Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.6K photos
102 videos
11 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇵🇱“Юзэф Пілсудскі адыграў важную ролю ў нашый гісторыя, калі казаць пра здабыццё незалежнасці, - сказаў Падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі. - Беларусі, як адной з краін-суседак Польшчы, варта прыслухацца да запаветаў Пілсудскага і зрабіць свой выбар паміж еўрапейскай супольнасцю і «расейскім светам».

У 87-ю гадавіну смерці маршалка Юзэфа Пілсудскага прадстаўнікі ўлад Беластока ўсклалі кветкі да яго помніка на Рынку Касцюшкі.

Больш на Радыё Рацыя

#Юзаф_Пілсудскі #Беласток #Беларусь #незалежнасць
«У савецкім пекле»: Музей Памяці Сібіры запрашае ўбачыць гісторыю рэпрэсій

📌Да Еўрапейскай ночы музеяў 14 траўня Музей Памяці Сібіры ў Беластоку падрыхтаваў тэматычную экспазіцыю.

❗️Важнасць праекту для еўрапейскай гісторыі, у тым ліку і беларускай, адзначыў дырэктар Музея Памяці Сібіры Войцех Слешынскі: “ Экспазіцыя «У савецкім пекле» расказвае пра падзеі 70-гадовай даўніны, якія таксама нагадваюць пра трагічныя падзеі, якія сёння адбываюцца ва Украіне”.

Больш на Радыё Рацыя

#Сібір #СССР #Беласток #рэпрэсіі
„Мела планы на далейшае жыццё, але здарылася тое, што здарылася…”

Пасля жніўня 2020 года ў Беларусі з’явілася новая прафесія – валанцёр. Але менавіта з-за такой работы многія павінны былі пакінуць Беларусь. Сярод іх - настаўніца англійскай мовы з Менску Алена.

Больш на Радыё Рацыя

#вайна #рэпрэсіі #валанцёры #міграцыя
ПАМПУЙЦЕ ПРЫЛАДУ РАДЫЁ РАЦЫЯ Ў APP STORE АБО GOOGLE PLAY І СЛУХАЙЦЕ НАС АНЛАЙН!

Спасылкі для пампавання:
📌Android:
https://tiny.pl/9scps
📌iOS:
https://tiny.pl/9scpl

Цяпер быць у курсе ўсіх самых цікавых і актуальных навін свету і беларуска-польскага памежжа можна заўсёды і ўсюды пры дапамозе мабільных гаджэтаў.

З яе дапамогай карыстачы могуць праглядаць апошнія навіны свету і беларуска-польскага памежжа, слухаць нашае радыё анлайн, слухаць навіны культурных і спартовых падзей, сачыць за навінамі ў сферы бізнэсу, навукі і прамысловасці і шмат чаго яшчэ!

З нашым дадаткам вы заўсёды будзеце ў самым цэнтры падзей!
“Немагчыма сядзець без справы і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, калі ідзе вайна”, – кажа беларуска Караліна Цярэнцьева.

У свой час дзяўчына вымушана была пераехаць з Віцебска ў Кіеў🇺🇦. Там яна заснавала Беларускі Хаб. Калі ж пачалася вайна, актывістка рэлакавалася ў Польшчу, дзе стала дапамагаць бежанцам.

Пра тое, як беларусы валанцёраць на ўкраінска-польскай мяжы чытаем 👉на Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #валанцёры #мяжа #беларусы
‼️Экс-кіраўніку „Аховы птушак Бацькаўшчыны” Віктару Фенчуку прысудзілі 2,5 года калоніі.

Справу разглядала суддзя Маскоўскага раёна Менска Алена Мурашка.

🔻Фенчука судзілі за ўдзел у вулічных маршах пратэсту ў 2020-м і абвінавацілі ў „арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

Віктара Фенчука затрымалі 31 жніўня мінулага года. У той жа дзень у офісе „Аховы птушак Бацькаўшчыны” адбыўся ператрус.

📷 facebook.com/APB.BirdLife.Belarus
❗️Два гады таму Віктар Бабарыка апублікаваў у сваім акаўнце ў ФБ паведамленне, якое змяніла траекторыю гісторыі Беларусі. Экс-банкір і мецэнат заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.

Вылучэнне Віктара Бабарыкі ў прэзідэнты ў 2020 годзе стала вялікай нечаканасцю не толькі для палітызаванай публікі, але і для ўлады, якая праспала з’яўленне асноўнага канкурэнта, паколькі ўсе высілкі кінула на змаганне з традыцыйнай апазіцыяй.

Чытай блог Міколы Бянько "14-гадовае пакаранне за намер змяніць краіну да лепшага".
21 траўня – Дзень палітвязня ў Беларусі

‼️Менавіта ў гэты дзень год таму ў калоніі памёр палітзняволены Вітольд Ашурак.

❗️"Смерць Вітольда Ашурка ў калоніі – гэта непасрэдна той дзень, на які варта звярнуць увагу. Таму што палітвязні, якія знаходзяцца за кратамі, яны знаходзяцца не толькі ў няволі, але яшчэ і ў небяспецы, - кажа прадстаўніца ПЦ “Вясна” Марына.

Праваабаарончы цэнтр “Вясна” прапануе ўсім далучацца да Дня палітвязня!

Больш на Радыё Рацыя

#Вітольд_Ашурак #палітвязні #Беларусь #рэпрэсіі #забойствы
‼️У ААН прагаласавалі за расследаванне злачынстваў расейскіх вайскоўцаў ва Украіне

🇺🇦Выступаючы па відэасувязі з Кіева, намесніца міністра замежных спраў Украіны Эмінэ Джапарава сказала, што народ яе краіны перажыў «дзесяць тыдняў поўнага жаху».

Больш на Радыё Рацыя

📷 AFP #вайна #ААН #злачынствы #Украіна #расследаванне
🔻 Агляд прэсы: патрэбныя перспектывы

🔸Беларусь гатова да будаўніцтва другога блока ў Астраўцы.

🔸Украіна: ці можа ЕЗ дабіцца аднаўлення перамоваў? Украіна перакрыла ветку газаправода.

🔸Джонсан абяцае бяспеку кандыдатам на ўступленне ў НАТА.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #НАТА #Беларусь #АЭС #газаправод
⚡️⚡️У рэдакцыі Intex-press адбыўся ператрус

Гэта звязана са справай затрыманага палітзняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча.

Ганцарэвічу было прад’яўленае абвінавачванне ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Журналіста затрымалі за тое, што ён нібыта сфатаграфаваў расейскую ваенную тэхніку і даслаў здымкі ў СМІ, прызнаныя ўладамі Беларусі экстрэмісцкімі.

‼️У выніку ператрусу была канфіскаваная фотатэхніка📷, з дапамогай якой, як пазначана ў пастанове на ператрус, былі зробленыя здымкі ваеннай тэхнікі на аэрадроме ў Баранавічах, паведамляе выданне.

#Intex_press #ператрус #Баранавічы #Ганцарэвіч
‼️ Амаль на 7 мільёнаў даляраў ва Украіне арыштавалі аўтамабіляў у дылера беларускіх аўтамабіляў і спецтэхнікі

‼️ Кампанію падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў больш як на 330 тысяч даляраў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 esbu.gov.ua

#Украіна #аўтамабілі #спецтэхніка #канфіскат #Беларусь
‼️ Больш за 2000 чалавек прымуць удзел у „Беластоцкім паўмарафоне”

💪Ён пройдзе 14 траўня ў дзявяты раз.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#паўмарафон #Беласток
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️😢 "Часам ты нават не можаш зразумець, дзе людзі, а дзе бруд. І ты аб'язджаеш, плюс думаеш, Божа, хоць бы там, у гэтым брудзе, дзесьці міну не схавалі".

‼️Паслухайце, што распавядаюць валанцёры пра тое, як завозілі ў Марыўпаль медыкаменты, ежу і ваду і вывозілі людзей падчас абстрэлаў і баёў у горадзе і што яны бачылі вакол сябе.

Крыніца: https://t.me/currenttime