Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Беларускі Чырвоны Крыж дапамагае ўкраінскім уцекачам

📌 Па афіцыйных дадзеных у Беларусь з Украіны прыехала 26 тысяч вымушаных уцекачоў.

📌 Першую дапамогу ў выглядзе жылля, харчавання і штодзённых рэчаў арганізоўвае Чырвоны Крыж.

📌 Пад пражыванне адведзеныя базы адпачынку, санаторыі і сацыяльныя дамы, у сярэднім у дзень на аднаго бежанца выдаткоўваецца каля 45 рублёў.

#вайна_ва_Украіне #украінскія_уцекачы #уцекачы_ў_Беларусі #Беларускі_Чырвоны_Крыж

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Больш як 50 новых білбордаў усталяваныя ў розных кутках Польшчы і памежных пераходах з Беларуссю – у Беластоку, Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы, Бялай Падляшскай, Аўгуставе, Семятычах, Баброўніках, Марках і Зялёнцы, што пад Варшавай, у Варшаве, іншых мясцовасцях.

📌 Білборды рэкламуюць аплікацыю, якая дае магчымасць слухаць Беларускае Радыё Рацыя ўсюды, дзе ёсць інтэрнэт, і адкрываюць доступ да архіўных перадач.

📌 Цяпер зручна слухаць нас з дапамогай новай аплікацыі для смартфонаў і айфонаў.

#Беларускае_Радыё_Рацыя #Падляшша #Гайнаўца #Варшава #аплікацыя_Радыё_Рацыя

📷 Фота Радыё Рацыя.
📌 Польскі амбасадар выкліканы у расейскае Міністэрства замежных спраў.

📌 Як паведаміў кіарўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Раў, гаворка ідзе пра пытанні, звязаныя з інцыдэнтам з удзелам расейскага амбасадара, які адбыўся ў панядзелак у Варшаве.

📌 Амбасадар Расеі Сяргей Андрэеў хацеў ускласці кветкі да Маўзалею савецкіх салдат у Варшаве. Расейскага пасла аблілі рэчывам чырвонага колеру, што мела нагадваць кроў.

📌 Каментуючы сітуацыю міністр Раў падкрэсліў, што «ў рэакцыі на ваенныя злачынствы Расеі ва Украіне» польскі бок папярэдзіў «аб магчымасці такіх інцыдэнтаў».

#Вайна_ва_Украіне #Варшава #расейскі_амбасадар_у_Варшаве #Варшава #міністр_Збігнеў_Раў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Батумі працягваюць збіраць рэчы і прадукты для дапамогі Украіне.

📌 Каардынатарка збору дапамогі Украіне ў грузінскім Батумі Ірына Гурская паведамляе пра недахоп некаторых рэчаў і прадуктаў харчавання.

📌 Гэтыя прадукты патрэбныя для таго, каб падтрымаць бежанцаў з Украіны і для перадачы жыхарам Украіны, якія пакутуюць ад вайны.

#вайна_ва_Украіне #Грузія #Баку #дапамога #саліданасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🎼💣 Украінска-беларускі гурт “СеменаБенд”, удзельнікі якога ваююць, выступіў у кіеўскім клубе.

🎼 Музыкі-байцы часам дзеля падтрымання настрою і баявога духу ладзяць канцэрты.

👩‍⚖️ Музычную імпрэзу паэзіяй падтрымала ўкраінская актрыса Елізавета Краснічэнка.

#вайна_ва_Украіне #Кіеў #гурт_СеменаБенд #музыка_на_вайне #саліданасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Незалежны прафсаюз «Гродна Азот» улады Беларусі прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй.

📌 Старшыню прафсаюза «Гродна Азот» Андрэя Ханевіча затрымалі ў канцы красавіка ў хвалі з іншымі прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў.

Яшчэ некалькі завадчан сядзяць з мінулага верасня, іх падазраюць у «здрадзе дзяржаве».

#рэпрэсіі #Гродна_Азот #Гародня #незалежныя_прасаюзы #пераслед_прафсаюзных_актывістаў

Радыё Рацыя.
📌 Еўракамісія прадставіць прапанову, згодна з якой ухіленне ад санкцый будзе прызнавацца злачынствам у Еўразвязе.

📌 Прадугледжваецца, што такі крок дапаможа спрасціць для дзяржаў-чальцоў ЕЗ канфіскацыю актываў, замарожаных у рамках антырасейскіх санкцый.

📌 Па стане на красавік краіны Еўразвязу канфіскавалі актывы на суму каля 30 мільярдаў еўра, у тым ліку яхты, вілы і прадметы мастацтва, якія належаць фізічным і юрыдычным асобам, якія знаходзяцца пад санкцыямі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#вайна_ва_Украіне #санкцыі #Еўразвяз #канфіскацыя_расейскай_маёмасці #Еўракамісія
‼️ З Херсона выехала амаль палова жыхароў, з вобласці – кожны пяты.

‼️ Нягледзячы на тое, што ў рэгіёне па-ранейшаму адсутнічаюць афіцыйныя зялёныя калідоры.

📌 Такую інфармацыю падаюць афіцыйныя крыніцы.

📌 Херсонская вобласць акупавана з пачатку сакавіка. Расея, нагадаем, напала на Украіну 24 лютага.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#вайна_ва_Украіне #Херсон #бежанцы #зялёны_калідор #Еўракамісія
📌 Уладзімір Хільмановіч: Хакей без супернікаў і клюшак

📌 Беларускі спорт, які падпаў за кампанію з расейскім пад заходнія санкцыі, працягвае дэградаваць.

📌 Яго развіццё ў выніку бяздумнай дзяржаўнай палітыкі і часцяком абсурднай ідэалогіі і так апошнія гады ледзь не ў вырай збіралася, ці, як яшчэ кажуць у народзе, ішло як галасок у пясок.

📌 А цяпер, калі бальшыня федэрацый па розных відах спорту ўжо адлучана ад пераважнай бальшыні важнейшых міжнародных спаборніцтваў, працягвае скочвацца на еўрапейскую ўзбочыну дарогі ды аматарскі ровень.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#беларускі_спорт #санкцыі #дэградацыя_беларускага_спорту #рэпрэсіі_адносна_спартоўцаў #ідэалогія_рэжыму
📌🎬 Вызначаны першыя пераможцы прэміі беларускай кінапрэсы «Чырвоны верас».

📌 Як паведамляюць арганізатары прэміі, каманда кінакрытыкаў і кіназнаўцаў адгледзела падборку беларускіх фільмаў за 2019 і 2020 гады і прагаласавала за пераможцаў.

🎭 🎬 Сярод пераможцаў: найлепшы ігравы кароткаметражны фільм «Возера радасці» Аляксея Палуяна, найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм «Тата» Марыі Якімовіч.


Больш на сайце Радыё Рацыя.

#беларускае_кіно #кінапрэмія_чырвоны_верас #Аляксей_Палуян #фільм_Возера_радасці #Марыя_Якімовіч
‼️ Пакараная трохгадовым тэрмінам «хатняй хіміі» нібыта за абразу капітана Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко ў інтэрнэце маці-адзіночка Вольга Кронда просіць дапамогі.

📌 Яна вымушана выплаціць «пацярпеламу» 3000 рублёў.

📌 Вольга адмовілася прызнаць сябе вінаватай і публічна пакаяцца. Акрамя выплаты штрафа, Вользе патрэбна яшчэ на штосьці жыць з дзіцём.

📌 Вольга просіць людзей стаць яе заказчыкамі, паколькі яна займаецца вырабам біжутэрыі.

📌 Хто выкажа жаданне набыць у Вольгі рэчы і такім чынам дапамагчы смелай і годнай жанчыне, пішыце ёй у інстаграм.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#рэпрэсіі #пераслед_актывістаў #Вольга_Кронда #Івацэвіч #хімія
‼️ У Маскве аблілі чырвонай фарбай польскае пасольства. Знішчана дошка з польскім гербам.

📌 Расейскія СМІ называюць здарэнне сіметрычным адказам за інцыдэнт, калі ў Варшаве быў абліты чырвоным сіропам амбасадар Расеі.

📌 Інфармацыю пра інцыдэнт пацвердзіў польскі амбасадар у Маскве Кжыштоф Краевскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Масква #польская_амбсада_у_Маскве #Кжыштоф_Краевскі
‼️ Агляд прэсы: калідоры добрасуседства

🔻У Беларусі ёсць важкія падставы для занепакоенасці ядзерным запалохваннем Пуціна.

🔻Фінляндыя збіраецца ў НАТА: што скажа Масква?

🔻Венгрыя блакуе ўвядзенне нафтавага эмбарга. Спрэчкі аб рэфармаванні Еўразвязу.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Венгрыя #Фінляндыя #Еўразвяз #Пуцін #Лукшэнка
⚡️⚡️Шосты пакет санкцыяў Еўразвязу вялікі ўдар наносіць па тытунёвай, калійнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці

‼️Санкцыі за вайну ва Украіне накладуць на «Інтэр-Табак», «Нёман», «Нафтан», «Белкалій» і яшчэ некалькі прадпрыемстваў.

‼️ Таксама пад санкцыі трапяць кіраўнік «Беларуськалія» Іван Галаваты, Ігар Тур, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#санкцыі #Еўразвяз #Беларусь #Беларуськалій #Азаронак
‼️Савіных заявіў пра неабходнасць «неадкладнай капітуляцыі» Украіны

📌Прапанаваную ім Кіеву капітуляцыю Савіных назваў «вырашальным крокам для выратавання жыццяў грамадзян Украіны»,🇺🇦 які «дазволіць Расеі🇷🇺 дапамагчы правесці дэнацыфікацыю Украіны, аказаць дапамогу ў правядзенні новых выбараў,

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Расея #вайна #Украіна #Савіных #выбары