Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️Гомельскія прапагандысты хацелі расказваць пра “фашыстаў” ва Украіне,🇺🇦 але штосьці пайшло не так.

Глядзіце смешны разбор іх "рэпартажу" ад @flagshtok
🔻 Цяперашнія масавыя пратэсты супраць улады ў Арменіі – гісторыя, якая цягнецца не першы год. Практычна з моманту прыходу да ўлады любімца вуліцы, апазіцыйнага палітыка і журналіста Нікола Пашыняна ў 2018 годзе прадстаўнікі былых элітаў спрабуюць яго адсунуць ад кіравання краінай. Аднак пакуль што прэм’ер-міністру ўдаецца захоўваць пазіцыі, карыстаючыся супярэчнасцямі ўнутры армянскага грамадства.

🔻Мікола Бянько ў сваім блогу пра крамлёўскія вушы ў цяперашніх армянскіх пратэстах.

Больш на сайце Радыё Рацыя
⚡️У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі

Ён працаваў сантэхнікам у адной з кампаній у Санкт-Пецярбургу, якая займаецца газіфікацыяй. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў РФ у федэральным вышуку.

🔸Затрыманне адбылося на Лігаўскім праспекце. Беларус камусьці падаўся падазроным, была выклікана паліцыя. Вядома, што грамадзянін Беларусі быў пад следствам на радзіме і знік у студзені 2022 года. Цяпер ён арыштаваны.

🔸Гэта не першы выпадак, калі ў Расеі затрымліваюць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі, альбо фігурантаў палітычных спраў. Нямала іх ужо выдалі праваахоўнікам Беларусі. Сярод іх – спартсмен Аляксей Кудзін, асуджаны ў РБ на 2,5 года калоніі.

📷 Reuters

#Расея #затрыманне #беларус #абраза
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😊 Калі ў свеце існуе пік П*ціна🇷🇺 і ўкраінскі сцяг🇺🇦, то іх сустрэча непазбежная.

😊 Пішуць у сацсетках украінскія альпіністы.
‼️ Гарадзенская абутковая фабрыка „Нёман” можа стаць прэстыжным месцам працы. Тут падвысіцца заробак, будуць патрэбны новыя работнікі, а саму фабрыку чакае тэхнічнае абнаўленне.

Пра гэта заяўляе гендырэктар „Белвеста”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 regions.by

#Нёман #Белвест #абутак #Гардня
😢 Завочна асуджаная

Двойчы бежанка, маці двух малых дзяцей з Менску Вольга Капланоўская была завочна асуджана ў 2021 годзе на 6 гадоў турэмнага зняволення за рэзкі пост у сацыяльных сетках у адрас супрацоўніка МУС Мікалая Карпянкова і лукашэнкаўскай сімволікі яшчэ ў 2020 годзе.

Паводле Вольгі Капланоўскай, яна была актывісткай моладзевай арганізацыі «Зубры», затым была ў «Маладым Фронце» і ў арганізацыі «Альтэрнатыва».

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Капланоўская #суд #прысуд #абраза
🔸„Духоўнае яднанне”

Так гучыць назва выстаўкі, якая разгарнулася ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

🔸 Гэтая экспазіцыя змяшчае работы, створаныя рукамі мамы і яе дачкі – Алы і Марыны Кулеш з горада Бярозаўка, што каля Ліды.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#выстава #Кулеш #Наша_слова #Бярозаўка
⚡️⚡️ 26 траўня ў Берасці адбудуцца вучэнні

‼️Падчас антрольна-тактычных заняткаў будзе адладжанае ўзаемадзеянне сіл спецыяльных аперацый з авіяцыяй. У прыватнасці, у рамках выканання пастаўленых задач пройдзе адпрацоўка дзеянняў дэсантных падраздзяленняў у гарадскіх умовах з пераадоленнем воднай перашкоды.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Sputnik

#Берасце #вучэнні #заняткі #войскі
‼️У МЗС Расеі задумаліся аб перасяленні беларусаў на Далёкі Усход

🔻«Беларусь і расейскі Далёкі Усход: дружалюбны дыялог». Падчас круглага стала з такой назвай першы сакратар прадстаўніцтва МЗС Расеі ў Прыморскім краі Ігар Лапіцкі выказаў думку, што грамадзяне Беларусі адносна хутка могуць адаптавацца ў Прыморскім краі, заняцца тут бізнесам і здабыць другую радзіму. А такім чынам — паўплываць на міграцыйныя патокі, звязаныя з адтокам жыхароў Прыморскага краю ў заходнія рэгіёны Расеі.

🔻„Было б пажадана, каб рэгіён атрымаў такіх спецыялістаў, якія хацелі б адкрыць тут сваю справу, знайсці тут другую Радзіму”, — сказаў ён.

📷 ИА PrimaMedia

#Расея #МЗС #Далёкі_Усход #перасяленне #міграцыя
‼️У Швейцарыі будуць судзіць былога спецназаўца Юрыя Гараўскага

Працэс пройдзе ў адным з кантонаў Швейцарыі. Пракуратура выставіла Гараўскаму абвінавачванне ў неаднаразовым выкраданні людзей.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷DW

#суд #Швейцарыя #Гараўскі #пракуратура
📌 Беларусам прапануюць адкрыць уклад у юанях

„Цэптэр Банк” прапануе беларусам адкрыць уклад у юанях, паведамілі ў прэс-службе банка. Уклад атрымаў назву „Новыя гарызонты”, ён даступны з 25 траўня.

📌Дэпазіт можна адкрыць у аддзяленнях банка ў Менску і Берасці, працэнтная стаўка – 3,0% гадавых. Мінімальная сума першапачатковага ўнёску – 500 юаняў, максімальная сума не абмежавана. Тэрмін размяшчэння складае 95 каляндарных дзён.

📷 zepterbank.by

#банк #юань #дэпазіт #унёсак
⚡️⚡️Украіна зараз ваюе на нашай вайне – і калі яна прайграе, наступная будзе ў нас, за гэта заплацім самі.

Заявіў міністр абароны Латвіі 🇱🇻Арціс Пабрыкс і заклікаў партнёраў павялічыць падтрымку Украіны🇺🇦, каб потым не прыйшлося абараняцца самім.

📷 Monika Skolimowska/Global Look Press

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #Расея #вайна #дапамога #Пабрыкс
❗️25 траўня 1953 года пачалося паўстанне палітвязняў Нарыльскага канцлагера.

Адзін з ягоных кіраўнікоў – жыхар Гомельшчыны Рыгор Клімовіч.

Прычынамі Нарыльскага паўстання былі голад і расстрэлы вязняў. Паўстанне трывала 40 дзён і было жорстка задушанае.

Больш на Радыё Рацыя
🔻Беларусь у 2022 годзе страціць 30% экспарту з-за санкцый Захаду.
🔻Пераслед уйгураў: новая ўцечка з Сіньцзяна.
🔻Прэзідэнт Венгрыі раззлавала румынскі ўрад.
🔻Гішпанія: на парадку дня – абнаўленне дзяржаўных службаў.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы

#Санкцыі #Гішпанія
У Швейцарыі будуць судзіць экс-байца беларускага САХРу Гараўскага

Праз некалькі месяцаў у Швейцарыі пачнецца судовы працэс па справе Юрыя Гараўскага – экс-байца САХРу ўнутраных войскаў МУС Беларусі, які амаль тры гады таму прызнаўся ў саўдзеле ў выкраданні і забойстве ў 1999 годзе палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.

Летась паводле яго слоў, выклікалі на першы допыт, які працягнуўся каля 12 гадзін. Потым, у верасні, быў яшчэ адзін. Пасля гэтага пракуратура Швейцарыі ўзбудзіла крымінальную справу. Пацярпелымі па ёй праходзяць Алена Захаранка, дачка зніклага экс-міністра ўнутраных спраў РБ Юрыя Захаранкі, і Валерыя Красоўская, дачка зніклага без вестак бізнесмена Анатоля Красоўскага. З кастрычніка 2018 года Юры Гараўскі жыве ў Швейцарыі, там ён атрымаў прытулак.

Крыніца: Deutsche Welle
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шакуючыя кадры з мяжы

"Я бачыў шмат дрэннага, але тут проста кашмар" - піша польскі журналіст, Пётр Чабан.

На відэа апублікаваным журналістам бачна, як лукашэнкаўцы асабліва жорстка збіваваюць уцекачоў. Запіс быў зроблены некалькі дзён таму

🎥 Piotr Czaban / Twitter
А ў вас ужо ёсць нашая новая аплікацыя? 🤔😁

Спампаваўшы прыладу Радыё Рацыя вы можаце:
🔻 чытаць нашыя навіны без VPN
🔻 слухаць радыё онлайн

Далучайцеся і будзце ў самым цэнтры падзеяў!

Спасылкі для пампавання:
📌Android: https://tiny.pl/9scps
📌iOS: https://tiny.pl/9scpl
Уладзімір Арлоў пачаў у Варшаве цыкл гістарычных лекцый

„Я прачытаю шэсць лекцый, якія ахопяць перыяд ад старажытных беларускіх княстваў да абвяшчэння незалежнасці БНР”, – кажа Уладзімір Арлоў:
"Хаця я і пісьменнік, я маю права чытаць такія лекцыі, у мяне гістарычная адукацыя. Я цэлую бібліятэку кніг выдаў: гістарычнай прозы мастацкай 10 кніг і больш за 10 кніг гістарычных эсэ, навукова-папулярных кніг. Калі мяне запрашаюць чытаць лекцыі па гісторыі, то для мяне гэта заўсёды гонар, адказнасць. Я лічу, што гэта таксама мая місія."

Размову можна паслухаць на сайце Радыё Рацыя:

Уладзімір Арлоў вельмі ўдзячны Беларускаму Дому за запрашэнне з цыклам лекцый і слухачам, якія праяўлялі жывы інтарэс да пачутага на першай лекцыі.
Гэта чалавек, на якога мы мусім раўняцца!

Год пасля смерці Вітольда Ашурка, пра яго ўзгадваюць ягоныя сябры і знаёмыя.

Брат Андрэй, Ксёндз Вячаслаў Барок, Кіраўнік Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк - усе яны аднагалосна кажуць пра Вітольда як героя свайго часу.

Пачытаць і паслухаць можна на сайце Радыё Рацыя