Вясна: Палітвязні Беларусі
930 subscribers
3.34K photos
13 videos
3.29K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
Сёння па «справе TUT.ВY» праходзіць 36-ае пасяджэнне. Падтрымайце Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну!

У Мінскім гарадскім судзе 9 студзеня распачаўся суд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY. Судовы працэс ад самага пачатку зрабілі закрытым. Справу разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч. Сёння адбываецца 36-е пасяджэнне па справе.

Цяпер пад вартай утрымліваюцца былая галоўная рэдактарка Марына Золатава і былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна. Вользе Лойцы, Алене Талкачовай і Кацярыне Ткачэнцы раней змянілі меру стрымання — яны з'ехалі за мяжу. Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, крымінальная справа ў дачыненні да іх вылучана ў асобную судовую вытворчасць, а яны абвешчаныя ў вышук.

Падтрымайце палітзняволеных пасылкамі, медыцынскімі бандэролямі, а таксама паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Людміла Юр'еўна Чэкіна, Марына Васільеўна Золатава 
💻 Напісаць анлайн
📍Палітзняволеную Вольгу Ялцэвіч у СІЗА змяшчалі ў падвал на 50 сутак

Суд Маскоўскага раёна Брэста ў ліпені асудзіў жыхарку Докшыцаў да 2 гадоў калоніі за "фінансаванне пратэстнай дзейнасці" (ч. 2 арт. 342 КК).

Былая палітзняволеная распавяла праекту «Палітвязынка» пра ціск на Вольгу ў СІЗА:

«У берасцейскім СІЗА Воля некалькі разоў трымала галадоўку на знак пратэсту супраць цяжкіх умоў. З-за гэтага яе садзілі ў карцар. А потым ўвогуле ў падвальнае памяшканне пасадзілі. Яно выглядала як камера, але па факту — падвал. Воля правяла ў ім каля 50 сутак. Умовы там жудасныя: толькі халодная вада, вельмі вільготна. Там нават печыва або вафлі немагчыма было есці, бо ўсе прадукты адразу ж рабіліся вільготнымі. Праз гэта ў Волі вельмі пагоршылся здароўе. Зараз яна ў гомельскай калоніі і яна трымаецца. Я была ўражаная стойкасцю Волі».

💌Падтрымайце Вольгу: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ялцэвіч Вольга Міхайлаўна
💻Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязня Цімура Рызапура з Днём народзінаў

Цімура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Брэсце. Увечары 10 жніўня, калі ён вяртаўся з працы дадому, яго падстрэлілі гумавымі кулямі пяць разоў: адзін раз — у жывот і чатыры разы — у ягадзіцу. Пазней яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 КК.

10 сакавіка 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Цімуру і яшчэ 8 іншым фігурантам гэтай справы вынеслі прысуды. Рызапуру прызначылі чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. У Цімура трое непаўнагадовых дзяцей, ён адзіны ў сям'і зарабляў грошы.

Сёння палітвязню споўнілася 40 гадоў.

💌Павіншуйце Цімура лістамі і тэлеграмамі: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Цімур Набіевіч Рызапур
💻Напісаць анлайн
📍Палітвязняў па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» этапуюць у калоніі

Нагадаем, 6 верасня ў Мінску абвясцілі прысуд дзесяці палітычным вязням: Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў, Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў, Марфа Рабкова — 15 гадоў, Аляксей Галаўко — 12 гадоў, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў, Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.

Стала вядома, што днямі Гаеўскага-Ханаду і Марача этапавалі ў шклоўскую калонію № 17, Казлянку — у наваполацкую калонію № 1, Галаўко — у магілёўскую калонію № 15, а Дранца — у віцебскую калонію № 3.

💌Падтрымайце палітвязняў лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі:
ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Акіхіра Святаслававіч Гаеўскі-Ханада, Андрэй Ігаравіч Марач
ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Аляксандравіч Казлянка
ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Аляксей Ігаравіч Галаўко
ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Мікіта Вадзімавіч Дранец
📮Напісаць анлайн
Як можна падтрымаць Дар'ю Лосік, асуджаную да 2 гадоў калоніі?

У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня агучылі прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.

Нядаўна палітзняволеную перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6. Апеляцыйную скаргу Дар'і разгледзяць 21 сакавіка.

Заклікаем падтрымаць яе да гэтага часу любым магчымым спосабам:

🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з ёй у калонію.

🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).

🔹Працягваць дасылаць словы падтрымкі праз лісты і паштоўкі.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Дар'і Аляксандраўне Лосік
💻 Напісаць анлайн
🎉Павіншуйце палітвязня Юрыя Бялько з Днём народзінаў

У канцы красавіка Юрыю па рашэнні суда ўзмацнілі рэжым і перавялі на «турэмны» рэжым тэрмінам на тры гады за «парушэнне рэжыму ўтрымання ў бабруйскай калоніі».

Палітвязня абвінавацілі ва ўдзеле ў телеграм-чаце «радыкальнага напрамку». У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, «ОГСБ», «Подработка Минск», «100», «101». Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры «Табакеркі». Яму прысудзілі 9 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Сёння, 15 сакавіка, Юрый адзначае 40-годдзе ў турме.

💌Павіншуйце палітвязня тэлеграмамі і лістамі: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Юрыю Валер'евічу Бялько
💻 Напісаць анлайн
📬"Імкнуся не марнаваць час дарма", — палітвязень Яўген Эміліт з-за кратаў

Яўгена затрымалі 24 студзеня 2023 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Цяпер яго ўтрымліваюць у СІЗА-1. Палітвязень цікавіцца спортам, скончыў БНТУ, працаваў інжынерам. Днямі даслаў на волю ліст:

"Атрымаў перавод і перадачку ад вас. Дзякуй велізарны! Са мной усё нармальна. Трымаюся. Не журуся. Людзі ў камеры добрыя. Займаюся фізкультурай, чытаю кнігі, часопісы, вучу ангельскі, гляджу тэлевізар. Імкнуся не марнаваць час дарма. Са здароўем таксама ўжо ўсё ў парадку. Была прастуда. За тыдзень усё прайшло. Спадзяюся, я тут ненадоўга. Дзякуй, што падтрымліваеце, перажываеце! Перадавайце ўсім прывітанне! Хутка ўбачымся".

💌Падтрымаць Яўгена: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўген Аляксандравіч Эміліт
💻 Напісаць анлайн
📍Бабруйскага блогера Андрэя Бяляўскага этапавалі ў віцебскую калонію

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 22 жніўня вынеслі прысуд 45-гадоваму TikTok-блогеру — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Згодна з версіяй абвінавачвання, Бяляўскі 20 і 26 студзеня 2022 года «размясціў у сацыяльнай сетцы Tik-Ток два відэаролікі з абразамі ў адрас Лукашэнкі» (арт. 368 КК).

Андрэя затрымалі 28 красавіка наўпрост на працы — у ягонай уласнай роварнай краме «Веласпортмайстар». Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт Бяляўскага ў TikTok.

Стала вядома, што цяпер Андрэй знаходзіцца ў віцебскай калоніі № 3.

💌Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, пасылкамі, бандэролькамі і тэлеграмамі: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Андрэй Мікалаевіч Бяляўскі
💻Напісаць анлайн
📍На волю выйшаў палітвязень Максім Цішкевіч

Максіма затрымалі 21 красавіка 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Паводле абвінавачвання, Максім у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года знаходзіўся на праспекце Машэрава, дзе далучыўся да іншых пратэстоўцаў, выходзіў на праезную частку дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і размахваў рукамі, а таксама дэманстраваў абразлівыя жэсты ў бок супрацоўнікаў міліцыі.

16 жніўня 2021 года суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк асудзіў яго на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Тэрмін Максім адбываў у папраўчай калоніі № 3 у Віцебску. Нядаўна палітвязень выйшаў на волю. У зняволенні ён адбыў больш за 1 год і 10 меясцаў.
📍Журналіста Сяргея Сацука перавялі ў магілёўскую калонію

Нагадаем, журналісту прысудзілі 8 гадоў калоніі. Сяргея абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванні іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў). 10 лютага Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле.

Стала вядома, што днямі Сацука этапавалі ў магілёўскую калонію № 15.

💳Вы можаце фінансава дапамагчы сям'і палітвязня праз збор на Bysol.

💌Падтрымайце Сяргея: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Сяргей Віктаравіч Сацук (на лістах пазначайце «каранцін»)
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🤬Палітвязень Аляксандр Плескацэвіч выйшаў на волю, але яго амаль адразу адправілі на "суткі"

Згодна з пастановай суда па адміністрацыйнай справе, Аляксандр 16 лютага выйшаў на волю з ПУАТ-43. Але ўжо 1 сакавіка над ім адбыўся суд паводле арт. 24.23 КаАП. Яго абвінавацілі ў тым, што ён "у нявызначаны час з 16 па 27 лютага нанёс на 7 вокнаў і вугал фасада дома бела-чырвона-белую сімволіку". Віну Аляксандр не прызнаў і сказаў, што не рабіў гэтага і зафарбоўваць гэта не мае намеру.

Вядома, што сімволіка на доме была яшчэ да арышту палітвязня ў 2021 годзе. Паводле рапарта сведкі-міліцыянта, яшчэ на "хіміі" яму сказалі зафарбаваць сімволіку, але 27 лютага, калі мужчыну затрымлівалі, яна яшчэ была. Аднак суд у Ляхавічах прызнаў Плескацэвіча вінаватым і арыштаваў яго на 10 сутак.

Нагадаем, Аляксандра асудзілі да 2 гадоў "хіміі" за тое, што пакінуў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў — «Света, я вас кахаю».
🎉Павіншуйце палітзняволеную Алену Гнаук з 66-годдзем

17 чэрвеня 2022 года палітзняволеную асудзілі на тры з паловай гады калоніі. У жніўні актывістку перавялі ў папраўчую калонію № 4. Нядаўна яе змясцілі ў ПКТ да 24 лютага. Акрамя гэтага, яе пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (32 рублі).

Нядаўна стала вядома, што па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Вядома, што палітзняволеная адмовілася ад адвакаткі, бо тая падпісала пратакол допыту, нягледзячы на просьбу Алены не рабіць гэтага. Апошнім часам у жанчыны вельмі пагоршылася здароўе.

Сёння Алена адзначае 66-годдзе ў калоніі.

💌Павіншуйце Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаук
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
‼️Палітзняволеную Яну Пінчук абвінавачваюць па 5 крымінальных артыкулах, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй"

Беларуску 9 жніўня экстрадавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Камітэта па правах чалавека ААН.

Цяпер яе абвінавачваюць па пяці артыкулах КК:
🔹ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
🔹ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
🔹ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);
🔹ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках);
🔹ч.1 арт. 290-4 (дзейнасць па стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці такой арганізацыяй, або яе часткай ці яе структурнымі падраздзяленнямі).

Суд над Янай пачнецца 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Суддзя — Тацяна Фалькоўская.

💌Падтрымайце дзяўчыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻 Напісаць анлайн
📍Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію

Палітвязня затрымалі 12 красавіка 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 25 сутак, а пасля арышту перазатрымалі па крымінальнай справе. 4 жніўня Плюшчава прызналі вінаватым па арт. 188 КК (Паклёп) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і прысудзілі яму 2 гады зняволення. Таксама суддзя прызначыла палітвязню штраф у памеры 6 400 рублёў і прыняла рашэнне аб канфіскацыі яго асабістага аўтамабіля. 

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 лістапада яго асудзілі ўжо па новай крымінальнай справе.
Гэтым разам музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. З улікам папярэдняга прысуда яго асудзілі да 3 гадоў калоніі і 300 базавых велічыняў штрафу.

Стала вядома, што нядаўна Плюшчава перавялі ў наваполацкую калонію № 1.

💌Падтрымайце Уладзіслава: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Уладзіслаў Яўгенавіч Плюшчаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Падтрымайце палітзняволеную Ганну Кавалёву

Ганна была затрыманая 17 студзеня 2023 года. Яе абвінавачваюць ва ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года паводле арт. 342 КК. Яе партнёр Іван Марозаў быў затрыманы на 2 тыдні раней. Нядаўна ад яе прабіўся ліст на волю:

"Пішу гэты ліст 8 сакавіка, спадзяюся, вам дойдуць мае паштовачкі, усім любімым і адважным жанчынам. Прыемна будзе заснуць з думкай пра тое, што мяне помняць, любяць і чакаюць. Я вельмі-вельмі гэта шаную і хачу да вас.."

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ганна Уладзіміраўна Кавалёва, Іван Уладзіміравіч Марозаў
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Уладзімір Кніга
🔺Антон Кошчанка
🔺Арсеній Чыжык
🔺Артур Аміраў 
🔺Аляксандр Касянчук
🔺Дзяніс Марусевіч
🔺Яўген Прывалаў
🔺Максім Сергяенка
🔺Антон Сташэўскі 
🔺Сяргей Бобашаў
🔺Сяргей Канавалаў
🔺Вячаслаў Маляйчук
🔺Матфей Гаўрыленка
🔺Сяргей Маланчук
🔺Андрэй Папоў
🔺Алег Дзмітрачэнка
🔺Дзяніс Лазоўскі
🔺Дзмітрый Мядзвецкі
🔺Сяргей Міраеўскі
🔺Віктар Барушка
🔺Аляксандр Зайкоўскі
🔺Дэвід Масціцкі
🔺Цімур Хайрулін
🔺Уладзімір Бялоў
🔺Зміцер Ляўчук
🔺Яўген Ракевіч

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Як падтрымліваць палітвязняў вітамінамі і медыцынскімі бандэролькамі?

Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічваецца штотыднёва. Тысячы чалавек утрымліваюцца ў няволі ў дрэнных умовах. Ад 1 чэрвеня 2022 года ў месцах зняволення перасталі прымаць карантынныя перадачы, якія вязням можна было перадаваць кожны месяц у якасці «дадатковай». Звязана гэта са «стабілізацыяй сітуацыі па захворванні COVID-19».

Таму цяпер вельмі важна падтрымліваць вязняў вітамінамі і лекамі праз "медыцынскую бандэроль". Такую бандэроль трэба падпісаць "з медыкаментамі". Дасылаць яе можна толькі тым вязням, прысуд якіх не ўступіў у законную сілу. Спіс неабходных і дазволеных лекаў, якія можна перадаць вязням або даслаць поштай:

🔹Любыя вітаміны (таксама "Д3-капс" і Амега-3), можна нават у шыплівых таблетках;
🔹лекі пры хранічных захворваннях, калі яны ёсць;
🔹абязбольныя, гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя, «Ацыклавір мазь»;
🔹заспакаяльныя: «Фенібут», «Наафен», «Афабазол», «Валяр'янка 600мг» і іншыя;
🔹свечкі і крэм «Рэліф»;
🔹працяглы курс «Тэрафлекса» ад болю ў суставах;
🔹гіялуронавыя кроплі для вачэй, каб звільгатняць іх;
🔹таблеткі ад горла, кашлю, спрэй для носа з эўкаліптам, «АЦЦ»;
🔹«Смекта», «Альмагель», «Амез» і іншыя лекі ад болю ў страўніку;
🔹лекі пры кішачных расстройствах;
🔹лейкапластыр;
🔹«Дэкспантэнол»;
🔹інгалятары, калі ў чалавека астма.

🔺Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
💔"Усіх прашу дапамагаць бацькам", — палітвязень Яўген Юшкевіч даслаў вестачку з-за кратаў

Былы следчы і ініцыятар праекта ByChange, асуджаны да 11 гадоў калоніі, днямі даслаў ліст на волю:

"Мне пришёл перевод от Вас. Кроме того, чтобы благодарить, наверное нужно отчитаться, на что трачу деньги налогоплательщиков. За 23 месяца в СИЗО прочтено 180+ книг, около 20 из которых важные. Надеюсь, хоть когда-то смогу быть более полезным людям рядом и стране в целом.

Снова благодаря за всё. Со вчерашнего дня (10.03) я уже осужденный, т.е. включается все ограничения для осужденных. Всех прошу помогать родителям, т.к. во всех таких семьях именно родителям сложнее всего".

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўген Міхайлавіч Юшкевіч
📮Напісаць анлайн
🗓 Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень

🔹На дадзены момант у спісе палітзняволеных налічваецца 1460 чалавек.

Цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю:
Марк Васількоў, Максім Цішкевіч, Аляксандр Плескацэвіч, Дзяніс Максімаў.

🔹 На гэтым тыдні стала вядома пра прысуды па палітычна матываваных справах:
Алегу Швайко — 2 гады калоніі;
Аксане Зарэцкай — 1,5 года калоніі;
Багдану Караўцу — 2 гады калоніі;
Дзянісу Пучаку — 2,5 гады "хатняй хіміі";
Валерыі Касцюговай — 10 гадоў калоніі;
Таццяне Кузінай — 10 гадоў калоніі;
Марыне Золатавай — 12 гадоў калоніі;
Людміле Чэкінай 12 гадоў калоніі;
Андрэю Шкляру — 10 гадоў калоніі;

🔹Справу палітзняволенага Яўгена Меркіса перадаюць у пракуратуру для накіравання ў суд.

🔹Палітзняволеную Вольгу Ялцэвіч у СІЗА змяшчалі ў падвал на 50 сутак. Праз гэта ў Волі вельмі пагоршылся здароўе.

🔹Палітзняволеную Яну Пінчук абвінавачваюць па 5 крымінальных артыкулах, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй".

🔹20-гадовая палітзняволеная Віталія Бандарэнка ў калоніі выйшла замуж.

🔹Да палітзняволенай Алены Лазарчык зноў не змог патрапіць адвакат — родныя доўгі час не маюць ніякай інфармацыі пра стан здароўя жанчыны.

🌿 Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

439 дзён у няволі і на волі. Гісторыя Дзяніса Дземуха — былога палітвязня, які хоча памятаць усё

«За 340 слоў — 120 месяцаў пазбаўлення волі». (Не)апошняе слова экспэрткі Таццяны Кузінай у судзе

#навіны_палітвязняў