Толькі пра мову
2.99K subscribers
1.66K photos
228 videos
1 file
689 links
Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.
Download Telegram
Расказваем пра паходжаньне частага ў гэтыя дні англіцызму саміт. Дакладна вядомыя аўтар і нават дата зьмены значэньня слова — так бывае рэдка. А ці маем добрыя беларускія адпаведнікі? ↑
Па-беларуску — у кожнай сытуацыі. Каб усе вакол пачулі. Добры спосаб пераадолець псыхалягічны бар’ер публічнага пераходу на беларускую.
Важная для беларускае мовы падзея: электронны голас загаварыў па-беларуску
https://bnkorpus.info/fanetyka.html
Прыклад тут https://youtu.be/M8gY9DI45gY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускія назвы грыбоў

Цяжка зблытаць баравік і лісіцу, кожны прынамсі чуў пра масьляк. Але што за грыб асавік? А дрэўнавушка?

Нават расейскамоўныя ў Беларусі называюць грыбы па-беларуску (дыялектнымі варыянтамі). Бо гэтыя словы чалавек засвойвае ня ў школе ці, скажам, з расейскіх сэрыялаў, а ад бабулі, ад бацькоў — разам з жыцьцёва важнымі ведамі пра добрыя і неядомыя грыбы.

Больш падрабязна тут https://smarturl.click/My6x
Абсалютная бальшыня беларусаў цяпер жыве ў гарадах. Ці ўпэўнена гаворыце па-беларуску на ўрбаністычныя тэмы? Нескладаны ТЭСТ https://smarturl.click/bXAB
Нават у роднасных мовах аднолькавыя (або блізкія) словы могуць азначаць рознае. Бывае, што дзеясловы ў дзьвюх мовах — пра падобнае дзеяньне, але ягоныя суб’екты (выканаўцы) зусім розныя. Што вядзе да міжмоўных непаразуменьняў.
Важная гаспадарчая (а часам і выхаваўчая 😉) прылада. Як завем яе па-беларуску? Апытанка ў наступным допісе ↓
Як назавем па-беларуску прыладу з папярэдняга допісу? ↑
Anonymous Poll
7%
чапяла
16%
таўкач
58%
качалка
26%
скалка
Беларускія шкаляры мінулых эпох мусілі ведаць лацінскую мову. Але з усіх лацінскіх словаў яны асабліва любілі... ↑
Узбагачаем свой слоўны запас — вяртаем ува ўжытак слова скасаваць. Заадно разьбіраемся, што ж азначае па-беларуску слова адмяніць.
Апытанка пра жанры і тэмы каналу ў двух наступных допісах ↓
Паляпшайма нашу суполку разам!
Якія допісы вам даспадобы? (Магчымыя некалькі адказаў)
Anonymous Poll
64%
тэсты
41%
апытанкі
83%
карткі з тлумачэньнямі
74%
тэматычныя слоўнічкі
23%
анімацыі
26%
відэа
34%
загадкі, рэбусы