Позірк. Навіны пра Беларусь
3.02K subscribers
21.4K photos
689 videos
1 file
16.2K links
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Download Telegram
Военная разведка Украины: В ближайшие две-три недели у РФ не будет сил и средств для вторжения с территории Беларуси.

"Мы видим, что Беларусь вроде бы и поддерживает Россию, но в то же время всеми способами пытается воздержаться от непосредственного участия в войне. Мы также видим, насколько Россия на них давит", — заявил ITV представитель ГУР Минобороны Украины Андрей Черняк.

По оценкам военной разведки Украины, белорусские военные будут вынуждены подчиниться приказам Лукашенко, и их могут привлечь к вторжению.

"Но в ближайшие две-три недели ни сил, ни средств для вторжения с территории Беларуси у россиян не появится", - сказал Черняк.

☝️ 16 февраля Александр Лукашенко на встрече с зарубежными журналистами в Минске заявил, что "готов вместе с россиянами воевать" с белорусской территории против Украины. По его словам, это произойдет если "хоть один солдат придет на территорию Беларуси убивать моих людей".

Источник: ITV
Фото: Еспресо
Ціханоўская: Пасля дэмакратычных перамен Беларусь выйдзе з Саюзнай дзяржавы і АДКБ.

"Пасля лютага 2022 года мы не бачым ніякіх перспектыў партнёрства з Расіяй — дзяржавай, якая не паважае незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і нацыянальную ідэнтычнасць сваіх суседзяў", - заявіла Святлана Ціханоўская 18 лютага на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Паводле яе словаў, "наша задача заключаецца ў пераходзе ад дыктатуры да дэмакратыі. Гэта немагчыма, пакуль Беларусь прыкутая да Масквы".

Калі ў Беларусі адбудуцца дэмакратычныя перамены, яна пакіне Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы, бо "недапушчальна быць у тым жа ваенным блоку, што і агрэсар".

Паводле слоў дэмлідара, усе пагадненні, заключаныя паміж рэжымам Лукашэнкі і Расіяй пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, павінны лічыцца незаконнымі.

Усе эканамічныя дамоўленасці з РФ "мусяць быць перагледжаныя з пункту гледжання беларускіх нацыянальных інтарэсаў".

Крыніца: @pozirkonline
☝️ "Аналітыка ад Позірку". Александр Лукашенко пробует предстать в двух ролях. С одной стороны, он презентует себя как последовательного военного союзника России. Одновременно правитель Беларуси пытается выступать в образе миротворца.

Удается ли Лукашенко сегодня держать два амплуа, пишет политический аналитик Валерий Карбалевич в колонке для @pozirkonline.

#аналітыка_позірку
Ціханоўская: Для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці патрэбная палітычная воля і больш намаганняў міжнародных партнёраў.

"Нам трэба выкарыстоўваць любыя даступныя міжнародныя механізмы, каб аддаць яго пад трыбунал, перадаць сведчанні яго злачынстваў Міжнароднаму суду ААН і Міжнароднаму крымінальнаму суду", — заявіла Святлана Ціханоўская 18 лютага журналістам ў рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Але на гэта, паводле яе словаў, "патрэбна палітычная воля, трэба больш намаганняў з боку нашых міжнародных партнёраў".

"Спадзяюся, мы даб'емся гэтага", - падкрэсліла палітык.

На пытанне, ці лічыць яна, што Беларусь можа быць зноў выкарыстана для нападзення на Украіну, Ціханоўская адказала: "У любы момант".

"У нас сапраўды вельмі шчыльныя стасункі з украінскім народам, мы не хочам іх страчваць, не хочам быць ворагамі ўкраінцам праз рашэнні Лукашэнкі, які, хацелася б нагадаць, захапіў уладу", — заявіла палітык.

☝️ Прадстаўнік галоўнага ўпраўлення выведкі ўкраінскага Міністэрства абароны Андрэй Чарняк заявіў, што "Беларусь быццам бы і падтрымлівае Расію, але ў той жа час усімі спосабамі спрабуе ўстрымацца ад непасрэднага ўдзелу ў вайне".

Крыніца: @pozirkonline
Лукашенко об Алесе Беляцком: Брал деньги на правозащитную тематику, то есть, на уничтожение страны.

"Ваш нобелевский лауреат. Я не вникал, честно говоря, в это уголовное дело. По-моему, суд там уже прошел (процесс все еще идет)", — сказал политик.

Разговор о председателе правозащитного центра "Весна", лауреате Нобелевской премии мира Алесе Беляцком у Лукашенко был с зарубежными журналистами.

Отредактированную версию показали сегодня на телеканале "Беларусь 1".

"У вас брал деньги на правозащитную тематику, читай: на уничтожение страны. Налоги должен был платить — не платил. Особняки, квартиры, автомобили приобрел за эти деньги и прочее. И вас это не возмутило", - заявил Лукашенко.

Беляцкий свое получил, считает чиновник. "Никаких политзаключенных у нас нет, потому что у нас нет статьи такой политической в Уголовном кодексе. Вы придумали это себе и тадлычите на Западе", — заявил Александр Лукашенко.

Источник: @pozirkonline
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ціханоўская прапанавала Сорасу аднавіць праграму падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка паведаміў @pozirkonline, што бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі.

Сорас адзначыў, што "ўзгадвае пра Беларусь падчас сустрэч" і зычыць ёй "дэмакратычных перамен". Фінансіст нагадаў, што Беларусь была першай краінай, адкуль "выгналі яго арганізацыю".

Да вымушанага сыходу з краіны фонд Сораса "падтрымліваў разнастайныя праекты ў сферы адукацыі, культуры, навукі, медыя", затым "незалежныя медыя і стыпендыі для студэнтаў".

Святлана Ціханоўская перадала Джорджу Сорасу прапановы ад беларускай грамадзянскай супольнасці, медыя і праваабаронцаў.

"Асобна Ціханоўская папрасіла звярнуць увагу на ініцыятывы ў сферы пашырэння беларускай культуры і адукацыі", — паведаміў Вячорка.

Крыніца: @pozirkonline
🌙 Галоўныя навіны 18 лютага:

👩🏻 Святлана Ціханоўская правяла на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы шэраг сустрэчаў. Беларусь выйдзе з АДКБ і Саюзнай дзяржавы з РФ, сказала яна.

🇧🇾 Беларусь не падтрымае рэзалюцыю Генасамблеі ААН з асуджэннем РФ у гадавіну ўварвання ва Украіну.

🧑‍🚒 Беларускія ратавальнікі дасталі з-пад завалаў у Турцыі 51 чалавека, з якіх шасцёра былі жывыя.

🇺🇦 Ваенная разведка Украіны лічыць, што ў бліжэйшыя два-тры тыдні ў РФ не будзе сіл і сродкаў для ўварвання з тэрыторыі Беларусі.

🇪🇺 Еўрапарламент асудзіў планы вярнуць беларускіх і расійскіх спартсменаў на Алімпіяду.

На фота: героі і аўтары новага дакументальнага фільма DW пра Святлану Ціханоўскую і беларускую апазіцыю.
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 19 лютага, ў беларусаў чакаюцца наступныя падзеі

▪️Канцэрт барда, пісьменніка Змітра Бартосіка (Лодзь, Польшча: Sowińskiego 49B, 16.00)

▪️Мерапрыемствы да Дня роднай мовы: Талін, Бостан (ЗША), Варшава, Гродна.

▪️Сустрэча з дзіцячай пісьменніца Ганнай Якутай (Беласток, хаб "Новая Зямля", 15.00).

▪️Дабрачынны арганны канцэрт беларускіх музыкаў (Варшава, касцёл св. Аляксандра, 15.00).

▪️Акцыі салідарнасці (Уроцлаў і Варшава).

▪️Заняткі беларускай мовай у новым фармаце (Познань, Польшча: прастора "МУ", 14.30).

▪️Канцэрт Сяргея Пукста (Мінск, хостэл "Урбан", 19.00).

▪️Варкшоп "Рэдагуем Вікіпедыю" (Тбілісі).

▪️Варштат па традыцыйных беларускіх танцах (Мінск).

🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля.
Кіраўніка місіі дэмсіл у Бруселі, экс-пасла ў Аргенціне Уладзіміра Астапенку завочна асудзілі на 4 гады зняволення з улікам амністыі.

Былы супрацоўнік МЗС Уладзімір Астапенка завочна прызнаны вінаватым у "замаху на завалоданне маёмасцю ў буйным памеры службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў" (ч. 1 арт. 14 пры ч. 3 арт. 210 КК).

Суд Савецкага раёна Мінска, які разглядаў справу ў рамках спецыяльнай вытворчасці, прыгаварыў Астапенку да 5 гадоў пазбаўлення волі, забараніў яму займаць пасады з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі функцыямі, а таксама аштрафаваў на 18,5 тыс. рублёў (500 базавых велічыняў).

У дачыненні да яго прымянілі норму закона "Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства", у выніку чаго тэрмін пакарання быў зменшаны на 1 год.

Належная абвінавачанаму маёмасць — зямельны ўчастак і садовы дом — пакінута пад арыштам у лік забеспячэння выканання прыгавору ў частцы выплаты штрафу.

Крыніца: прэс-служба Генеральнай пракуратуры
Кіроўца таксі насмерць збіў пенсіянерку ў Слуцку.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 66-гадовы таксіст Сяргей, які працаваў на аўтамабілі "Фольксваген Гольф" позна заўважыў пешахода, які выйшаў насустрач — 83-гадовую пенсіянерку.

Ад атрыманых траўм жанчына памерла на месцы ДТЗ.

Распачата крымінальная справа.

Крыніца: ДАІ
КДК арыштаваў маёмасці буйнога полацкага бізнесмена амаль на 100 млн долараў.

Бізнесмен з Полацка і "яго шэсць памагатых" падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, паведаміў Камітэт дзяржкантролю.

Накладзены арышт на маёмасць падазраваных — 68 аб'ектаў нерухомасці плошчай больш за 107 тыс. кв. м агульным коштам не менш як 92 млн еўра, у тым ліку 24 гандлёвыя цэнтры, катэджы, кватэры, аўтамабілі "люксавага сегмента".

Як стала вядома @pozirkonline, размова, хутчэй за ўсё, ідзе пра Уладзіміра Захарава — полацкага прадпрымальніка, які мае дачыненне да ТАА "Гандлёвы дом "Стралец". Гэта адна з найбуйнейшых гандлёвых сетак у Полацку і Наваполацку. Ад каментара ён адмовіўся.

Крыніца: @pozirkonline
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Нэнсі Пялосі, былым спікерам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.

Сустрэча адбылася на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Германіі.

Палітыкі таксама сустракаліся ў лютым і красавіку мінулага года: на леташняй канферэнцыі ў Мюнхене і ў Вашынгтоне адпаведна.

Крыніца: @pozirkonline
Фота: Франак Вячорка
За мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавалі трапіць 44 нелегалы, у Латвію і Літву — ніводнага.

Усе спробы ажыццёўлены на беларуска-польскай мяжы, вынікае з аператыўных зводак пагранічных ведамстваў Польшчы, Латвіі і Літвы.

Нелегалы прыбылі ў Беларусь з Афганістана, Ірана, Сірыі, Ірака.

Днём раней, 17 лютага, у Літву спрабавалі трапіць 6 мігрантаў, у Латвію — 9, у Польшчу — 18.

З пачатку 2023 года зафіксавана 3.219 спробаў незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 2.231, Латвію — 631, Літву — 357).

Крыніца: @pozirkonline
Дарадца Ціханоўскай: Нэнсі Пялосі прыняла прапанову садзейнічаць правядзенню слуханняў па Беларусі ў кангрэсе ЗША.

Неабходнасць устойлівай пазіцыі ў падтрымку Беларусі, дапамогу грамадзянскай супольнасці і незалежных медыяў абмеркавалі Святлана Ціханоўская і былы спікер (2007-2011, 2019-2023) Палаты прадстаўнікоў кангрэса Нэнсі Пялосі. Перамовы адбыліся 18 лютага ў межах удзелу палітыкаў у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

"Пялосі прыняла запрашэнне Ціханоўскай выступіць на форуме Каліноўскага ў Вашынгтоне 23 сакавіка і пагадзілася спрыяць правядзенню слуханняў у кангрэсе ЗША аб ролі Лукашэнкі ў вайне і падтрымцы намаганняў беларусаў па абароне незалежнасці і пераходу да дэмакратыі", — паведаміў @pozirkonline галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.

Паводле яго слоў, бакі абмеркавалі таксама палітыку гібрыднай акупацыі, якую праводзяць Расія і рэжым Лукашэнкі.

Крыніца: @pozirkonline
Дзяржслужбоўцы будут памячацца спецыяльным знакам адрознення.

Дзяржаўныя цывільныя службоўцы маюць насіць на левым баку "адзення дзелавога стылю або форменнага адзення" нагрудны знак "Дзяржаўная служба".

Гэта вынікае з указа Аляксандра Лукашэнкі ад 16 лютага "Аб заснаванні нагруднага знака", які выдадзены "ў мэтах павышэння прэстыжу дзяржаўнай грамадзянскай службы і захавання яе гістарычных традыцый".

Выдача нагруднага знака дзяржаўным грамадзянскім служачым ажыццяўляецца ў сямідзённы тэрмін пасля займання імі дзяржаўных грамадзянскіх пасад.

Пры спыненні працы на дзяржслужбе нагрудны знак застаецца ў асобы, якая займала дзяржаўную грамадзянскую пасаду, без права яго нашэння, але яна павінная вярнуць знак, калі звольненая "па падставах, якія прызнаюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дыскрэдытуючымі абставінамі".

Знак выраблены з латуні і мае памер 21 на 31 мм.

Крыніца: @pozirkonline
Пяць артыкулаў з нашай рубрыкі #аналітыка_позірку за тыдзень.

▫️"Лукашэнка даў справаздачу перад Пуціным і традыцыйна спрабуе ўседзець на двух крэслах". Аўтар: Валер Карбалевіч.

▫️ "Дзверы ў Еўропу для Лукашэнкі зачыненыя, але ён шукае абыходныя шляхі". Аўтар: Аляксандр Фрыдман.

▫️ "Стрымліваючы кошты, Лукашэнка думае не пра эканоміку, а пра палітыку". Аўтар: Вячаслаў Корасцень.

▫️ "Лукашэнка марыць стаць голубам свету, але з расейскай ядзернай зброяй". Аўтар: Аляксандр Класкоўскі.

🇮🇱 "Ізраіль гнутка прасоўвае ў Беларусі свае інтарэсы, і рэжым гэта ўлічвае". Аўтар: Аляксандр Фрыдман.
Галоўныя навіны за 13–19 лютага.

🇭🇺 У Беларусь прыяжджаў міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта.

👨‍⚖️ Юрыя Чыжа прыгаварылі да 3,5 года пазбаўлення волі і вызвалілі ў залі суда.

⛔️ На літоўска-беларускай мяжы актывісты не пусцілі ў ЕС фуры з прадукцыяй падсанкцыйнага "Гродна Азота".

🚂 Для барацьбы з кантрабандай Літва часова закрывае для беларускіх цягнікоў пункт пропуску Стасілас.

👮🏻‍♂️ У Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс" у Баранавічах прыйшлі сілавікі і канфіскавалі тэхніку.

👮‍♀️ Гендырэктар "Белшыны" ў СІЗА.

👩🏻 На сустрэчы з прэзідэнтам Еўракамісіі Ціханоўская уздыме пытанне пра "пашпарты новай Беларусі".

👴🏻 Лукашэнка паразмаўляў з замежнымі журналістамі і прадстаўнікамі свайго пула. Казаў пра войска, ядзерную зброю, палітмігрантаў і інш.

🎙 Дэканам факультэта журналістыкі БДУ прызначаны праўладны палітолаг Аляксей Бяляеў.

👨‍🔬 Колькасць вучоных у параўнанні з савецкім перыядам у Беларусі зменшылася ў тры разы.

🦠 Міністэрства аховы здароўя больш не лічыць COVID-19 захворваннем, якое ўяўляе небяспеку для здароўя насельніцтва.

👩🏻‍💼 Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы абмеркавала з еўракамісарам па ўнутраных справах спрашчэнне візавых працэдур, сустрэлася з кіраўніком адміністрацыі канцлера ФРГ, а таксама з Барэлем і фон дэр Ляен.

🧑🏻‍⚖️ Фігурантаў справы "Рабочага Руху" асудзілі на тэрміны ад 11 да 15 гадоў калоніі.

🚚 Беларусь адказала на закрыццё "Баброўнікаў": польскія грузавікі не змогуць уязджаць у Беларусь праз мяжу з іншымі краінамі, Польшчу абавязалі скараціць штат консульства ў Гродне.
Добрай раніцы, 20 лютага чакаюцца наступныя падзеі ☕️

🧑‍⚖️ Пачатак судовага працэсу над заснавальнікам крамы нацыянальнай сімволікі SymbalBy Паўлам Белавусам

👩‍⚖️ Судовы працэс над былой супрацоўніцай пракуратуры Фрунзенскага раёна г. Мінска Наталляй Лашч.

🇬🇪 Пасяджэнне клуба "Мова нанова" на тэму "Традыцыйныя беларускія лаянкі". Месца правядзення: прастора Kropka (Тбілісі, 1 Amagleba St.).
Дуда: Лукашенко понимает, что вступление в войну против Украины станет его неотвратимым концом.

"Потому что, на мой взгляд, весь народ будет против него. Ситуация может полностью выйти из-под его контроля", — сказал президент Польши в интервью украинскому телеканалу "1+1".

По его мнению, сегодня Лукашенко способен контролировать Беларусь "террором и многолетним тюремным заключением своих оппонентов, принуждает к повиновению".

"Но всего этого может не хватить, если он заставит людей идти и проливать кровь за дело, которое они считают позорным", — сказал президент Польши.

Он выразил уверенность, что белорусы — народ не воинственный.

При этом в Польше "уже готовы к тому, что с белорусской стороны можно ожидать чего угодно".

"Это режим, который мы на самом деле не признаем в политическом смысле. Мы считаем, что выборы были сфальсифицированы… Это узурпированная власть, и поэтому не признаем ее", — подчеркнул президент.
Минэкономики: По итогам января в экономике больше всего "просели" транспорт и перевозки.

"В связи со всеми ограничениями секторальными, которые введены в отношении нашей страны, конечно, он не может демонстрировать те же результаты, как и в прошлом году", — заявил замминистра экономики Дмитрий Ярошевич в эфире госТВ.

По данным Белстата, грузооборот транспорта в январе сократился на 33% по сравнению с январем 2022-го.

🔻 Промышленность, по словам Ярошевича, "сработала на уровне 94,6% по результатам года, а вот в январе — 95,9%".

Чиновник назвал это "эффективным ростом", поскольку он произошел "за счет высокотехнологичных отраслей с высокой добавленной стоимостью", "электроника выросла в 1,5 раза, машиностроение, электрооборудование и т.д.".

🔻 В сельском хозяйстве, по словам Ярошевича, в январе отмечен прирост на 3,4%, "практически восстановили строительство" — "еще нет 100%, но мы приближаемся".

🔻 В 2022 году "мы продемонстрировали хорошие результаты по экспорту, сальдо 4,3 млрд долларов — это очень хороший результат", заявил представитель Минэкономики.

По его словам, 64% экспорта пришлось на Россию и Китай, "в этом году мы сохраняем эти рынки".

Источник: @pozirkonline