Позірк. Навіны пра Беларусь
2.79K subscribers
33.3K photos
975 videos
1 file
28.3K links
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Download Telegram
ByPol заявіў пра рызыкі ўцечкі асабістых даных грамадзян пры атрыманні “пашпарта новай Беларусі”

Аб’яднанне былых сілавікоў ByPol звяртае ўвагу на неабходнасць здачы біяметрычных даных пры атрыманні “пашпарта новай Беларусі”.

Канстатуецца, што для збору і захоўвання асабістых даных “неабходна стварэнне сур’ёзнай сістэмы бяспекі”, якая ”хутчэй за ўсё папросту адсутнічае”.

На думку арганізацыі, “можа адбыцца ўцечка асабістых звестак беларусаў, многія з якіх пераследуюцца паводле палітычных матываў”. З дапамогай гэтых даных, як сцвярджаецца, “рэжым можа ўстанавіць іх месцазнаходжанне ў краінах знаходжання”.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 belarus-passport.com
😁7🤔4🤯2👍1🤬1
🌙 Галоўныя навіны 13 — 19 студзеня:

💔 Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуска Марыя Зайцава

⚖️ Суд у Варшаве прыгаварыў забойцу беларускі Лізаветы Герцэн да пажыццёвага зняволення

🪖 Сілавікі зноў пагражаюць крымінальнай адказнасцю ўдзельнікам акцый за мяжой

🌐 У Беларусі распрацаваны план абмежавання доступу да інтэрнэт-платформ

⛓️‍💥 Памілаваныя яшчэ 23 асуджаныя з палітычных матываў

💣 Шэраг беларускіх прадпрыемстваў вырабляюць снарады для расійскіх РСЗА “Град” — BelPol

🚧 Не менш за восем чалавек затрымана на мяжы пры вяртанні ў Беларусь падчас святаў

🚗 У абласцях Беларусі, якія мяжуюць з ЕС, зноў будуць спаганяць транспартны збор за перасячэнне мяжы

⚔️ Вальфовіч абвінаваціў праціўнікаў у намеры захапіць прыгранічныя раёны Беларусі

🔥У Мінску гарэлі ГЦ "Сілуэт" і “Белмедпрэпараты“

🤡 Пуцін пазычыў Лукашэнку “поспехаў” на прэзідэнцкіх выбарах

На фота: Святлана Ціханоўская ўшанавала магілы ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага з нагоды гадавіны пачатку паўстання / Офіс Ціханоўскай
👍5
На вясковы дом гомельскай журналісткі Булавінскай накладзены арышт

Накладзены арышт на дом Марыі Булавінскай — рэжысёра, журналісткі, адной са стваральнікаў і аўтараў рэгіянальнага сайта і сацыяльных сетак “Флагшток”, якія прызнаныя ўладамі “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

“Арышт накладзены паводле рашэння Следчага камітэта. Ніякай прычыны або крымінальнага артыкула, праз які арыштавалі маёмасць, мне не паведамілі”, — сказала журналістка, якая з восені 2020 года не жыве ў Беларусі.


23 траўня 2022 года паведамлялася пра ператрус у доме Булавінскай.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 "Флагшток"
🤬5
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 20 студзеня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:

▪️Беларускія танчыкі ў Кракаве (Мікалайская 4/6, 2 паверх, 20.00).

▪️Выстава выцінанкі Эвеліны Аляшкевіч (гарадская бібліятэка імя Пушкіна, б-р Шаўчэнкі 3, Брэст).

▪️Выстава "Мастак і яго двайнік" (вул. Савецкая 25, Віцебск).

🧊Сёння ў Беларусі месцамі слабы туман і галалёд. Будзьце асцярожны!
2
У Латвіі прапануюць забараніць беларусам кіраваць крытычнай інфраструктурай

Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі падрыхтавала папраўкі пра гэта ў закон аб нацыянальнай бяспецы, паведаміў партал Delfi.

Тлумачыцца, што да крытычнай інфраструктуры аднесены аб'екты, сістэмы або іх часткі, істотныя для рэалізацыі важных грамадскіх функцый, а таксама аховы здароўя, забеспячэння бяспекі, эканамічнага або сацыяльнага дабрабыту людзей.

👆У адапаведнасці з папраўкамі грамадзяне РФ або Беларусі не змогуць быць працаўладкаваныя або аказваць паслугі ў крытычнай інфраструктуры, калі прадастаўленне паслуг павязанае з доступам да інфармацыі або тэхналагічнага абсталявання, значным для яе функцыянавання.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
🤔3👎1😢1
Другі раз ад пачатку года за суткі ніхто не загінуў на пажарах

У Беларусі з 6 раніцы 19 студзеня да 6 раніцы 20 студзеня адбылося 17 пажараў, больш за ўсё (пяць) — у Гомельскай вобласці, траўмавана чатыры чалавекі (тры ў Гомельскай вобласці і адзін у Мінску), загінулых няма, вынікае са звестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

👆З пачатку года ў Беларусі адбылося 347 пажараў (на той жа момант мінулага года іх было 403), на якіх загінула 52 чалавекі (63), траўміравана 30 (34), выратавана 21 (36).

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Raquel Raclette / unsplash.com
🔥3😢1
В рамках “пятилетки качества“ Лукашенко распорядился повысить патриотизм и поддерживать “общенациональный диалог“

Указом также предписано повышать рождаемость, укреплять институт семьи, “традиционные нравственные ценности“.

Обещано также “конструктивное развитие гражданского общества“ и повышение политической культуры граждан.

Лукашенко постановил, что указанные задачи решаются “совместными усилиями государственных органов, организаций всех форм собственности и граждан“.

Кроме того, указ охватывает экономику, “организацию жизнедеятельности людей“ и правовую сферу.

Подробности | 🗝 Без VPN
📷 сайт Лукашенко
😁5🤬3
С отдельными странами Запада товарооборот Беларуси увеличился — депутат Шпаковский

Член комиссии по международным делам Палаты представителей и пропагандист Александр Шпаковский в то же время признал, что торговый оборот "в целом, конечно, с Европейским союзом вследствие санкций просел".

“Я не буду раскрывать нашу торговую статистику, потому что мы ее засекретили — и не зря. Не зря МВФ несколько раз ошибался в прогнозах в отношении нашей страны. То есть чем больше мы держим в секрете эти сведения, тем сложнее нашим оппонентам придумать Беларуси какие-то гадости“, — сказал политик.


Ранее председатель Белорусской торгово-промышленной палаты Михаил Мятликов заявлял, что данные о торговле с Беларусью якобы просят не раскрывать европейские партнеры, опасаясь санкций.

☝️Поводами для введения и расширения санкций Евросоюза являются нарушения прав человека в Беларуси, наличие политических заключенных, а также поддержка белорусскими властями российской агрессии в Украине.

Подробности | 🗝 Без VPN
📷 АНТ
😁5👎1
В КНДР опровергли заявление Лукашенко о предложении провести встречу на высшем уровне

Замдиректора пропаганды ЦК Трудовой партии Кореи Ким Ё Чжон опровергла озвученное Александром Лукашенко утверждение о том, что Пхеньян предлагал Минску организацию встречи на высшем уровне.

“Я хорошо знаю, что белорусская сторона на протяжении как минимум двух лет искренне надеется на контакт на высоком уровне с КНДР“, — цитирует агентство Ким Ё Чжон, которая отметила, что со стороны Пхеньяна такого предложения не поступало.


☝️По информации пресс-службы Александра Лукашенко, на совещании по вопросам внешнеторговой деятельности в 2025 году он заявил, что “порядка пяти государств, включая Пакистан, Индонезию и КНДР, направили Беларуси свои предложения об организации встреч на высшем уровне для обсуждения вопросов сотрудничества“.

Подробности | 🗝 Без VPN
📷 Источник: pixabay.com
😁172
За тыдзень па бязвізе Беларусь наведала амаль тры тысячы жыхароў краін Еўропы

За тыдзень у краіну прыехалі 954 грамадзяніны і неграмадзяніны Латвіі, 1.750 грамадзян Літвы, 353 грамадзяніны Польшчы і 260 грамадзян з ліку прадстаўнікоў іншых еўрапейскіх дзяржаў. Усяго — 2.917 гасцей з Еўропы.

Параўнанне сярэдніх значэнняў сведчыць, што паток скараціўся з 483 гасцей за суткі да 417.

Усяго за перыяд дзеяння рэжыму, пачынаючы з 15 красавіка 2022 года, Беларусь наведалі 1.039.954 жыхара Еўропы.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
🤔3🤬2
Колькасць выяўленых фальшывых грошай знізілася на 20%

Па выніках студзеня — верасня 2024 года ў Беларусі было выяўлена 484 падробленыя грашовыя знакі (482 банкноты, дзве манеты) — на 20% менш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (605), вынікае з паведамлення Нацыянальнага банка.

❗️Асноўную частку фальшывак складаюць долары — 381 (годам раней 507). Доля падробленых расійскіх рублёў склала 12,2%, еўра — 7,9%, беларускіх рублёў — 1%.

Амаль палова падробак была выяўлена ў сталіцы.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 freepik.com
🤔2
Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы абверг інфармацыю аб падрыхтоўцы ваенізаваных груп беларусаў

"Апублікаваны ў Facebook нібыта дакумент ДДБ аб разведвальнай дзейнасці беларускіх ваенізаваных фарміраванняў з'яўляецца адкрытай фальшыўкай, якая не мае нічога агульнага з рэальнай дзейнасцю ДДБ, і павінен разглядацца як частка антылітоўскай інфармацыйнай кампаніі", — гаворыцца ў рэлізе Літоўскага Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі.


👆У прыведзеных фрагментах фэйкавага дакумента паведамляецца, што ведамства нібыта прыняло рашэнне аб "стварэнні падкантрольнага ваенна-патрыятычнага клуба "Літвіны", прыводзяцца характарыстыкі яго членаў і гаворыцца аб недастатковай падрыхтоўцы клуба да "развіцця актыўных дзеянняў у дачыненні да Беларусі". У дакуменце нямала арфаграфічных памылак.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 wikipedia.org
👍6🤔2
Курсы долара, еўра і юаня знізіліся на першых біржавых таргах тыдня 📉

Каціроўка долара знізілася да 3,4591 рубля (-0,016; -0,46%), юаня — да 4,7276 за 10 (-0,0172; -0,36%), еўра — да 3,5585 (-0,0217; -0,61%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,3712 за 100 (+0,0045; +0,13%).

👆За 2024 год курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля)

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Freepik.com
🤔1
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Большое начальство накануне выборов, по сути, ничего не может предложить народу. Про “сильную и процветающую Беларусь“, учитывая реалии, как-то неловко и говорить. Поэтому решили достать из архивов старые, проверенные временем лозунги. Например, о “справедливых ценах“.

Тема, прямо скажем, не новая, хотя в условиях многомесячного директивного контроля за ростом цен — вполне актуальная. Правда вместе с ценами власти хотят отрегулировать и рентабельность, а заодно ограничить вывоз капитала для инвесторов.

Почему железная рука авторитаризма не поможет улучшить ситуацию в ценообразовании и экономике в целом, пишет в своем материале для @pozirkonline экономист Алесь Гудия.

🗝 Без VPN

#аналітыка_позірку
👍3🔥1😁1
Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вітала памілаванне палітвязняў

Урад Вялікабрытаніі "працягвае заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі", гаворыцца ў заяве пасольства ў сацыяльных сетках.


👆18 студзеня прэс-служба Лукашэнкі паведаміла аб падпісанні ім указа аб памілаванні яшчэ 23 асоб, якія "ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці". Сцвярджаецца, што рашэнне прынята "з прынцыпаў гуманізму".

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 Marco Chilese / unsplash.com
👍41
By_Help звярнуўся па дапамогу ў фінансаванні выдаткаў

"Пасля перадвыбарных "пагромаў" колькасць зваротаў да нас падвоілася", — зазначыў заснавальнік і кіраўнік адной з двух найбуйнейшых ініцыятыў па дапамозе рэпрэсаваным беларусам By_Help Аляксей Лявончык.

“Акрамя павелічэння колькасці заявак на дапамогу і колькасці палітвязняў, якіх мы падтрымліваем, мы таксама дапамагаем партнёрскім ініцыятывам даставіць іх дапамогу адрасатам, - гаворыцца ў абгрунтаванні збору. — Усё гэта азначае неабходнасць павялічваць каманду і плаціць людзям заробак (хоць ніякія грошы не могуць кампенсаваць патэнцыйную рызыку атрымаць 8+ гадоў турмы для злоўленага кур'ера By_Help)“.


Фонду неабходна сабраць 15 тыс. еўра. Да 16.00 20 студзеня паступіла 3,8 тыс. еўра.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN
📷 сацсеткі Аляксея Лявончыка
4😱2😢2
За день до начала досрочного голосования Лукашенко поднял пенсии

Лукашенко 20 января подписал указ, согласно которому с 1 февраля повышаются все виды трудовых пенсий, сообщает его пресс-служба.

По данным Министерства труда и социальной защиты, в результате перерасчета размер трудовой пенсии увеличится в среднем на 10%.

Средний размер пенсии по возрасту в феврале составит 930 рублей. Годовое увеличение — 120 рублей (+14,8%).

👆Последнее повышение пенсий произошло 1 октября 2024 года. Сейчас указ о повышении пенсий подписан за день до начала досрочного голосования (21 — 25 января) перед президентскими выборами, которые назначены на 26 января 2025 года.

Подробности | 🗝 Без VPN
📷 brestcity.com
😁5👍1
В Польше изъята очередная партия белорусских сигарет без акцизных марок

Более 1,2 млн белорусских сигарет без акцизных марок обнаружили 17 января сотрудники польского пограничного поста в Рутка-Тартаке на границе с Литвой при досмотре автомобиля с польскими регистрационными номерами.

По информации Польской погранслужбы, за рулем фургона был 53-летний гражданин Литвы, которому “были предъявлены обвинения в соответствии с Уголовным кодексом“, он задержан. Оценочная стоимость изъятых сигарет оценивается более чем в 1 млн злотых (242 тыс. долларов по курсу польского Нацбанка).

Подробности | 🗝 Без VPN
📷 podlaski.strazgraniczna.pl
👍5