Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎤Героем бліжэйшай перадачы “ З Падляшша родам” стане падляшскі самаўрадавец Валянцін Галушэўскі.

"На пэўным этапе жыцця, я так сабе падумаў, што можа хопіць рабіць ўсё толькі для сябе. Бо чалавек, на жаль, так думае: жонка, дзеці… І штось мне прыйшло ў галаву, каб нешта пачаць рабіць наогуль для грамадскасці мясцовай. Толькі трэба гэтага хацець ад сэрца", - кажа Валянцін Галушэўскі.

🎧Паслухаць перадачу запрашаем сёння а 12.05 паводле польскага часу, 13.05 - беларускага.

Больш на Радыё Рацыя
⚡️Літва афіцыйна спыніла імпарт газу, нафты і электраэнергіі з Расеі

Пра гэта паведамляе Мінэнерга краіны.

«Гэта надзвычай важная веха не толькі на шляху Літвы да энергетычнай незалежнасці. Гэта выказванне нашай салідарнасці з ваюючай Украінай🇺🇦, таму што мы не можам дапусціць, каб нашы грошы фінансаваліся расейскай ваеннай машынай», – заявіў міністр энергетыкі Дайнюс Крэйвіс.

📌Улады Літвы падпісалі дакумент аб адмове ад расейскіх энерганосьбітаў 20 траўня. Сёння ж рашэнне набыло моц.

📷 flagof.ru

#Літва #вайна #Украіна #энерганосьбіты #расейскі_газ
‼️Дзень палітвязня адбыўся 21 траўня ў грузінскім Батумі.

🔻Акцыя сабрала некалькі дзясяткаў актывістаў, і на ёй ўзгадалі як Вітольда Ашурка, так і іншых палітзняволеных, што цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

⚪️🔴⚪️Беларусы разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг і праспявалі "Пагоню". Таксама да акцыі далучыліся грузінскія палітыкі і было грузінскае тэлебачанне🇬🇪.

Апроч гэтага на беразе Чорнага мора адбыўся перформанс, падчас якога дзяўчаты навязалі вялікую колькасць стужак і гэтыя тысячы бел-чырвона-белых стужак сталі сімвалам скалечаных лёсаў за сценамі турмаў.

#Дзень_палітвязня #Вітольд_Ашурак #Батумі #рэпрэсіі #беларусы
‼️„Пасля Бучы, Барадзянкі і Марыупаля з Расеяй, як звычайна, не можа быць спраў, спадары прэзідэнты і прэм’ер-міністры!„

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда🇵🇱 выступіў у Вярхоўнай Радзе Украіны🇺🇦.

Больш на Радыё Рацыя

📷 twitter.com/prezydentpl
‼️У Дзень палітвязня беларусы Вільні сабраліся каля пасольства Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы.

❗️Сімвалам акцыі сталі жоўтыя біркі “экстрэміста”. Менавіта Вітольд Ашурак быў першым, хто распавёў у лістах на волю пра масавую пазнаку палітвязняў жоўтымі біркамі.

Больш на Радыё Рацыя #Дзень_палітвязня #Вільня #палітвязні #рэпрэсіі #Вітольд_Ашурак
‼️ Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі Лявон Халатран цалкам адбыў свой тэрмін і выйшаў на волю

Пра гэта паведамілі праваабаронцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Facebook

#Халатран #палітвязні #праваабаронцы #воля
🌼Беларускія жанчыны ў Беластоку выказалі салідарнасць з палітвязнямі

🌼21 траўня жанчыны з беларускай дыяспары Беластока выйшлі на шпацыр з жоўтымі кветкамі і біркамі з прозвішчамі палітзняволеных, якіх судзяць у Гародні па крымінальнай справе так званай групы Мікалая Аўтуховіча.

📷 Радыё Рацыя

#Беласток #жанчыны #палітвязні #кветкі #шпацыр
📌Тэхнічную падрыхтоўку прайшлі паспяхова. Пункты здачы, як і іх супрацоўнікі, ужо падрыхтаваныя.
Кажа чалец камісіі па правядзенні ЦТ Ганна Канановіч.

📌У Беларусі запісацца на Цэнтралізаванае тэставанне магчыма па 1 чэрвеня ўключна. Першы іспыт пройдзе 14 чэрвеня па беларускай мове.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #ЦТ #іспыт #Канановіч
‼️ “Слава Украіне!🇺🇦 Жыве Беларусь!”🤍❤️🤍 і яшчэ дзясятак лозунгаў прагучала ў Тбілісі.

‼️Паўсотні беласусаў сабралася на традыцыйную акцыю ў сталіцы Грузіі.🇬🇪

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#акцыя #беларусы #Украіна #Тбілісі #Грузія