Позірк. Навіны пра Беларусь
3.02K subscribers
21.4K photos
688 videos
1 file
16.2K links
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Download Telegram
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 8 ліпеня, у беларусаў чакаюцца наступныя падзеі:

▪️ Святкаванне Купалля ў маёнтку Сула і Лідзе .

▪️ Свята паэзіі, песні і народных рамёстваў у Купалаўскім мемарыяльным запаведніку "Вязынка".

▪️ Беларускамоўны стэндап у Варшаве.
8 спортсменов из Беларуси и РФ допущены к участию в ЧМ-2023 по фехтованию в нейтральном статусе.

Из них 7 — россияне. Одна белоруска Марианна Марусенко будет соревноваться в Милане в женской шпаге, сообщило "Суспільне" со ссылкой на Международную федерацию фехтования.

Исполняющий обязанности председателя Белорусской федерации фехтования Виталий Соколовский в интервью sport5.by 21 июня заявил, что белорусские фехтовальщики не примут участие в ЧМ.

☝️ 24 июня, Европейская конфедерация фехтования приостановила членство национальных федераций Беларуси и России, таким образом спортсмены и официальные лица из этих стран не смогут участвовать в соревнованиях под эгидой EFC.

10 марта Международная федерация фехтования разрешила белорусам и россиянам участвовать в соревнованиях под своей эгидой в нейтральном статусе.

Источник: @pozirkonline
Фото иллюстративное
Беларусь претендует на полноправное членство в БРИКС.

Ноту с намерением замминистра иностранных дел Бразилии Марии Луизе Эскорел де Мораес 6 июля передал белорусский посол в этой стране Сергей Лукашевич.

На встрече стороны также уделили внимание "укреплению сотрудничества между Беларусью и Бразилией в рамках многосторонней дипломатии", отметили "готовность к наращиванию взаимодействия".

Собеседники говорили о "важности поставок калийных удобрений на бразильский рынок, перспектив участия Беларуси в государственных программах Бразилии для частных фермеров и семейных фермерских хозяйств".

☝️ В 2006 году Бразилия, Россия, Индия и Китай начали процесс формирования БРИК — содружества государств, основанного на принципах экономического сотрудничества. В 2011 к ним присоединилась ЮАР.

Помимо БРИКС Беларусь стремится получить членство в Шанхайской организации сотрудничества (ШОС).

Источник: МИД / @pozirkonline
АПК заклікаў краіны – саюзніцы дэмакратычнай Беларусі прыняць стратэгію для забеспячэння "надзейнай абароны" яе незалежнасці.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК).

Дакумент стаў рэакцыяй АПК на зварот прэзідэнтаў Літвы, Латвіі і Польшчы да НАТА і кіраўніцтва краін альянсу з заклікам прыняць меры "па супрацьдзеянні пагрозам,
вынікаючым з агрэсіўных дзеянняў Расіі і сітуацыі ў Беларусі".

"Мы лічым вельмі важным дакладнае разуменне нашымі бліжэйшымі партнёрамі праблем і пагроз, якія зыходзяць ад Расіі і рэжыму Лукашэнкі — як для Беларусі, так і для рэгіянальнай бяспекі ў цэлым", — адзначана ў заяве АПК.

Аўтары заявы заявілі пра поўную падтрымку таго, што альянсу неабходна выкарыстоўваць "усе магчымыя сродкі для супрацьдзеяння гэтым пагрозам", а таксама важнасць для НАТО дэмакратычнай Беларусі.

Яны разглядаюць заяву, прынятую Літвой, Латвіяй і Польшчай "як дакладны мэсэдж у падтрымку суверэнітэту Беларусі і неабходнасці выхаду Беларусі з неаімперскіх інтэграцыйных праектаў Расіі: Саюзнай дзяржавы, АДКБ, ЕАЭС і СНД".

☝️У лісце прэзідэнтаў Літвы, Латвіі і Польшчы, пра які стала вядома 7 ліпеня, сярод іншага ўтрымліваецца заклік улічыць зыходныя ад Беларусі пагрозы ў "працэсе ваеннай адаптацыі" НАТА.

Лідары трох краін адзначылі, што беларускаму народу "патрэбны выразны сігнал НАТО, што бачанне дэмакратычнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі, якая не залежыць ад волі Расіі і ўнутранай барацьбы ў Крамлі, важна для альянсу".

Крыніца: @pozirkonline
Рада БНР: БПЦ адказная за прасоўванне антыдзяржаўнай ідэалогіі, падтрымку агрэсіі РФ ва Украіне і дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.

Адпаведная заява Рады БНР з'явілася на тле публічна выказанай незадаволенасці БПЦ стварэннем папам рымскім Апостальскай адміністратуры для беларускіх грэка-католікаў.

У дакуменце адзначана, што Беларусь "традыцыйна была месцам рэлігійнай талерантнасці і мірнага суіснаваньня розных рэлігійных супольнасцяў". "Цярпімасць і павага да разнастайнасці былі, ёсць і застануцца аднымі з галоўных каштоўнасцяў для беларускага народу", — падкрэсліла Рада БНР.

Урад у выгнанні лічыць, што "галоўнай крыніцай міжрэлігійнай напружанасці ў Беларусі з'яўляецца Расейская праваслаўная царква".

Яна, па звестках аўтараў заявы, "праявіла сябе перадусім не як царква, а як расійскі каланіяльны інстытут", "шматлікія іерархі РПЦ былі супрацоўнікамі злачыннай арганізацыі КДБ СССР і застаюцца агентамі спецслужбаў аўтарытарных рэжымаў Лукашэнкі і пуцінскай Расіі".

"Традыцыйныя беларускія цэрквы ўсходняга абраду, у тым ліку Беларуская грэка-каталіцкая царква, Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, маюць поўнае права самастойна вызначаць сваю ўнутраную арганізацыйную структуру", — дадала Рада БНР.

Таксама будучая дэмакратычная Беларусь павінна надаваць гэтым цэрквам падтрымку "як інстытуты, што ўтвараюць гістарычную і духоўную каштоўнасць".

Крыніца: Рада БНР / @pozirkonline
Госпогранкомитет: Литва в одностороннем порядке перекрыла движение в пункте пропуска Мядининкай (с белорусской стороны — Каменный Лог).

По информации Государственного пограничного комитета, движение было закрыто в 13:00.

"Белорусская сторона готова осуществлять пропуск лиц и транспорта. Вся ответственность за обострение обстановки на границе и образование очередей лежит на литовской стороне", — сообщает пресс-служба ведомства.

Министерство внутренних дел Литвы, входящая в его структуру Служба охраны государственной границы, а также литовские СМИ об этом пока ничего не сообщают.

☝️ В Литве сейчас идет подготовка к саммиту НАТО, который пройдет 11-12 июля. В связи с этим до 13 июля возобновили проверки на внутренних границах ЕС и усилили проверку приезжающих из Беларуси и РФ.

В полдень 8 июля выезда из Беларуси на пункте пропуска Каменный Лог ожидало 180 грузовиков.

Источник: @pozirkonline
Фото: mlyn.by
Позірк. Навіны пра Беларусь
Госпогранкомитет: Литва в одностороннем порядке перекрыла движение в пункте пропуска Мядининкай (с белорусской стороны — Каменный Лог). По информации Государственного пограничного комитета, движение было закрыто в 13:00. "Белорусская сторона готова осуществлять…
Литва закрыла пункт Мядининкай из-за отказа белорусской стороны впустить обратно гражданина Пакистана.

Иностранец, по данным Службы охраны госграницы Литвы, пытался въехать в их страну по поддельным документам.

В связи с этим ведомство рекомендовало пересекать литовско-белорусскую границу в других пунктах.

Источник: BNS
Идеолог Минобороны призвал не делать из ядерного оружия "страшилку для всего мира", но сразу же припугнул им Запад, перефразировав Путина.

Белорусские военные "ни в коем случае не хотят ни с кем воевать", но в случае агрессии сделают все, "чтобы защитить свою страну", заявил иностранным журналистам идеолог Минобороны Леонид Касинский.

"Если кто-то на Западе или еще где-то надеется на то, что в случае агрессии против нашей страны будут плакать только матери и жены белорусов, то он глубоко ошибается", — сказал военный.

Он подчеркнул, что "в случае агрессии стран НАТО против Республики Беларусь — да, это оружие может быть применено".

"Я как военный человек говорю вам свое мнение: "Зачем мне такой мир, в котором не будет моей страны?"", — сказал Касинский.

☝️ Идеолог белорусских войск, высказывая "свое мнение", фактически перефразировал президента РФ Владимира Путина, который рассуждал о глобальной катастрофе в случае попытки уничтожения РФ.

Источник: @pozirkonline
Позірк. Навіны пра Беларусь
Литва закрыла пункт Мядининкай из-за отказа белорусской стороны впустить обратно гражданина Пакистана. Иностранец, по данным Службы охраны госграницы Литвы, пытался въехать в их страну по поддельным документам. В связи с этим ведомство рекомендовало пересекать…
Госпогранкомитет: Пакистанец, из-за которого закрыт литовский пункт Мядининкай, пересекал белорусскую границу по настоящим документам.

По данным белорусской стороны, инцидент произошел вчера, "гражданин Пакистана предъявил литовским пограничникам поддельный вид на жительство".

После разбирательства сегодня литовская сторона попыталась его выдворить, "однако он отказался покидать территорию Литвы и остался у литовского пограничного столба".

"В дальнейшем от литовской стороны в адрес белорусских пограничников начали поступать угрозы об односторонней остановке движения в пункте пропуска Мядининкай, если они не заберут иностранца на свою территорию", - сообщили в Госпогранкомитете.

Пограничники называют это попытками давления на них.

☝️ Информацию о том, что белорусская сторона отказывается впускать пакистанца обратно в Беларусь, Госпогранкомитет не подтверждает и не опровергает.

Источник: @pozirkonline
Паводле звестак BelPol, Віктар Бабарыка знаходзіцца ў наваполацкай калоніі, ён змешчаны ў ПКТ.

"Яго стан здароўя здавальняючы, аднаўляецца пасля атрыманых траўм", — паведамляюць у аб'яднанні былых сілавікоў.

Паводле іх звестак, цяпер адносіны да палітыка з боку адміністрацыі калоніі нармальныя, "прэсаваць" Віктара Бабарыку баяцца праз інфармацыйную кампанію ў яго падтрымку.

МУС праводзіла, дадалі ў BelPol, у калоніі праверку, каб выявіць крыніцу ўцечкі інфармацыі пра атрыманне Бабарыкам "сур'ёзных цялесных пашкоджанняў". Паводле звестак аб'яднання, правяралі як персанал, так і зняволеных, але нікога не знайшлі.

☝️ 26 красавіка з'явілася інфармацыя пра шпіталізацыю палітыка ў наваполацкую бальніцу са слядамі збіцця і пнеўматораксам. З 28 красавіка дакладна не вядома, дзе ён і ягоны стан.

Адна з версіяў – у Бабарыкі здарыўся інсульт. Крыніца @pozirkonline, якая пажадала застацца неназванай, паведаміла, што гэты дыягназ "можа быць праўдай".

Крыніца: @pozirkonline
Ціханоўская дамовілася з уладамі Італіі пра супрацу ў справе прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці.

Падводзячы папярэднія вынікі паездкі ў Рым, галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў @pozirkonline, што Ціханоўская сустрэлася с прэм'ер-міністрам, кіраўніком МЗС, парламентарыямі, прадстаўнікамі прафсаюзаў, экспертамі і СМІ.

"Прыём Ціханоўскай ў Італіі на такім узроўні [быў] ўпершыню. Гэта важны сігнал салідарнасці і падтрымкі дэмакратычнай і незалежнай Беларусі", — адзначыў Вячорка.

Паводле ягоных словаў, "Італія працягне выдачу віз для беларускіх грамадзян (сёння Італія сярод лідараў па выдачы віз)", "падтрымае пункты па Беларусі ў выніковай рэзалюцыі саміту НАТО, а таксама разглядзіць магчымасць узняцця беларускага пытання ў ЕС і структурах ААН".

Паводле яго слоў, дэмлідар разам з італьянскімі уладамі будзе дамагацца расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі "праз міжнародныя суды".

Крыніца: @pozirkonline
Прэзідэнт Латвіі: Рэжым Лукашэнкі і імперская Расія пагражаюць свету, Еўропе і нашаму рэгіёну.

Пагрозе з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі была прысвечана частка прамовы, з якой выступіў Эдгарс Рынкевічс, даючы 8 ліпеня прысягу ў якасці прэзідэнта Латвіі.

"Вайна Расіі і генацыд ва Украіне стварылі новую суровую рэальнасць", — заявіў Рынкевічс.

Прэзідэнт Латвіі падкрэсліў, што яго краіна па-ранейшаму будзе выступаць за "моцныя і эфектыўныя НАТО, ЕС, міжнародны парадак, які абапіраецца на права, і за шчыльнае супрацоўніцтва з сябрамі і саюзнікамі".

☝️ 7 ліпеня стала вядома, што прэзідэнты Літвы, Латвіі і Польшчы накіравалі генсакратару НАТО і кіраўніцтву краін гэтага блока ліст, у якім сярод іншага ўтрымліваецца заклік улічыць пагрозы, што ідуць ад Беларусі.

Кіраўнікі трох краін адзначылі таксама, што беларускаму народу "патрэбны выразны сігнал НАТО", што дэмакратычная Беларусь "важная для альянсу".

Крыніца: Delfi
Фота: "Фэйсбук" прэзідэнта Латвіі
Польша перебрасывает более 1 тыс. военных и почти 200 единиц техники на границу с Беларусью.

"Это демонстрация нашей готовности реагировать на попытки дестабилизации у границ нашей страны", — сообщил в "Твиттере" министр национальной обороны Польши Мариуш Блащак.

В последнее время руководство страны неоднократно заявляло о потенциальных угрозах со стороны Беларуси на фоне возможного размещения на ее территории российского тактического ядерного оружия, прибытия наемников ЧВК "Вагнер" вкупе с ролью Минска в развязанной РФ войне против Украины и продолжающимся миграционным кризисом.

☝️ 7 июля стало известно, что президенты Литвы, Латвии и Польши направили генсекретарю НАТО и руководству входящих в этот блок стран письмо, в котором среди прочего содержится призыв учесть исходящие от Беларуси угрозы.

Главы трех стран также отметили, что белорусскому народу "нужен четкий сигнал НАТО", что демократическая Беларусь, не зависящая от РФ, важна для альянса.

Источник: @pozirkonline
Ціханоўская заявіла пра гонар за суайчыннікаў, якія падтрымліваюць Украіну, і нагадала, што тварам Беларусі з'яўляецца народ.

Зварот дэмакратычнага лідара быў прымеркаваны да 500-га дня з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

"За 500 дзён вайны свет даведаўся пра гераізм украінцаў і іх нязломны дух. Украіна паказала, што значыць адстойваць сваю свабоду. <...> Мы змагаемся з адным і тым жа ворагам, які адмаўляе нашае права на існаванне", — напісала палітык у "Твітары".

Дэмлідар падкрэсліла, што "Беларусь — гэта не Расія, Лукашэнка — не прэзідэнт", а яго рэжым — гэта "не беларускі народ".

"Мы, народ, з'яўляемся сапраўдным тварам Беларусі. Мы — еўрапейцы, мы хочам свабоды, справядлівасці і міру як суверэнная нацыя", — адзначыла Ціханоўская.

☝️ 24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны.

Улады ў Мінску адмаўляюць удзел беларускай арміі на баку РФ. Але Беларусь выкарыстоўвалася расійскай арміяй для нанясення ўдараў па Украіне.

Крыніца: @pozirkonline
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌙 Галоўныя навiны 8 ліпеня:

👩🏻 У 500 дзень вайны Ціханоўская заявіла пра гонар за суайчыннікаў, якія падтрымліваюць Украіну, і нагадала, што тварам Беларусі з'яўляецца народ.

⛔️ Літва перакрыла рух праз пункт Мядзінінкай (Каменны лог). Прычынай стаў пакістанец, які спрабаваў заехаць да іх з падробнымі дакументамі.

🇵🇱 Польшча перакідвае больш за 1 тыс. вайскоўцаў і амаль 200 адзінак тэхнікі на мяжу з Беларуссю.

👮‍♀️ Паводле звестак BelPol, Віктар Бабарыка знаходзіцца ў наваполацкай калоніі, ён змешчаны ў ПКТ.

⛪️ Рада БНР: БПЦ адказная за прасоўванне антыдзяржаўнай ідэалогіі, падтрымку агрэсіі РФ ва Украіне і дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.

На відэа: Беларускі пратэстанцкі пастар Тарас Целькоўскі праедзе 1000 км уздоўж мяжы з Беларуссю, каб падтрымаць палітвязняў.
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 9 ліпеня, у беларусаў чакаюцца наступныя падзеі:

▪️Вялікі Hučna Fest з выступамі музыкаў, літаратараў і данатамі на палітвязняў (Варшава).

▪️Халаднік-фэст да дзён беларускай культуры (Кіеў, Парк Шаўчэнкі, 15.00).

▪️Купалле ў Суле (в. Сула, Стаўбцоўскі раён, 14.00).

▪️Адкрыццё фестывалю "Марк Шагал", на якім прагучаць беларускія песні і оперныя арыі (Іерусалім).

▪️Дабрачынны канцэрт Songs for Belarus і аўкцыён у падтрымку сем'яў беларускіх палітвязняў (Лондан).

🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля.
Падаляк: У Беларусі будзе максімум тысяча вагнераўцаў у якасці інструктараў для спецназа.

"Невялікая частка" наймітаў расійскай ПВК "Вагнер" прыбудзе ў Беларусь — у якасці інструктараў для спецназа, такое меркаванне выказаў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

"ПВК "Вагнер" у традыцыйным выглядзе спыніць сваё існаванне, — сказаў ён. — Яна пазбаўляецца галоўнага заказчыка і асноўнай крыніцы фінансавання — расійскай дзяржавы. Дзяржава давала ім зброю, забяспечвала лагістыку, дыпламатычнае прыкрыццё — гэтага больш не будзе".

Паводле інфармацыі Падаляка, набор у шэрагі "Вагнера" будзе "цалкам спынены", частка вагнераўцаў "ужо пераходзіць на працу" ў Мінабароны РФ, яшчэ частка, лічыць ён, можа перайсці ў Расгвардыю "для падаўлення ўнутраных пратэстаў".

"Невялікая частка пяройдзе ў Беларусь у якасці інструктараў для беларускіх спецназаўцаў. Гэта 500–800, максімум 1.000 чалавек. Але Беларусь не можа быць заказчыкам, гэта бедная дзяржава, а ПВК "Вагнер" не працуе бясплатна", — заявіў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны.

Падаляк мяркуе, што Прыгожыну "наўрад ці ёсць сэнс заходзіць назад у вайну супраць Украіны". "Каб што? Атрымаць узнагароду ад Пуціна? Гэта смешна. Яны ўзаемна адзін аднаго прынізілі. Я не бачу ніякай рызыкі для Украіны з боку Беларусі", — патлумачыў ён.

Крыніца: "Медуза"
Латушка: Зварот прэзідэнтаў Літвы, Латвіі і Польшчы да НАТО — крок да агульнай стратэгіі дэмсіл і Захаду па Беларусі.

Намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка адзначыў, што лідары трох краін "дакладна абазначылі перад усім альянсам тыя ключавыя праблемы", якія рэгулярна ўзнімаюць на міжнародных сустрэчах прадстаўнікі дэмсіл.

Гаворка, патлумачыў палітык, пра "супрацу рэжыму Лукашэнкі і Расіі, якое пагаршае бяспеку ўсяго рэгіёну і стварае пагрозу незалежнасці Беларусі", "саўдзел і адказнасць рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны", "размяшчэнне расійскай ядзернай зброі", перамяшчэнне на беларускую тэрыторыю групоўкі "Вагнер".

Асобна, звярнуў увагу Латушка, у лісце адзначана: беларускі народ "мае патрэбу ў выразным пасланні НАТО, што дэмакратычная, стабільная і квітнеючая Беларусь, не заваяваная Расіяй і не выкарыстаная Крамлём у сваіх інтарэсах, важная для альянсу".

Крыніца: @pozirkonline
Літоўскі пагранпераход Мядзінінкай застаецца зачынены.

Грамадзянін Пакістана, якога не ўпускалі ў краіну, знаходзіцца ля пункта пропуску, паведамляе агенцтва BNS.

"Мужчына стаіць на лініі сцяны побач з дарогай. Там ён пераначаваў, пагранічнікі далі яму вады, прапанавалі ежу, а Беларусь працягвае яго не пускаць", — цытуе агенцтва прадстаўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Гедруса Мішуціса.

Паводле яго слоў, сітуацыя каля пагранперахода "нармальная, чэргаў машын няма, пагранічнікі стаяць на пасту і накіроўваюць аўтамабілі ў іншыя кропкі".

Увечары 7 ліпеня замежнік, які ехаў на рэйсавым аўтобусе Мiнск — Вільнюс, прад'явіў літоўскім памежнікам фальшывыя правы кіроўцы і пасведчанне асобы, нібыта выдадзеныя ў Румыніі. Яму адмовілі ва ўездзе. Аднак, паводле слоў літоўскага боку, беларускія пагранічнікі таксама адмовіліся ўпускаць іншаземца на сваю тэрыторыю.

Крыніца: BNS