Беларускае Радыё Рацыя
1.27K subscribers
32.8K photos
103 videos
11 files
25.7K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️Сойм Літвы прызнаў Расею тэрарыстычнай дзяржавай

Сойм аднагалосна прагаласаваў за адпаведную рэзалюцыю – 128 галасоў, паведамляе delfi.lt.

‼️Згодна з дакументам, угледжваецца мэта поўнага або частковага знішчэння ўкраінскай нацыі🇺🇦, яе духу шляхам забойства яе членаў цэлымі сем’ямі, у тым ліку дзяцей, выкрадання іх, катаванняў, згвалтаванняў, у тым ліку і непаўналетніх, здзекаў з целаў забітых і закатаваных.

„Сойм Літвы прызнае поўнамаштабную ўзброеную агрэсію супраць Украіны з боку ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі і яе палітычнага і ваеннага кіраўніцтва, распачатую 24 лютага 2022 года, генацыдам украінскага народа”, – гаворыцца ў рэзалюцыі.

У ёй таксама падкрэсліваецца, што ўсе вінаватыя павінны быць прыцягнуты да адказнасці, і што міжнародная супольнасць павінна стварыць Спецыяльны міжнародны крымінальны трыбунал для расследавання і ацэнкі агрэсіі Расеі супраць суверэннай Украіны.

📷 © Reuters / Scanpix

#Літва #вайна #Украіна #генацыд #РФ
‼️Больш за 27 тысяч грамадзян Літвы і Латвіі скарысталіся бязвізам з Беларуссю

📌Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

🔻Рэжым бязвізавага ўезду ўведзены да 15 траўня ўключна. Каб наведаць Беларусь, грамадзянам Літвы і Латвіі дастаткова мець адмоўны тэст на каронавірус і страхоўку.

📷 gpk.gov.by
Памяці Станіслава Шушкевіча

❗️У кожнай нацыі, у кожнага народа ёсць асобы, якія тымі ці іншымі дзеяннямі назаўсёды ўваходзяць у яго гісторыю, застаюцца ў памяці пакаленняў праз стагоддзі.

Правесці яго ў апошні зямны шлях прыйшлі і прыехалі тысячы людзей з розных мясцовасцяў Беларусі. Думаецца, што яшчэ столькі ж людзей не змаглі прыйсці ці прыехаць на гэтае зямное развітанне, бо знаходзяцца зараз у выгнанні з Беларусі, не могуць вярнуцца на Бацькаўшчыну...

Больш на Радыё Рацыя
‼️Пуцінская Расея, хоць дагэтуль трымаецца на наркотыку ўласнай прапаганды і на рэваншысцкіх настроях насельніцтва, пачынае паступова ўсведамляць абмежаванасць сваіх рэсурсаў і страчваць веру ў перамогу.

Уладзімір Пуцін
на парадзе Перамогі ў Маскве выглядаў вельмі непераканаўчым. Ягоная прамова, па сутнасці, была вартай жалю спробай асуджанага ў гістарычнай перспектыве адзінокага і пажылога аўтакрата апраўдацца за авантуру перад сваім народам і папалохаць еўрапейскага абывацеля веліччу Расеі.

"Пра паражэнчую рыторыку Уладзіміра Пуціна" чытаем у блогу Міколы Бянько.
❗️Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк спрабуе аспрэчыць апошняе судовае рашэнне.

🔻Па рашэнні суддзі суда Чыгуначнага раёна Гомеля Мікалая Крупадзёрава, Паліне дадалі яшчэ адзін год калоніі нібыта за злоснае непадпарадкаванне загадам адміністрацыі ўстановы.

🔻Паліну першапачаткова асудзілі на два гады зняволення. У пачатку верасня 2022 года яна павінна была выйсці на волю.

Больш на Радыё Рацыя
🇺🇦"За нашу Украіну!": у Падляшскай бібліятэцы пры поўным аншлагу прайшоў дабрачынны канцэрт украінскіх і польскіх песень у выкананні калектыву «Амела».

❗️Большую частку гледачоў канцэрта склалі жанчыны з дзецьмі, чые мужы і бацькі засталіся ваяваць ва Ўкраіне з расейскімі агрэсарамі.

Больш на Радыё Рацыя

#вайна #Беласток #Украіна #дапамога #Падляшша
‼️З 10 жніўня 2020 года па 15 красавіка 2022 года Польшча🇵🇱 выдала беларусам 297 516 візаў.

За першыя сем тыдняў вайны ва Украіне Польшча выдала грамадзянам Беларусі 6,7 тысячаў гуманітарных візаў і 5,6 тысячаў візаў па праграме «Poland. Business Harbour».

Больш на Радыё Рацыя
🇬🇪У Батумі ўкраінскія, беларускія і грузінскія валанцёры выказваюць падзяку грузінскаму бізнесу за тое, што ён дапамагае Украіне🇺🇦.

🤝Падчас акцыі дзясяткі аптэкаў, медычных установаў, кавярняў і крамаў атрымалі адмысловыя налепкі, якія сведчаць пра тое, што ў гэтым месцы дапамагаюць Украіне і ўкраінцам.

Больш на Радыё Рацыя #вайна #Украіна #Батумі #дапамога
Памёр першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук

10 траўня на 89-ым годзе жыцця памёр першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук. Краўчук кіраваў дзяржавай у 1991-1994 гадах. Ён быў адным з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў у Віскулях, якія спынілі існаванне Савецкага саюзу.

Пару дзён таму памёр Станіслаў Шушкевіч, фактычна першы кіраўнік Рэспублікі Беларусь.
⚪️🔴⚪️Беларусь смуткуе аб лепшых часах.

🔻Пасыл пуцінскай гаворкі.

🔻ЕЗ у Дзень Еўропы: ці патрэбны супольнасці рэформы?

🔻Самавызначэнне ЕЗ: пацыфізм застаўся ў мінулым?

✒️Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў нашым аглядзе👇

Больш на Радыё Рацыя
⁉️Чаму на вайсковым парадзе ў Маскве 9 траўня кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін не абвясціў мабілізацыю ў войска?

📌Вайсковыя эксперты ва ўсім свеце шмат чаго прадказвалі менавіта на гэтую дату, ад абвяшчэння Расеяй паўнавартаснай вайны Украіне🇺🇦 да ракетнага ўдару па крымскім мосце.

Тлумачыць аналітык праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай👇

Больш на Радыё Рацыя
🎼Завяршыўся 49-ы конкурс сярод дзяцей і моладзі «Беларуская песня».

На сцэне адбылося больш за 40 выступаў у выкананні вучняў навучальных установаў Беластока, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі, Орлі, Чыжоў і Гарадка, якія пазмагаліся паміж сабою ў выкананні беларускіх песень

🎤А ў сярэдзіне траўня – пачатку чэрвеня адбудуцца раённыя адборачныя туры агульнапольскага🇵🇱 конкурсу для дарослых «Беларуская песня 2022».

Больш на Радыё Рацыя