Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.3K photos
102 videos
10 files
25.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇬🇪У Батумі ўкраінскія, беларускія і грузінскія валанцёры выказваюць падзяку грузінскаму бізнесу за тое, што ён дапамагае Украіне🇺🇦.

🤝Падчас акцыі дзясяткі аптэкаў, медычных установаў, кавярняў і крамаў атрымалі адмысловыя налепкі, якія сведчаць пра тое, што ў гэтым месцы дапамагаюць Украіне і ўкраінцам.

Больш на Радыё Рацыя #вайна #Украіна #Батумі #дапамога
Памёр першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук

10 траўня на 89-ым годзе жыцця памёр першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук. Краўчук кіраваў дзяржавай у 1991-1994 гадах. Ён быў адным з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў у Віскулях, якія спынілі існаванне Савецкага саюзу.

Пару дзён таму памёр Станіслаў Шушкевіч, фактычна першы кіраўнік Рэспублікі Беларусь.
⚪️🔴⚪️Беларусь смуткуе аб лепшых часах.

🔻Пасыл пуцінскай гаворкі.

🔻ЕЗ у Дзень Еўропы: ці патрэбны супольнасці рэформы?

🔻Самавызначэнне ЕЗ: пацыфізм застаўся ў мінулым?

✒️Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў нашым аглядзе👇

Больш на Радыё Рацыя
⁉️Чаму на вайсковым парадзе ў Маскве 9 траўня кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін не абвясціў мабілізацыю ў войска?

📌Вайсковыя эксперты ва ўсім свеце шмат чаго прадказвалі менавіта на гэтую дату, ад абвяшчэння Расеяй паўнавартаснай вайны Украіне🇺🇦 да ракетнага ўдару па крымскім мосце.

Тлумачыць аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай👇

Больш на Радыё Рацыя
🎼Завяршыўся 49-ы конкурс сярод дзяцей і моладзі «Беларуская песня».

На сцэне адбылося больш за 40 выступаў у выкананні вучняў навучальных установаў Беластока, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі, Орлі, Чыжоў і Гарадка, якія пазмагаліся паміж сабою ў выкананні беларускіх песень

🎤А ў сярэдзіне траўня – пачатку чэрвеня адбудуцца раённыя адборачныя туры агульнапольскага🇵🇱 конкурсу для дарослых «Беларуская песня 2022».

Больш на Радыё Рацыя
❗️“Дзёргаем палітычных.” Тыя, хто адбывае ў Беларусі „хатнюю хімію”, падвяргаюцца пераследу і прыніжэнням міліцыянтамі пры любой нагодзе.

“Была ў РАУС, нас па выходных выклікаюць на прафілактычныя гутаркі. Пытаюся ў інспектаршы: „Чаму нас дзёргаюць?”. Яна адказала, што “дзёргаюць палітычных”. Узялі біяматэрыялы, у кагосьці валасы, у кагосьці сліну ўзялі, будуць рабіць экспертызу і на допыт выклікаць усіх. Шукаюць, хто на станцыі Даманава пашкодзіў чыгуначныя шляхі”, - кажа Вольга Кронда.

🎤Пра тое, як жывецца „хатнім хімікам”, паразмаўлялі з „Госцяй Рацыі” Вольгай Крондай.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Чыноўнік Міністэрства абароны ўзначаліў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

🔻Генерал-маёр Алег Воінаў да апошняга часу быў памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва. Воінаву 55 гадоў, ён нарадзіўся ў Днепарпятроўску.

🔻Папярэдняга дырэктара архіву Дзмітрыя Яцэвіча звольнілі на пачатку красавіка. З ім не працягнулі кантракт. Яцэвіч узначальваў Нацыянальны гістарычны архіў 10 гадоў.

❗️Разам з ім звольніўся і намеснік дырэктара Дзяніс Лісейчыкаў.

📷 voentv.mil.by
‼️Роўна год таму адбыўся пажар у Будслаўскім касцёле – адной з галоўных святыняў католікоў Беларусі.

Паглядзіце, як выглядае касцёл зараз!

❗️Святыню аднаўлялі разам. Без дапамогі валанцёраў, ахвярадаўцаў, будаўнікоў немагчыма было б рэалізаваць ўсё тое, што зроблена за мінулы год.

📷 t.me/budslau

#Будслаў #касцёл #вернікі #католікі #пажар #адновімбудслаўразам
❗️75 дзён батумскія актывісты стаяць за Украіну.

🔻Кожны дзень яны збіраюцца на цэнтральнай плошчы грузінскага Батумі. На акцыі гучаць гімны трох краін: Беларусі⚪️🔴⚪️, Грузіі🇬🇪 і Украіны🇺🇦.

Актывісты распавядаюць пра працу штабу дапамогі Украіне, а таксама пра тое, што адбываецца на фронце.

Загінулых згадваюць хвілінай маўчання.

#вайна #Украіна #Батумі #Грузія #беларусы_Батумі