Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.2K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 15 красавіка ўлады Беларусі пайшлі на нечаканы крок. Кіраўніцтва краіны ўхваліла бязвізавы рэжым для жыхароў Літвы🇱🇹 і Латві🇱🇻і.

📌 Праз месяц пасля дзеяння спрошчанага візавага рэжыму ўлады адсправаздачыліся, што, маўляў, больш за 35 тысяч літоўцаў і латышоў скарысталіся магчымасцю з’ездзіць у Беларусь.

📌Мікола Бянько ў сваім блогу пра эксцэнтрычную ініцыятыву Лукашэнкі

Больш на сайце Радыё Рацыя
Жыровiчы з’яўляюцца жаданым месцам паломнiцтва для хрысцiян не толькi Беларусi

🙏Яны iдуць сюды, каб узнесцi хвалу цудатворнай Іконе святой Багародзiцы.Вось і сёлета сотні людзей з усёй Беларусі прыехалі і прыйшлі пакланіцца славутай Жыровіцкай Іконе.

🙏Штогод 20 траўня ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай Іконы Божай Маці.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Жыровічы #ікона #праваслаўныя #пакланенне
⚡️⚡️Лукашэнка паляцеў да Пуціна раней, чым планавалася

🔸Ён рэгулярна лятае на сустрэчы з Пуціным, але апошнім часам частата сустрэч рэзка ўзрасла. Гэтая ўжо будзе пятай ад пачатку года.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лукашэнка #Пуцін #сустрэча #Сочы
‼️ Вынесеныя суровыя прысуды ўдзельнікам „віцебскіх перформансаў”

📌 У судзе Віцебскага раёна 20 траўня вынесены прысуд палітвязням Ірыне Пярцовай, Арцёму Латышаву, Кацярыне Макарэвіч і Юлі Лабуновай, вядомых як ўдзельнікі „віцебскіх перформансаў”.

📌Справу разглядаў суддзя Міхаіл Зубеня. Паводле матэрыялаў следства, група праводзіла лакальныя акцыі і перформансы і здымала на відэа. Ролікі яны публікавалі ў адкрытым доступе ў Інтэрнэце для ўсеагульнага агляду. Свае дзеянні каардынавалі з дапамогай групавых чатаў.

📌Суд прызначыў канчатковае пакаранне: Арцёму Латышаву – 4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, Кацярыне Макарэвіч – 3 гады і 6 месяцаў, Юліі Лабуновай – 3 гады і 6 месяцаў, Ірыне Пярцовай – два гады калоніі агульнага рэжыму.

#Макарэвіч #Лабунова #Пярцова #Латышаў #суд #Віцебск
⁉️ А як вы лічыце - план Пуціна спаўняецца?
⚡️⚡️Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь не мае намеру ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю Al Arabia. 🔻🔻Паводле слоў Галоўчанкі, Беларусь выключае напад на любую краіну.

🔻 Беларускі прэм’ер-міністар не казаў пра ўвод расейскіх войскаў🇷🇺 на тэрыторыю Беларусі🇧🇾 і запуск ракет з Беларусі ва Украіну🇺🇦.

🔻Галоўчанка таксама не сказаў, што расейскія вайскоўцы карыстаюцца беларускімі аэрапортамі, і, па словах сваякоў беларускіх вайскоўцаў, беларускія прызыўнікі адмывалі ад крыві расейскую тэхніку і рамантавалі яе.

📷 БелТА

#Галоўчанка #Беларусь #Расея #Украіна #вайна
‼️ Судзяць „баявую адзінку” з жанчын, пенсіянераў і інвалідаў”

🔻Трэці дзень працягваецца судовы працэс у Гарадзенскай турме па крымінальнай справе «групоўкі Аўтуховіча».

🔻Як стала вядома, арыштаванай групоўцы з 12 чалавек, у складзе якой у бальшыні жанчыны-пенсіянеркі 65-гадовага ўзросту і інвалід 2 групы Уладзімір Гундар, які не мае нагі, прад´яўляюць абвінавачванне ў тэрарызме, планаванні незаконнага захопу ўлады і ліквідацыі Лукашэнкі.

🔻Вядзе працэс суддзя Максім Філатаў, які атрымаў павышэнне пасля прыгавора цяпер ужо нябожчыку Вітольду Ашурку. Нягледзячы на абсурднасць абвінавачванняў, чым скончыцца прысуд, невядома.

📷 БелТА

#суд #Аўтуховіч #Гундар #Філатаў #жанчыны #прысуд
‼️ Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ тры асобы

📌 Гэта — Дзмітрый Кандраценка, Павел Наздра і Аляксандр Лучыновіч.

Яны затрыманыя ці ўзятыя пад варту „па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Маецца на ўвазе перадача шэрагу тэлеграм-каналаў даных пра перасоўванне ў Беларусі расейскай ваеннай тэхнікі.

📌Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

📌 Пра затрыманне чыгуначніка Лучыновіча стала вядома ў канцы сакавіка. Грамадскага актывіста Наздру затрымалі ў траўні.

📌Цяпер у Беларусі налічваецца 1204 палітвязні.

#палітвязні #праваабаронцы #Наздра #Лаўрыновіч #Кандраценка
‼️У Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым працэсе да чатырох з паловай гадоў асудзілі 36-гадовага палітзняволенага Паўла Сакалова.

📌Суддзя Яўген Буруноў прызнаў яго вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання).

📌 За кратамі Павел утрымліваецца восем месяцаў.

📷 "Вясна"

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Сакалоў #Буруноў #суд #прысуд #турма
📌 У Беларускім МедыяПорце ў Беластоку прайшлі чарговыя заняткі курсаў «Мова Нанова»

🔸Гэтым разам тэмай было – «Беларускія сляды Беластока».

🔸Беларускі краязнаўца, які даўно жыве ў Беластоку, Аляксей Трубкін распавёў пра мясціны, асобы і падзеі ў Беластоку, якія так ці інакш звязаныя з беларусамі і Беларуссю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беласток #Мова_Нанова #Трубкін #краязнаўца #Белаоусь
📌Вечар памяці Вітольда Ашурка ў Варшаве

21 траўня Беларускі Дом у Варшаве ладзіць вечар памяці Вітольда Ашурка, які ў гэты дзень летась загінуў у калоніі.

Дата: 21 траўня
Час: 18:00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

📌Будуць успаміны пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, прынцыпы ягонага жыцця, ягоныя лісты. Упершыню прагучыць апошняе слова Вітольда ў судзе, адноўленае па сведчаннях (працэс быў закрыты). Завершыць вечарыну выступ Аляксандра Дзянісава з гурта «Дзецюкі».

#Ашурак #вечар_памяці #Дзянісаў #успаміны
⚡️⚡️Украінскі Генштаб: у Беларусі разгарнулі ракетныя комплесы «Кропка-У», «Смерч»

‼️У Беларусі на асобных палігонах разгарнулі два ракетныя дывізіёны тактычнага ракетнага комплексу «Кропкі-У» і дывізіён рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Смерч», паведамляе Генштаб Узброеных Сіл Украіны ў вечаровай зводцы 20 траўня.

‼️Таму, як зазначаюць у паведамленні ўкраінскага Генштабу, пагроза ракетна-бомбавых удараў і артылерыйскіх абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі пакуль не знікла.

‼️Таксама, паводле звестак Генштабу ВСУ, з 22 чэрвеня па 1 ліпеня ў Гомельскай вобласці запланавана правядзенне збораў з прыцягненнем ваеннаабавязаных.

#Расея #Украіна #вайна #Беларусь #зборы
❗️ Мінабароны Беларусі заявіла, што ваенныя вучэнні NATO «не маюць мінімальнай празрыстасці». Пагроза голаду: наколькі свет залежыць ад Расеі? Уступленне ў NATO: як быць з супрацівам Анкары? Брусель распрацаваў план дасягнення энерганезалежнасці. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️Менскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю на прысуд нашаніўцам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🇺🇦 Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў ракетны ўдар, які ў пятніцу расейцы нанеслі па цэнтры Лазавой у Харкаўскай вобласці. Былі параненыя сем чалавек, сярод іх — 11-гадовае дзіця.

Больш на сайце Радыё Рацыя
❗️ 20 траўня суддзя Міхаіл Макарэвіч разглядаў скаргі Эдуарда Бабарыкі і яго адваката на працягненне ўтрымання пад вартай. У выніку ён адмовіў у вызваленні.

Больш на сайце Радыё Рацыя