Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
🥂Нэгатыўныя навіны ў 2021-м скончыліся. Так што час праводзіць стары і сустракаць новы год. У гэтым вам дапамогуць беларускія тосты, якія мы склалі для вас
ЯК ПА-БЕЛАРУСКУ НАЗЫВАЕЦЦА АПОШНЯЯ ЧАРКА?
Па-першае, у нас чарка на заканчэньне бяседы (гэта значыць застольля!) — толькі адна.
Па-друое, яна зусім не „на посошок“.
Беларусы не брыдуць з гасьцей з кіёчкам, а годна разьяжджаюцца: хто на калёсах, хто на кані. Дылема „транспартам ці чыкільгаючы“ сьведчыць пра цывілізацыйную прыналежнасьць 😉
Таму — капытковая, аглаблёвая, страмяная, на пужку, на рукавіцы (калі ўзімку). Або проста на дарожку ці адыходная.
Падрабязна ў артыкуле:
https://svb1234.azureedge.net/a/ahlablovaja-carka/28204461.html

А КАБ ЦЯБЕ ЦЯМІЛА! Зычэньні на экзамэн — па-беларуску
Хтосьці акурат здае (або прымае) сэсію.
У Расеі скажуць: „Ни пуха ни пера!“.
У германскіх мовах тут мэдычная карта траўматоляга: па-ангельску Break a leg! — ‘зламі нагу!’ — з адказам Тo hell with it! (у пекла зь ёю!). Па-нямецку больш дэталёва: Hals- und Beinbruch! — ‘зламі шыю і нагу!’.
Беларускія зычэньні ўдачы зьвязаныя з рамяством, напрыклад: Рыбно вам! — Хоць ня рыбна, ды юшна! І ў пераносным сэнсе таксама.
Або: А каб цябе цяміла! Слова цяміць мае два значэньні — або ‘прапасьці’, або — ‘быць разумным, здагадлівым, кемлівым’. Такі двухсэнсоўны жартоўны праклён вельмі пасуе студэнтам.
І адказ на яго: На асінавы кол! Ці На сухі лес!
Болей пра беларускія зычэньні здароўя і плёну, што сказаць таму, хто чхнуў, — тут https://svb1234.azureedge.net/a/zycenni-da-ekzamenu/29276144.html

СЛОЎНІЧАК: ГАЛАЛЁД (ВОБЛІЎ)
❄️ Што рабіць, калі на вуліцы галалёд? Склалі для вас новы слоўнічак, захавайце, каб не згубіць!
⠀
👖Правільна апранаймася!
Калі вопратка доўгая, на прыступках прыпадымайце крысьсе. Падэшва мае быць рэльефнай і шурпатай, абутау без высокіх абцасаў. Не насіце ў руцэ торбы з доўгімі ручкамі
⠀
👞 Правільна рухаймася!
Тупайце дробненька і часта — мо ўдасца не пасьлізнуцца. Не бяжыце наўздагон аўтобусу. Акуратна пераходзьце дарогу
⠀
✊ Правільна падайма!
Страцілі раўнавагу — згрупуйцеся ці прынамсі сагніце ногі. Не выстаўляйце рукі ў бок падзеньня. Беражыце хвасьцец — яго можна зламаць. Лепей упасьці набок
⠀
😞 Калі ўсё ж упалі
Перш прыўзьніміце галаву, паварушыце канцавінамі, прыслухайцеся да адчуваньняў. Падымайцеся толькі тады, калі не адчуваеце вострага болю

Што азначаюць літары С+M+B над дзьвярыма ў пачатку студзеня?
Касьпер, Мархель і Бальцар!
6 студзеня — сьвята Трох Каралёў у заходнехрысьціянскай традыцыі. Яны першыя пакланіліся немаўлятку Хрысту. А знак С+M+B на дзьвярах дамоў азначае і Christus mansionem benedicat ‘Няхай Хрыстос дабраславіць жытло’, і — у жывой народнай традыцыі — імёны тых Каралёў (пішуць і K+M+B). Кожная мова адаптавала іх да сваёй фанэтыкі.
Casper / Kasper — арамэйскае імя з значэньнем ‘скарбнік’. У беларускай традыцыі найчасьцейшыя варыянты — Касьпер і Кашпар, пра што сьведчаць шматлікія прозьвішчы. Анатоль Кашапараў, вакаліст клясычных „Песьняроў“, мае прозьвішча ад Кашпара, ніякага „кашапара“ не было ані ў мове, ані ў гісторыі.
Melchior — габрэйскае, ад melekh ‘кароль’ і 'or ‘сьвятло’. Мэльхіёр. Жывая беларуская мова спрасьціла складаную фанэтыку: Мальхер, Майхер, Мархель. Цікава, што літоўская народная форма — Merkelis (а гэты кароль паводле аднаго з паданьняў „адказвае“ за Эўропу).
Balthazar — ад акадзкага ‘бог бароніць караля’. Бальтазар, беларуская народная форма Бальцар. Усходнехрысьціянскі варыянт — Валтасар.
https://svb1234.azureedge.net/a/try-karali/31642259.html

ХАДЗЕМ — гэта прапанова ісьці разам. А „БУДЗЬМА!“ — найкарацейшы беларускі тост.
Часам думаюць, што ў загадным ладзе можна зьвярнуцца толькі ў другой асобе (да „цябе“ і „вас“): Сядай! Сядайце!
Гэта ўплыў расейскай граматыкі, дзе рэгулярныя формы „повелительного наклонения“ толькі ў 2-й асобе: Ты садись, вы садитесь.
Дарэчы, у расейскамоўных юрыстаў ёсьць прымха: яны ня скажуць „садитесь“, а толькі „присаживайтесь“. У беларускай мове такой двухсэнсоўнасьці няма, бо скажам не „садзіцеся“, а сядайце. І сядайма.
Сядайма, ежма, сьвяткуйма — беларускія формы 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу. Гэта зварот да „нас“ — так скажа гаспадар і гасьцям, і самому сабе.
Утвараюцца ад формаў 2-й асобы адзіночнага ліку загаднага ладу: сядай — сядайма, еж — ежма, а таксама пі — пійма, лі — лійма.
Падрабязна тут: https://svb1234.azureedge.net/a/zahadny-lad/31646126.html

РАЗЬВІТАНЬНІ ПА-БЕЛАРУСКУ: НЯ ТОЛЬКІ „ДА ПАБАЧЭНЬНЯ“
Сярод многіх беларускіх разьвітаньняў „да пабачэньня“ — самае банальнае.
Маем:
цёплыя сяброўскія разьвітаньні
— трымайся!
— гадуйся!
прыдатныя на кожную нагоду
— усяго добрага / усяго найлепшага
— да сустрэчы / да спатканьня
— да заўтра / да раніцы / да вечара
больш свойскія, карацейшыя:
— пакуль
— тымчасам
— шчасьліва
нэўтральныя
— бывай(це)
— бывай(це) здаровы
Падрабязна — АЎДЫЁ: https://soundcloud.com/svaboda/viac1203razvitanni

SoundCloud
Як разьвітацца па-беларуску. І чаму беларусы ня п’юць „на посошок“
Сярод многіх беларускіх разьвітаньняў „да пабачэньня“ — самае банальнае. Як перакласьці на расейскую нашыя разьвітаньні „Трымайся“ і „Гадуйся“? Як у нас завецца разьвітальная чарка?
Па-беларуску зь Ві
Па-беларуску зь Ві
Як назваць удзельніка масавых пратэстаў?
У расейскай мове ўжываюць слова „протестующие“ — грувасткі дзеепрыметнік, які хочацца замяніць карацейшым словам. Відаць, таму, пішучы пра Казахстан, адно расейскае выданьне назвала ўдзельнікаў пратэсту „протестантами“ — ледзь не справакаваўшы міжканфэсійны канфлікт…
А ў беларускай мове ёсьць даволі ўнівэрсальная мадэль:
пратэстовец
мітынговец
страйковец
Гэтыя назвы асобаў утвараюцца ад дзеясловаў на -аваць: пратэставаць, мітынгаваць, страйкаваць (г. зн. баставаць).
А слова мітынгоўшчык мае крытычна-асуджальнае адценьне.
Дэталёва піша Юрась Бушлякоў (гл. с. 71): https://docs.rferl.org/be-BY/2013/07/08/1c67bc6c-d0af-4017-b2cb-ccdd2dec94ba.pdf
На фота: статысячны мітынг страйкоўцаў. Менск, плошча Леніна (цяпер Незалежнасьці). 4 красавіка 1991 году

Беларускі моўны этыкет: запрашэньне, гасьцяваньне, частаваньне
(Мо сёньня ўвечары каму спатрэбіцца)
* Пратакольна абменьваемся ветлівымі рэплікамі: — Ці жыў, ці дуж? — Нічога, дзякуй Богу.
* Сыгналаў для частаваньня маем на выбар: Смачнога! Сыць Божа! Смачна есьці!
* Для нацыянальна сьведамага госьця: Бяз сала куса няма жыцьця ў беларуса!
* Паважаем высокую культуру гасьцей: Госьцікі, калі вам мала, каб вас парвала!
* А госьці ў сваю чаргу дзякуюць: Дзякуй таму, хто еў і каму падавалі. І г. д. 😏
Падрабязна ў артыкуле:
https://svb1234.azureedge.net/a/mouny-etykiet-hasciavannia/30364366.html
#выразы_на_штодзень

Афіцыйная назва — Полацк. Жывое беларускае вымаўленьне — ПОЛАЦАК
Імя гораду ад назвы ракі — Палатá (гэта прыток Дзьвіны).
У беларускім вымаўленьні, у тым ліку мясцовых жыхароў, у зьбегу зычных дзеля мілагучнасьці зьяўляецца ўстаўны галосны: ПолацАк (аналягічна Слуцак, Клецак). Так і было ў нарматыўных слоўніках 1920-х гадоў. Русыфікацыйная рэформа беларускага правапісу 1933 году наблізіла напісаньне беларускае назвы да расейскага.
УВАГА. Ува ўскосных склонах устаўны галосны прападае: у Полацку, у Слуцку, у Клецку.
Больш тут (і спасылка на артыкулы пра іншыя тапонімы): https://svb1234.azureedge.net/a/30137722.html