Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Пуцінская Расея, хоць дагэтуль трымаецца на наркотыку ўласнай прапаганды і на рэваншысцкіх настроях насельніцтва, пачынае паступова ўсведамляць абмежаванасць сваіх рэсурсаў і страчваць веру ў перамогу.

Уладзімір Пуцін
на парадзе Перамогі ў Маскве выглядаў вельмі непераканаўчым. Ягоная прамова, па сутнасці, была вартай жалю спробай асуджанага ў гістарычнай перспектыве адзінокага і пажылога аўтакрата апраўдацца за авантуру перад сваім народам і папалохаць еўрапейскага абывацеля веліччу Расеі.

"Пра паражэнчую рыторыку Уладзіміра Пуціна" чытаем у блогу Міколы Бянько.
❗️Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк спрабуе аспрэчыць апошняе судовае рашэнне.

🔻Па рашэнні суддзі суда Чыгуначнага раёна Гомеля Мікалая Крупадзёрава, Паліне дадалі яшчэ адзін год калоніі нібыта за злоснае непадпарадкаванне загадам адміністрацыі ўстановы.

🔻Паліну першапачаткова асудзілі на два гады зняволення. У пачатку верасня 2022 года яна павінна была выйсці на волю.

Больш на Радыё Рацыя
🇺🇦"За нашу Украіну!": у Падляшскай бібліятэцы пры поўным аншлагу прайшоў дабрачынны канцэрт украінскіх і польскіх песень у выкананні калектыву «Амела».

❗️Большую частку гледачоў канцэрта склалі жанчыны з дзецьмі, чые мужы і бацькі засталіся ваяваць ва Ўкраіне з расейскімі агрэсарамі.

Больш на Радыё Рацыя

#вайна #Беласток #Украіна #дапамога #Падляшша
‼️З 10 жніўня 2020 года па 15 красавіка 2022 года Польшча🇵🇱 выдала беларусам 297 516 візаў.

За першыя сем тыдняў вайны ва Украіне Польшча выдала грамадзянам Беларусі 6,7 тысячаў гуманітарных візаў і 5,6 тысячаў візаў па праграме «Poland. Business Harbour».

Больш на Радыё Рацыя
🇬🇪У Батумі ўкраінскія, беларускія і грузінскія валанцёры выказваюць падзяку грузінскаму бізнесу за тое, што ён дапамагае Украіне🇺🇦.

🤝Падчас акцыі дзясяткі аптэкаў, медычных установаў, кавярняў і крамаў атрымалі адмысловыя налепкі, якія сведчаць пра тое, што ў гэтым месцы дапамагаюць Украіне і ўкраінцам.

Больш на Радыё Рацыя #вайна #Украіна #Батумі #дапамога
Памёр першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук

10 траўня на 89-ым годзе жыцця памёр першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук. Краўчук кіраваў дзяржавай у 1991-1994 гадах. Ён быў адным з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў у Віскулях, якія спынілі існаванне Савецкага саюзу.

Пару дзён таму памёр Станіслаў Шушкевіч, фактычна першы кіраўнік Рэспублікі Беларусь.
⚪️🔴⚪️Беларусь смуткуе аб лепшых часах.

🔻Пасыл пуцінскай гаворкі.

🔻ЕЗ у Дзень Еўропы: ці патрэбны супольнасці рэформы?

🔻Самавызначэнне ЕЗ: пацыфізм застаўся ў мінулым?

✒️Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў нашым аглядзе👇

Больш на Радыё Рацыя
⁉️Чаму на вайсковым парадзе ў Маскве 9 траўня кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін не абвясціў мабілізацыю ў войска?

📌Вайсковыя эксперты ва ўсім свеце шмат чаго прадказвалі менавіта на гэтую дату, ад абвяшчэння Расеяй паўнавартаснай вайны Украіне🇺🇦 да ракетнага ўдару па крымскім мосце.

Тлумачыць аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай👇

Больш на Радыё Рацыя
🎼Завяршыўся 49-ы конкурс сярод дзяцей і моладзі «Беларуская песня».

На сцэне адбылося больш за 40 выступаў у выкананні вучняў навучальных установаў Беластока, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі, Орлі, Чыжоў і Гарадка, якія пазмагаліся паміж сабою ў выкананні беларускіх песень

🎤А ў сярэдзіне траўня – пачатку чэрвеня адбудуцца раённыя адборачныя туры агульнапольскага🇵🇱 конкурсу для дарослых «Беларуская песня 2022».

Больш на Радыё Рацыя
❗️“Дзёргаем палітычных.” Тыя, хто адбывае ў Беларусі „хатнюю хімію”, падвяргаюцца пераследу і прыніжэнням міліцыянтамі пры любой нагодзе.

“Была ў РАУС, нас па выходных выклікаюць на прафілактычныя гутаркі. Пытаюся ў інспектаршы: „Чаму нас дзёргаюць?”. Яна адказала, што “дзёргаюць палітычных”. Узялі біяматэрыялы, у кагосьці валасы, у кагосьці сліну ўзялі, будуць рабіць экспертызу і на допыт выклікаць усіх. Шукаюць, хто на станцыі Даманава пашкодзіў чыгуначныя шляхі”, - кажа Вольга Кронда.

🎤Пра тое, як жывецца „хатнім хімікам”, паразмаўлялі з „Госцяй Рацыі” Вольгай Крондай.

Больш на Радыё Рацыя
‼️Чыноўнік Міністэрства абароны ўзначаліў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

🔻Генерал-маёр Алег Воінаў да апошняга часу быў памочнікам міністра абароны па пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва. Воінаву 55 гадоў, ён нарадзіўся ў Днепарпятроўску.

🔻Папярэдняга дырэктара архіву Дзмітрыя Яцэвіча звольнілі на пачатку красавіка. З ім не працягнулі кантракт. Яцэвіч узначальваў Нацыянальны гістарычны архіў 10 гадоў.

❗️Разам з ім звольніўся і намеснік дырэктара Дзяніс Лісейчыкаў.

📷 voentv.mil.by
‼️Роўна год таму адбыўся пажар у Будслаўскім касцёле – адной з галоўных святыняў католікоў Беларусі.

Паглядзіце, як выглядае касцёл зараз!

❗️Святыню аднаўлялі разам. Без дапамогі валанцёраў, ахвярадаўцаў, будаўнікоў немагчыма было б рэалізаваць ўсё тое, што зроблена за мінулы год.

📷 t.me/budslau

#Будслаў #касцёл #вернікі #католікі #пажар #адновімбудслаўразам