Міжнародны дзень матчынай мовы 21 лютага — у памяць бэнгальскіх студэнтаў, якія ў 1952 годзе патрабавалі для сваёй мовы статусу дзяржаўнай. Іх расстраляла пакістанская паліцыя.
UNESCO заве сьвята па-ангельску International Mother Language Day, аналягічна на іншых мовах (але не расейскай).
У вулічным апытаньні (2015) менчукі атаесамлялі „матчыну мову“ зь беларускай, называлі сынонім — „родная мова“.
Але перакласьці на расейскую выраз не маглі. Бо „материнский язык“ ёсьць толькі ў расейскай сацыялінгвістыцы — калька з заходніх моваў.
У нас многія перажылі моўны разрыў пакаленьняў: беларускамоўныя бацькі размаўлялі зь дзецьмі як умелі па-расейску, каб не ўскладняць ім жыцьця.
Таму пра беларускую скажуць „матчына мова“ і тыя, з кім маці ўжо не гаварыла па-беларуску — але зь ёю гаварыла ейная маці.
У нашай традыцыі паняцьці матчына мова, родная мова — адна з пазнакаў нацыянальнай прыналежнасьці.
У перапісах да 1999 году быў пункт „Родная мова“, і людзі адказвалі на пытаньне як адчувалі.
Але ў 2009 годзе прыпісалі тлумачэньне: родная — гэта „мова, засвоеная першаю ў раньнім дзяцінстве“. Гэта паспрыяла радыкальнаму спаду колькасьці тых, хто назваў беларускую мову роднаю.
У эўрапейскіх краінах са складанай моўнай сытуацыяй моўныя пытаньні перапісу і пра родную і першую мовы, і пра актыўнае і пасіўнае валоданьне імі, і пра мясцовыя гаворкі і г.д. Але ня ў нас.
https://svb1234.azureedge.net/a/dzien-matcynaj-movy/31714075.html

ВА ЎКРАІНЕ
НА ДАНБАСЕ
Пішам і гаворым НА ДАНБАСЕ. Бо Данбас — гэта рэгіён Украіны, а ня нейкая асобная дзяржава. Таму прыназоўнік НА (падобна як на Валыні, на Падольлі, на Букавіне).
Пішам і гаворым ВА ЎКРАІНЕ. Гэта незалежная дзяржава, не рэгіён чагосьці.
Таксама і з тае ж прычыны — У БЕЛАРУСІ. Варыянт „На Беларусі“ пакіньма гісторыі ды паэтычнай мове.
АЎДЫЁ https://youtu.be/u36OAbgu16k

YouTube
„У Беларусі” ці „на Беларусі“? / Правильно ли писать „на Беларусі“?
Украінцы патрабуюць не казаць „на Ўкраіне“, бо прыназоўнік „НА” бывае пры назвах несамастойных рэгіёнаў. У нашых старых клясыкаў знойдзем абедзьве формы. А як правільна?
***
Все знают, что московское ТВ говорит „на Украине“, а украинские медиа — „в Україні“.…

І кірыліца, і беларуская лацінка — у роўнай ступені нацыянальныя беларускія азбукі.
Кірыліца ў нас з Х стагодзьдзя, а лацінка з XVI. Пры царызьме і ў савецкія часы лацінка была пад забаронаю.
Але ўсё адно беларуская мова — двухальфабэтная. Таму нам ня трэба спэцыяльнай трансьлітарацыі (як расейскай мове, дзе ведамасных трансьлітарацыйных сыстэмаў некалькі). Бо маем лацінку.
У лацінапісьмовай прасторы ёсьць няпісанае правіла: імёны і назвы пішуцца нязьменна. Калі беларусы па-свойму пішуць Baranavičy праз Č — так і мае быць ува ўсіх іншых мовах з лацінскай абэцэдай. Хоць па-ангельску, хоць па-нямецку.
https://svb1234.azureedge.net/a/bielaruskaja-lacinka/28819537.html
#гісторыя_мовы

ШЫБОЛЕТ — МОЎНАЯ ЗБРОЯ, ЯКОЙ ТЫСЯЧЫ ГАДОЎ
Сучаснае значэньне слова шыболет (або шыбалет) — „моўны пароль“. А стаіць за ім біблійная гісторыя часоў вайны юдэйскіх плямёнаў.
Па-габрэйску שִׁבֹּלֶת [шібболет] азначае ‘колас’. Літару „шын“ эфраіміты вымаўлялі блізка да с (сібболет), што і дазволіла гілеадытам, якія выставілі блёк-пост каля броду церазь Ярдан, лёгка ідэнтыфікаваць ворагаў, загадаўшы ім:
— Скажы „шыболет“!
Беларуская мова — найлепшы спосаб распазнаваньня „свой — чужы“, бо нават тыя беларусы, якія не карыстаюцца беларускаю моваю штодня, пасіўна ёю валодаюць. А чужакі — не.
Ёсьць шыболет— прыклад дасканалага натуральнага валоданьня беларускай фанэтыкай:
— Скажы „дзьвюма“!
(форма жаночага роду: напрыклад, дзьвюма сёстрамі).
Апошнім часам пашырыўся прасьцейшы шыболет — на цьвёрдыя шыпячыя: Шчучыншчына. А слоўныя шыболеты — гэта назвы беларускіх месяцаў (працягніце: студзень-люты…), у канкрэтных гарадах — неафіцыйныя назвы раёнаў; на варожых мапах іх няма.

Ці разумеюць беларусы ўкраінскую мову?
Лёгка. У нас ня менш за 75% агульнага слоўнікавага запасу, вельмі блізкая граматыка, нашыя мовы значна бліжэйшыя паміж сабой, чым кожная зь іх — з расейскаю.
Праўда, каб разумець украінскую, беларусу трэба добра валодаць сваёю моваю.
Відэаапытаньне на менскай вуліцы 2019 году
https://youtu.be/qwgQNtPXDH8

Ці разумеюць беларусы па-ўкраінску? | Понимают ли беларусы по-украински
Мы прасілі патлумачыць звычайныя ўкраінскія словы ды выразы — і якія супадаюць зь беларускімі, і зусім адрозныя. Вынікі трохі нечаканыя...
Мы просили объяснить обычные украинские слова и выражения — и какие совпадают с беларусскими, и какие отличаются.…

Як называць мову ўсходніх суседзяў? АЎДЫЁ
Падрабязна ў АЎДЫЁ
https://soundcloud.com/svaboda/viachorka0906rasejsk
•
Скарына назваў кнігу, якую выдрукаваў, „Біўлія руска“. •
Статут ВКЛ патрабуе: „А пісар земскі маець паруску, літарамі й словы рускімі, усі лісты, выпісы й позвы пісаці“. •
Рускай у эпоху ВКЛ афіцыйна называлася старабеларуская мова. Таксама рускай называлі сваю мову тагачасныя ўкраінцы. •
Ад нашых моваў выразна адрозьнівалася мова жыхароў Масквы, Уладзіміра і Суздаля. •
Яе нашыя продкі называлі маскоўская, а суседнюю дзяржаву — Масква, Масковія. •
Калі Масковія перайшла на новую назву заходняга паходжаньня — Расія/Расея, нашыя продкі пачалі называць тую мову расейская або расійская. •
Гэтая назва ясна адмяжоўвае рускую мову Скарыны, рускія літары Статутаў Вялікага Княства Літоўскага ад мовы ўсходняга суседа. Падрабязна ў АЎДЫЁ
https://soundcloud.com/svaboda/viachorka0906rasejsk
ЦІ ДРЭННА БЫЦЬ СЬВЯДОМЫМ?
Тутэйшыя паслугачы „русского мира“, у тым ліку іх начальнік, спрабуюць надаць пазытыўным беларускім словам зьдзеклівую афарбоўку: „Эти свядомые змагары только плявузгают“.
Але слова сьвядомы (сьведамы) у нас спрадвеку станоўчае.
Яшчэ ў Скарыны сьвядомы = ‘гатовы да выпрабаваньняў’, а сьведам'е = 'сумленьне, веданьне’.
Значыць, сьвядомы – чалавек з сумленьнем.
У сучасных гаворках сьвядомы — 'справядлівы, разважлівы'. У Тлумачальным слоўніку — ‘разумны; здольны мысьліць; перакананы ў правільнасьці сваіх дзеяньняў’. Актыўны суб'ект, а не пакорлівы аб'ект, якім хацелі б бачыць беларуса ворагі.
Яшчэ адно тролеўскае кляймо — змагар. Хоць адукаваны чалавек ведае, што цягам гісторыі менавіта адважныя змагары не давалі ворагам заняволіць Беларусь.
Няправільна: „страціў сьвядомасьць“. Калька з расейскага „потерял сознание“. У беларускай мове фізіялягічная зьява завецца страціць прытомнасьць, зрабіцца непрытомным. Сьвядомасьць страціць немагчыма. Будзьма сьвядомымі.
АЎДЫЁ: https://youtu.be/xE_9X97n1xk

„Этот свядомый змагар” — абраза ці камплімэнт? | Оскорбит ли беларуса слово „сьвядомы“?
Інтэрнэт-тролі ды самы галоўны троль ужываюць беларускія словы як абрáзы: „Эти свядомые змагары только плявузгают“. А ці кепска быць „сьвядомым“? І ці можна „страціць сьвядомасьць“?
В гибридной войне меняют эмоциональную окраску слов. Позитивным беларусским…

БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА „БАЦЬКА“ — ТОЛЬКІ СЯМЕЙНАЕ
АРТЫКУЛ https://svb1234.azureedge.net/a/27823884.html
АЎДЫЁ https://youtu.be/tst8WFMony0
•
Бацька ў кожнага з нас свой. •
У Расеі іначай. Там любімы сваімі дзецьмі-падданымі „царь-батюшка“: „отец-правитель суров, требователен, даже жесток, если жесткость и требовательность полезны детям“. •
А ў нас манарха „бацькам“ не маглі называць, бо яго выбіралі, ён выконваў адведзеныя яму законам функцыі. А ня быў „айцом народаў“. •
І камандзера ў нас не называлі „бацькам“. Кожны шляхціч-ваяр кіраваўся Статутам і меў сваю матывацыю ваяваць за Айчыну. •
Лукашэнка называе сам сябе ў трэцяй асобе „батька“ з канца 1990-х гадоў. Пераняў мянушку ў расейскага камуністычнага палітыка Кандраценкі. •
Мянушку „батька“ для Лукашэнкі падхапілі ў Расеі (бывае, што і ва Ўкраіне). •
Але бальшыня беларусаў прэтэндэнта на ўсіхнае бацькоўства такім ня лічыць і „бацькам“ не называе. Бо гэта не па-беларуску.АРТЫКУЛ https://svb1234.azureedge.net/a/27823884.html
АЎДЫЁ https://youtu.be/tst8WFMony0
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ПАЛІЦЬ і ТАПІЦЬ
Кажам па-беларуску: у печы ПАЛЯЦЬ — каб НАЦЯПЛІЦЬ дом.
А ці магчыма „тапіць печку“? Тэарэтычна можна яе ўтапіць у рацэ ці возеры, але дзе ўзяць такую тэхніку? Дый навошта?
ТАПІЦЬ можна воск ці парафін. А галоўнае — можна (і трэба!) ТАПІЦЬ варожыя караблі.
#культура_мовы

„БРЭША ЯК ЛЁН ЧЭША“ — пра каго гэта і што яго чакае? (вулічнае апытаньне)
Манá, хлусьня, ілжа... У беларускай мове шмат сынонімаў для няпраўды (а вось праўда — толькі адна).
Пра няпраўду і праўду ў беларускай мове журналісты распыталі менчукоў на вуліцы (запіс 2018 г.):
— Што азначае народная мудрасьць „Хлусьнёй багаты ня будзеш“?
— Значыць, што хлусіць цяжэй, чым казаць праўду. Таму праўда ўрэшце пераможа.
Беларускія прыказкі абяцаюць жорсткае пакараньне хлусу:
З брахні ня мруць, ды ўжо болей веры ня ймуць.
Праўду пахаваеш і сам зь ямы ня вылезеш.
А гэтая прыказка-папярэджаньне — гатовы сцэнар:
Брашы, брашы — набрэшасься, прыйдзе ліха — павесісься!
ВІДЭА https://fb.watch/bLWGqCIwu0/
АРТЫКУЛ https://svb1234.azureedge.net/a/brachnia-chlusnia-mana/29665885.html

БЕЛАРУСКАЯ І ЎКРАІНСКАЯ МОВЫ — СЛАВЯНСКІЯ. АЛЕ ЦІ „ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІЯ“?
Ці сапраўды беларуская і ўкраінская мовы паходзяць з асобнага кораня разам з расейскаю?
* Традыцыйны падзел славянскіх моваў на тры групы — найперш геаграфічны (і палітычны): заходнеславянскія, паўднёваславянскія, усходнеславянскія (расейская, беларуская, украінская).
* Доўгі час у славяназнаўстве (у расейскім — як аксіёма) панавала думка, што тры апошнія мовы паходзяць не наўпрост ад праславянскай, а з так званай „старажытнарускай“ мовы. Таму яны нібыта „родныя сёстры“, а з польскай ці славацкай толькі „стрыечныя“.
* Адпаведна падбіраліся аргумэнты. Напрыклад, поўнагалосьсе (малако, варона) — у польскай mleko, wrona, у сэрбскай млéко, врȁна.
* Але іншыя рысы дзеляць славянскія мовы інакш. Плаўны гук Г аб’ядноўвае беларускую і ўкраінскую з славацкай, чэскай і верхнялужыцкай мовамі. А дзеканьне-цеканьне сярод усіх славянаў маюць беларусы, палякі і лужычане.
* Слоўнік і граматыка нашае мовы найбліжэйшыя да ўкраінскай (бачыць – бачити, паважаць – поважати), а зусім не да расейскай.
* Усё больш дасьледнікаў (чэх Олдржых Гуер, беларусы Ян Станкевіч, Віктар Мартынаў, іншыя) перакананыя, што некарэктна славянскія мовы з унутрымоўных прычынаў дзяліць на тры падгрупы. Беларуская мова паходзіць наўпрост ад праславянскай, а не ад прыдуманай ідэолягамі Расейскай імпэрыі „старажытнарускай“.
АЎДЫЁ: https://soundcloud.com/svaboda/viach0627kliasyfikacyja?in=svaboda/sets/pa-belarusku

SoundCloud
Hear the world’s sounds
Explore the largest community of artists, bands, podcasters and creators of music & audio
У НЕКАГА БОЛЬШ ГАЗУ І ЗБРОІ, А Ў НАС БОЛЬШ СКЛОНАЎ
спадар Адам — спадару Адаме!
А мой ты пане-лебедзю!
кот, брат — коце! браце!
Якая гэта форма?
Маем папраўдзе ня шэсьць, а сем склонаў назоўніка. Сёмы — клічны склон.
Але ў 1936 годзе прыежджы з Масквы навуковец яго статус „панізіў“, назваў „клічнай формай“, неабавязковай. Бо падобнай зьявы няма ў расейскай мове.
Наш клічны склон — агульнаіндаэўрапейская спадчына. Працяты штылетам Цэзар выгукнуў:
— Et tu, Brute?!
Лацінскі вокліч Цэзара, уражанага здрадаю, перакладаем тым жа клічным:
— І ты, Бруце?!
А працяг народнай рыфмаванкі „Тату, тату, лезе чорт у хату!“ кожны можа ўкласьці сам.
АРТЫКУЛ і ВІДЭА https://svb1234.azureedge.net/a/viacorka-klicny-sklon/25462885.html

САМ-НАСАМ
Ці ведаеце, як па-беларуску сказаць „поговорить один на один“ і пры чым тут вэбкамэра ў вашым кампутары?
#выразы_на_штодзень

ДЗЯКУЙ — ня толькі ветлівае слова, а і маркер беларускасьці
Дзякуй (каму?) табе, вам
а таксама
Дзякую (каму?) табе, вам
(а не „цябе“ ці „вас“!).
Шчыры дзякуй, вялікі дзякуй — а не „вялікае дзякуй“.
На падзяку адказваем некалькімі спосабамі (залежна ад сытуацыі):
— Няма за што!
— На здароўе!
— На спажытак!
— Расьці вялікі(-ая)!
(Але толькі не „калі ласка“! Гэты выраз ужываем у просьбах.)
Артыкул і ВІДЭА https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/dziakuj/30163005.html

ЯГОНЫ, ЕЙНЫ, СЫНАЎ. Беларускія словы прыналежнасьці
* Беларуская мова — за прыватную ўласнасьць 🙂 . Мы сыстэмна ўжываем прыналежныя займеньнікі: ня толькі мой, твой, наш, але і ягоны, ейны, іхны.
* Таксама характэрная рыса жывой мовы — прыналежныя прыметнікі: Васілёў аўтамабіль (а не „аўтамабіль Васіля“), бацькава воля, матчына мова.
* Коласавы «Міхасёвы прыгоды», «Рыбакова хата», «Нёманаў дар» у расейскіх перакладах называюцца «Приключения Михася», «Дом рыбака» і «Дар Немана».
* Увага! Іх форма залежыць ад роду назоўніка, ад якога ўтварыліся.
Мужчынскі род — суфіксы -ов-/-ав-/-ев-/-ёв- :
брат — братава жонка (або адным словам: братавая)
стараста (калі мужчына) — старастаў дом
Жаночы род — суфіксы -ін-/-ын- :
цешча — цешчын падарунак
стараста (калі жанчына) — старасьцін стол
* Значыць:
Дзяўчына Алеся — Алесін пакой
Хлопец Алесь — Алесеў пакой
Падрабязна — у АРТЫКУЛЕ https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/26741995.html

Па-расейску трэба пісаць: БЕЛАРУС, БЕЛАРУСЫ, БЕЛАРУССКИЙ
Мы дружна даем адлуп аматарам „БЕЛОРУССИИ“, патрабуем па-расейску пісаць БЕЛАРУСЬ. Але як напісаць у той мове прыметнік і назву нацыянальнасьці?
Корань бел- ў слове „Беларусь“ даўно страціў пачатнае значэньне (прычым яно дакладна не вядомае). Таксама няясна, што за „Русь“ маецца на ўвазе. Таму слова Беларусь з гледзішча сучаснае мовы — суцэльны корань, на часткі ня дзеліцца, у іншых мовах павінна так і захоўвацца, а не калькавацца.
Літара А ў корані слова не пярэчыць ніякім правілам расейскае мовы. Афіцыйная замена „Белоруссии“ на Беларусь у 1991 годзе засьведчыла зьмену дзяржаўнага статусу краіны: яна стала незалежнай.
І ў назьве нацыянальнасьці па-расейску захоўваецца А: беларус. Ад яе суфіксам -ск- утвараецца прыметнік — беларусский.
Падрабязна ў артыкуле: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/belarus-belarusskij/28059505.html

СА СЬВЯТАМ! 25 Сакавіка 1918 году была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі
Дэталёва пра назву першай у ХХ стагодзьдзі беларускай дзяржавы піша Вінцук Вячорка: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/bielaruskaja-narodnaja-respublika/31770209.html
•
Чаму Народная Рэспубліка? Лацінская res publica і так азначае ‘справа народная’, ‘рэч паспалітая’. •
Першым у нашым рэгіёне формулу Народная Рэспубліка вынайшаў праф. Міхайла Грушэўскі. 20 лістапада 1917 году на ягоную прапанову Ўкраінская Цэнтральная Рада абвясьціла УНР. •
Бо рэспубліка парывала з манархіяй, а эпітэт народны — і пра волю народу, і пра суб’ектнасьць беларускай нацыі: Рэспубліка беларускага народу. •
Бальшавікі спрабавалі перахапіць прывабную назву для сваіх марыянэткавых утварэньняў („Украінская народная рэспубліка Саветаў“, „Бухарская народная савецкая рэспубліка). •
Пасьля вайны так называліся сатэліты камуністычнай Масквы (Польская ды іншыя „народныя рэспублікі“). •
І ў цяперашніх тэрарыстычных утварэньнях „ДНР-ЛНР“ няма ані волі народу, ані рэспубліканскага ладу. •
У дакумэнтах БНР па-француску дзяржава завецца la République démocratique. Народаўладзьдзе = дэмакратыя. І на іншых заходніх мовах яе лепш называць „дэмакратычная“. Ніякай сугучнасьці з „ДНР-ЛНР“. •
Вымаўляйма БНР літара за літарай: БЭ-ЭН-ЭР.Дэталёва пра назву першай у ХХ стагодзьдзі беларускай дзяржавы піша Вінцук Вячорка: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/bielaruskaja-narodnaja-respublika/31770209.html
АНТЫБЕЛАРУСКАЯ „МОВА НЯНАВІСЬЦІ“
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/mova-nianavisci/30260709.html
•
Найважнейшы інструмэнт гібрыднай вайны — „мова нянавісьці“, якою папярэдне кляймяць ворага, рыхтуючы фізычны напад на яго. •
Дэмакратычны сьвет толькі нядаўна пачаў усьведамляць небясьпеку гэтага складніку гібрыдных войнаў і змагацца з „моваю нянавісьці“. •
А нас, беларусаў, так атакуюць ужо больш як сто гадоў. Яшчэ бальшавікі абрынулі „мову нянавісьці“ на абаронцаў беларускай ідэнтычнасьці і незалежнасьці, заможных сялян, нацыянальнай творчай эліты. •
Прапагандысцкія ярлыкі „кулакі“, „прышчэпаўшчына“, „балахоўцы“, „нацдэмы“, „ворагі народу“ рыхтавалі фізычную расправу з адпаведнымі групамі людзей. •
„Фашыстамі“ ў міжваеннай БССР ярлыкавалі беларускіх незалежнікаў, якія дзейнічалі ў Заходняй Беларусі, — і сацыял-дэмакрата Антона Луцкевіча, і хрысьціянскага дэмакрата Адама Станкевіча. Іх вобразы расчалавечвалі, прыпадабнялі да жывёльных (гэтым займаўся, напрыклад, Кандрат Крапіва). •
Антыбеларуская „мова нянавісьці“ сталінскіх гадоў працьвітае ў сучаснай антыбеларускай прапагандзе: у безупынным узгадваньні „пятай калёны“, у пагрозах у адрас так званых „сьвядомых“. https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/mova-nianavisci/30260709.html
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Лідэр украінскага гурту «Океан Ельзи» Вакарчук заклікаў беларусаў больш выкарыстоўваць родную мову
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31775876.html
З VPN або з-за мяжы
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31775876.html
З VPN або з-за мяжы
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Беларусы зноў дыскутуюць, на якой мове гаварыць і пісаць у штодзённасьці. Але нават калі адказ — па-беларуску, то і там ёсьць пытаньні.
Часам у камэнтарах нас пытаюць, чаму мы пішам па-беларуску ня так, як вучылі ў школе, чаму ў нас шмат мяккіх знакаў.
⠀
Ад самага пачатку працы ў 1954 годзе Беларуская служба Радыё Свабода прынцыпова карыстаецца так званым клясычным правапісам (тарашкевіцай). Чаму так, чым ён розьніцца ад афіцыйнага — глядзіце на картках 👆🏻
⠀
А які вам правапіс больш даспадобы?