Позірк. Навіны пра Беларусь
3.02K subscribers
21.1K photos
683 videos
1 file
15.9K links
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Download Telegram
Польша перебрасывает более 1 тыс. военных и почти 200 единиц техники на границу с Беларусью.

"Это демонстрация нашей готовности реагировать на попытки дестабилизации у границ нашей страны", — сообщил в "Твиттере" министр национальной обороны Польши Мариуш Блащак.

В последнее время руководство страны неоднократно заявляло о потенциальных угрозах со стороны Беларуси на фоне возможного размещения на ее территории российского тактического ядерного оружия, прибытия наемников ЧВК "Вагнер" вкупе с ролью Минска в развязанной РФ войне против Украины и продолжающимся миграционным кризисом.

☝️ 7 июля стало известно, что президенты Литвы, Латвии и Польши направили генсекретарю НАТО и руководству входящих в этот блок стран письмо, в котором среди прочего содержится призыв учесть исходящие от Беларуси угрозы.

Главы трех стран также отметили, что белорусскому народу "нужен четкий сигнал НАТО", что демократическая Беларусь, не зависящая от РФ, важна для альянса.

Источник: @pozirkonline
Ціханоўская заявіла пра гонар за суайчыннікаў, якія падтрымліваюць Украіну, і нагадала, што тварам Беларусі з'яўляецца народ.

Зварот дэмакратычнага лідара быў прымеркаваны да 500-га дня з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

"За 500 дзён вайны свет даведаўся пра гераізм украінцаў і іх нязломны дух. Украіна паказала, што значыць адстойваць сваю свабоду. <...> Мы змагаемся з адным і тым жа ворагам, які адмаўляе нашае права на існаванне", — напісала палітык у "Твітары".

Дэмлідар падкрэсліла, што "Беларусь — гэта не Расія, Лукашэнка — не прэзідэнт", а яго рэжым — гэта "не беларускі народ".

"Мы, народ, з'яўляемся сапраўдным тварам Беларусі. Мы — еўрапейцы, мы хочам свабоды, справядлівасці і міру як суверэнная нацыя", — адзначыла Ціханоўская.

☝️ 24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны.

Улады ў Мінску адмаўляюць удзел беларускай арміі на баку РФ. Але Беларусь выкарыстоўвалася расійскай арміяй для нанясення ўдараў па Украіне.

Крыніца: @pozirkonline
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌙 Галоўныя навiны 8 ліпеня:

👩🏻 У 500 дзень вайны Ціханоўская заявіла пра гонар за суайчыннікаў, якія падтрымліваюць Украіну, і нагадала, што тварам Беларусі з'яўляецца народ.

⛔️ Літва перакрыла рух праз пункт Мядзінінкай (Каменны лог). Прычынай стаў пакістанец, які спрабаваў заехаць да іх з падробнымі дакументамі.

🇵🇱 Польшча перакідвае больш за 1 тыс. вайскоўцаў і амаль 200 адзінак тэхнікі на мяжу з Беларуссю.

👮‍♀️ Паводле звестак BelPol, Віктар Бабарыка знаходзіцца ў наваполацкай калоніі, ён змешчаны ў ПКТ.

⛪️ Рада БНР: БПЦ адказная за прасоўванне антыдзяржаўнай ідэалогіі, падтрымку агрэсіі РФ ва Украіне і дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.

На відэа: Беларускі пратэстанцкі пастар Тарас Целькоўскі праедзе 1000 км уздоўж мяжы з Беларуссю, каб падтрымаць палітвязняў.
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 9 ліпеня, у беларусаў чакаюцца наступныя падзеі:

▪️Вялікі Hučna Fest з выступамі музыкаў, літаратараў і данатамі на палітвязняў (Варшава).

▪️Халаднік-фэст да дзён беларускай культуры (Кіеў, Парк Шаўчэнкі, 15.00).

▪️Купалле ў Суле (в. Сула, Стаўбцоўскі раён, 14.00).

▪️Адкрыццё фестывалю "Марк Шагал", на якім прагучаць беларускія песні і оперныя арыі (Іерусалім).

▪️Дабрачынны канцэрт Songs for Belarus і аўкцыён у падтрымку сем'яў беларускіх палітвязняў (Лондан).

🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля.
Падаляк: У Беларусі будзе максімум тысяча вагнераўцаў у якасці інструктараў для спецназа.

"Невялікая частка" наймітаў расійскай ПВК "Вагнер" прыбудзе ў Беларусь — у якасці інструктараў для спецназа, такое меркаванне выказаў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

"ПВК "Вагнер" у традыцыйным выглядзе спыніць сваё існаванне, — сказаў ён. — Яна пазбаўляецца галоўнага заказчыка і асноўнай крыніцы фінансавання — расійскай дзяржавы. Дзяржава давала ім зброю, забяспечвала лагістыку, дыпламатычнае прыкрыццё — гэтага больш не будзе".

Паводле інфармацыі Падаляка, набор у шэрагі "Вагнера" будзе "цалкам спынены", частка вагнераўцаў "ужо пераходзіць на працу" ў Мінабароны РФ, яшчэ частка, лічыць ён, можа перайсці ў Расгвардыю "для падаўлення ўнутраных пратэстаў".

"Невялікая частка пяройдзе ў Беларусь у якасці інструктараў для беларускіх спецназаўцаў. Гэта 500–800, максімум 1.000 чалавек. Але Беларусь не можа быць заказчыкам, гэта бедная дзяржава, а ПВК "Вагнер" не працуе бясплатна", — заявіў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны.

Падаляк мяркуе, што Прыгожыну "наўрад ці ёсць сэнс заходзіць назад у вайну супраць Украіны". "Каб што? Атрымаць узнагароду ад Пуціна? Гэта смешна. Яны ўзаемна адзін аднаго прынізілі. Я не бачу ніякай рызыкі для Украіны з боку Беларусі", — патлумачыў ён.

Крыніца: "Медуза"
Латушка: Зварот прэзідэнтаў Літвы, Латвіі і Польшчы да НАТО — крок да агульнай стратэгіі дэмсіл і Захаду па Беларусі.

Намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка адзначыў, што лідары трох краін "дакладна абазначылі перад усім альянсам тыя ключавыя праблемы", якія рэгулярна ўзнімаюць на міжнародных сустрэчах прадстаўнікі дэмсіл.

Гаворка, патлумачыў палітык, пра "супрацу рэжыму Лукашэнкі і Расіі, якое пагаршае бяспеку ўсяго рэгіёну і стварае пагрозу незалежнасці Беларусі", "саўдзел і адказнасць рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны", "размяшчэнне расійскай ядзернай зброі", перамяшчэнне на беларускую тэрыторыю групоўкі "Вагнер".

Асобна, звярнуў увагу Латушка, у лісце адзначана: беларускі народ "мае патрэбу ў выразным пасланні НАТО, што дэмакратычная, стабільная і квітнеючая Беларусь, не заваяваная Расіяй і не выкарыстаная Крамлём у сваіх інтарэсах, важная для альянсу".

Крыніца: @pozirkonline
Літоўскі пагранпераход Мядзінінкай застаецца зачынены.

Грамадзянін Пакістана, якога не ўпускалі ў краіну, знаходзіцца ля пункта пропуску, паведамляе агенцтва BNS.

"Мужчына стаіць на лініі сцяны побач з дарогай. Там ён пераначаваў, пагранічнікі далі яму вады, прапанавалі ежу, а Беларусь працягвае яго не пускаць", — цытуе агенцтва прадстаўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Гедруса Мішуціса.

Паводле яго слоў, сітуацыя каля пагранперахода "нармальная, чэргаў машын няма, пагранічнікі стаяць на пасту і накіроўваюць аўтамабілі ў іншыя кропкі".

Увечары 7 ліпеня замежнік, які ехаў на рэйсавым аўтобусе Мiнск — Вільнюс, прад'явіў літоўскім памежнікам фальшывыя правы кіроўцы і пасведчанне асобы, нібыта выдадзеныя ў Румыніі. Яму адмовілі ва ўездзе. Аднак, паводле слоў літоўскага боку, беларускія пагранічнікі таксама адмовіліся ўпускаць іншаземца на сваю тэрыторыю.

Крыніца: BNS
Лукашэнка заявіў пра "каштоўнасць культурнага кода" і развіццё Беларусі як "нацыянальнай дзяржавы".

"З гонарам лічаць спрадвечнай спадчынай" у Беларусі "найвялікшую каштоўнасць чалавечых адносін", заснаваных на "сяброўстве, узаемнай павазе і гасціннасці", заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня на рэспубліканскім свяце "Купалле" ў Александрыі.

На яго думку, фестываль увасабляе тое гэтак жа, як і "каштоўнасць гістарычнай памяці" пра "слаўнае мінулае", пра тое, што "Беларусь — нашая зямля, і карані нашыя — старажытныя".

"Гэтую сувязь стагоддзяў мы адчуваем тут асабліва востра, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — І менавіта тут мы разумеем каштоўнасць нашага культурнага кода. У ім з самага пачатку былі закладзеныя імкненне беларусаў да справядлівасці, высокая маральнасць і патрыятызм".

Гэтую частку свайго спічу Лукашэнка прамовіў на беларускай мове.

Крыніца: @pozirkonline
Не менш за 19 чалавек асуджана за ахвяраванні ў фонды салідарнасці.

Па дадзеных праваабаронцаў, 12 чалавек пазбаўлены свабоды на тэрмін ад трох да шасці гадоў. Вынікі яшчэ сямі судоў невядомы.

Гаворка ідзе аб арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) і 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).

Яшчэ не менш за дзесяць абвінавачаных па гэтых артыкулах утрымліваюцца ў зняволенні ў чаканні суда.

Таксама, паводле звестак "Вясны", у Беларусі працягваецца практыка выклікаў у КДБ людзей, якія, як мяркуецца, адпраўлялі ахвяраванні, дзе ім прапануюць здзейсніць плацёж у буйным памеры на дабрачыннасць у абмен на нібы адмову ад узбуджэння крымінальнай справы.

Крыніца: ПЦ "Вясна"
Азараў: Усе дзейныя супрацоўнікі ByPol паспяхова прайшлі паліграф.

"Была падпісана дамова аб фінансаванні арганізацыі. Пры атрыманні на рахунак арганізацыі грашовых сродкаў будуць выплачаныя запазычанасці па заробках звольненым супрацоўнікам фонда ByPol", — заявіў кіраўнік арганізацыі Аляксандр Азараў.

Паводле ягоных слоў, дзейныя супрацоўнікі ByPol прытрымліваюцца мараторыя на абвінавачванні і публічную крытыку, а таксама любыя дзеянні, якія "прычыняюць шкоду другому боку і ByPol як супольнасці".

У пачатку чэрвеня ў ByPol адбыўся публічны скандал. Азараў заявіў аб звальненні "групы асоб" за адмову праходзіць праверку на паліграфе, а таксама абвінаваціў аднаго з іх — Мацвея Купрэйчыка — у крадзяжы ютуб-канала ByPol і акаўнтаў у сацыяльных сетках. 

Група Купрэйчыка ў сваю чаргу заявіла аб звальненні Азарава, а таксама іншага члена аб'яднання Станіслава Лупаносава з-за "дэструктыўнай дзейнасці і выяўленых парушэнняў з іх боку патрабаванняў бяспекі".

Крыніца: прэс-служба АПК
Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна трапіць у 57 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.

🇱🇹 Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не зафіксавала спробаў незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (за дзень да таго — 2).

🇱🇻 Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень папярэджана 14 спроб нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (25).

🇵🇱 Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 43 замежнікі (206), у тым ліку з Індыі, Марока і Алжыра.

З пачатку года зафіксавана 20.524 спробы незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 14.650, Латвію — 4.607, Літву — 1.267), у тым ліку ў ліпені — 1.304.

Крыніца: @pozirkonline
Артыкулы рубрыкі #аналітыка_позірку за тыдзень.

▫️"Вагнер" ператвараецца з піяр-падарунку для Лукашэнкі ў праблему для яго і Беларусі

▫️Ядзерная зброя: Лукашэнка пакуль толькі перапакуе мэсэджы Пуціна, але рознагалоссі могуць успыхнуць.

▫️Лукашэнка чакае вынікаў расійскага дамоўняка.
Галоўныя навiны ў Беларусі і беларусаў за 3–9 ліпеня.

🇺🇸 Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен павіншаваў беларусаў з Днем Незалежнасці і адзначыў іх мужнасць, трываласць і настойлівасць.

👴🏻 Лукашэнка бачыць спробы тэрарыстычнай дзейнасці ў Беларусі, інспіраваныя звонку.

🇪🇺 ПА АБСЕ заявіла пра "мяккую анэксію" Беларусі Расіяй.

👩🏻‍⚖️ Эдуард Бабарыка прыгавораны да 8 год пазбаўлення волі. Ціханоўская назвала прысуд помстай.

🚌 У Польшчы перавярнуўся аўтобус з турыстамі з Беларусі — 11 чалавек у шпіталі.

⛔️ Літва перакрыла рух праз пункт Мядзінінкай (Каменны лог).

🇵🇱 Польшча перакідвае больш за 1 тыс. вайскоўцаў і амаль 200 адзінак тэхнікі на мяжу з Беларуссю.

⛪️ Рада БНР: БПЦ адказная за прасоўванне антыдзяржаўнай ідэалогіі, падтрымку агрэсіі РФ ва Украіне і дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.

На фота: скрыншот відэасюжэту CNN, зробленага на тэрыторыі ваеннага лагера пад Асіповічамі. Меркавалася, што яго будавалі для "вагнераўцаў", але намёты дагэтуль пустыя.
Прыемнай раніцы, 10 ліпеня чакаюцца наступныя падзеі.

▫️Пачатак судовага працэсу над палітзняволенай супрацоўніцай ІТ-кампаніі "Гейм Стрым" Ксеніяй Алькенавай.

▫️Пачатак судовага працэсу над журналістам Паўлам Мажэйкам.

▫️Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд палітвязню Іллі Шапаткоўскаму (з 7 ліпеня).

▫️Мерапрыемствы з удзелам Святланы Ціханоўскай на палях віленскага саміту НАТА.

У праграме: сустрэча з дэлегацыяй амерыканскіх сенатараў; дыскусія, арганізаваная Атлантычнай радай і Ялцінскай еўрапейскай стратэгіяй.
🇱🇹 Пункт пропуска Мядининкай возобновил работу.

Беларусь приняла пакистанца, которого не пустили в Литву, сообщила Служба охраны государственной границы (СОГГ) балтийского государства.

По ее информации, вечером 7 июля иностранец пытался въехать на маршрутном автобусе по фальшивым документам: румынскому водительскому удостоверению и удостоверению личности.

"Белорусские власти отказались принять его обратно, как это положено в таких случаях", — отмечается в пресс-релизе СОГГ.

В результате Литва 8 июля в 13 часов закрыла пункт пропуска.

Инцидент был исчерпан через два дня. Оформление пассажиров и транспортных средств возобновилось 9 июля в 21 час.

Госпогранкомитет Беларуси также сообщил о возобновлении работы погранперехода, но не упомянул о приеме пакистанца.

Источник: @pozirkonline
Пресс-секретарь БПЦ подтвердил, что Беларусь готова принять монахов Киево-Печерской лавры в случае их выселения.

"Тем монахам, которые будут вынуждены уйти из монастырей, есть куда поехать. Мы действительно можем их принять, им не нужно где-то скитаться на чужбине, не нужно скитаться по каким-то там домам или квартирам", — заявил иерей Игорь Васько в эфире госТВ.

Поддержал приглашение монахов и ректор Минской духовной академии архимандрит Афанасий (Соколов).

По его словам, когда в 1930-е годы Киево-Печерская лавра была разогнана, многих монахов "приняли тоже в Беларуси".

☝️ Лавру арендовала Украинская православная церковь Московского патриархата.

Весной 2023 года власти Украины инициировали процесс выселения обитателей монастыря из-за фактической поддержки России. Договор об аренде обители Московским патриархатом аннулирован.

Источник: @pozirkonline
"Приоритет — укрепление всей границы с Беларусью". Зеленский обсудил на совещании ситуации на границе с Беларусью.

"Были доклады военных, правоохранителей, местных властей. Проанализировали подготовку и обеспечение наших сил обороны и безопасности, соответствующих подразделений на Волыни", — заявил президент Украины.

"Приоритет — укрепление каждой области, всей нашей северной границы", — сказал он.

☝️ Ранее командующий Объединенными силами ВСУ Сергей Наев заявил, что "именно сейчас в зоне ответственности Северной группировки войск непосредственной угрозы наступательных действий сухопутных сил со стороны Беларуси и России нет".

Оценка обстановки появилась вскоре после того, как президент Зеленский поручил "выполнить комплекс мероприятий по усилению северного направления".

Источник: пресс-служба Владимира Зеленского
Латушка: Абавязак Беларусі выплачваць рэпарацыі можа ўстанавіць толькі трыбунал.

"Пакуль ва ўладзе Лукашэнка, нават саму размову аб рэпарацыях, кантрыбуцыях або іншых формах кампенсацыі весці бессэнсоўна. Лукашэнка дакладна не будзе нічога кампенсаваць Украіне", — заявіў палітык у відэазвароце.

Калі пасля Лукашэнкі яго рэжым захаваецца "ў асобе, напрыклад, Наталлі Качанавай" ці яму на змену прыйдзе "іншы прарасійскі пераемнік або расійскі стаўленік", "размова пра рэпарацыі або іншыя формы кампенсацыі проста не мае сэнсу".

"Размаўляць пра гэта можна толькі з цывілізаваным дэмакратычным урадам незалежнай Беларусі", — канстатаваў Латушка.

Ён лічыць, што "ў новай — дэмакратычнай і незалежнай — Беларусі мы на 100% павінны быць адданыя міжнароднаму праву".

Аднак "каб права на кампенсацыі наступіла, неабходнае рашэнне міжнароднага трыбунала", але, адзначае Латушка, "пакуль мы не бачым", каб пытанне трыбунала "абмяркоўвалася гэтак жа шырока і адкрыта, як пытанне кампенсацый".

Крыніца: @pozirkonline
ЕАБР объяснил, что повлияло на ЗВР Беларуси в первом полугодии.

Уровень ЗВР поддержала покупка Нацбанком валюты на внутреннем рынке, говорится в еженедельном обзоре банка.

Это произошло в условиях "превышения объема предложения валюты над спросом со стороны участников рынка в размере 0,2 млрд долларов за январь — июнь".

Вместе с тем, согласно данным Нацбанка, международные резервные активы страны в июне сократились на 81,6 млн долларов в эквиваленте (-1,02% к прошлому месяцу) и на 1 июля составили 7 млрд 791,5 млн.

С начала года они уменьшились на 138 млн долларов (-1,74%).

С августа 2022 года регулятор публикует информацию о ЗВР без детализации их структуры, а также указания факторов, повлиявших на их изменение.

Источник: ЕАБР/@pozirkonline