Позірк. Навіны пра Беларусь
3.07K subscribers
19K photos
637 videos
1 file
13.8K links
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Download Telegram
Ціханоўская заявіла міністру замежных справаў Ісландыі пра неабходнасць скаардынаваць стратэгію міжнароднай супольнасці па вызваленні палітвязняў.

Дэмакратычны лідар таксама заявіла пра катастрафічную сітуацыю з беларускімі палітвязнямі.

Перамовы з Тордзіс Гільфадоўцір прайшлі ў вільнюскім офісе Святланы Ціханоўскай.

Міністр запэўніла Ціханоўскую, што Ісландыя "працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці", у прыватнасці незалежных медыя і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

“Ісландыя — гэта прыклад, як шмат можа зрабіць нават адна невялікая краіна. Я ўдзячная міністру за запрашэнне дэмакратычнай Беларусі паўдзельнічаць у саміце Савета Еўропы [ў Рэйк'явіку], за падтрымку кожнай нашай ініцыятывы на міжнароднай арэне”, — адзначыла Ціханоўская.

Крыніца: @pozirkonline
🌙 Галоўныя навiны 11 ліпеня:

👩🏻 Ціханоўская заявіла на пазапраграмным мерапрыемстве НАТО: Мы разумеем, што будучыня Беларусі шчыльна звязаная з будучыняй Украіны.

❗️Краіны НАТА заклікалі Беларусь "спыніць варожыя дзеянні супраць суседзяў" і паважаць правы чалавека.

🪖 Мінабароны: ПВК "Вагнер" прыбудзе ў Беларусь "для правядзення заняткаў і ўзаемнага абмену вопытам"

🕯 Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін. Палітыкі кажуць пра ахвяру рэжыму і палітычнае забойства, беларусы замежжа выйшлі на акцыі.

👮🏻 Актывіст Зміцер Дашкевіч адбыў тэрмін пакарання, але не выйшаў на волю.

На фота: малюнак, які мастак Алесь Пушкін даслаў з турмы пра сваё вызваленне, і падпісаны ім "Турэмны альбом".
🕯 Рэакцыя міжнароднай супольнасці на смерць у зняволенні мастака Алеся Пушкіна.

▪️Алесь Пушкін стаў яшчэ адным палітвязнем рэжыму, які страціў жыццё ў жахлівых умовах, "які кожны дзень пазбаўляе Беларусь такога вялікага патэнцыялу і жыццёвай сілы", заявіла пасольства ЗША ў Мінску.

▪️Генеральны сакратар Савета Еўропы Марыя Пейчыновіч-Бурыч напісала, што "ўзрушана смерцю ў турме Алеся Пушкіна, палітвязня і беларускага мастака". "Мае думкі з яго сям'ёй і сябрамі", — дадала яна.

▪️Дэпутат бундэстага Германіі Робін Вагенер выказаў "глыбокія спачуванні" блізкім Пушкіна. "Мы не можам ігнараваць зверствы беларускага рэжыму. Мы не здадзімся, пакуль не выйдзе апошні з усіх палітзняволеных", — падкрэсліў ён.

▪️"У Беларусі памёр яшчэ адзін палітвязень: Алесь Пушкін — мастак, абвінавачаны ў "злачынстве", малюнку змагара антысавецкага супраціву. Нашыя думкі - з яго сям'ёй", - падкрэсліў прадстаўнік МЗС Германіі Матыяс Люттэнберг.

Крыніца: @pozirkonline
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 12 ліпеня, у беларусаў чакаюцца наступныя падзеі:

▪️Пачатак судовага працэсу над былым намеснікам старшыні праўлення "Тэхнабанка", палітвязнем Дзмітрыем Богушам.

▪️Паніхіда па мастаку Алесю Пушкіну (Вільня, беларускі праваслаўны прыход, вул. Bokšto 4).

▪️Адкрыццё XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

▪️Афлайн-праверка гаджэтаў і акаўнтаў на бяспеку (Варшава).

▪️Дыскусія "Разабрацца ў беларусах: як не выглядаць дурнем, спрабуючы паўплываць на працэсы ў Беларусі" (Кіеў / анлайн).

▪️Творчы вечар рэжысёра Уладзіміра Арлова “Таямніцы багемнага віру” (Мінск, музей Якуба Коласа, 17.00).

▪️Анлайн-сустрэча з фатографам Вольгай Бубіч, на якой яна распавядзе пра свой праект "Мастацтва (не) памятаць", заснаваны на даследаванні калектыўнай і індывідуальнай памяці беларусаў.
🗻 С Эльбруса эвакуировали группу белорусских туристов.

Сотрудники МЧС России в ночь на 12 июля эвакуировали с горы Эльбрус в Северной Осетии группу туристов в составе четырех граждан Беларуси и одного россиянина.

При спуске на высоте 5.300 метров (высота горы 5.642 м) двум участникам группы стало плохо, и группа запросила помощь. На место отбыли сотрудники Эльбрусского высокогорного поисково-спасательного отряда МЧС России.

Туристов "при пурге, снеге и шквалистом ветре" доставили на базу МЧС РФ в поселке Терскол (высота 2.144 м), в медицинской помощи они не нуждались.

Источник: МЧС
В первом полугодии больше всего подорожали капуста, морковь и лук.

Белокочанная капуста стала дороже в 2,88 раза, морковь — в 2,68 раза и репчатый лук — в 2,16 раза, следует из данных Белстата.

В лидерах по росту цен как в продовольственной группе, так и в целом также виноград (+65,32%), груши (+51,95%), картофель (+42,48%), свекла (+30,26%) и отечественные сигареты с фильтром (+29,48%).

Среди непродовольственных товаров больше всего подорожали ковровые дорожки (+12,35%), живые срезанные цветы (+9,85%), мужские сапоги (ботинки) на меху (+9,49%), ежемесячные журналы (+8,51%), зимние женские сапоги (+7,73%).

В сфере услуг значительнее всего выросла цена билетов на поезда международного сообщения (+53,47%), стоимость услуг международного туризма (+33,46%), авиабилетов (+21,19%), охраны жилья (+15,63%), правовых услуг (+15,62%).

Источник: @pozirkonline
Медиахолдинг Союзного государства появится не раньше 2024 года.

Медиахолдинг Союзного государства Беларуси и России появится не раньше 2024 года, следует из ответа пресс-службы Министерства цифрового развития, связи и массовых коммуникаций РФ на запрос ТАСС.

По информации ведомства, для "решения ряда вопросов", связанных с созданием этого медиахолдинга, "необходимо решение Высшего государственного совета Союзного государства, заседание которого состоится в следующем году".

План создания медиахолдинга "уже согласован профильными министерствами" двух стран. В то же время "некоторые аспекты" реформы медиа "требуют позиций других органов государственной власти".

Источник: @pozirkonline
🇵🇱 Журналистке польского информагентства РАP Юстине Прус запретили въезд в Беларусь на пять лет.

Комитет госбезопасности запретил въезд в Беларусь на пять лет корреспонденту польского информагенства РАР Юстине Прус, которая работала в стране с 2016 года, сообщает редакция этого медиа.

В документе, который пограничники вручили журналистке, не указана конкретная причина отказа во въезде в страну. В нем лишь перечислены положения закона, регламентирующего пребывание иностранных граждан в Беларуси.

Прус находилась в Беларуси во время массовых протестов после президентских выборов 2020 года, освещала начавшийся в 2021 году миграционный кризис.

Источник: РАР
В Гомельской области сломаны два белорусских погранзнака, Госпогранкомитет обвинил Украину в "попытках обострить обстановку".

Два выломанных пограничных знака в непосредственной близости от границы с Украиной обнаружили 11 июля сотрудники Мозырского пограничного отряда, сообщает пресс-служба Государственного пограничного комитета.

"В ходе осмотра местности в районе места их крепления обнаружены следы захода из Украины на территорию Республики Беларусь и возвращения обратно. По данному факту проводится разбирательство", — говорится в сообщении.

"Подобные действия украинской стороны расцениваются исключительно как недалекие попытки обострить обстановку на границе с Беларусью", — отмечает ведомство.

Источник: ГПК
СМІ: У Алеся Пушкіна была прабадная язва.

Такую інфармацыю паведамілі крыніцы @zerkalo_io і @mostmediaio.

Паводле звестак крыніц, мастака прывезлі ў шпіталь у непрытомным стане. У яго быў развіты перытаніт, сэптычны стан і паліарганная недастатковасць.

Крыніца мяркуе, што дапамога Пушкіну не аказвалася некалькі дзён, бо яго стан быў запушчаны, а пры прабадной язве чалавек адчувае моцны боль і "не скардзіцца на гэта ён не мог".

☝️ 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі, памёр у рэанімацыі у ноч на 11 ліпеня.

Дыягназ прабадная язва мела і палітзняволеная Марыя Калеснікава, якая таксама была гаспіталізавана ў калоніі.
СК завел уголовное дело за сорванные госфлаги в отношении трех подростков из Минска.

Утверждается, что учащиеся колледжей 16–17 лет отправились "гулять по улицам ночного Минска".

"По пути молодые люди увидели магазин, на фасаде которого находился государственный флаг Республики Беларусь. Подростки сорвали флаг и бросили его на землю. Спустя несколько минут они сорвали флаг с фасада еще одного здания", — говорится в сообщении.

Молодых людей задержали сотрудники милиции. Во время допроса они "признали вину в совершенном преступлении".

Санкции в рамках упомянутой уголовной статьи предусматривают наказание до 3 лет лишения свободы.

Источник: СК
☝️ "Аналітыка ад Позірку". Лукашенко регулярно рассуждает о перспективах войны в Украине и при этом вновь и вновь демонстрирует готовность попробовать себя в роли миротворца.

Почему в качестве наиболее вероятного варианта развития событий официальный Минск рассматривает замораживание войны?

Об этом пишет политический аналитик Александр Фридман в колонке для @pozirkonline.

#аналітыка_позірку
Беларусь и РФ обсуждают создание совместной "рыболовной флотилии" в аннексированном Крыму.

Промысел планируется вести в Черном и Средиземном морях, а также на западном побережье Африки, заявил Михаил Соломенцев, врио постоянного представителя президента РФ на полуострове.

Ранее Соломенцев заявлял, что порты Керчи и Феодосии готовы перенаправлять грузы из Беларуси.

"Доставка товаров, которые Беларусь готова экспортировать (а их много, включая удобрения, сельхозпродукцию) через Крым, имеет большие перспективы. Это гораздо более короткое плечо до африканских стран, до стран Персидского залива, до Северной Африки, через Черное море, через Средиземное море", — сказал чиновник.

Источник: "Вести. Крым"
МУС прызнала "экстрэмісцкім фарміраваннем" "Карнікі Маладзечна" — некалькі суполак тэлеграм-каналаў, якія даўно не абнаўляюцца.

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала "экстрэмісцкім фарміраваннем" пад назвай "Карнікі Маладзечна" групу грамадзян, звязаных з тэлеграм-каналамі, якія не абнаўляюцца з красавіка 2022 года.

Згодна з пералікам на сайце МУС, у склад гэтага "фарміравання" ўваходзяць грамадзяне, аб'яднаныя тэлеграм-каналамі "Каратели Молодечно" (128 падпісчыкаў), "Каратели и прикорытники Пинска" (70), "Cписки ментов Беларуси" (8), "Инфо_Удар" (43).

У асобнай графе дадаткова згаданы тэлеграм-акаўнт "Оппозиция" і тэлеграм-бот "Народный Мститель".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" мяркуе, што з'яўленне новага "экстрэмісцкага фарміравання" можа быць звязанае з затрыманнем некага з удзельнікаў пералічаных каналаў.

Крыніца: @pozirkonline
🇱🇺 Прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці абмеркавала Ціханоўская з кіраўніком МЗС Люксембургу Асэльборнам.

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Люксембургу Жанам Асэльборнам на палях саміту НАТО ў Вільнюсе.

Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў "Позірку", што бакі таксама абмеркавалі праблему "ўмацавання расійскай прысутнасці" ў Беларусі, чаканыя вынікі ад саміту Паўночнаатлантычнага альянсу, выказалі неабходнасць асобнай дыскусіі па беларускім пытанні.

Дэмлідар падзякавала Люксембургу за "рашучыя выступы" на апошніх сустрэчах кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза. У прыватнасці гэтая краіна выказалася за "ўзмацненне падтрымкі дэмакратычнай Беларусі і ціску на рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі супраць беларусаў і саўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны".

Крыніца: @pozirkonline
Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Бельгіі Лабіб новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і недапушчальнасць змякчэння існуючых.

Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў @pozirkonline, што сустрэча з Хаджай Лабіб прайшла на палях саміту НАТО ў Вільнюсе.

Вячорка заявіў, што бакі сярод іншага абмяркоўвалася старшынства Бельгіі ў ЕС, якое пачнецца праз паўгода.

"Міністр запэўніла, што Беларусь будзе на парадку дня ЕС. Бакі абмеркавалі падтрымку місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі. Ціханоўская падзякавала міністру за ўдзел у яе мерапрыемствах", — адзначыў галоўны дарадца дэмлідара.

☝️ 11 ліпеня на пазапраграмным мерапрыемстве саміту НАТО Ціханоўская заявіла, што Беларусь з'яўляецца ключавым фактарам бяспекі ў рэгіёне, і заклікала міжнародную супольнасць трымаць краіну ў цэнтры ўвагі.

Паводле яе слоў, нельга дапусціць, каб Беларусь стала "суцяшальным прызам для Пуціна".

Крыніца: @pozirkonline
Мастака Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме ў Бабры.

Цела Пушкіна плануюць прывезці ў Бобр сёння, каля 21-й гадзіны, паведаміў сябра памерлага ў турме Янак Коўзель.

Папярэдне, паводле ягоных словаў, пахавальная служба ў царкве пачнецца ў 12:30 13 ліпеня.

Перад тым труна з целам Алеся Пушкіна будзе стаяць каля ягонага дома. Там можна будзе з ім развітацца.

Крыніца: @radiosvaboda
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў: Цяперашняя хваля рэпрэсій у Беларусі, відаць, самая жорсткая.

Даклад абсерваторыі апісвае і аналізуе крымінальны пераслед і суд над прадстаўнікамі праваабарончага цэнтра "Вясна".

Аўтары даклада канстатавалі, што там было дапушчана "парушэнне свабоды асацыяцыі, права на свабоду ад адвольнага затрымання", на справядлівы суд і "свабоду ад бесчалавечнага або зневажальнага абыходжання".

Абсерваторыя падкрэсліла, што вырак быў вынесены на фоне "сістэматычных рэпрэсій", масавых затрыманняў, "выгнання з краіны прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці".

У дакладзе падкрэсліваецца крайняя важнасць таго, каб "міжнародная супольнасць праявіла салідарнасць з беларускім народам і запатрабавала правасуддзя для зняволеных актывістаў".

Еўрапейскія прыватныя кампаніі, на думку аўтараў дакумента, мусяць "выкарыстаць сваю эканамічную моц", каб дапамагчы наступленню перамен і прыцягнуць улады краіны да адказнасці.

☝️ На 12 ліпеня беларускія праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.485 чалавек, але рэальная колькасць асуджаных па палітычна матываваных справах, лічаць у абсерваторыі, можа быць у разы вышэйшай.

Крыніца: @pozirkonline