Вясна: Палітвязні Беларусі
930 subscribers
3.34K photos
13 videos
3.29K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🗣Валянцін Стэфановіч пра папраўкі ў Крымінальным кодэксе: «Я быў у шоку ад такіх навінаў»

Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч у адным з лістоў падзяліўся ўражаннямі, якія выклікалі ў яго навіны пра папраўкі ў заканадаўстве, датычныя смяротнага пакарання. Нагадаем, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу адразу ў двух чытаннях прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія ўводзяць смяротнае пакаранне за «замах на акт тэрарызму».

«Чуў па ТВ у навінах пра змены ў Крымінальны кодэкс і ідэю пашырэння выпадкаў прымянення смяротнага пакарання, прычым без забойства. Памятаю, калісьці, вывучаючы сацапытанні па гэтай тэматыцы, бачыў, што аргумент супраць смяротнага пакарання, які называўся людзьмі, не ўключаў у сябе такі аргумент, як магчымасць выкарыстання смяротнага пакарання ў палітычных мэтах. Бо людзі не звязвалі гэта з гісторыяй тэрору сталінскіх часоў.

Мы абмяркоўвалі гэта з калегам. Ён быў схільны і такі аргумент ужываць падчас кампаніі нашай <гаворка ідзе пра
кампанію ПЦ «Вясна» «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» — заўвага>. А я казаў, што лепей абапірацца на тое, што людзі найчасцей называлі ў якасці аргументаў супраць смяротнай кары.

І вось табе, зараз гэта ўжо нашая рэчаіснасць, асабліва ўлічваючы, як зараз яны ўмеюць працаваць. Я ў шоку, шчыра кажучы, быў ад такіх навінаў».

✍️Падрабязней пра меркаванні праваабаронцаў «Вясны», датычныя гэтых зменаў, можна пачытаць у матэрыялах:

Андрэй Палуда: «Папраўкі ў заканадаўства за замах на акт тэрарызму – гэта нервовая рэакцыя ўладаў на новыя рызыкі»

Што не так з законапраектам аб пашырэнні сферы ўжывання смяротнага пакарання? Адказвае юрыст Павел Сапелка

💌Працягвайце падтрымліваць праваабаронцаў: 
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Андрэй Сяргеевіч Чапюк, Марыя Аляксандраўна Рабкова)
- ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 (Таццяна Леанідаўна Ласіца)
- ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба (Леанід Леанідавіч Судаленка)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
❗️«Падкінулі таблеткі і сказалі, што павесяць на яе артыкул за "абарот наркатычных сродкаў"»: як улады пераследуюць палітзняволеную Вікторыю Кульшу

У гомельскай жаночай калоніі 13 чэрвеня на выязным пасяджэнні асудзілі палітзняволеную Вікторыю Кульшу паводле ч. 1 арт. 411 КК. Вікторыі прызначылі ў дадатак да двух гадоў і шасці месяцаў калоніі яшчэ адзін год у зняволенні.

Адміністрацыя жаночай калоніі ўвесь час ціснула на Вікторыю: за «парушэнні» яна правяла 32 дні ў ШІЗА і пяць месяцаў у ПКТ. Акрамя гэтага, яе паставілі на прафілактычны ўлік як «схільную да суіцыду» за абвешчаную на знак пратэсту галадоўку. У ПКТ Кульшы падкінулі таблеткі і пагражалі крымінальным артыкулам за «абарот наркатычных сродкаў». Пра тое, як праходзіў суд над Вікторыяй, пра ейную «змову» з Марыяй Калеснікавай, пра пагрозы адміністрацыі калоніі і пра тое, як жанчына пачуваецца цяпер, пасля 20 месяцаў у зняволенні, — дачка Вікторыі распавяла «Вясне».

Чытаць цалкам
👉 bit.ly/3OhSJsq
❗️Палітвязень Віктар Бабарыка зноў у ШІЗА

Палітзняволенага Віктара Бабарыку адміністрацыя наваполацкай калоніі ўжо другі раз змясціла ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Гэтым разам за «канфлікт з сукамернікам», які заключаўся ў тым, што мужчыны размаўлялі ў падвышаных танах. У траўні Бабарыка ўжо адбыў 10 сутак у ШІЗА.

Раней Бабарыку ў калоніі паставілі на прафулік як асобу «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў», а ў сярэдзіне сакавіка яму была аб'яўлена адна вымова па надуманых прычынах.

Крыніца: @viktarbabarykaofficial

💌Падтрымаць палітвязня: ПК №1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктару Дзмітрыевічу Бабарыку
Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
📍Палітзняволеная Яна Мілеўская цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю

26-гадовую Яну Мілеўскую затрымалі 7 верасня 2021 года па крымінальнай справе аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 Крымінальнага кодэксу). Яе, а таксама яшчэ Максіма Мычко і Аляксандра Бендзя, абвінавацілі ў тым, што яны сарвалі дзяржаўны сцяг на адной з вуліц Гомеля. Іх асобы былі ўстаноўленыя з дапамогай камер відэаназірання. Палітвязняў асудзілі да аднаго года калоніі.

Яна сёння выйшла на волю з гомельскай жаночай калоніі № 4. Таксама сёння павінны выйсці Мычко і Бендзь.
😍Паглядзіце, якія малюнкі дасылае палітзняволеная Кацярына Макарэвіч з-за кратаў

Галоўная бухгалтарка Кацярына Макарэвіч была затрымана напрыканцы верасня 2021 года па справе «віцебскіх перформансаў». Паводле матэрыялаў следства, фігуранты справы праводзілі лакальныя акцыі і здымалі іх на відэа. Ролікі яны публікавалі ў адкрытым доступе, а свае дзеянні каардынавалі з дапамогай групавых чатаў. 25 красавіка суд прызначыў ёй 3 гады і 6 месяцаў калоніі.

У лістах Кацярына піша, што прыемна здзіўленая такой падтрымцы, што гэта вельмі надае сіл, і яна ўсім вельмі ўдзячная. Атрымлівала лісты нават з Італіі і Кіпра. Але цяпер лісты ёй даходзяць толькі ад сваякоў. Яшчэ дзяўчына ў адказ на лісты салідарнасці дасылае прыгожыя малюнкі.

🎉11 ліпеня палітзняволеная адзначыць 28-годдзе. Цяпер Кацярына чакае разгляду апеляцыйнай скаргі, таму кожны можа зрабіць ёй грашовы перавод або даслаць пасылку.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Кацярына Юр'еўна Макарэвіч
Пакуль цягнецца закрыты суд над каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай, а лісты дрэнна даходзяць, падтрымай праваабаронцу пасылкай ці грашовым пераводам.

У нядаўнім лісце ў адказ на атрыманую бандэрольку Марфа Рабковай адзначала:

«Маральна і фізічна я трымаюся, працягваю верыць, што ўсё павінна нармалізавацца. <...>
Наша Вясна абавязкова прыйдзе! Усё будзе добра».

Падтрымай Марфу:

💌 СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
❗️Палітзняволенага Станіслава Мачалава змясцілі ў ШІЗА

Гомельскага актывіста Станіслава Мачалава ў папраўчай калоніі № 22 ( Воўчыя норы) змясцілі ў ШІЗА, паведамляе «Гомельская Вясна». Афіцыйная прычына – парушэнне рэжыму. Гэта высветлілася, калі жонка Станіслава Святлана Якубовіч не змагла перадаць мужу прадуктовую перадачу — яе не ўзялі, бо зняволеныя ў ізалятары абмежаваны ў правах: ім забаронены тэлефонныя размовы, спатканні, перадачу.

Станіслава абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 КК і па арт. 364 КК. 3 студзеня 2022 палітвязню прысудзілі тры гады калоніі. 24 лютага Станіслаў пабраўся шлюбам у гомельскім СІЗА-3 са Святланай Якубовіч. Пасля гэтага яго адразу змясцілі ў карцар. У сярэдзіне красавіка Станіслава этапавалі ў папраўчую калонію №22.

🌿Затрымалі пасля атрымання гуманітарнай візы: гісторыя палітзняволенага праграміста з Гомеля

💌Падтрымайце Станіслава: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Станіслаў Валер'евіч Мачалаў
❗️У наваполацкай калоніі сваякам палітвязняў адмаўляюць у кароткатэрміновых спатканнях

Пра гэта паведамляе жонка палітзняволенага Ігара Лосіка. Адміністрацыя папраўчай калоніі № 1 заявіла, што пакой для спатканняў знаходзіцца на рамонце, таму сустрэчы не адбываюцца.

Нагадаем, кароткатэрміновыя спатканні ў калоніі могуць быць працягласцю да чатырох гадзін, але для палітзняволеных іх працягласць звычайна скарачаецца. Акрамя гэтага, часта ў якасці спагнання вязняў пазбаўляюць спатканняў.

У наваполацкай калоніі цяпер утрымліваюцца 64 палітычных зняволеных. Як паведамляюць самі палітвязні, у ШІЗА ажно стварылася чарга з «парушальнікаў рэжыму», а некаторых адпраўляюць у ПКТ.

💌 Падтрымайце Ігара: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку (на лістах пазначайце «каранцін»)
🔺Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
❗️Палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава ў калоніі ўжо два разы змяшчалі ў ШІЗА

Актывіста анархічнага руху Сяргея Раманава адміністрацыя ваўкавыскай калоніі ўжо два разы змяшчала ў штрафны ізалятар, апошні раз — 8 чэрвеня. Пры гэтым у калоніі Сяргей знаходзіцца толькі адзін месяц. Паведамляецца, што прычынай спагнання стала печыва, якое знайшлі ў яго тумбачцы на наступны дзень пасля Дня народзінаў. Акрамя гэтага, палітвязню ўжо двойчы не падпісалі заяву на званок бацькам.

Вядома, што Раманаву ў адну з двух дазволеных рэжымных перадач залічылі маленькую перадачу, якую яму перадалі бацькі адразу пасля прысуду яшчэ ў баранаваіцкім СІЗА. Наступную можна перадаць толькі праз паўгады.

Нагадаем, 22 снежня Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Сяргей Аляксандравіч Раманаў
❗️Палітвязня Віталя Жука зноў змясцілі ў штрафны ізалятар. Яго могуць адправіць у ПКТ

Палітзняволенага кобрынца Віталя Жука, асуджанага за абразу Лукашэнкі, другі раз за месяц змясцілі ў штрафны ізалятар. Першы раз яго змясцілі туды на 5 сутак. Адразу пасля выхаду яго перавялі ў новы атрад да «злосных парушальнікаў рэжыму». А праз некалькі дзён яго змясцілі ў ШІЗА тэрмінамі на 10 сутак. Таксама вядома, што палітвязню пагражаюць пераводам ў ПКТ.

Віталя асудзілі на 1,5 года калоніі за каментар пра Лукашэнку па арт. 368 КК. 23 лютага 2022 прайшоў ператрус у жонкі Віталя. Па розных падставах сілавікі прыходзілі да Маргарыты ўжо некалькі разоў. Падчас ператрусу 23 лютага стала зразумела, што жанчыну таксама падазраюць у абразе Лукашэнкі. Гэтым разам на ператрус сілавікі прыйшлі разам з органамі апекі, але забраць дзяцей не ўдалося, бо іх да сябе ўзяла бабуля.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Віталь Васільевіч Жук
💔«Уяўляеш, два гады ўжо», — палітвязень Эдуард Бабарыка даслаў вестачку з-за кратаў

На сваёй старонцы ў Instagram Аляксандра Зверава — дзяўчына палітзняволенага Эдуарда Бабарыкіраспавяла, што атрымала ад яго ліст:

«Сегодня пришло от Эдика письмо и там всё как обычно: 400 английских слов в неделю, шпагат, тренировки с сокамерниками…
… А в конце, как бы невзначай "представляешь, 2 года уже"».

Нагадаем, Эдуард бесперапынна ўтрымліваецца пад вартай ужо больш за 24 месяцы. Яго абвінавачваюць у распальванні варожасці (арт. 130 КК), ухіленні ад выплаты падаткаў і збораў (арт. 243 КК), а таксама ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК). Вы можаце падтрымаць яго бандэролькай з прыемнымі дробязямі, грашовым пераводам або тэлеграмай. Таксама не забывайце класці разам з лістамі салідарнасці пустыя канверты, маркі, налепкі і паперу.

💌Падтрымаць палітвязня можна па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
😔Палітвязню Мікіце Літвіненку не аддалі ніводнага ліста з віншаваннямі да Дня народзінаў

Маці палітвязня Мікіты Літвіненкі, якому нядаўна споўнілася 23 гады, падзялілася ў фэйсбуку апошнімі навінамі пра сына:

«Не отдали ни одного письма, но, за все заказные расписался и был рад такому количеству поздравлений! Рад по-настоящему! Утешительный приз от ИК — два нарушения в личное дело».

Акрамя гэтага, яна піша, што Мікіта вывучае медыцыну па кнігах, а таксама праграмаванню.

Мікіту затрымалі 13 верасня 2020 года супрацоўнікі ГУБАЗіК. Вядома, што пры затрыманьні быў збіты. Мікіту прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальга кодэкса. Яму прысудзілі чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Падчас апошняга слова Мікіта Літвіненка выступіў з моцнай прамовай.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Мікіта Паўлавіч Літвіненка
📍Мікалая Статкевіча этапавалі ў глыбоцкую калонію

Жонка Мікалая Статкевіча паведаміла ў фэйсбуку, што палітвязень ужо ў калоніі:

«Сюрпрызаў не здарылася. Мікола Статкевіч у ПК 13 у Глыбокім».

Нагадаем, нядаўна Вярхоўны суд пастанавіў пакінуць прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага» без зменаў. Статкевічу суд прызначыў 14 гадоў калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму.

⁉️Што чакае Мікалая Статкевіча ў калоніі асаблівага рэжыму?

💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці: ПК № 13, 211791, г. Глыбокае, вул. Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу (на лістах пазначайце «каранцін»)
📍Палітвязні Уладзімір Колас і Максім Шырынскі выйшлі на волю

Уладзімір Колас быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК). Трэцяга красавіка 2021 Коласа затрымалі, змясцілі ў ІЧУ, а затым этапавалі да месца адбыцця пакарання. З 14 красавіка знаходзіўся ў папраўчай установе №46. Але нядаўна ў судзе Круглянскага раёна палітзняволенаму ўзмацнілі рэжым за «парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове» і перавялі ў магілёўскую турму №4.

Максім Шырынскі — жыхар Навагрудка, асуджаны судом Карэліцкага раёна на адзін год хіміі па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).
З чэрвеня 2021 года знаходзіўся ў папраўчай установе № 21 у Мазыры.

Сёння палітвязні скончылі адбываць тэрміны і выйшлі на волю.
Падтрымайце Паўла Пяскова, якога асудзілі да яшчэ аднаго году зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»

У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна 14 чэрвеня палітзняволенаму маладзечанцу Паўлу Пяскову, асуджанаму за патасоўку з амапаўцамі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі, прысудзілі яшчэ адзін год зняволення.

Тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай калоніі № 2, дзе супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Раней праваабаронцам стала вядома пра ціск адміністрацыі калоніі на Пяскова — яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА.

🔺Некаторы час Павел будзе знаходзіцца ў бабруйскім СІЗА перад этапам у калонію. Вы можаце падтрымаць яго тэлеграмамі і лістамі салідарнасці.

💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-5, 213826, Бабруйск, 1-ы Пераезны завулак, 10, Павел Андрэевіч Пяскоў
🕊Падтрымайце семярых праваабаронцаў «Вясны»

Семярых нашых калегаў і каляжанак да гэтага часу працягваюць утрымліваць у месцах зняволення за іх прынцыповую пазіцыю і нязгоду з дзеяннямі ўладаў. Гэта старшыня Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк. Апошнім часам ад іх амаль не даходзяць вестачкі на волю.

Мы заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў любым магчымым спосабам, каб не пакідаць іх сам-насам з рэпрэсіямі. Что можна зрабіць:

🔹Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятывуВклеточку” і письмо.бел.

🔹Дашліце пасылку ці бандэрольку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз. Але даслаць цяпер можна ўсім вясноўцам акрамя Леаніда і Таццяны.

🔹Можаце зрабіць грашовыя пераводы нашым калегам і каляжанкам у СІЗА-1, каб яны змаглі сабе набыць, напрыклад, маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі

🔹Падпішыце петыцыю за вызваленне вясноўцаў.

🔹Напішыце адкрыты ліст вясноўцам і адпраў яго на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім яго праваабаронцам, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках. 

💌Падтрымаць праваабаронцаў можна па адрасах: 
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Андрэй Сяргеевіч Чапюк, Марыя Аляксандраўна Рабкова)
- ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 (Таццяна Леанідаўна Ласіца)
- ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба (Леанід Леанідавіч Судаленка)

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
Храналогія пераследу "Вясны" 👉bit.ly/3dCZgxc