Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.8K photos
103 videos
11 files
25.7K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Анатоль Бібілаў падпісаў указ аб правядзенні рэферэндуму аб уваходжанні непрызнанай рэспублікі ў склад Расеі.

Рэферэндум мусіць адбыцца 17 ліпеня 2022 года.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Грузія #Паўднёвая_Асеція #далучэнне_да_Расеі #Анатоль_Бібілаў
📌 Ці сыйдзе «пуцінскае НАТО» услед за Варшаўскай дамовай у невядомасць?
📌 Фінляндыя: на ўсіх парах у НАТО.
📌 Украіна: ці можа ЕЗ дабіцца аднаўлення перамоваў?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #NATO #Фінляндыя #Турцыя #АДКБ

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Адбылася адмысловая анлайн-дыскусія.

📌 Што стала галоўнымі дасягненнямі Станіслава Шушкевіча, а чаго ў яго не атрымалася?

📌 Паводле спікераў, асоба Станіслава Шушкевіча патрабуе навуковага даследавання і ўнясення ў пантэон палітычных дзеячоў Беларусі.

#Станіслаў_Шушкевіч #Віскулі #незалежнасць #Віталь_Цыганкоў #Юры_Дракахруст #Анатоль_Лябедзька

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Анхела Эспіноса Руіс чула пра некаторыя выпадкі дыскрымінацыі беларусаў у Польшчы па палітычных матывах, але сама з гэтым не сутыкалася.

📌 Аднак Анхела не спыняе сваю дзейнасць. Яна рыхтуе анталогію сучаснай беларускай паэзіі ў перакладах на гішпансую мову. Даследуе беларускую літаратуру і асобных літаратараў. Публічна выступае на розных імпрэзах, а таксама на курсах «Мова Нанова», якія апошнім часам з'явіліся ў розных гарадах Польшчы.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Анхела_Эспіноса_Руіс #беларуская_мова #Мова_Нанова #беларусы_у_Польшчы #салідарнасць #вайна_ва_Украіне
📌 Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады амбасадара Беларусі ў Польшчы Уладзіміра Чушава.

📌 Адпаведны ўказ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

📌 Уладзімір Чушаў займаў пасаду амбасадара Беларусі ў Польшчы з сакавіка 2019 году.

#Уладзімір_Чушаў #амбасадар_Беларусі_ў_Польшчы #беларуска_полськія_адносіны #Артур_Міхальскі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Ад першых дзён вайны Расея прайгравала ў інфармацыйна-ідэалагічным плане. 📌 Цяпер усіляк спрабуе выправіць гэтую сітуацыю.

📌 Але нягледзячы на ўсе высілкі, нават у расейскіх сацыяльных сетках дамінуе падтрымка Украіны

#вайна #Украіна #расейская_прапаганда #падтрымка_Украіны

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Пінску сілавікі працягваюць палітычнае паляванне на грамадзян, якія яшчэ два гады таму, на хвалі пратэстаў, пакінулі ў сеціве антырэжымныя каментары.

📌 Літаральна на тыдні пакаралі пінчука за думкі, выказаныя ў сацыяльных сетках у снежні 2020 года.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#рэпрэсіі #пераслед_актывістаў #Пінск #пінская_справа #суды
📖 Размова з сёлетнім лаўрэатам літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”, гарадзенскім празаікам Віктарам Сазонавым.

📖📚 Хацелася на падзеі, якія адлюстраваныя ў рамане, глядзець не сённяшнімі вачамі, а вачамі таго часу. На 70-ыя гады – вачамі 70-х гадоў. На 90-ыя гады – вачамі 90-ых гадоў.

📖📚 Я чуў гэтую мову ад дзядоў, ад бабуляў сваіх, якія вельмі часта са мной размаўлялі, як і было прынята ў традыцыйных беларускіх сем’ях, прыходзілі і гаварылі з унукамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Віктар_Сазонаў #раман_Генетычны_алфавіт #беларуская_літаратура #прэмія_Гліняны_Вялес #беларускія_раманы
🏃‍♀️🏃 Больш за 200 ўдзельнікаў амаль з 10 краін свету прынялі ўдзел у дабрачынным паўмарафоне ў падтрымку Украіны ў Батумі.

🏃‍♀️🏃 Арганізатарамі спабору былі беларуская і ўкраінская дыяспары, прадстаўнікі Партыі «Лело» і «Адзіны Нацыянальны рух», мэрыя Батумі, а таксама валанцёры з розных гарадоў Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Грузія #Батумі #дабрачынны_забег #салідарнасць #беларуская_дыяспара_у_Грузіі
‼️🎤"Еўрапейскі вяшчальны саюз і дырэкцыя конкурсу заўсёды кажуць, што яны па-за палітыкай, што не хочуць рабіць гэты конкурс палітычным". Кажа пра "Еўрабачанне" выканаўчы дырэктар рады беларускай культуры Аляксандр Чахоўскі.

А як лічыце вы?

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Еўрабачанне #Чахоўскі #палітыка #Украіна #артысты
‼️🇷🇺Расея да гэтага часу не дасягнула ніводнай з мэтаў, пастаўленых перад пачаткам вайны ва Украіне.🇺🇦 У прыватнасці, Украіна працягвае адстойваць свае тэрыторыі, а NATO толькі ўмацоўвае свае сілы на ўсходнім флангу.

Лічыць канцлер Нямеччыны🇩🇪 Олаф Шольц.

⁉️ А як лічыце вы?

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Расея #вайна #Украіна #Шольц #Нямеччына
🥔🥔 Дранікі атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі

📌 Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

Пытанне аб наданні такога статусу традыцыям прыгатавання і ўжывання страў з таркаванай бульбы — дранікаў, бульбяных бліноў, бабкі — разгледзелі на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады ў пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце. Чальцы рады адзінагалосна прагаласавалі «за».

🥔🥔 Эксперты пераканаліся, што традыцыя прыгатавання страў з таркаванай бульбы распаўсюджана па ўсёй Беларусі — зафіксавана 235 народных рэцэптаў.

📷 Радыё Рацыя

#дранікі #бульба #каштоўнасць #Беларусь
‼️Запарожжа🇺🇦 прыпыніла супрацу з Беларуссю🇧🇾

📌 Гаворка ідзе аб прыпыненні сувязяў у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах.

📌 Так, абласная адміністрацыя спыняе дзеянне пагадненняў 2018 года, заключаных з Магілёўскім, Менскім, Гомельскім, Гарадзенскім і Берасцейскім абласнымі выканаўчымі камітэтамі Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Расея #супраца #Запарожжа
📈 «Чырвоная лінія» ў Беластоку

🎨У каворкінгу МедыяМост працуе трохдзённая выстава мастака акцыяніста Уладзіслава Бохана, якая яскрава адлюстроўвае падзеі, якія былі ў Беларусі ў 2020-21 гадах і сталі вынікам таго, што адбываецца зараз.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#выстава #Беласток #Бохан #МедыяМост #каворкінгу
‼️ G7 заклікала Беларусь адмовіцца ад падтрымкі Расеі

Краіны G7 «непахісныя ў салідарнасці і падтрымцы Украіны,🇺🇦 якая абараняецца ад неабгрунтаванай, беспадстаўнай і незаконнай агрэсіўнай вайны Расеі,🇷🇺 дзе Беларусь🇧🇾 выступае саўдзельнікам».

Больш на сайце Радыё Рацыя

#G7 #Беларусь #Расея #МЗС #Украіна #вайна
⚡️⚡️Генерал расейскага🇷🇺 войска Аляксандр Жураўлёў у канцы лютага даў загад абстраляць Харкаў касетнымі боепрыпасамі «Смерч».

‼️Харкаў абстрэльвала 79-я ракетна-артылерыйская брыгада, якая цяпер базуецца ў Белгарадзкай вобласці Расеі, што мяжуе з Украінай. 🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 armiya.az

#Расея #Украіна #вайна #Харкаў #Жураўлёў
Уладзіслаў Чаржынскі быў з родам з Беласточчыны. Скончыў Менскую гімназію і Белдзяржуніверсітэт. Працаваў настаўнікам на Лагойшчыне, а таксама выкладчыкам у Інстытуце беларускай культуры і ў Камуністычным універсітэце Беларусі. З 1922 года пачаў выступаць з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі ў беларускім друку. А з 1925 года супрацоўнічаў з часопісам “Полымя”.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя:


#Беласточчына #Чаржынскі