Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.5K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🔻Беларусь у 2022 годзе страціць 30% экспарту з-за санкцый Захаду.
🔻Пераслед уйгураў: новая ўцечка з Сіньцзяна.
🔻Прэзідэнт Венгрыі раззлавала румынскі ўрад.
🔻Гішпанія: на парадку дня – абнаўленне дзяржаўных службаў.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#Санкцыі #Гішпанія
У Швейцарыі будуць судзіць экс-байца беларускага САХРу Гараўскага

Праз некалькі месяцаў у Швейцарыі пачнецца судовы працэс па справе Юрыя Гараўскага – экс-байца САХРу ўнутраных войскаў МУС Беларусі, які амаль тры гады таму прызнаўся ў саўдзеле ў выкраданні і забойстве ў 1999 годзе палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.

Летась паводле яго слоў, выклікалі на першы допыт, які працягнуўся каля 12 гадзін. Потым, у верасні, быў яшчэ адзін. Пасля гэтага пракуратура Швейцарыі ўзбудзіла крымінальную справу. Пацярпелымі па ёй праходзяць Алена Захаранка, дачка зніклага экс-міністра ўнутраных спраў РБ Юрыя Захаранкі, і Валерыя Красоўская, дачка зніклага без вестак бізнесмена Анатоля Красоўскага. З кастрычніка 2018 года Юры Гараўскі жыве ў Швейцарыі, там ён атрымаў прытулак.

Крыніца: Deutsche Welle
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шакуючыя кадры з мяжы

"Я бачыў шмат дрэннага, але тут проста кашмар" - піша польскі журналіст, Пётр Чабан.

На відэа апублікаваным журналістам бачна, як лукашэнкаўцы асабліва жорстка збіваваюць уцекачоў. Запіс быў зроблены некалькі дзён таму

🎥 Piotr Czaban / Twitter
А ў вас ужо ёсць нашая новая аплікацыя? 🤔😁

Спампаваўшы прыладу Радыё Рацыя вы можаце:
🔻 чытаць нашыя навіны без VPN
🔻 слухаць радыё онлайн

Далучайцеся і будзце ў самым цэнтры падзеяў!

Спасылкі для пампавання:
📌Android: https://tiny.pl/9scps
📌iOS: https://tiny.pl/9scpl
Уладзімір Арлоў пачаў у Варшаве цыкл гістарычных лекцый

„Я прачытаю шэсць лекцый, якія ахопяць перыяд ад старажытных беларускіх княстваў да абвяшчэння незалежнасці БНР”, – кажа Уладзімір Арлоў:
"Хаця я і пісьменнік, я маю права чытаць такія лекцыі, у мяне гістарычная адукацыя. Я цэлую бібліятэку кніг выдаў: гістарычнай прозы мастацкай 10 кніг і больш за 10 кніг гістарычных эсэ, навукова-папулярных кніг. Калі мяне запрашаюць чытаць лекцыі па гісторыі, то для мяне гэта заўсёды гонар, адказнасць. Я лічу, што гэта таксама мая місія."

Размову можна паслухаць на сайце Радыё Рацыя:

Уладзімір Арлоў вельмі ўдзячны Беларускаму Дому за запрашэнне з цыклам лекцый і слухачам, якія праяўлялі жывы інтарэс да пачутага на першай лекцыі.
Гэта чалавек, на якога мы мусім раўняцца!

Год пасля смерці Вітольда Ашурка, пра яго ўзгадваюць ягоныя сябры і знаёмыя.

Брат Андрэй, Ксёндз Вячаслаў Барок, Кіраўнік Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк - усе яны аднагалосна кажуць пра Вітольда як героя свайго часу.

Пачытаць і паслухаць можна на сайце Радыё Рацыя
⛔️ Паміж некаторымі краінамі НАТА існуе нефармальная дамоўленасць не пастаўляць Украіне некаторыя віды ўзбраенняў

Чальцы Альянсу асцерагаюцца, што ў выпадку пачатку адчыненай канфрантацыі з Масквой з-за такіх паставак арганізацыя адмовіцца ад поўнай падтрымкі сваіх партнёраў.

"Ёсць асцярогі, напрыклад, што Расея можа афіцыйна расцаніць пастаўкі заходніх баявых танкаў і баявых самалётаў як уступленне ў вайну, а затым прыняць ваенныя меры ў адказ. Сістэмы ўзбраення гэтага тыпу ва Украіну пакуль не пастаўляліся".

Крыніца: DPA
“Як [не] стаць экстрэмістам” даведаліся ўдзельнікі вэбінара арганізаванага праз #BYSOLTRUD

Падрабязнасці па спасылцы
Еўразвяз не можа дамовіцца пра эмбарга на пастаўкі расейскай нафты

Дзеля гэтага нават не будзе патрэбная згода Віктара Орбана ці іншых еўрапейскіх лабістаў пуцінскага рэжыму.

Як патлумачыў у каментары Delfi старшы эканаміст Swedbank Віценіс Шымкус, для ўвядзення пошлін патрэбныя галасы 15 з 27 дзяржаў ЕЗ. Дамовіцца пра такі крок цалкам магчыма. Грошы, атрыманыя такім чынам, могуць быць накіраваныя на падтрымку Украіны і на ўзмацненне энергетычнай бяспекі краін ЕЗ. Але, вядома, пакуль пошліны — толькі адна з прапановаў новых захадаў па абмежаванні магчымасцяў Крамля зарабляць.

Фота: nuotrauka
Audio
Распавядаем, што адбылося ў беларускай музычнай прасторы за апошні тыдзень!

Слухайце праграму Музыка тыдня з Рацыяй. Прадставім вам найноўшыя рэлізы і навіны культурнага супраціву

00:00 Акт салідарнасці з рэпрэсаванымі чальцамі гурту «Irdorath»
04:21 Пра закрыццё кнігарні «Кнігаўка»
08:58 «Мары» Naviband
13:23 «Falen Idol» гурта Belle Morte з удзелам Kalliomaki
18:58 Варшаўскі канцэрт да 50годдзя Аляксандра Кулінковіча, лідара гурта Neuro Dubel. Песня «На Марс»
23:10 Neuro Dubel «Край»
27:04 Дэбютны сінгл гарадзенскага гурта «Крылы». Песня «Спой са мной».
32:03 Зварот да крывадушных людзей, якія жывуць у выдуманай рэчаіснасці ад Пашы Пашкевіча
35:24 Рэмікс песні «Хатка» гурта Shuma
40:14 Мантра пра любоў да жыцця гурт «Без Билета» пасля перазагрузцы праекту.
44:19 Дэбютны альбом гурта Psautika Europoje на мове «бальбута». Гэта штучная мова, якая нарадзілася ў кнізе Бахарэвіча «Сабакі Еўропы».

Слухайце нас на хвалях Беларускага Радыё Рацыя, ў інтэрнэце ды аплікацыі!
Пацікавіўся ў службы „102” — якая адказнасць за абразу і… абразіў Лукашэнку

У судзе Полацка і Полацкага раёна 25 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Седуна, якога абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі. Па матэрыялах абвінавачання Дзмітрый, 31 студзеня патэлефанаваў на лінію „102” і „падчас размовы з дзяжурным супрацоўнікам міліцыі дапусціў выказванні ў непрыстойнай форме ў бок кіраўніка Беларусі, чым абразіў яго”.

Лінгвістычная экспертыза пастанавіла, што ягоныя словы з’яўляюцца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання. Сваю віну ў судзе прызнаў часткова, адзначыў, што намеру на абразу ў яго не было.

Крыніца: viasna96
Асноўны сентымент эмігрантаў - сентымент вяртання

Беларускі музыка і літаратар Алесь Плоткі распавёў Рацыі пра перакрыжаванні культур і жыццяў краін, пра тое, чым цяпер жыве беларуская эміграцыя.

Чытайе і слухайце размову з Алесем на сайце Радыё Рацыя:
Выбітны мастак і першы рэктар Беластоцкага ўніверсітэту атрымае ганаровую доктарскую ступень найбуйнейшага ўніверсітэта Падляшша

Урачыстасці адбудуцца 19 чэрвеня, на 25-годдзе прыняцця парламентам Рэспублікі Польшчы закону аб стварэнні Беластоцкага ўніверсітэта.

Праф. Ямроз з'яўляецца ініцыятарам і паслядоўным выканаўцам мерапрыемстваў, якія прывялі да незалежнасці Беластоцкага ўніверсітэта. Таксама гэта першы яго рэктар.

У сваю чаргу праф. Тарасевіч не толькі адзін з самых пазнавальных польскіх мастакоў: сваёй творчасцю і грамадскай дзейнасцю ён звязаны з шматкультурным Падляшшам.

Юбілей найбуйнейшага ўніверсітэта на Падляшшы — выдатная нагода ўшанаваць яго дасягненні і дзейнасць на карысць рэгіёна.

(Нагадаем, што 5 гадоў таму, у дваццацігоддзе Беластоцкага ўніверсітэта, яшчэ адзін мастак, звязаны з ваяводствам, — маэстра Ежы Максімюк, атрымаў ганаровую ступень доктара.)