Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Ва Украіне следчыя расследуюць 11600 фактаў ваенных злачынстваў.

📌 Генеральны пракурор Украіны Ірына Венядзіктава заявіла, што следчыя ўжо ідэнтыфікавалі 45 расейцаў, якія падазраюцца ў ваенных злачынствах на тэрыторыі Украіны.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#вайна #Украіна #злачынствы_расейскіх_вайскоўцаў #Ірына_Венядзіктава #факты_ваенных_злачынстваў
📌 Былога палітвязня з анкалагічнай хваробай пазбавілі 2-й групы інваліднасці.

📌 Жыхар Гомеля Аляксей Раманаў адбыў год пакарання ў калоніі за «абразу Лукашэнкі». Ён меў другую групу інваліднасці па анкалогіі. Падчас зняволення ў яго знайшлі новую пухліну.

📌 16 траўня ў яго была планавая медычная рэабілітацыйная экспертная камісія, якая замест другой групы прызначыла трэцюю.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Аляксей_Раманаў #палітвязні
#рэпрэсіі #група_інваліднасці
📌 Турцыя можа выкарыстаць адзін са сваіх газаправодаў, каб дапамагчы Еўропе замясціць расейскі газ.

📌 Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву «Reuters» заявіў афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта Турэцкай рэспублікі Ібрагім Калын.

📌 «У нас ёсць газаправод, які ідзе да Джэйхана, і мы можам транспартаваць газ адсюль у еўрапейскія сталіцы», — удакладніў палітык са спасылкай на даныя экспертаў.

#Турцыя #расейскі_газ #турэцкія_газаправоды #Ібрагім_Калын
🔻Жах ад таго, што Лукашэнка загадвае першай хвалі беларускіх войскаў накіравацца да мяжы Украіны.
🔻Украіна: якія шанцы на аднаўленне перамоваў?
🔻Уступленне ў NATO: якія маюцца перашкоды?
🔻Францыя: чаго вартыя новыя планы Макрона па абароне клімату?

📄Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы


#Украіна #NATO
🇹🇷Турцыя не падтрымае ўступленне Швецыі і Фінляндыі ў NATO

Пра гэта заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Па яго словах, абедзве краіны нібыта не маюць „выразнай пазіцыі ў дачыненні да тэрарызму”.

Сярод прэтэнзій — атрыманне прытулку збеглымі з Турцыі апазіцыянерамі і курдамі ў Швецыі. Да таго ж, Швецыя, як і Фінляндыя, забаранілі пастаўкі некаторых відаў узбраенняў у Турцыю за яе ўдзел у вайне ў Сірыі. Эрдаган заявіў таксама, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Швецыі і Фінляндыі могуць не прыязджаць у Турцыю з мэтай пераканаць ухваліць іх заяўку.


#NATO #Турэччына
Форум беларускіх дэмакратычных сіл у Варшаве

16-га траўня больш за 60 прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з розных краін прынялі ўдзел у першым дні форуму беларускіх дэмакратычных сілаў.

Мерапрыемства праходзіць у Варшаве. Актыў сабраўся, каб абмеркаваць беларускія вострыя праблемы і метады і вырашэння, кажа адна з арганізатараў мерапрыемства Вера Хортан:
"Анатоль Котаў, Аляксей Ярахавец адзін з суарганізатараў, Валерый Цапкала, Вераніка Цапкала. Яны ўсе вырашылі, што нам трэба штосьці рабіць для нашага народу Беларусі, вырашаць тыя пытанні, якія ніхто пакуль не вырашае. Трэба пачаць з гэтага і для гэтага мы сабраліся. Мы паглядзім, што будзе. Такіх канферэнцый не было ўжо шмат гадоў."

17-га траўня форум дэмакратычных сіл працягнецца. На форум не прыехалі прадстаўнікі старой апазіцыі, таксама не было нікога са штабу Святланы Ціханоўскай і з НАУ Паўла Латушкі.


#Варшава #Апазіцыя
❗️Войска Расеі спалохалася за Белгарад, - інстытут вайны.

- Расейскія войскі пад Харкавам асцерагаюцца прасоўвання Украінскіх войскаў у зону, з якой артылерыя ВСУ будзе даставаць да ўскраін расійскага Белгарада.

- З мэтай прадухілення гэтага, акупанты вакол Харкава спрабуюць утрымаць пазіцыі і не дапусціць прасоўвання ВСУ далей на поўнач, што адрозніваецца ад іх папярэдняга адступлення з-пад Кіева, Чарнігава і Сум.

- Аналітыкі мяркуюць, што акупанты могуць паспрабаваць працягнуць артылерыйскія ўдары па ўкраінскіх пазіцыях альбо ў якасці альтэрнатывы паспрабаваць контрнаступленне на поўдзень да Харкава, хоць такая спроба наўрад ці ўвянчаецца поспехам.

Крыніца: "Реальная война"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кіраўнік МЗС Швецыі Ан Ліндэ падпісала заяўку на ўступленне ў НАТА

На відэа зафіксаваны гістарычны момант для Швецыі і ўсяго Паўночнаатлантычнага альянсу.

Крыніца відэа: SVT

#NATO #Швецыя
З «Азоўсталі» эвакуявалі 266 украінскіх вайскоўцаў, іх абмяняюць на расейскіх палонных, паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр

Яна дадала, што працягваюцца крокі па выратаванні адтуль астатніх байцоў.

У сваю чаргу ў Расеі паведамілі, што за суткі на заводзе «Азоўсталь» у Марыупалі 265 украінскіх вайскоўцаў склалі зброю і здаліся ў палон, сярод іх 51 чалавек з цяжкімі раненнямі. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расеі Ігар Кашаненкаў падчас брыфінгу.

Канашэнкаў дадаў, што тых, каму патрэбна медыцынская дапамога, даставілі ў бальніцу горада Новаазоўск у Данецкай вобласці, які знаходзіцца пад расейскім кантролем.

📷 Reuters


#Азоўсталь #Марыупаль
Польшча прапанавала перанакіраваць экспарт украінскага збожжа праз сваю тэрыторыю

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Генрык Кавальчык заявіў, што экспарт украінскага збожжа можа быць перанакіраваны праз Польшчу, пакуль Расея перашкаджае яго вывазу праз парты Чорнага мора.

Міністр заявіў пра гэта ў Варшаве ў прысутнасці міністра сельскай гаспадаркі ЗША Тома Вільсака, міністра сельскай гаспадаркі Украіны, і кіраўніка камісіі Еўразвязу ў сельскай гаспадарцы. Экспарт украінскага збожжа быў парушаны, што можа пагоршыць праблемы з нястачай харчоў, голадам і інфляцыяй ва ўсім свеце, мяркуюць эксперты.

Вільсак асудзіў крадзеж украінскага збожжа Расеяй і выкарыстанне ёю голаду як інструменту вайны. Ён заявіў, што ЗША зробяць усё магчымае, каб ня даць Расеі нажыцца на крадзяжы.

📷Gov.pl


#Варшава #Кавальчык
❗️Сілавікі затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча

Больш за 200 кніг з крамы, якая адкрылася, канфіскаваны, паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Па 15 выданнях будзе „праведзена экспертыза”. Па якім артыкуле затрыманы Андрэй Янушкевіч – невядома. «Накіроўвалi людзей на вуліцы ў жніўні 2020 года». ГУБАЗіК на сваім канале пракаментаваў ператрус ў кнігарні «Кнігаўка» Яны пішуць, што «ворагі сваёй краіны накіроўвалi людзей на вуліцы ў жніўні 2020 года, спрабавалі адкрыць кнігарню з экстрэмісцкай і нацысцкай літаратурай». Свой запіс ГУБАЗіК суправадзіў скрыншотамі з канала «Выдавецтва Янушкевіч» і «Белліт».

Адзначым, што гэта быў першы запіс ГУБАЗіКа на сваім канале на беларускай мове. Незалежнае выдавецтва „Янушкевіч” працуе з 2014 года. Яно выпусціла сотні кніг на беларускай мове, у тым ліку пераклады з ангельскай першых трох кніг пра „Гары Потэра”.
‼️⚡️ Украіна прыпыніла перамовы з Расеяй.

📌 Пра гэта паведаміў у эфіры ўкраінскага тэлебачання дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

📌 Падаляк адзначыў, што патрабаванні Расеі ў ходзе перагаворнага працэсу прынцыпова не мяняліся. Перагаворная група, паводле яго слоў, атрымлівала з Масквы адны і тыя ж дырэктывы.

📌 Ён падкрэсліў, што магчымыя саступкі РФ, каб «Пуцін захаваў твар», не з'яўляюцца прадметам абмеркавання, бо іх не прымае ўкраінскае грамадства.

reform.by

#Украіна #вайна #Міхаіл_Падаляк #перамовы_Украіны_з_Расеяй #патрабаванні_Расеі
📌 Ад пачатку года ў беларускіх судах за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” асуджаныя мінімум 455 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.

📌 Тым самым яны ставяць пад сумнеў учорашняе паведамленне начальніка аддзела ГУБАЗіК МУС Юрыя Ткачука. Ён заявіў, што з пачатку года па гэтым абвінавачанні затрымалі 237 чалавек.

📌 Па стане на 16 траўня 2022 года ў Беларусі экстрэмісцкімі прызнаныя 633 ТГ-каналы. Улады лічаць, што ведаць спіс гэтых каналаў павінныя ўсе.

#распаўсюд_экстрэмісцкіх_матэрыялаў #тэлеграм-каналы #ГУБАЗіК #пераслед_актывістаў #рэпрэсіі