаронную палітыку.
🔺Венгрыя абмежавала рост коштаў на бензін.
🔺Луўр: чаму Джаконду выпацкалі тортам?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў нашым аглядзе.
«Амбіцыйны ЕЗ павінен мець і амбіцыйны бюджэт», - Матэуш Маравецкі

Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен наведала Польшчу ў сувязі з зацвярджэннем Еўракамісіяй Нацыянальнага плана рэканструкцыі, дзе сустрэлася з прэзідэнтам Анджэем Дудам і прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім.

«Сёння наша падтрымка з’яўляецца важным крокам да выплаты Польшчы больш за 35 млрд еўра ў бліжэйшыя гады. Гэта першы крок, і грошы будуць выплачаныя, калі будуць зробленыя рэформы і інвестыцыі» – сказала Урсула фон дэр Ляен.

Больш на Радыё Рацыя
За антываенны ліст - у берасцейскае СІЗА

15 чэрвеня ў маларыцкім судзе пачнецца судовы працэс над палітзняволенай Людмілай Рамановіч. На пачатку сакавіка жанчына даслала антываенны ліст на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі, а 4 красавіка яе затрымалі і пасадзілі ў берасцейскае СІЗА. Рамановіч вінавацяць у абразе Лукашэнкі, якая нібыта была ў яе лісце.

Падрабязней на Радыё Рацыя
🎾 Свёнтэк стала першай фіналісткай „Ралан Гарос”
⚽️ Іспанія і Партугалія згулялі ўнічыю ў першым туры Лігі нацый
⚽️ Неймар аформіў дубль у спарынгу з камандай Паўднёвай Карэі
⚽️ Кірыл Альшэўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера „Ліепаі”
🏒 Мароз папоўніў склад менскага „Дынама”

📸 Getty Images
Падрабязней спартовыя навіны на Радыё Рацыя