Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Чыноўнік Міністэрства абароны ўзначаліў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

🔻Генерал-маёр Алег Воінаў да апошняга часу быў памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва. Воінаву 55 гадоў, ён нарадзіўся ў Днепарпятроўску.

🔻Папярэдняга дырэктара архіву Дзмітрыя Яцэвіча звольнілі на пачатку красавіка. З ім не працягнулі кантракт. Яцэвіч узначальваў Нацыянальны гістарычны архіў 10 гадоў.

❗️Разам з ім звольніўся і намеснік дырэктара Дзяніс Лісейчыкаў.

📷 voentv.mil.by
‼️Роўна год таму адбыўся пажар у Будслаўскім касцёле – адной з галоўных святыняў католікоў Беларусі.

Паглядзіце, як выглядае касцёл зараз!

❗️Святыню аднаўлялі разам. Без дапамогі валанцёраў, ахвярадаўцаў, будаўнікоў немагчыма было б рэалізаваць ўсё тое, што зроблена за мінулы год.

📷 t.me/budslau

#Будслаў #касцёл #вернікі #католікі #пажар #адновімбудслаўразам
❗️75 дзён батумскія актывісты стаяць за Украіну.

🔻Кожны дзень яны збіраюцца на цэнтральнай плошчы грузінскага Батумі. На акцыі гучаць гімны трох краін: Беларусі⚪️🔴⚪️, Грузіі🇬🇪 і Украіны🇺🇦.

Актывісты распавядаюць пра працу штабу дапамогі Украіне, а таксама пра тое, што адбываецца на фронце.

Загінулых згадваюць хвілінай маўчання.

#вайна #Украіна #Батумі #Грузія #беларусы_Батумі
Экс-кіраўніку таварыства "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Віктару Фенчуку пагражае 2,5 года калоніі агульнага рэжыму.

🔻Такое пакаранне запрасіў бок абвінавачання. Судовы працэс праходзіць у Маскоўскім судзе Менска.

Экаактывіст знаходзіцца пад вартай з 31 жніўня мінулага года.

Больш на Радыё Рацыя

📷 facebook.com/Ecohome.ngo
☢️Другі энергаблок БелАЭС плануецца ўвесці ў працу яшчэ сёлета.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае прэс-служба "Белэнерга". Паводле яго слоў другі энергаблок знаходзіцца на стадыі пусканаладачных работ.

📌Нагадаем, з 25 красавіка першы энергаблок БелАЭС спынены для першага планавага папераджальнага рамонту. "Гэта рэгламентная работа, у рамках якой будзе ажыццёўлена дыягностыка абсталявання, вузлоў, тэхналагічных сістэм, рэактарнай устаноўкі", - удакладніў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. Міністр таксама паведаміў, што будзе праведзена першая перагрузка паліва з рэактарнай устаноўкі.

📷 belaes.by
⚡️Наша радыё зараз можна слухаць калі хочаш і дзе хочаш, усюды, дзе толькі ёсць дасягальны інтэрнэт!

ПАМПУЙЦЕ ПРЫЛАДУ РАДЫЁ РАЦЫЯ Ў APP STORE АБО GOOGLE PLAY І СЛУХАЙЦЕ НАС АНЛАЙН!

❗️Аплікацыя бясплатная і хутка спампоўваецца на Вашу прыладу. З яе дапамогай можна праглядаць апошнія навіны свету і беларуска-польскага памежжа, слухаць нашае радыё анлайн, слухаць навіны культурных і спартовых падзей, сачыць за навінамі ў сферы бізнэсу, навукі і прамысловасці і шмат чаго яшчэ!

З нашым дадаткам вы заўсёды будзеце ў самым цэнтры падзей!

Спасылкі для пампавання:

📌Android: https://tiny.pl/9scps
📌iOS: https://tiny.pl/9scpl
У Слоніме пабудуюць новае інфекцыйнае аддзяленне

🚑Менавіта каронавірус прыспешыў пабудаваць новы сучасны інфекцыйны корпус, які, сапраўды, вельмі патрэбны гораду.

Інфекцыйнае аддзяленне Слонімскай ЦРБ знаходзіцца ў жахлівым становішчы. А ў сувязі з каронавірусам, аддзяленне прымала хворых не толькі са Слонімскага раёна, але і з Дзятлаўскага, і з Зэльвенскага.

Больш на Радыё Рацыя
‼️⚡️ На Піншчыне пачаліся вайсковыя вучэнні, якія ладзіць мясцовы памежны атрад.

‼️⚡️ Гэта другі этап і ён будзе трываць па 14 траўня.

💣 Страляніна адбываецца на палігоне каля вёскі Выжлавічы. Дзеля бяспекі грамадзян заклікалі трымацца ў радыюсе 4 кіламетраў ад месца вучэнняў. Таксама магчымае перасоўванне вайсковай тэхнікі па дарогах раёна.

#вайна_ва_Украіне #беларуская_армія #вайсковыя_вучэнні #Піншчына

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларускі Чырвоны Крыж дапамагае ўкраінскім уцекачам

📌 Па афіцыйных дадзеных у Беларусь з Украіны прыехала 26 тысяч вымушаных уцекачоў.

📌 Першую дапамогу ў выглядзе жылля, харчавання і штодзённых рэчаў арганізоўвае Чырвоны Крыж.

📌 Пад пражыванне адведзеныя базы адпачынку, санаторыі і сацыяльныя дамы, у сярэднім у дзень на аднаго бежанца выдаткоўваецца каля 45 рублёў.

#вайна_ва_Украіне #украінскія_уцекачы #уцекачы_ў_Беларусі #Беларускі_Чырвоны_Крыж

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Больш як 50 новых білбордаў усталяваныя ў розных кутках Польшчы і памежных пераходах з Беларуссю – у Беластоку, Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы, Бялай Падляшскай, Аўгуставе, Семятычах, Баброўніках, Марках і Зялёнцы, што пад Варшавай, у Варшаве, іншых мясцовасцях.

📌 Білборды рэкламуюць аплікацыю, якая дае магчымасць слухаць Беларускае Радыё Рацыя ўсюды, дзе ёсць інтэрнэт, і адкрываюць доступ да архіўных перадач.

📌 Цяпер зручна слухаць нас з дапамогай новай аплікацыі для смартфонаў і айфонаў.

#Беларускае_Радыё_Рацыя #Падляшша #Гайнаўца #Варшава #аплікацыя_Радыё_Рацыя

📷 Фота Радыё Рацыя.
📌 Польскі амбасадар выкліканы у расейскае Міністэрства замежных спраў.

📌 Як паведаміў кіарўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Раў, гаворка ідзе пра пытанні, звязаныя з інцыдэнтам з удзелам расейскага амбасадара, які адбыўся ў панядзелак у Варшаве.

📌 Амбасадар Расеі Сяргей Андрэеў хацеў ускласці кветкі да Маўзалею савецкіх салдат у Варшаве. Расейскага пасла аблілі рэчывам чырвонага колеру, што мела нагадваць кроў.

📌 Каментуючы сітуацыю міністр Раў падкрэсліў, што «ў рэакцыі на ваенныя злачынствы Расеі ва Украіне» польскі бок папярэдзіў «аб магчымасці такіх інцыдэнтаў».

#Вайна_ва_Украіне #Варшава #расейскі_амбасадар_у_Варшаве #Варшава #міністр_Збігнеў_Раў

Больш на сайце Радыё Рацыя.