Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.6K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Андрэй Паротнікаў: АДКБ напаўмёртвая, постсавецкая структура

Вайсковаму хаўрусу 6-ці постсавецкіх краін – АДКБ, куды ўваходзяць Расея і Беларусь, 30 гадоў.

Што ўяўляе сабой на сённяшні дзень гэта арганізацыя, тлумачыць кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:
"АДКБ спрабуе выглядаць маштабна, моцна, але пры гэтым няма ані патэнцыялу, ані, калі так ужо казаць, палітычнага густу, каб быць сапраўды ўплывовай, паважанай арганізацыяй. Яшчэ раз паўтаруся, гэта чарговая напаўмёртвая, постсавецкая структура асноўны інтарэс удзельнічаць у якой для краінаў-удзельніцаў – гэта нешта атрымаць ад Расеі. Атрымаць нейкую дапамогу з аднога боку, але з іншага боку не атрымаць нейкіх праблемаў".

Арганізацыя дамовы калектыўнай бяспекі стваралася 30 гадоў таму як пэўная супрацьвага NATO. На піку яе існавання ў АДКБ уваходзіла 9 постсавецкіх дзяржаў, на сённяшні дзень чальцамі з’яўляюцца 6.


#NATO #АДКБ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Гародні пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек

Прадпрымальніка, ветэрана-„афганца” судзяць за „здраду дзяржаве”, „стварэнне злачыннай арганізацыі”, „акт тэрарызму”, „замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам” і па іншых артыкулах КК.

Па справе таксама праходзяць Ірына Гарачкіна, Уладзімір Гундар, Галіна Дзербыш, Вольга Маёрава, Ірына Мельхер, Антон Мельхер, Сяргей Разановіч, Любоў Разановіч, Павел Разановіч, Павел Сава і Віктар Снягур.
Як пішуць праваабаронцы, усіх іх, у залежнасці ад ролі, абвінавачваюць па больш чым 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суддзёй будзе Максім Філатаў, які ў пачатку 2021-га прысудзіў пяць гадоў калоніі палітвязню Вітольду Ашурку, які пазней памёр пры нявысветленых абставінах. Аўтуховіча затрымалі ў канцы 2020-га. Па версіі следства, ён быў арганізатарам і кіраўніком „тэрарыстычнай групоўкі”, якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў, стварала схованкі са зброяй. Іншыя фігуранты справы не маюць статусу палітвязняў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Лукашэнка падпісаў „расстрэльныя” папраўкі за „замах на тэрарызм”

Цяпер за замах на ўчыненне актаў тэрарызму можа пагражаць выключная мера пакарання – растрэл.

Папраўкі ў Крымінальны кодэкс уступаюць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць з 29 траўня гэтага года. У новай рэдакцыі Крымінальнага кодэкса пашырылі прымяненне пакарання смерцю. «У якасці выключнай меры пакарання дапускаецца прымяненне смяротнай кары. за (Акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі); (Акт міжнароднага тэрарызму); (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай, або з прымяненнем аб’ектаў выкарыстання атамнай энергіі; (Забойства дзяржаўнага або грамадскага дзеяча, учыненае ў сувязі з яго дзяржаўнай або грамадскай дзейнасцю ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады)».

Раней смяротнае пакаранне не магло быць прызначанае за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства.

#Лукашэнка #Расстрэл
Аўстралія ўвяла санкцыі супраць двух прадпрыемстваў Беларусі і расейскіх прапагандыстаў

Згодна з апублікаваным спісам, санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да гендырэктара МІА „Расея сёння” Дзмітрыя Кісялёва, генеральнага дырэктара RT Аляксея Нікалава, журналіста і вядучага Усерасейскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі Сяргея Брылёва, гендырэктара холдынгу „Газпром-Медыя” Аляксандра Жарава, тэлевядучага Міхаіла Лявонцьева, ваенных карэспандэнтаў Яўгена Паддубнага, Аляксандра Коца і Дзмітрыя Сцешына, а таксама дырэктара Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Школьніка, піша АФН.

Акрамя таго, у санкцыйны спіс трапілі першы намеснік дырэктара ФСБ Сяргей Каралёў, в. а. кіраўніка МНС Аляксандр Чупрыян і першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ Мікалай Багданоўскі. Абмежавальныя меры таксама былі ўведзеныя ў дачыненні да ПВК „Вагнер” і двух прадпрыемстваў Беларусі — „Мінатор-Сервіс” (займаецца распрацоўкай і вытворчасцю ўзбраенняў) і ААТ „КБ Радар”.
📌 Больш як 50 новых білбордаў усталяваныя ў розных кутках Польшчы і памежных пераходах з Беларуссю – у Беластоку, Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы, Бялай Падляшскай, Аўгуставе, Семятычах, Баброўніках, Марках і Зялёнцы, што пад Варшавай, у Варшаве, іншых мясцовасцях.

📌 Білборды рэкламуюць аплікацыю, якая дае магчымасць слухаць Беларускае Радыё Рацыя ўсюды, дзе ёсць інтэрнэт, і адкрываюць доступ да архіўных перадач.

📌 Цяпер зручна слухаць нас з дапамогай новай аплікацыі для смартфонаў і айфонаў.

#Беларускае_Радыё_Рацыя #Падляшша #Гайнаўца #Варшава #аплікацыя_Радыё_Рацыя

📷 Фота Радыё Рацыя.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін і ягоныя войскі з вялікай заядласцю пераймаюць і блакуюць продаж украінскага збожжа і іншых прадуктаў харчавання, каб штучна выклікаць сусветны голад і пры яго дапамозе шантажаваць сусветную супольнасць.

Чытай блог Яўгена Ваппы па спасылцы:
‼️⚡️ У Беларусі забаронены продаж рамана Оруэла «1984»

📌 Копію адпаведнага распараджэння мае «Наша Ніва». «Зняць з продажу ўсе варыянты кнігі Оруэл Д. «1984». Пра выкананне далажыць не пазней за 19 мая», — гаворыцца ў распараджэнні.

📌 Антыутопія Джорджа Оруэла «1984» апісвае таталітарнае грамадства.

📌 У Савецкім Саюзе і іншых таталітарных дзяржавах Усходняй Еўропы кніга была забароненая да 1987 года.

📌 На беларускую мову раман у 1992 годзе пераклаў перакладчык Сяргей Шупа, тады і выйшла першае выданне. У 2020-м раман быў перавыдадзены выдавецтвам «Янушкевіч». А ў 2021-м выйшаў дадатковы наклад твора. Ëн стаў лідарам продажаў у шматлікіх кнігарнях.

Наша Ніва

#раман_Оруэла_1984 #выдавецтва_Янушкевіча #Сяргей_Шупа #забарона_прадажу_рамана_Оруэла #таталітарызм
‼️⚡️ Затрыманы дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых і бухгалтарка Юлія Кахно.

📌 Як паведаміла жонка Канстанціна Залатых, яму інкрымінуюць арт. 130 КК Беларусі ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці"). Канфіскаваны ноўтбук і сродкі сувязі.

📌 Таксама няма сувязі з галоўным рэдактарам Андрэем Александровічам.

📌 «Беларусы і рынак» - найстарэйшае незалежнае эканамічнае выданне ў краіне.

euroradio.fm

#пераслед_журналістаў #газеты_Беларусы_і_рынак #Канстанцін_Залатых #Андрэй_Александровіч #арышты_журналістаў
📌‼️ Двухдзённы форум дэмакратычных сіл Беларусі, якія прайшоў у Варшаве, сабраў беларусаў з усёй Еўропы.

📌 Агулам у форуме прынялі ўдзел 140 чалавек. Прыехалі актывісты з Беларусі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Літвы, Швецыі і, канешне, самой Польшчы.

📌 Пра форум распавёў „Госць Рацыі” палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Варшава #беларусы_замежжа #Дзмітрый_Балкунец #форум_дэмакратычных_сіл_Беларусі #Польшча
📖 Раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Еўропы” ўлады прызналі экстрэмісцкім.

📌 Пра гэта сам пісьменнік, які цяпер жыве за мяжой, даведаўся з публікацыі ў дзяржаўнай газеце.

📌 У рамане дзяржаўная экспертыза нібыта знайшла “распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варажнечы”, а таксама “заклікі да масавых беспарадкаў дзеля незаконнага захопу ўлады”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Альгерд_Бахарэвіч #раман_Сабакі_Еўропы #прызналі_экстрэмісцкім #Андрэй_Янушкевіч
📌 Беларускі музей, які не спыняў працу нават у час Другой сусветнай вайны, чакае наведнікаў у Міжнародны дзень музеяў.

📌 Перадусім з Днём музеяў звязаная традыцыйная штогадовая акцыя, якая ладзіцца ва ўсім свеце – “Ноч музеяў”.

У Беларусі адзін з чатырох самых старых музеяў знаходзіцца ў Пінску.

📌 Установа захавала першыя экспазіцыі, якія ствараліся яшчэ ў сярэдзіне 1920-х гадоў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Міжнародны_дзень_музеяў #Пінск #музеі_Пінска #Ноч_музеяў
‼️⚡️ 21 траўня ў Дзень палітвязня ў Беластоку беларускія праваабаронцы зладзяць сустрэчу салідарнасці.

📌 Яна пройдзе ў сядзібе Беларускага Радыё Рацыя па адрасе Цепла,1 і пачнецца а 15.30. Сустрэча прымеркавана да ўгодкаў гібелі ў калоніі Вітольда Ашурка.

Плануецца мастацкая частка, выступы праваабаронцаў, былых вязняў, падпісанне паштовак тым, хто знаходзіцца ў турмах.

#Вітольд_Ашурка #Дзень_палітвязня #памяць #салідарнасць
#Беласток
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📌 18 траўня музыку, лідару гурта Neuro Dubel Аляксандру Кулінковічу споўнілася бы 50 год. Больш за тры гады таму ён нечакана пайшоў у лепшы сусвет. Сёння яго згадваюць беларусы ва ўсім свеце. А ў Менску і Варшаве адбудуцца адмысловыя канцэрты памяці.

📌 18 траўня ў Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 50-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Кулінковіча, у 19.00 па мясцовым часе ў клуб «Remont» па вуліцы Waryńskiego 12a.

📌 20 траўня, у пятніцу, у менскім клубе «Графіці» па завулку Калініна, 16 адбудзецца творчы вечар гурта Neuro Dubel у гонар 50-годдзя А. Кулінковіча.

#Аляксандр_Кулінковіч #беларуская_рок_музыка #Варшава #Менск #Neuro_Dubel
📌 Таварыства беларускай культуры ў Беластоку правяло 47-ы Конкурс школьных тэатральных калектываў.

📌 Сёлета першае месца заняў дзяцячы калектыў з Орлі «Казка».

📌 Пра значэнне конкурсу для падтрымання беларускай культуры на Падляшшы гаворыць старшыня БГКТ Васіль Сегень.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Беласточчыны #БГКТ #беларусы_Беласточчыны #Беласток #Васіль_Сегень
📌 У Беластоку адзначылі 78-ю гадавіну бітвы пры Монтэ-Касіна, у якой на баку антыгітлераўскай кааліцыі прынялі ўдзел у тым ліку і жыхары Падляшша.

📌 Вядома, што каля 30% 2-га польскага корпусу генерала Андэрса складалі беларусы. З 924 забітых жаўнераў каля падножжа Монтэ-Касіна пахаваны 180 беларусаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Монтэ_Касіна #памяць #Другая_сусветная_вайна #Беласток #антыгітлераўская_кааліцыя
‼️⚡️ У дачыненні да Андрэя Стрыжака дадаткова распачата крымінальная справа па ч.2 арт.361-3 Крымінальнага кодэкса за фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, узброеным канфлікце, ваенных дзеяннях.

📌 У Беларусі на Стрыжака ўжо распачата некалькі крымінальных спраў, у тым ліку за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці.

#Андрэяй_Стрыжак #апазіцыя #крымінальная_справа #пераслед_актывістаў #экстрэмісцкія_фармаванні
‼️⚡️ На суд над актывісткай прафсаюза РЭП Зінаідай Міхнюк не пусцілі нават мужа.

📌 Жанчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі, кваліфікаваўшы гэта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

📌 Зінаіда Міхнюк — актывістка прафсаюза РЭП, была затрыманая 25 сакавіка пасля вобшукаў у яе дома і ў офісе арганізацыі. Жанчыну да суда змясцілі ў СІЗА №7 Берасця.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Зінаіда_Міхнюк #Берасце #пераслед_прасаюзных_актывістаў #суды #абраза_Лукашэнкі