Позірк. Навіны пра Беларусь
3.01K subscribers
21.1K photos
683 videos
1 file
15.9K links
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Download Telegram
Президент Литвы: Беларусь больше не независимая страна, фактически это одна из губерний России.

О необходимости учитывать угрозы, исходящие с территории Беларуси, заявил журналистам президент Литвы Гитанас Науседа 11 июля перед открытием саммита НАТО в Вильнюсе.

Он напомнил о той роли, которую сыграла Беларусь в начале вторжения России в Украину, а также отметил, что сейчас российские войска свободно действуют на белорусской территории.

Политик также заявил, что план по размещению российского тактического ядерного оружия в Беларуси "находится в стадии реализации, мы знаем это".

Таким образом, по мнению Науседы, "Беларусь больше не независимая страна, фактически это одна из губерний России".

Источник: @pozirkonline
Столтенберг на саммите НАТО осудил объявление РФ о размещении ядерного оружия в Беларуси.

По его словам, "ядерная риторика опасна", а "ведение ядерной войны невозможно".

Генсек альянса также заявил, что НАТО "не видит следов развертывания" российской ЧВК "Вагнер" на белорусской территории.

При этом он подчеркнул, что вопрос о потенциальном прибытии в Беларусь наемников из этой группировки "является важным для Литвы".

"Мы будем делать все необходимое для защиты любого государства НАТО", — предупредил генсек альянса.

☝️ Ранее Столтенберг заявлял, что НАТО не зафиксировало "никаких изменений" в развертывании тактического ядерного оружия в Беларуси, которые бы потребовали встречных действий со стороны Североатлантического альянса.

Саммит НАТО проходит в Вильнюсе 11—12 июля.

Источник: @pozirkonline
Ціханоўская: Мы разумеем, што будучыня Беларусі шчыльна звязаная з будучыняй Украіны.

На пазапраграмным мерапрыемстве па Беларусі, якое праходзіць у рамках саміту НАТО ў Вільнюсе, бяруць удзел міністр замежных спраў Ісландыі Тоўрдзіс Кольбрун Рэйкфіёрд Гільфадоўцыр, кіраўнік МЗС Партугаліі Жуау Гомеш Кравіньё, дзяржсакратар Фінляндыі Лаўры Тыерала і намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Літвы Мантас Адаменас.

"Калі Украіна даб'ецца поспеху на палях бітваў, у Беларусі з'явіцца шанец вырвацца з кіпцюроў Расіі, — сказала Ціханоўская. — Аднак у Беларусь перамены могуць прыйсці і раней. Мы адчулі гэта два тыдні таму падчас мецяжу Прыгожына".

"Гэта паказала ўразлівасць рэжыму Лукашэнкі. Любая турбулентнасць можа прывесці да яго краху. І крах рэжыму Лукашэнкі будзе найлепшай падмогай для Украіны і вялізным ударам па Пуціну", — дадала палітык.

Паводле яе слоў, нельга дапусціць, каб "Беларусь стала суцяшальным прызам для Пуціна".

Крыніца: @pozirkonline
Зміцер Дашкевіч адбыў тэрмін пакарання, але не выйшаў на волю.

Як напісала ў "Фэйсбуку" яго жонка Наста Дашкевіч, Змітра зноў арыштавалі па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

☝️ Зміцер Дашкевіч быў затрыманы ў сакавіку 2022 года.

14 ліпеня суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя Таццяна Пірожнікава) прыгаварыў Дашкевіча да 1,5 года пазбаўлення волі, яго жонку — да 3 гадоў "хатняй хіміі".

Іх абвінавачвалі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Паводле версіі следства і суда, яны бралі ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года ў Мінску.

Крыніца: @pozirkonline
Ціханоўская: Я б хацела, каб палітвязні выходзілі, але як гэтага дабіцца без ціску на рэжым, я не ведаю.

"Мая стратэгія ясная — гэта максімальны ціск на рэжым, каб яго знішчыць, і дапамога людзям", — сказала журналістам палітык 11 ліпеня ў Вільнюсе, каментуючы заклікі дамовіцца пра саступкі Лукашэнку ў абмен на вызваленне палітвязняў.

"Вызваляць усіх ці вызваляць за нейкія саступкі двух, трох, пяць чалавек, а астатнія будуць сядзець, бо ўсе аргументы, усе карты ўжо на стале (зняцце санкцый ці нейкія іншыя інструменты) — і ўсё, далей мы не зможам рухацца, — канстатавала дэмлідар. — Нашая пазіцыя, што гэта нельга рабіць, бо гэта будзе вялікі крок назад". 

Паводле слоў Ціханоўскай, як дамагчыся вызвалення палітвязняў без узмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі, яна не ведае. 

"Ёсць ідэі выкупляць [палітвязняў] ці яшчэ нешта, — адзначыла яна. — Ну, можа, гэта і спрацуе на аднаго, двух, трох чалавек, але ж сядзяць жа тысячы. І абменьваць аднаго-двух чалавек за год — гэта не падыход".

Крыніца: @pozirkonline
Папаўненне ў спісе "экстрэмісцкіх матэрыялаў", сярод іх — некаторыя старонкі СМІ.

У спіс дадалі:

▫️ сайт газеты "Брестский курьер",

▫️ тэлеграм-канал "Вожык. Самвыдат",

▫️ старонка "Беларускаага Радыё Рацыя" ў сацсетцы "УКантакце".

▫️ група Sympa у "Фэйсбуку" (аднак спасылка, указаная ў пераліку, вядзе на старонку групы "Мой Мінск: палітыка, гісторыя, сацыялогія").

▫️ тэлеграм-канал Bellа Fox,

▫️ акаўнт SOS by ў "Інстаграме", які належыць Свабоднаму аб'яднанню спартсменаў,

▫️ супольнасць "Мае Чашнікі" ва "УКантакце".

Крыніца: @pozirkonline
🪖 Минобороны: ЧВК "Вагнер" прибудет в Беларусь "для проведения занятий и взаимного обмена опытом".

Отмечается, что после прибытия и рассредоточения вагнеровцев на полигонах "особое внимание планируется уделить приемам и способам ведения боевых действий Вооруженными силами Республики Беларусь".

Также полигоны белорусских ВС готовятся принять "очередную смену" для проведения "мероприятий совместной подготовки военнослужащих Беларуси и России".

Теперь на полигонах завершается подготовка, а также "проведение боевого слаживания очередного комплекта подразделений Вооруженных сил Российской Федерации" из состава региональной группировки войск (РГВ).

Источник: пресс-служба Минобороны
Сахашчык: Ні вагнераўцаў, ні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі пакуль няма.

"Не хочацца захапляцца канспіралогіяй. Але мы не ведаем дамоўнякоў, якія насамрэч заключаны. Час пакажа. Але мне здаецца, іх [вагнераўцаў] шмат не прыедзе ў Беларусь", — заявіў журналістам прадстаўнік АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы.

На ягоду думку, Лукашэнка пабаіцца пускаць вялікую колькасць вагнераўцаў.

"Ён памятае 2020 год , калі нават 30 вагнераўцаў яго спалохалі", — сказаў палітык.

Ён сцвярджае, што беларускія вайскоўцы негатыўна ставяцца як да магчымага прыезду вагнераўцаў, так і да размяшчэння ў краіне расійскай ядзернай зброі.

Крыніца: @pozirkonline
Фота: АПК
Позірк. Навіны пра Беларусь
🇱🇹 Литовский пункт "Шальчининкай" временно приостановил оформление на выезд в Беларусь. Решение принято из-за проблем с программным обеспечением. С белорусской стороны на данном переходе расположен пункт пропуска "Бенякони". Транспорт на въезд в Литву принимается…
В пункте пропуска Шальчининкай возобновили оформление.

По сообщению литовской стороны, в литовском пункте пропуска Шальчининкай (сопредельный белорусский — Бенякони) возобновлен пропуск лиц и транспортных средств, направляющихся в Беларусь.

Оформление было приостановлено с 2:45 11 июля. Причина — сбой в работе программного обеспечения.

Источник: ГПК
Беларусь приостановит действие соглашения с Украиной о переселенцах.

Такой законопроект появился в базе данных Национального правового интернет-портала.

Соглашение было подписано в Минске в марте 2003 года. Оно распространяет свое действие на лиц, которые являясь гражданами одной страны и постоянно проживая на территории другой, возвращаются на территорию страны своего гражданства.

Соглашение регламентировало права таких граждна на вывоз движимого имущества, продажу имущества, перевод вкладов и т. д., предусматривало освобождение от сборов и пошлин и др.

Источник: pravo.by
Пры нявызначаных абставінах у рэанімацыі памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін.

Пра гэта ў "Фэйсбуку" напісала ягоная жонка.

☝️ Алесь Пушкін — вядомы беларускі мастак, у сакавіку 2022 быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў і распальванні варажнечы.

У лістападзе 2022 года Пушкіна перавялі на турэмны рэжым. Да смерці ён знаходзіўся ў гарадзенскай турме №1.

Крыніца: @pozirkonline
Вице-премьер РФ: Ограничений по направлениям потенциального взаимодействия Минска и Москвы нет.

"В рамках формирования единой белорусско-российской промышленной политики" уже подписано 2 базовых соглашения: о признании технологических операций и единой промышленной политике, заявил вице-премьер РФ Денис Мантуров на выставке "Иннопром" в Екатеринбурге (РФ).

Вместе с тем, по его словам, "предстоит еще много что сделать".

"Недавно добавилось новое направление — авиация, — заявил российский чиновник. — На повестку мы поставили сейчас 19-местный региональный самолет".

Он отметил еще одно важное для Москвы направление сотрудничества — электронное машиностроение, а сотрудничество в "области освоения космоса" назвал "хорошим примером тесного партнерства России и Беларуси".

Источник: правительство Беларуси
Позірк. Навіны пра Беларусь
Пры нявызначаных абставінах у рэанімацыі памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін. Пра гэта ў "Фэйсбуку" напісала ягоная жонка. ☝️ Алесь Пушкін — вядомы беларускі мастак, у сакавіку 2022 быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі…
Ціханоўская: Алесь Пушкін стаў чарговай трагічнай ахвярай рэжыму Лукашэнкі.

"Хоць яго сям'я пакуль не ведае падрабязнасцей, зразумела, што ён стаў чарговай трагічнай ахвярай рэжыму Лукашэнкі, — напісала ў "Твітары" дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

Ціханоўская выказала "найглыбокія спачуванні" яго жонцы і сям'і.

Крыніца: @pozirkonline
Рада БНР: Смерць Алеся Пушкіна з'яўляецца палітычным забойствам.

"Прамую адказнасць за гэтую заўчасную трагічную смерць нясе аўтарытарны рэжым, які пануе ў Беларусі", а таксама персанальна Аляксандр Лукашэнка, заявілі ў Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі.

Рада БНР выказала шчырыя спачуванні родным Алеся Пушкіна.

Аўтары заявы патрабуюць вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў, а таксама пакарання для адказных за іх пераслед.

"Як гэта рабілі савецкія акупанты ў найбольш змрочныя часы СССР, рэжым Аляксандра Лукашэнкі займаецца мэтанакіраваным знішчэннем беларускай культурніцкай эліты. Спыненне гэтага любымі магчымымі спосабамі з'яўляецца неабходным дзеля выжывання беларускага народу", — падкрэслілі ў Радзе БНР.

☝️Вядомы мастак Алесь Пушкін, як паведаміла ягоная жонка, памёр у ноч на 11 ліпеня ў рэанімацыі. Па звестках крыніцы @radiosvaboda, яго даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Горадні непрытомнага. Пушкіну рабілі аперацыю, пад час якой сэрца палітзняволенага спынілася.

Крыніца: @pozirkonline
Палітзняволены кіраўнік АГП Мікалай Казлоў шпіталізаваны. Паплечнікі кажуць пра тое, што прычынай стаў бранхіт.

Інфармацыі пра стан палітыка Мікалая Казлова не паступала некалькі месяцаў, але зараз сітуацыя змянілася, кажуць крыніцы ў партыі.

"Няма падрабязнасцей, дзе ён мог так захварэць, як невядома і тое, дзе Мікола на гэты момант знаходзіцца: ці то ў калоніі, ці то пакуль яшчэ застаецца на лячэнні", — распавялі яны.

Па словах суразмоўцаў, у параўнанні з некаторымі іншымі палітвязнямі, сітуацыя з Мікалаем Казловым выглядае больш-менш нармальна: "лісты родным і блізкім ад Міколы ідуць", "нават было некалькі тэлефонных званкоў".

"Трымаецца ён годна. Натуральна, калі чалавек робіць выбар і вырашае не з’язджаць з краіны, то ён добра падрыхтаваны да магчымых выпрабаванняў", - дадалі аднапартыйцы.

Крыніца: "Народная Воля"
Беларусы Вільні выйшлі да беларускай амбасады, каб ушанаваць памяць палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна.

☝️Алесь Пушкін, як паведаміла ягоная жонка, памёр у ноч на 11 ліпеня ў рэанімацыі. Па звестках крыніцы @radiosvaboda, яго даставілі ў шпіталь непрытомнага. Мастаку рабілі аперацыю, пад час якой ягонае сэрца спынілася.

Фота: @bajby, @viasna96