Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.3K photos
102 videos
10 files
25.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🔻Беларусь як маркер перамены ментальнай мапы Еўропы.
🔻Вайна ва Украіне: пошукі дыпламатычнага рашэння.
🔻Хто будзе аплочваць аднаўленне Украіны?
🔻У выпадку нападу Кітая Тайвань атрымае падтрымку ад ЗША.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:
Леанід Спаткай: Расея ваюе старой тэхнікай

Ці зможа Расея супрацьпаставіць нешта наступальнай вайсковай тэхніцы, якую Захад перадае Украіне?

Распавядае аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай: "Расея ваюе старой ужо тэхнікай таму, што няма новай. У свой час згубілі напрацоўкі савецкія, таму найноўшай тэхнікі, якая б адпавядала найноўшым, напрыклад, той жа амерыканскай, альбо зусім няма, альбо лічаныя адзінкі. Як той жа, напрыклад, самалёт-знішчальнік СУ-57, які, як кажуць, там, што павінен там вялікімі партыямі паступаць. Насамрэч два экзэмпляры было зроблена, і адзін з іх разбіўся пры выпрабаваннях."

Захад узбройвае Украіну наступальнай тэхнікай старых узораў. Але ж яна забяспечаная мадэрнізаванымі боепрыпасамі з большай трапнасцю і разбуральнай моцай, чаго не можа забяспечыць Масква.
На Берасцейшчыне не сціхае „карагодная справа”

Асуджана 129 чалавек, але следчыя знаходзяць усё новых фігурантаў да падзей, якія адбыліся амаль што два гады таму ў абласным цэнтры.

На дадзены момант суд на Берасцейшчыне надалей выносіць выракі па карагоднай справе. Прысуд чарговым „карагоднікам” вынеслі менш чым за гадзіну. Гэтым разам фігуравалі жыхары абласнога цэнтру Андрэй Уласаў і Юлія Сулаўка. Іх прызналі вінаватымі па частцы 1 артыкула 342 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і прысудзілі па тры гады хатняй хіміі. Таксама стала вядома, што двух фігурантаў „справы Аўтуховіча” абвінавачваюць па карагоднай справе. Гаворка ідзе пра Ірыну Мельхер і яе сына Антона Мельхера.

Абвінавачванне выстаўлена па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса або ўдзел 13 верасня 2020 года ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Берасці.
На Берасцейшчыне вызваліліся два палітвязні

Мінус два палітвязні на Берасцейшчыне. Агульная колькасць асуджаных па крымінальных палітычна матываваных справах, што знаходзяцца ў месцах зняволення, застаецца на ўзроўні каля 230 чалавек па вобласці.

Жыхар Берасцейшчыны Павел Фалькоўскі скончыў адбываць свой тэрмін у тры месяцы пазбаўлення волі ў СІЗА. Ён быў затрыманы напрыканцы лютага бягучага года за надпіс фарбамі па гораду „Жыве Беларусь”. Абвінавачванне было прад’яўлена па артыкулу 341 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці.

Яшчэ адзін палітвязень, які скончыў адбываць пакаранне – Алег Якунін. Яму таксама далі тры месяца пазбаўлення волі за надпісы „Лукашэнка стоп” і „Стоп Лука”. Затрымалі ў сярэдзіне лютага бягучага года і змясцілі ў берасцейскі СІЗА, дзе і быў адбыты тэрмін. Артыкул той жа — 341 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У Беларусі „упаў” сярэдні заробак

Да выплаты падаткаў сярэдні заробак у красавіку склаў 1 тысячу 567 рублёў, і гэта на 35 рублёў менш, чым у сакавіку.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Белстата. Фактычна намінальны сярэдні заробак адкаціўся да лютаўскага ўзроўню. Пасля вылічэння падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых унёскаў (1%) у сярэднім беларусы ў красавіку атрымалі 1 тысячу 348 рублёў.
Апазіцыя ў Арменіі заблакавала прэзідэнцкі палац

У Арменіі працягваюцца акцыі пратэсту. Сёння раніцай прыхільнікі руху „Супраціў” заблакавалі палац прэзідэнта.

Яны паслядоўна блакуюць розныя ведамствы. Так учора блакаваўся будынак Міністэрства замежных спраў. Акцыя працягвалася некалькі гадзін. Армянская апазіцыя хоча дамагчыся адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна. Яна не згодная з яго палітыкай у сферы ўрэгулявання карабахскага канфлікту і прымірэння з Азербайджанам.
Беларускія пенсіянеры і зараз, нягледзячы на рэпрэсіі, рвуцца ў бой - распавядае Таццяны Зайко

Слухайце размову з госцем Рацыі, старшынёй праўлення грамадзкага аб’яднання беларускіх пенсіянераў “Наша пакаленне”
Сядзяць у турме - бо палякі!

Пад такім лозунгам кожны месяц, пачынаючы са жніўня 2021 г., у Беластоку сустракаюцца актывісты, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Таксама іх падтрымліваюць жыхары Беластока і беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы.
Сёння, 25-га траўня адбудзецца чарговая акцыя салідарнасці.

Акцыя пачнецца а 19.00 на плошчы каля помніка Ежы Папялушку. Арганізатары акцыі: Саюз палякаў Беларусі і Падляшскае аддзяленне Згуртавання „Польская грамада”.
Чаму з’язджаюць беларускія айцішнікі?

З бяспекай, простай камунікацыяй і хуткім вырашэннем бытавых пытанняў асацыюецца Польшча ў беларускіх IT-спецыялістаў.

Менавіта таму ўсё большая колькасць з’язджае з Беларусі ў краіну-суседку, распавяла беларуска, якая прасіла не называць яе прозвішча:
"Насамрэч мы зараз знаходзімся ў працэсе пераезду. Пачалі мы напачатку красавіка. Пераезд быў, можна сказаць, амаль запланаваны. Мы разумелі, што мы прыйдзем да гэтай кропкі напэўна з 2020 года. Пачатак вайны ва Украіне прымусіў нас рухацца крышачку хутчэй. Я і мой муж айцішнікі, мы пераязджалі па візе Poland Busines Harbor."

Суразмоўца дадала, што ў перспектыве іх сям’я разглядае Польшчу як краіну, дзе яны змаглі б будаваць сваё жыццё, у выпадку калі ў Беларусі хутка ўсё не зменіцца ў лепшы бок.
"Расейская ваенная дактрына і мэтавая палітыка хоча ўзяць пад кантроль сваіх суседзяў і паставіць свет перад сабою на калені менавіта не толькі ядзернай пагрозай, але і ашалеласцю ад бяды і нянавісці галоднай часткі чалавецтва. Страшнае слова галадамор – як інструмент палітычнага генацыду ўкраінскі народ мае, на жаль, ужо ў сваёй палітычнай і генетычнай памяці." - так мяркуе Яўген Ваппа ў сваім новым блоге.

Чытай блог цалкам па спасылцы:
‼️Жыхарам Херсоншчыны і Запарожчыны спрасцілі атрыманне грамадзянства РФ

🔻Уладзімір Пуцін спрасціў прыём у грамадзянства Расеі🇷🇺 для жыхароў Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны🇺🇦. Адпавены ўказ падпісаны 25 траўня, перадаюць расейскія СМІ.

🔻Раней спрошчаныя правілы атрымання расейскага грамадзянства дзейнічалі для жыхароў так званых „ДНР” і “ЛНР”.

🔻У акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці ўжо заявілі, што рыхтуюць інфраструктуру для выдачы жыхарам расейскіх пашпартоў.

📷 РБК-Украина

#пашпарты #Расея #Украіна #вайна #Запарожжа #Херсон
🔸У Жодзіне зноў не выйшлі на працу некаторыя таксісты „Яндэкс Go”

Па іх словах, агрэгатар абяцаў палепшыць умовы працы, але фактычна нічога не змянілася.

🔸Раней таксісты „Яндэкс Go” спрабавалі ладзіць страйкі ў Жодзіне, Івацэвічах, Бабруйску, Баранавічах. Прычым у Баранавічах забастоўку сарвала міліцыя.

🔸 Напрыканцы красавіка „Яндэкс Go” заявіў пра „аптымізацыю тарыфаў” у некаторых гарадах Беларусі. Мэтай называлася частковая кампенсацыя росту коштаў на паліва і абслугоўванне аўтамабіляў. Пры гэтым кампанія заяўляла, што хоча, каб „кошт паездак заставаўся даступным для карыстальнікаў”: тарыфы для пасажыраў знізілі. Кіроўцам у некаторых гарадах знізілі гарантаваную штодзённую аплату, а ў некаторых і ўвогуле адмянілі (напрыклад, у Жодзіне).

🔸Таксісты наракаюць, што пры поўнай працоўнай змене яны не могуць нармальна зарабіць.

📷 onliner.by

#таксісты #Яндэкс_Go #Жодзіна #праца #заробак
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️Гомельскія прапагандысты хацелі расказваць пра “фашыстаў” ва Украіне,🇺🇦 але штосьці пайшло не так.

Глядзіце смешны разбор іх "рэпартажу" ад @flagshtok
🔻 Цяперашнія масавыя пратэсты супраць улады ў Арменіі – гісторыя, якая цягнецца не першы год. Практычна з моманту прыходу да ўлады любімца вуліцы, апазіцыйнага палітыка і журналіста Нікола Пашыняна ў 2018 годзе прадстаўнікі былых элітаў спрабуюць яго адсунуць ад кіравання краінай. Аднак пакуль што прэм’ер-міністру ўдаецца захоўваць пазіцыі, карыстаючыся супярэчнасцямі ўнутры армянскага грамадства.

🔻Мікола Бянько ў сваім блогу пра крамлёўскія вушы ў цяперашніх армянскіх пратэстах.

Больш на сайце Радыё Рацыя
⚡️У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, абвешчанага ў вышук за абразу Лукашэнкі

Ён працаваў сантэхнікам у адной з кампаній у Санкт-Пецярбургу, якая займаецца газіфікацыяй. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што мужчына знаходзіцца ў РФ у федэральным вышуку.

🔸Затрыманне адбылося на Лігаўскім праспекце. Беларус камусьці падаўся падазроным, была выклікана паліцыя. Вядома, што грамадзянін Беларусі быў пад следствам на радзіме і знік у студзені 2022 года. Цяпер ён арыштаваны.

🔸Гэта не першы выпадак, калі ў Расеі затрымліваюць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі, альбо фігурантаў палітычных спраў. Нямала іх ужо выдалі праваахоўнікам Беларусі. Сярод іх – спартсмен Аляксей Кудзін, асуджаны ў РБ на 2,5 года калоніі.

📷 Reuters

#Расея #затрыманне #беларус #абраза
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😊 Калі ў свеце існуе пік П*ціна🇷🇺 і ўкраінскі сцяг🇺🇦, то іх сустрэча непазбежная.

😊 Пішуць у сацсетках украінскія альпіністы.
‼️ Гарадзенская абутковая фабрыка „Нёман” можа стаць прэстыжным месцам працы. Тут падвысіцца заробак, будуць патрэбны новыя работнікі, а саму фабрыку чакае тэхнічнае абнаўленне.

Пра гэта заяўляе гендырэктар „Белвеста”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 regions.by

#Нёман #Белвест #абутак #Гардня
😢 Завочна асуджаная

Двойчы бежанка, маці двух малых дзяцей з Менску Вольга Капланоўская была завочна асуджана ў 2021 годзе на 6 гадоў турэмнага зняволення за рэзкі пост у сацыяльных сетках у адрас супрацоўніка МУС Мікалая Карпянкова і лукашэнкаўскай сімволікі яшчэ ў 2020 годзе.

Паводле Вольгі Капланоўскай, яна была актывісткай моладзевай арганізацыі «Зубры», затым была ў «Маладым Фронце» і ў арганізацыі «Альтэрнатыва».

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Капланоўская #суд #прысуд #абраза
🔸„Духоўнае яднанне”

Так гучыць назва выстаўкі, якая разгарнулася ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

🔸 Гэтая экспазіцыя змяшчае работы, створаныя рукамі мамы і яе дачкі – Алы і Марыны Кулеш з горада Бярозаўка, што каля Ліды.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#выстава #Кулеш #Наша_слова #Бярозаўка
⚡️⚡️ 26 траўня ў Берасці адбудуцца вучэнні

‼️Падчас антрольна-тактычных заняткаў будзе адладжанае ўзаемадзеянне сіл спецыяльных аперацый з авіяцыяй. У прыватнасці, у рамках выканання пастаўленых задач пройдзе адпрацоўка дзеянняў дэсантных падраздзяленняў у гарадскіх умовах з пераадоленнем воднай перашкоды.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Sputnik

#Берасце #вучэнні #заняткі #войскі
‼️У МЗС Расеі задумаліся аб перасяленні беларусаў на Далёкі Усход

🔻«Беларусь і расейскі Далёкі Усход: дружалюбны дыялог». Падчас круглага стала з такой назвай першы сакратар прадстаўніцтва МЗС Расеі ў Прыморскім краі Ігар Лапіцкі выказаў думку, што грамадзяне Беларусі адносна хутка могуць адаптавацца ў Прыморскім краі, заняцца тут бізнесам і здабыць другую радзіму. А такім чынам — паўплываць на міграцыйныя патокі, звязаныя з адтокам жыхароў Прыморскага краю ў заходнія рэгіёны Расеі.

🔻„Было б пажадана, каб рэгіён атрымаў такіх спецыялістаў, якія хацелі б адкрыць тут сваю справу, знайсці тут другую Радзіму”, — сказаў ён.

📷 ИА PrimaMedia

#Расея #МЗС #Далёкі_Усход #перасяленне #міграцыя