Позірк. Навіны пра Беларусь
3.02K subscribers
21.2K photos
684 videos
1 file
16K links
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Download Telegram
Ціханоўская раскрытыкавала візіт кіраўніка МЗС Венгрыі ў Беларусь і яго сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйнага Мінска.

"Вядома, гэта вельмі дрэнна, найперш для Венгрыі, — заявіла палітык @pozirkonline. — У краіне ідуць такія рэпрэсіі, нобелеўскі лаўрэат сядзіць за кратамі, людзей катуюць. А прадстаўнік дзяржавы, якая прытрымліваецца правоў чалавека, вяршэнства права, прыязджае ў краіну, дзе забіваюць свой жа народ, прыкрываючыся нейкімі дыпламатычнымі адносінамі".

Яна спытала: "Якія дыпламатычныя адносіны могуць быць з нелегітымным прадстаўніком дзяржавы, які прайграў выбары?"

"Іх дзеянні ідуць насуперак з рашэннямі ўсяго Еўрасаюза: аб непрызнанні рэжыму Лукашэнкі, аб тым, што Лукашэнка стаў калабарантам у гэтай вайне", — падкрэсліла дэмлідар.

Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на тое, што Венгрыя — ці не адзіная краіна Еўрасаюза, з якой беларускія дэмакратычныя сілы "наогул не маюць ніякіх кантактаў".

☝️ Глава МЗС Венгрыі Петэр Сіярта наведаў Беларусь 13 лютага. Перад візітам ён напісаў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку", што прыбыў прадставіць "пазіцыю свету" ў расійска-ўкраінскай вайне.

Крыніца: @pozirkonline
Количество ученых в сравнении с советским периодом в Беларуси уменьшилось в три раза: до 18 на 10 тыс. населения.

"К сожалению, недопустимо мало защищают научных работ в сфере ИТ. Это удивительно, но факт. Хотелось бы больше научных работ по праву, философии", — заявил председатель Высшей аттестационной комиссии (ВАК) Александр Гучок журналистам.

По его словам, "в Беларуси около 500 докторов медицинских наук, а докторов юридических наук всего 47".

☝️ В 2022 году, по данным ВАК, в стране защищено 48 докторских диссертаций, что на восемь больше, чем в 2021-м.

Всего обладателями ученой степени в 2022 году стали 356 соискателей, из них 308 кандидатов, в том числе 45 граждан иностранных государств: Китая (30), Вьетнама (4), России (3), Ливана, Украины, Казахстана (по 2), Ирака и Венесуэлы (по 1).

Источник: @pozirkonline
Лукашенко готов "вместе с россиянами воевать" с территории Беларуси против Украины.

По его словам, это произойдет в случае, если "хоть один солдат придет на территорию Беларуси убивать моих людей".

"Если они совершат агрессию против Беларуси, ответ будет жесточайший. И война приобретет совсем другой характер", — цитирует Лукашенко его пресс-служба.

Чиновник также сказал, что не хочет войны и "ни в коем случае" не собирается вводить свои войска в Украину. Он утверждает, что Москва никогда не просила о вступлении в войну против Украины.

☝️ По информации британской корпорации Би-Би-Си, представитель которой присутствовал на пресс-конференции, Лукашенко выразил готовность вновь предоставить России территорию Беларуси для вторжения в Украину.

Источник: @pozirkonline
Рашэнне пра закрыццё памежнага пункту пропуска ў Брэст-Тэрэспаль знаходзіцца на стале у польскіх уладаў, але яшчэ не прынятае.

"Перадусім такія абмежаванні тычацца таварнага руху. Польшча заўсёды можа адкрыць гуманітарны калідор для палітычных бежанцаў з Беларусі. Такія пытанні разглядаюцца намі асобна", — сказаў "Еўрарадыё" прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна.

Але пры гэтым закрыццё пункту пропуску і для звычайных пасажыраў таксама разглядаецца.

☝️ У МЗС пацвердзілі, што рашэнне закрыць "Баброўнікі" было прынятае з палітычных прычынаў: гэта не толькі прысуд журналісту і аднаму з лідараў Саюза палякаў Андрэю Пачобуту, "але і агульная сітуацыя ў беларускай палітыцы".
Карэспандэнтку баранавіцкага медыя Intex-press затрымалі на 72 гадзіны.

Журналістку, якія размаўляла на вуліцах Баранавічаў з мясцовымі жыхарамі, выклікалі сёння зраніцы на апытанне ў Баранавіцкі ГАУС, паведамілі ў Intex-press.

Напрыканцы дня калегам, якія патэлефанавалі ў міліцыю, паведамілі пра яе затрыманне на трое сутак, не ўдакладніўшы прычыну.

☝️ Напярэдадні ў выдавецкі дом прыйшлі сілавікі і канфіскавалі тэхніку праз прэтэнзіі да зместу ютуб-канала Intex-press.
☝️ "Аналітыка ад Позірку". Александру Лукашенко явно неуютно в амплуа соагрессора. Он хотел бы снова снимать сливки с миротворчества, даже приглашает для этого в Минск Байдена.

Но почему при этом заявляет, что готов снова предоставить России территорию для удара по Украине? В причинах и мотивах разбирается политический аналитик Александр Класковский в колонке для @pozirkonline.

#аналітыка_позірку
Глава Минспорта: Санкции "никоим образом не повлияли" на развитие спорта в Беларуси.

"Нужно дружить и выстраивать отношения с теми странами, которые этого хотят. И пример этому наш глава государства, недавний визит которого в Зимбабве яркое тому подтверждение", — заявил министр спорта Сергей Ковальчук.

По словам чиновника, сегодня у Беларуси появилась возможность проводить "соревнования самого высокого международного уровня". Примером тому он назвал II Игры стран СНГ, которые пройдут в августе.

"Подготовим наши команды к завоеванию медалей, чтобы достойно представить нашу страну и весь белорусский спорт. Необходимо показать гостеприимство и радушие нашего народа", — подытожил глава Минспорта.

☝️ Напомним, что коалиция из 35 стран потребует от Международного олимпийского комитета не допускать белорусских и российских спортсменов к участию в очередных Олимпийских играх, которые пройдут с 26 июля по 11 августа 2024 года в Париже.

Источник: Минспорта / @pozirkonline
Госпогранкомитет обвинил власти Литвы в умышленном ухудшении условий пересечения границы с Беларусью.

Служба охраны государственной границы Литвы сегодня уведомила Беларусь о прекращении взаимодействия с ее пограничным и таможенным ведомствами, сообщили в ГПК.

Это соглашение позволяло "обеспечивать непрерывность пересечения границы, увеличивать пропускную способность, устранять причины возникновения очередей, совместно решать различные проблемы".

"Разорвав соглашение в официальном порядке, Литва взяла на себя ответственность за создание очередей на границе с Беларусью", — считает белорусское пограничное ведомство.

В Госпогранкомитете подчеркнули, что Литва "дискредитировала себя как надежного партнера", а Беларусь "продолжает выполнять обязательства по пропуску через границу лиц и транспортных средств в полном объеме".

Источник: Госпогранкомитет
Фото: Trans.Info
Лукашенко: Белорусские самолеты адаптировали под тактическое ядерное оружие.

Беларуси "абсолютно не нужно" стратегическое ядерное оружие, заявил Александр Лукашенко. И Беларусь отказалась от оставшегося с советских времен ядерного оружия, "как на том настаивали американцы".

"Мы его вывели взамен на гарантии американцев, европейцев и россиян, что они никогда не будут посягать на наши суверенитет и независимость, никогда не применят к нам экономических санкций", - утверждает чиновник.

Но "они на это наплевали, растоптали, применяют против нас санкции", а "если бы у нас было это ядерное оружие, они бы с нами так не разговаривали".

Белорусские самолеты, утверждает Лукашенко, "готовы к перемещению специального боеприпаса, и подразделение пилотов также подготовлено".

"С советских времен у нас и самолеты эти есть, которые были готовы к перевозке этого боеприпаса. А людей мы быстро подготовили", — сказал он.

☝️ Об оборудовании самолетов для несения ядерных боеголовок Лукашенко просил Путина в июне 2022 года. РФ сообщала в октябре, что вооружение передавать не планируют, однако готовы переоснастить самолеты.

Источник: пресс-служба Лукашенко
Каманда праекту Politzek.me запусціла часопіс “Politzek Times/Час палітвязняў”.

"Мы лічым вельмі важным расказваць гісторыі беларускіх палітвязняў, пра тое, што людзі перажываюць як у зняволенні, так пасля таго, як выйдуць на волю", — кажуць у праекце.

Аўтары прапануюць расказваць не толькі пра негатыўны досвед, "пра катаванні і рэпрэсіі ведаюць многія".

У часопісе плануюць публікаваць асабістыя гісторыі палітвязняў, расказваць пра салідарнасць, бізнес былых палітвязняў, а таксама размяшчаць адкрытыя лісты людзям, якія зараз у турме.
🌙 Галоўныя навіны за 16 лютага.

👩🏻 На сустрэчы з прэзідэнтам Еўракамісіі Ціханоўская уздыме пытанне пра "пашпарты новай Беларусі".

👴🏻 Лукашэнка паразмаўляў з замежнымі журналістамі і прадстаўнікамі свайго пула. Казаў пра войска, ядзерную зброю, палітмігрантаў і інш.

🎙 Дэканам факультэта журналістыкі БДУ прызначаны праўладны палітолаг Аляксей Бяляеў.

👨‍🔬 Колькасць вучоных у параўнанні з савецкім перыядам у Беларусі зменшылася ў тры разы.

🇵🇱 Рашэнне пра закрыццё памежнага пункту пропуска ў Брэст-Тэрэспаль знаходзіцца на стале у польскіх уладаў, але яшчэ не прынятае.

Фота: Блогер Раман Пратасевіч на судзе цалкам прызнаў віну. Яму і фігурантам "справы Nexta" інкрымінуюць 1586 злачынстваў.
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 17 лютага, у беларусаў чакаюцца наступныя падзеі:

▪️Пачатак удзелу Святланы Ціханоўскай у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

▪️Акустычны канцэрт Іллі Чарапко ("Пятля прыхільнасці", "Касіяпея", Polyn): Беларускі моладзевы хаб, 18.30 (Варшава).

▪️Cустрэча са Дзмітрыем Шчыгельскім (Рух "Супраціў") і Вадзімам Кабанчуком (намеснік камандзіра палка Каліноўскага): 18.00, хаб "Новая Зямля", Беласток.

❄️ Сёння сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі: чакаецца месцамі галалёд, туман і наліпанне мокрага снегу. Беражыце сябе!
АПК абмяркоўвае стварэнне фонду падтрымкі беларускіх палітвязняў з шэрагам краін і партнёраў.

Перамовы неабходныя, каб зразумець, "на базе якой краіны ці арганізацыі можна такі фонд заснаваць", заявіла прадстаўніца АПК Вольга Гарбунова на вебінары.

"Важна разумець, што ў Беларусі вялікая колькасць палітзняволеных, — адзначыла Гарбунова. — І я разумею пытанні міжнароднай супольнасці пра тое, хто ўвогуле мусіць падтрымліваць такіх людзей, чаму гэта павінна стаць нагрузкай для іншых краін і ўрадаў, у чым перспектыва такой дапамогі".

"Насамрэч перспектыва велізарная. Апрача гуманітарных меркаванняў, палітвязні прадстаўляюць дэмакратычнае грамадства — гэта праваабаронцы, актывісты, журналісты і гэтак далей", — патлумачыла яна.

На думку прадстаўніцы АПК, фонд мусіць уяўляць сабой "адзіны гаманец, куды паступала б падтрымка ад розных партнёраў".

"Гэта спроба акумуляваць сродкі, што ёсць, якія прапануюць і якія не могуць прыняць фонды", — падкрэсліла Гарбунова.

Крыніца: @pozirkonline
Еўракамісія: Мы мусім і надалей падтрымліваць беларусаў у іх памкненні да вяршэнства закону і рэальнай незалежнасці.

Прадэманстраваная беларускім народам прыхільнасць да свабоды і дэмакратыі з'яўляецца крыніцай вялікага натхнення, гаворыцца ў заяве Еўракамісіі, якую еўракамісар па гуманітарнай дапамозе і кіраванні крызіснымі сітуацыямі Янэз Ленарчыч прадставіў на сесіі Еўрапарламента.

"Наш абавязак працягваць падтрымліваць іх памкненне да рэалізацыі правоў, вяршэнства закона, свабодных і справядлівых выбараў, рэальнай незалежнасці", — падкрэсліў ён.

У дакуменце са шкадаваннем канстатуецца, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюць узмацняцца. Ленарчыч заявіў, што Еўрасаюз "працягне адстойваць павагу да правоў чалавека ў Беларусі".

Крыніца: @pozirkonline
CPJ заклікаў спыніць "судовы фарс" у дачыненні да блогера Рамана Пратасевіча і суаўтараў Nexta Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка і зняць з іх абвінавачанні.

"Недарэчная колькасць злачынстваў, якія ставяцца ў віну Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку, з'яўляецца цынічнай праявай злапомнай натуры беларускіх уладаў, якія імкнуцца адпомсціць тым, хто асвятляў пратэсты 2020 года", — заявіла каардынатар Камітэта абароны журналістаў (CPJ) у Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід.

☝️ Мінскі абласны суд пачаў разглядаць "справу Nexta" 16 лютага. Пуціла і Рудзік знаходзяцца за мяжой, іх судзяць завочна ў рамках спецыяльнай вытворчасці.

Пратасевіч у Беларусі пад хатнім арыштам, бо "ў поўным аб'ёме выканаў умовы заключанага з ім дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве". Ён прысутнічаў на першым пасяджэнні і цалкам прызнаў віну.

Паводле паведамленняў дзяржаўных СМІ, падсудным ставіцца ў віну 1.586 "злачынных эпізодаў".

Крыніца: @pozirkonline
Фота з працэсу
Мінгарсуд адновіць працэс над журналістам Генадзем Мажэйкам 27 лютага, днём пазней разгледзіць апеляцыю рэдактара Юрыя Гладчука.

▪️Працэс над Мажэйкам пачаўся 1 снежня 2022 года. За кратамі палітвязень з кастрычніка 2021 года, быў першапачаткова затрыманы па "справе Зельцара".

Апошняе пасяджэнне па справе, зыходзячы з раскладу Мінгарсуда, адбылося 19 снежня. Паводле інфармацыі @pozirkonline, суддзя Таццяна Фалькоўская прыпыніла працэс на час правядзення экспертызы.

Згодна з матэрыяламі справы, пасля падзей 2020 года Мажэйка нібыта апублікаваў у інтэрнэце "негатыўныя, непрыстойныя, недапушчальныя" каментары на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

▪️У раскладзе таксама адзначана, што 28 лютага Мінгарсуд разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд рэдактару спецпраектаў партала "Аўтабізнес" (abw.by), палітвязню Юрыю Гладчуку.

Якое пакаранне ў першай інстанцыі прызначыў яму суд Фрунзенскага раёна Мінска, дагэтуль невядома.

Крыніца: @pozirkonline