Позірк. Навіны пра Беларусь
3.05K subscribers
18.5K photos
625 videos
1 file
13.4K links
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Download Telegram
☝️ "Аналітыка ад Позірку". Лукашенко регулярно рассуждает о перспективах войны в Украине и при этом вновь и вновь демонстрирует готовность попробовать себя в роли миротворца.

Почему в качестве наиболее вероятного варианта развития событий официальный Минск рассматривает замораживание войны?

Об этом пишет политический аналитик Александр Фридман в колонке для @pozirkonline.

#аналітыка_позірку
Беларусь и РФ обсуждают создание совместной "рыболовной флотилии" в аннексированном Крыму.

Промысел планируется вести в Черном и Средиземном морях, а также на западном побережье Африки, заявил Михаил Соломенцев, врио постоянного представителя президента РФ на полуострове.

Ранее Соломенцев заявлял, что порты Керчи и Феодосии готовы перенаправлять грузы из Беларуси.

"Доставка товаров, которые Беларусь готова экспортировать (а их много, включая удобрения, сельхозпродукцию) через Крым, имеет большие перспективы. Это гораздо более короткое плечо до африканских стран, до стран Персидского залива, до Северной Африки, через Черное море, через Средиземное море", — сказал чиновник.

Источник: "Вести. Крым"
МУС прызнала "экстрэмісцкім фарміраваннем" "Карнікі Маладзечна" — некалькі суполак тэлеграм-каналаў, якія даўно не абнаўляюцца.

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала "экстрэмісцкім фарміраваннем" пад назвай "Карнікі Маладзечна" групу грамадзян, звязаных з тэлеграм-каналамі, якія не абнаўляюцца з красавіка 2022 года.

Згодна з пералікам на сайце МУС, у склад гэтага "фарміравання" ўваходзяць грамадзяне, аб'яднаныя тэлеграм-каналамі "Каратели Молодечно" (128 падпісчыкаў), "Каратели и прикорытники Пинска" (70), "Cписки ментов Беларуси" (8), "Инфо_Удар" (43).

У асобнай графе дадаткова згаданы тэлеграм-акаўнт "Оппозиция" і тэлеграм-бот "Народный Мститель".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" мяркуе, што з'яўленне новага "экстрэмісцкага фарміравання" можа быць звязанае з затрыманнем некага з удзельнікаў пералічаных каналаў.

Крыніца: @pozirkonline
🇱🇺 Прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці абмеркавала Ціханоўская з кіраўніком МЗС Люксембургу Асэльборнам.

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Люксембургу Жанам Асэльборнам на палях саміту НАТО ў Вільнюсе.

Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў "Позірку", што бакі таксама абмеркавалі праблему "ўмацавання расійскай прысутнасці" ў Беларусі, чаканыя вынікі ад саміту Паўночнаатлантычнага альянсу, выказалі неабходнасць асобнай дыскусіі па беларускім пытанні.

Дэмлідар падзякавала Люксембургу за "рашучыя выступы" на апошніх сустрэчах кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза. У прыватнасці гэтая краіна выказалася за "ўзмацненне падтрымкі дэмакратычнай Беларусі і ціску на рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі супраць беларусаў і саўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны".

Крыніца: @pozirkonline
Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Бельгіі Лабіб новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і недапушчальнасць змякчэння існуючых.

Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў @pozirkonline, што сустрэча з Хаджай Лабіб прайшла на палях саміту НАТО ў Вільнюсе.

Вячорка заявіў, што бакі сярод іншага абмяркоўвалася старшынства Бельгіі ў ЕС, якое пачнецца праз паўгода.

"Міністр запэўніла, што Беларусь будзе на парадку дня ЕС. Бакі абмеркавалі падтрымку місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі. Ціханоўская падзякавала міністру за ўдзел у яе мерапрыемствах", — адзначыў галоўны дарадца дэмлідара.

☝️ 11 ліпеня на пазапраграмным мерапрыемстве саміту НАТО Ціханоўская заявіла, што Беларусь з'яўляецца ключавым фактарам бяспекі ў рэгіёне, і заклікала міжнародную супольнасць трымаць краіну ў цэнтры ўвагі.

Паводле яе слоў, нельга дапусціць, каб Беларусь стала "суцяшальным прызам для Пуціна".

Крыніца: @pozirkonline
Мастака Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме ў Бабры.

Цела Пушкіна плануюць прывезці ў Бобр сёння, каля 21-й гадзіны, паведаміў сябра памерлага ў турме Янак Коўзель.

Папярэдне, паводле ягоных словаў, пахавальная служба ў царкве пачнецца ў 12:30 13 ліпеня.

Перад тым труна з целам Алеся Пушкіна будзе стаяць каля ягонага дома. Там можна будзе з ім развітацца.

Крыніца: @radiosvaboda
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў: Цяперашняя хваля рэпрэсій у Беларусі, відаць, самая жорсткая.

Даклад абсерваторыі апісвае і аналізуе крымінальны пераслед і суд над прадстаўнікамі праваабарончага цэнтра "Вясна".

Аўтары даклада канстатавалі, што там было дапушчана "парушэнне свабоды асацыяцыі, права на свабоду ад адвольнага затрымання", на справядлівы суд і "свабоду ад бесчалавечнага або зневажальнага абыходжання".

Абсерваторыя падкрэсліла, што вырак быў вынесены на фоне "сістэматычных рэпрэсій", масавых затрыманняў, "выгнання з краіны прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці".

У дакладзе падкрэсліваецца крайняя важнасць таго, каб "міжнародная супольнасць праявіла салідарнасць з беларускім народам і запатрабавала правасуддзя для зняволеных актывістаў".

Еўрапейскія прыватныя кампаніі, на думку аўтараў дакумента, мусяць "выкарыстаць сваю эканамічную моц", каб дапамагчы наступленню перамен і прыцягнуць улады краіны да адказнасці.

☝️ На 12 ліпеня беларускія праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.485 чалавек, але рэальная колькасць асуджаных па палітычна матываваных справах, лічаць у абсерваторыі, можа быць у разы вышэйшай.

Крыніца: @pozirkonline
На сустрэчы жанчын-лідараў у рамках саміту НАТО Святлана Ціханоўская заявіла пра пагрозу існаванню Беларусі.

Гэтая пагроза зыходзіць "ад Расіі і нелегітымнага рэжыму ў Мінску", заявіла дэмакратычны лідар.

Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў @pozirkonline, што ўдзел у гэтай сустрэчы ўзялі шэраг адказных за замежныя справы і абарону міністраў еўрапейскіх краінаў, а таксама віцэ-прэм’ер Украіны і прэзідэнт Парламенцкай асамблеі НАТО.

"Не варта выпускаць з-пад увагі і сітуацыю ў Беларусі, — сказала Ціханоўская. — Не толькі праз гуманітарную катастрофу, з якой мы сутыкаемся. <...> Цяпер абодва дыктатары збіраюцца размясціць на нашай тэрыторыі ядзерную зброю і бандытаў "Вагнера", што замацавала б расійскую прысутнасць на гады наперад. Мы не павінны гэтага дапусціць".

Яна падкрэсліла, што "беларусы не падтрымліваюць расійскае панаванне, беларусы за Украіну і за еўрапейскую будучыню". Палітык заклікала "даць беларусам еўрапейскую перспектыву".

Крыніца: @pozirkonline
Праваабаронцы заклікалі Генпракуратуру і СК распачаць крымінальную справу на падставе факта смерці Алеся Пушкіна.

Неаказанне медыцынскай дапамогі выкарыстоўваецца ўладамі як форма ціску на палітычных вязняў, што з’яўляецца недапушчальным і можа разглядацца як катаванне або бесчалавечнае абыходжанне, адзначылі праваабаронцы ў супольнай заяве.

Яны падкрэслілі, што ўтрыманне некаторых палітвязняў ва ўмовах incommunicado (без сувязі са сваякамі і адвакатамі) ставіць пад сумнеў задавальняльны стан іх здароўя і з’яўляецца недапушчальнай практыкай.

Праваабаронцы канстатуюць, што Беларусь не выконвае сваіх абавязацельстваў, "каб права на жыццё ў належнай ступені абаранялася законам і забяспечвалася на практыцы".

У заяве падкрэсліваецца, што частка беларускіх зняволеных, у тым ліку палітычных, праз узрост і захворванні больш уразлівая.

☝️ Станам на канец 2022 года сярод палітвязняў было не менш за 25 пенсіянераў, а таксама не менш чым 74 асобы з інваліднасцю і цяжкімі захворваннямі.

Крыніца: @viasna96
Посол Беларуси Крутой обсудил с омбудсменом РФ Львовой-Беловой, которую намерен арестовать суд в Гааге, "реабилитацию и ресоциализацию детей".

Стороны "договорились о возможности организации санаторно-курортного лечения и отдыха в республике для ребят из новых регионов (оккупированных Россией украинских территорий)", сообщается в телеграм-канале Львовой-Беловой.

"Мы же готовы привлекать к нашим проектам белорусских детей. С радостью обменяемся опытом и методиками по работе с подростками", — сообщает уполномоченная при президенте РФ по правам ребенка.

Этой информации дипмиссия Беларуси в РФ не сообщает, ограничившись общими словами о наличии "перспектив по организации на взаимной основе санаторно-курортного отдыха ребят из Беларуси и России"

☝️17 марта Международный уголовный суд в Гааге выдал ордер на арест президента России Владимира Путина и детского омбудсмена Марии Львовой-Беловой за незаконную депортацию детей с оккупированных территорий Украины в РФ.

Источник: @pozirkonline
Департамент финансовых расследований КГК заявил о выявлении за полгода 75 преступлений в связи с "финансированием террористической и экстремистской деятельности".

Речь об этом шла на заседании коллегии ведомства. Динамика не приводится.

Всего ДФР, по данным ведомства, выявлено 511 преступлений, в том числе 273 относящихся к категории тяжких, в доход государства обращено 206,6 млн рублей.

Органами финансовых расследований отрабатывались "противоправные схемы незаконного применения льгот, пониженных налоговых ставок и преференций", сокрытия доходов, подмены трудовых отношений гражданско-правовыми, нелегального оборота криптовалют.

Кроме того, они нашли 44 преступления, связанных с использованием бюджетных средств (в том числе в госпрограммах и крупных инвестиционных проектах).

Источник: КГК
Сельхозпродукцию из аннексированного Крыма могут поставлять в Беларусь, заявили в Минсельхозпроде полуострова.

Об этом сообщил в Минске министр сельского хозяйства полуострова Андрей Савчук. Заявление прозвучало в эфире телеканала "Вести. Крым".

"Наши сельхозпроизводители представляют продукцию, которая уже стала своеобразной визитной карточкой полуострова: крымские вина, эфиромасличную продукцию и кондитерские изделия. Эти бренды мы готовы поставлять в Беларусь", — сообщил чиновник.

По словам его заместителя Арсена Арзагиева, в 2022 году экспорт сельхозпродукции из Крыма в Беларусь превысил 2 млн долларов. В частности, полуостров "активно экспортирует [в Беларусь] вино".

"Главное — наладить логистику <…> и соблюдение условий по температурному режиму. Сейчас эти вопросы в проработке, но все у нас получится", — подчеркнул представитель ведомства.

Власти Беларуси и России обсуждают создание совместной "рыболовной флотилии" в аннексированном Крыму, следует из заявления 11 июля в Минске Михаила Соломенцева — в.о. постпреда президента РФ в Крыму.

☝️ 30 ноября 2021 года в интервью "Россия сегодня" Лукашенко заявил, что Крым де-факто — "это российский Крым", а после референдума 2014 года "и де-юре Крым стал российским".

Источник: @pozirkonline
Джо Байдэн заклікаў народы Беларусі, Малдовы і Грузіі ніколі не здавацца і змагацца за "лепшае заўтра".

Заклік прагучаў пад час выступу прэзідэнта ЗША ў Вільнюскім універсітэце па выніках саміту НАТО.

"Многія з вас ведаюць, як ніхто, наколькі каштоўная магчымасць вызначаць сваю будучыню. Гэта каштоўна для людзей паўсюль, не толькі ва Украіне. У Беларусі, Малдове, Грузіі і па ўсім свеце, дзе людзі працягваюць змагацца за тое, каб іх галасы былі пачутыя", — сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Байдэн дадаў, што галоўны мэсэдж яго слоў у тым, каб людзі працягвалі гэтую барацьбу.

"Абарона свабоды — гэта не справа аднаго дня ці года — гэта справа жыцця", — сказаў Байдэн.

☝️ Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская перад выступам Байдэна, на які была запрошана, паразмаўляла з кіраўніком літоўскай дыпламатыі Габрыэлюсам Ландсбергісам, прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседам, экс-прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам, паведаміла яе прэс-служба.

Крыніца: @pozirkonline
Беларусь и Бразилия обсудили поставки калийных удобрений.

11 июля посол в Бразилии Сергей Лукашевич встретился с вице-президентом этой страны Жералду Алкмином.

"Стороны обсудили вопросы производственной кооперации белорусских и бразильских компаний, поставок калийных удобрений для нужд сельского хозяйства Бразилии", — сообщили в МИД Беларуси.

☝️ 28 июня глава МИД Беларуси Сергей Алейник обсудил с послом Бразилии активизацию политических и торгово-экономических контактов "с акцентом на сельское хозяйство и продовольственную безопасность".

Бразилия является одним из 3 основных импортеров белорусского калия наряду с Китаем и Индией.

8 декабря 2021 года вступили в силу санкции США против производителя калия — предприятия "Беларуськалий".

Источник: @pozirkonline
Фото иллюстративное
Змітра Дашкевіча перавялі ў СІЗА ў Жодзіна.

"Я не ведаю навошта яшчэ ўсе гэтыя прыгоды. Навошта пазбаўляць чатырох дзяцей таты. Мы ціха адседзелі свой цяжкі тэрмін, спаўна сплацілі сваё. І аддалі нават болей, чым маглі", — напісала Наста Дашкевіч у "Фэйсбуку".

Яна адзначыла, што ў Жодзіна можна дасылаць для Змітра Дашкевіча грашовыя пераводы і бандэролі.

Крыніца: @pozirkonline
🌙 Галоўныя навiны 12 ліпеня:

👩🏻 Прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці абмеркавала Ціханоўская з кіраўніком МЗС Люксембургу і новыя санкцыі з кіраўніком МЗС Бельгіі.

🇺🇸 Джо Байдэн заклікаў народы Беларусі, Малдовы і Грузіі ніколі не здавацца і змагацца за "лепшае заўтра".

🕯Цела Алеся Пушкіна аддалі сваякам, яго пахаваюць 13 ліпеня на радзіме ў Бабры.

🇧🇾 Пасол Беларусі Круты абмеркаваў з амбудсменам РФ Львовай-Бяловай, якую мае намер арыштаваць суд у Гаазе, "рэабілітацыю і рэсацыялізацыю дзяцей".

😨 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў лічыць, што цяперашняя хваля рэпрэсій у Беларусі, відаць, самая жорсткая.

На фота @radiosvaboda: Святлана Ціханоўская пад час выступу прэзідэнта ЗША ў Вільні. Па звестках "Свабоды", пасля гэтага адбылася іх сустрэча.
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 13 ліпеня, у беларусаў чакаюцца наступныя падзеі:

▪️Пахаванне мастака Алеся Пушкіна, які памёр у знявольванні.

▪️Вечар памяці Алеся Пушкіна (Тэль-Авів, каля амбасады Беларусі, 19.00).

▪️Акцыя памяці Алеся Пушкіна (Люблін, Польшча, Pomnik Unii Lubelskiej, 15.45).

▪️Вечар класічнай музыкі (Мінск, арт-прастора Accidental Point, 20.00).

▪️Вечар памяці Міколы Ільіна (Варшава).

▪️Лекцыя Антаніны Сцебур “Мы будуем памяць, каб забыцца” (Варшава, Solidarny Dom Kultury Słonecznik).

▪️Акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) (Бельск-Падляскі, Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 18.00).

▪️Прэзентацыя артбука Bloodlands 20/22 пра Беларусь і Украіну (Берлін, Media in Cooperation and Transition, 19.00).
Джо Байдэн у Вільнюсе сустрэўся з Ціханоўскай.

Паводле словаў Ціханоўскай, яна данесла да Байдэна, што беларусы "працягваюць змагацца за вызваленне сваёй краіны".

"Я рада, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць аб тым, што нам сапраўды важна. Беларусы могуць разлічваць на падтрымку ЗША", — пракаментавала палітык.

☝️ Ніколі не здавацца і працягваць змагацца за "лепшае заўтра" заклікаў народы Беларусі, Малдовы і Грузіі падчас свайго выступу ў Вільнюсе Байдэн.

Пасля выступу Байдэна ў літоўскай сталіцы каманда прэзідэнта ЗША суправадзіла Ціханоўскую, якая прысутнічала на ім, у пакой, дзе спыніўся прэзідэнт ЗША, паведаміла "Радыё Свабода".

Крыніца: @pozirkonline
Замежныя дыпламаты: У выпадку выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі ўдар у адказ атрымае Расія.

Пра гэта было заяўлена на дыскусіі "Разгортванне ядзернай зброі ў Беларусі і яго наступствы для рэгіянальнай бяспекі" з удзелам заходніх дыпламатаў.

На дыскусіі выступілі былы намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Біган, дырэктар Еўразійскага цэнтра Атлантычнай рады, былы амбасадар ЗША Джон Хербст, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Крыстаф Хойсген.

Паводле спікераў, адсутнасць актыўнай публічнай пазіцыі Захаду па пытанні размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі не азначае, што яго гэта не клапоціць. Прыходзіць разуменне важнасці Беларусі для вырашэння рэгіянальнага крызісу.

Святлана Ціханоўская назвала 3 магчымыя наступствы размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі:

1️⃣ краіна робіцца мішэнню для удару ў адказ;

2️⃣ замацоўваецца расійская вайсковая і палітычная прысутнасць у Беларусі;

3️⃣ ядзерная зброя як траянскі конь — РФ можа выкарыстаць яе, каб, напрыклад, паслаць дадатковыя войскі.

Дэмлідар ізноў заклікала правесці пасяджэнне Савета бяспекі ААН, каб абмеркаваць сітуацыю з ядзернай зброяй, падняць пытанне на Генасамблее ААН, увесці санкцыі супраць Расіі за размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі.

Крыніца: @pozirkonline