Толькі пра мову
3.02K subscribers
1.91K photos
279 videos
1 file
721 links
Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.
Download Telegram
3 красавіка 1918 году — Дзень дзяржаўнасьці беларускай мовы

Айцы-заснавальнікі БНР дзейнічалі хутка. Ужо праз 5 дзён пасьля эпахальнага 25 Сакавіка ўрад ухваліў, а 3 красавіка публічна агаласіў „абвешчаньне беларускае мовы дзяржаўнаю і абавязковаю моваю Рэспублікі“.

Дзяржаўны і афіцыйны статус беларускае мовы зацьвярджалі і раней: у Статуце ВКЛ 1566 году, у інструкцыі фэльдмаршала Гіндэнбурга 16 студзеня 1916 году.

Але пастанова Народнага Сакратарыяту БНР была першым такім рашэньнем, якое адпавядала сучасным дзяржаўна‑праўным нормам.

Гэта быў няпросты крок: беларуская мова толькі вярталася ў грамадзкае жыцьцё, амаль не было дапаможнікаў і тэрміналёгіі, адукацыйнай сыстэмы, дый наагул адукаваных па-беларуску людзей. Але дзякуючы таму рашэньню ўсё гэта зьявілася цягам 5-7 гадоў, бо на яго мусілі зважаць і камуністычныя ўлады БССР. Так беларуская мова вярнулася ў шэраг поўнафункцыянальных і высокаразьвітых моваў Эўропы.

Болей тут: https://svabod1.azureedge.net/a/treciaha-krasavika-dziarzaunasc-movy-bnr/29858316.html
Forwarded from Кожны Дзень
​​🚩У Дзень дзяржаўнасці беларускай мовы мы пагаварылі з мовазнаўцам і журналістам Вінцуком Вячоркам пра незалежнасць, «трасянку», «свядомых» і важнасць беларускай мовы для кожнага з нас.

«Рашэнне зацвердзіць беларускую мову ў статусе адзінай дзяржаўнай было адным з першых рашэнняў новапаўсталай Рэспублікі ў 1918. Адбылося гэта нездарма. Беларуская мова гэта тое, што нас яднае, і тое, што зрабіла нас нацыяй.

📍Пачынаючы з 1994-1995 гг. частка нашай нацыі была загнаная ў летаргічны сон. І тое, што адбылося, пачынаючы з мінулага году, гэта прачынанне з летаргічнага сну і вяртанне да нармальнага стану. Мы наганяем прапушчаныя гістарычныя цыклы, якія нармальна прайшлі нашыя суседзі. Усведамленне ролі беларускай мовы, у тым ліку патрэбы вярнуць ёй статус адзінай дзяржаўнай, адбываецца цяпер вельмі хутка.

З 2020 года ў нас не толькі з’явіліся неалагізмы, але і вярнуліся старыя словы і воклічы, якія пачалі выкарыстоўваць нават расейскамоўныя: «Жыве Беларусь!», «Жыве!», «Далучайся!», «шпацыр», «бел-чырвона-белы». Гэта сведчыць, што ментальна-моўная кансалідацыя нашага народа адбываецца і праз беларусізмы, праз беларускія словы.

📍Нашая мова дэманструе такія рысы беларускага менталітэту, як дакладнасць, адказнасць, дысцыплінаванасць. І законапаслухмянасць — вельмі важная наша рыса з даўніх часоў, яна кадыфікавалася ў Вялікім княстве праз Статуты і падзаконныя акты, якія вельмі строга прапісвалі і правы, і ступень адказнасці кожнага за парушэнне законаў, у тым ліку людзей пры ўладзе. На жаль, аўтакраты могуць выкарыстоўваць законапаслухмянасць людзей для іх заняволення, што і адбывалася ў нас цягам 26 апошніх гадоў.
Людзям патрэбны час, каб зразумець, што права адрозніваецца ад фармальнага закона.

Сёння ўлада спрабуе абражаць людзей беларускімі словамі , але я заклікаю ўсіх не толькі не баяцца і не саромецца гэтых слоў, але ўспомніць, што слова «свядомы» азначае чалавека, які ўсведамляе сам сабе. Ён мудры, умее разважаць, прымае прадуманыя рашэнні — гэта выдатная якасць, калі ты свядомы. А калі ты свядомы беларус — гэта выдатная якасць удваяе

🔈Поўную размову слухайце ў падкасце па спасылцы:

https://taplink.cc/belarusdaily_org
Як па-беларуску „кулич“? І вымаўляйма правільна: „Зь Вялíкаднем“.

Вялíкдзень — сьвята. Слова старажытнае: „вялікі дзень“, пачатак перамогі сьвятла. Скланяем абедзьве часткі: Вялíкадня, Вялíкаднем. Прыметнік — велікóдны.

Паска — пірог. Ад грэцкага слова Πάσχα, якое ў сваю чаргу ад старажытнагабрэйскага (гэта было і ахвяраваньне, таму словам назвалі рытуальныя хлябы ў некаторых мовах). У розных беларускіх гаворках булка, бабка.

Расейскае „кулич“ таксама грэцызм, ад бізантыйскага κουλλίκι(ον), а тое ад κόλλιξ ‘хлеб круглай формы’. У Беларусі слова „кулич“ ня ведалі.

Пісанкі/маляванкі — яйкі.

Зь Вялікаднем! Радасных і спакойных Велікодных сьвятаў.

Больш у артыкуле Вінцука Вячоркі:
https://svabod1.azureedge.net/a/z-vialikadniem/29152406.html

#выразы_на_штодзень
ВЕЛІКО́ДНЫЯ ЯЙКІ. Назвы

кра́шанкі
— фарбаваныя адным колерам
пі́санкі — расьпісаныя па-мастацку
рысаванкі — упрыгожаныя графікай (рысамі)
скробанкі — з вышкрабаным узорам
васкаванкі — нацертыя воскам дзеля бляску
маляванкі — усякія фарбаваныя яйкі

ВЕЛІКО́ДНЫЯ ЯЙКІ. Гульні

Біцца ў яйкі, гуляць у бі́ткі.
Б'юць дзюбка ў дзюбку, а потым пятка ў пятку.
Яйка-пераможца — маца́к.
Пабітае з двух бакоў — шу́пік.

Качаюць яйкі
па нахіленай паверхні – чыё далей пакоціцца і зачэпіць па дарозе іншыя — здабытак пераможцы. Далёкі родзіч качаньня яек — кэрлінг!

ВАЛАЧОБНІЦТВА

Эксклюзіўны беларускі абрад. Валачобнікі абыходзяць суседзкія дамы, славячы песьнямі гаспадара, гаспадыню, дачку.

Велікодны слоўнічак — АЎДЫЁ (бонус: Вінцук Вячорка сьпявае валачобную песьню): https://soundcloud.com/svaboda/viachorka0411-2vialikdzen?in=svaboda/sets/pa-belarusku
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
НЫРКІ — НЕ ПУПЫШКІ! (АСЬЦЯРОЖНА: GOOGLETRANSLATE)

Як вам фраза:
Лопаюцца ныркі і распускаюцца клейкія аркушыкі.
Бр-р. Але гэта ня фільм жахаў пра касьмічную пачвару, што адкладае яйкі ў зямныя арганізмы, зь якіх потым вылазяць новыя пачвары. Так Google Translate пераклаў расейскі сказ „Лопаются почки и распускаются клейкие листочки“.

Мэханічныя мазгі не разумеюць, што аднаму расейскаму слову могуць адпавядаць два або тры беларускія з рознымі значэньнямі:

рас. лист — бел. ліст і аркуш
рас. любовь — бел. любоў і каханьне
рас. зерно — бел. зерне і збожжа
рас. лук — бел. лук і цыбуля
рас. мир — бел. сьвет і мір
рас. брак — бел. брак і шлюб
рас. крепостной — бел. прыгонны і замкавы
рас. масло — бел. масла, алей і аліва
рас. угол — бел. кут, вугал і рог

Нырка — унутраны орган чалавека ці жывёлы. Даўні германізм з паходжаньня.
Прыказка: Аброс як нырка ў сала (пра забясьпечанае жыцьцё).

Пупышка — завязь ліста ці бутон на дрэве, кусьце.
Яшчэ кажуць пучок, покаўка, брысток.
На вярбе каташкí, каткí, коцікі.
Пра ЧАС пытаем: „КАТОРАЯ ГАДЗІНА?“

Адказваем адпаведна: Першая. Трэцяя. Поўдзень.

1-я палова гадзіны:

12:05 = пяць хвілін на першую
13:15 = чвэрць (квадранец) на другую
16:30 = палова на пятую

2-я палова гадзіны (варыянты на выбар):

6:40 = без дваццаці сем (сёмая)
19:45 = чвэрць (квадранец) да восьмай
21:50 = за дзесяць хвілін дзясятая

А на пытаньне „КАЛІ?“ адкажам:

3:00 = а трэцяй
8:30 = а палове на дзявятую
11:00 = аб адзінаццатай (гадзіне)
12:00 = апоўдні
00:00 = апоўначы

ПАДКАСТ https://youtu.be/TK4-RCLOHAM
#размоўнік
#Слоўнічак: КУХНЯ

відэлец, лыжка
рас. чайная ложка = бел. лыжачка
лядоўня для прадуктаў
талерка
сподак, сподачак
для салодкага
патэльня смажыць
íмбрык кіпяціць ваду
рондаль варыць
апалонік
наліваць суп

ВІДЭА https://www.svaboda.org/a/27819230.html
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Слоўнічак: ЛЕЦІШЧА

Перад выездам пасьля зімы на лецішча — мінімальны слоўны запас:

плот (найбольш агульная назва агароджы; таксама паркан — калі зь бярвёнаў або мураваны; штыкетнік; жываплот, калі з расьлін)
кветнік
ґанак (выбухны гук Ґ!) з прыстýпкамі
гарышча
або гара над стольлю
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Слоўнічак: ДОМ, ХАТА

па-расейску
па-беларуску:

кирпич — (матэрыял) цэгла, (адна) цаглíна
каменная/кирпичная стенамур
делать каменную/кирпичную кладку — мураваць
фундамент
падмýрак
подвал, погребсклеп
полпадлога
потолокстоль (жан. р.: высокая столь)
чердакгарышча, гара
крышадах, страха
черепица — дахоўка
„НЕМА КРЫЧАЦЬ“ — ГЭТА ЯК?

Спытаныя на вуліцы менчукі разумелі выраз даслоўна і дапасоўвалі яго да навакольнай рэальнасьці:
— Усё, што ў цябе накіпела, ляжыць на сэрцы, і ты моўчкі перажываеш...
 
Уражвае. Але правільны адказ — адваротны!

У беларускай мове два розныя словы з процілеглымі значэньнямі:
Нямы́ — які ня можа гаварыць
Нéмы — у глыбокую даўніну азначаў 'замагільны'. Ляжаць нéма = ‘тварам у зямлю’. Значыць:

НЯМЫ — пазбаўлены голасу
НÉМЫ — пазбаўлены надзеі


Нéма крычаць = ‘крычаць адчайна, роспачна’.
Сынонімы:
крычаць немым голасам
крычаць немым духам
крычма крычаць


Вось жа каб было ў нас менш падставаў для нéмага — значыць безнадзейнага — крыку. А было больш надзеі!

ВІДЭА з вулічным апытаньнем, якое правёў пісьменьнік і сьпявак Зьміцер Бартосік, а камэнтуе Вінцук Вячорка:
https://youtu.be/wJKpXXL90Hg
ВАЗЬМІ (ЗЬБЯРЫ) ВОЧЫ Ў ЖМЕНЮ!
няўхвальна скажуць, калі нехта ўпарта ня хоча бачыць відавочнага:

— Усё яшчэ верыш прапагандзе? Вазьмі вочы ў жменю нарэшце!

Таксама так заклікаюць сканцэнтравацца. А жменя — гэта далонь разам з тым, што ў яе зьмесьціцца.

#выразы_на_штодзень
УНІКАЛЬНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ „АСАБЛІВА МЯККІЯ“ ГУКІ

Чатыры зычныя – [СЬ], [ЗЬ], а таксама [ЦЬ], [ДЗЬ] – ня проста мяккія, а вельмі мяккія, „прыцемненага“ тэмбру.

Вымаўляюцца яны, адрозна ад расейскіх, ня кончыкам языка ля зубоў, а прыўзьнятай пярэдняй і часткова сярэдняй часткай языка (кончык апушчаны) ля паднябеньня.

У слове дзесьці такіх гукаў ажно тры.
Фанэтысты кажуць, што „асабліва мяккія“ — адна з найбольш яскравых рысаў гукавога ладу беларускае мовы. Цікава, што блізкія да іх японскія мяккія, як у словах „Тосіба“ і 寿司 — сусі (а ня „сушы“!)

А заежджы па дарозе ў Маскву ідэоляг панславізму Юрай Крыжаніч у XVII стагодзьдзі абазваў гэтыя гукі „брыдкімі“ ды „агіднымі“. Але прызнаў, што самі „беларусцы“ лічаць такое вымаўленьне „ня толькі правільным і сапраўдным, але яшчэ і тонкім, лагодным і шляхотным”.

Больш у артыкуле В. Вячоркі (там і АЎДЫЁ):
https://svabod1.azureedge.net/a/bielaruskija-miakkija-huki/26948647.html
#вымаўленьне
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Слоўнічак: ВІТАЙМА ПТУШАК

па-расейскупа-беларуску

из тёплых краёвз выраю:
аистбусел (у гаворках таксама бацян, бусько)
журавльжораў, журавель (мн. л. жоравы, жураўлі)
кукушказязюля
скворецшпак (для яго робім шпакоўню)

Перазімавалі:
тетерев
цецярук (саміца — цяцерка)
во́рон
крумкач (таксама груган, крук)
#Слоўнічак: ЗВАРОТЫ

Унівэрсальны — спадар/спадарыня. Ёсьць і пан/пані.

Аднак СПАДАР(-ЫНЯ) — унікальна беларускае слова.

Спалучаецца:
— з прозьвішчам (спадар Луцкевіч)
— з назвай пасады (спадарыня настаўніца)
— імем (спадар Хведар).

У клічным склоне: спадару Івашкевічу, спадару Яне.

Тэрміналягічная камісія ТБМ у 1997 г. выдала «Вайсковы слоўнік» для арміі незалежнай Беларусі: Вітаем спадара палкоўніка!

Скароты:
(хто?) сп. Варонка, (каму?) сп. Варонку
(хто?) сп-ня Войцікава, (каму?) сп-ні Войцікавай

СЯБРА гістарычна і „супольнік“, ’удзельнік’. Сябра Рады БНР. Жаночая форма — сябра/сяброўка.

ДЗЯДЗЬКА
— пашанотны зварот да старэйшага. Да Купалы зьвярталіся дзядзька Янка.

А традыцыйныя ягомасьць, васпан і васпаня, вашаць… зь дзеясловам у адзіночным ліку: Як Ваша кажаш?

Як зьвяртацца да дзяцей і падлеткаў?
(Толькі не „рабяты“!)

— ДЗЕЦІ
— ДЗЯЎЧАТКІ І ХЛОПЧЫКІ (малыя)
— ДЗЯЎЧАТЫ І ХЛОПЦЫ

Падрабязна ў артыкуле
https://svabod1.azureedge.net/a/25419964.html
СУБОТНІК — НЕ ТАЛАКÁ!
Ці ведаеце, што такое суботнік?

У народнай мове гэта ‘суботняе пакараньне за некалькі правінаў’ — для шкаляроў і для дарослых. Каго ў кут, каго розгамі.

Яшчэ „суботнік“ — удзельнік сэкты, што адкалолася ад расейскага праваслаўя.

А ў беларусаў спрадвеку была і ёсьць талакá — суседзкая ўзаемадапамога. Толькі добраахвотная. Калі заганяюць прымусам — гэта не талака, а пакараньне. Суботнік.
#гісторыя_мовы

Больш піша Вінцук Вячорка, ёсьць і ВІДЭА з вулічным апытаньнем:
https://svabod1.azureedge.net/a/29893475.html
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Слоўнічак: ВІТАЙМА ПТУШАК — 2

жаворонок жаўрук, жаўранак
зяблик — берасьцянка
снегирь — гіль
грач — грак
фазанбажан фазан; абедзьве формы прыйшлі з лацінскай празь нямецкую ў розны час). Магнаты калісьці трымалі іх у бажантарнях
глухарь — глушэц
Ці склеп і пограб — сынонімы? Слова „погреб“ у расейскай мове сугучнае з „погребением“, а раней азначала і цямніцу, турму. Беларускі ж пограб толькі пазытыўны, ён служыць знакам і сродкам эканамічнай незалежнасьці людзей ад прыхамацяў улады.

А ёсьць яшчэ лёх (але гэта і ‘нара’, і ‘падземны ход’) і падпольле, піўніца (для продкаў было важна, каб там хапала піва) і сутарэньне... Для чаго яны і прычым тут князь Усяслаў?
Пра беларускія народныя і гістарычныя назвы падземных гаспадарчых памяшканьняў піша Вінцук Вячорка
https://svabod1.azureedge.net/a/pohrab-sklep-loch/31211510.html
Даць (даваць, задаваць) дыхту — моцна насварыцца на некага. А таксама:

Нарабіць клопату: Вох, дасьць нам дыхту гэты дэкрэт…
Натрудзіць: Дала дыхту нагам = наскакалася
І ўрэшце — адлупіць: Задалі ім добрага дыхту, будуць помніць!

Дыхта (дыхт) — фанэра. Дыхтоўны — трывалы. Але ‘даць дыхту’, магчыма, ад старабеларускага дыхтаваць ‘канапаціць’.

Сынонімы: даць лазьню (пытлю); выгнаць матыліцу (з каго-н.); задаць фэфару; даць па карку

https://svabod1.azureedge.net/a/zadac-dychtu/28844327.html
#выразы_на_штодзень
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Расейскае слова „установить“ у беларускай мове мае розныя адпаведнікі:

усталяваць (‘трывала замацаваць’ у тэхніцы) — арматуру і падобнае, праграму на тэлефон; (у грамадзтве) уладу, парадак
устанавіць/паставіць (‘зьмясьціць для ўжытку’) — рухавік у аўтамабіль
паставіць — помнік, павесіць — памятную табліцу
увесьці — кантроль, нагляд
вызначыць эканоміцы) цэны, валютны курс
высьветліць/выявіць/вызначыць (у юрыдычнай практыцы) асобу, акалічнасьці здарэньня

Нельга „ўсталяваць“ асобу чалавека! Толькі вызначыць або высьветліць.
САВЕТЫЗМЫ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Прапіска, бомж, суботнік, працоўны калектыў… Навязаныя чужой уладай саветызмы ўплываюць на мэнталітэт.

Русізмы Мінздраў, лікбез, ГОСТ, чэпэ нават не расшыфроўваюцца па-беларуску. Ёсьць і нібыта беларускія словы, але з вывернутым зьместам: культпаход, непрацоўныя даходы, нефармалы, воіны-інтэрнацыяналісты, рыбны дзень, пуцёўка...

„Савецкае шампанскае Радзівіл“ ад сучаснага менскага заводу — як казкі са склепу. Шкілет чапляецца за шыю нармальнаму жыцьцю.

Слова „бомж“ выціснула натуральныя беларускія — бадзяга, бяздомнік, бесхацінец, валацуга… Кожнае з сваім адценьнем і эмоцыяй.

Лёс людзей без „прапіскі“ вырашалі тройкі НКВД. У іхных дакумэнтах абрэвіятура БОМЖ суседзіць са скаротам ВМН —„высшая мера наказания“, расстрэл. „Бомж“ — ня проста русізм, а саветызм, зьнітаваны з машынай сьмерці.

Саветызм „прапіска“ ў значэньні ‘афіцыйна зацьверджанае месца жыхарства’ ўвялі бальшавікі ў 1920-я, каб запрыгоніць людзей. І словам „прапісацца“ журналісты пачалі замяняць словы пасяліцца, асесьці, разьмясьціцца: „Дзіцячая студыя малюнку даўно прапісалася ў доме культуры“

Яшчэ адзін савецкі моўны шкілет — „працоўны калектыў“. У заканадаўстве такога паняцьця няма, але ў выбарчыя камісіі ды на так званыя народныя сходы ён дэлегатаў выпраўляе.

Хто такі наймальнік — ясна, хто работнікі — таксама. А так званы „працоўны калектыў“ — гэта кіраўніцтва разам з залежным ад яго пэрсаналам. На мовы дэмакратычнай традыцыі выраз не перакладаецца. Вакальна-інструментальны ансамбль „Бітлз“ сустрэўся з працоўным калектывам Ліверпульскага порта…

Пра яўныя і прыхаваныя саветызмы піша Вінцук Вячорка:
https://svabod1.azureedge.net/a/savietyzmy/28578183.html