Позірк. Навіны пра Беларусь
3.05K subscribers
18.6K photos
625 videos
1 file
13.4K links
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Download Telegram
Позірк. Навіны пра Беларусь
Пры нявызначаных абставінах у рэанімацыі памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін. Пра гэта ў "Фэйсбуку" напісала ягоная жонка. ☝️ Алесь Пушкін — вядомы беларускі мастак, у сакавіку 2022 быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі…
Ціханоўская: Алесь Пушкін стаў чарговай трагічнай ахвярай рэжыму Лукашэнкі.

"Хоць яго сям'я пакуль не ведае падрабязнасцей, зразумела, што ён стаў чарговай трагічнай ахвярай рэжыму Лукашэнкі, — напісала ў "Твітары" дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

Ціханоўская выказала "найглыбокія спачуванні" яго жонцы і сям'і.

Крыніца: @pozirkonline
Рада БНР: Смерць Алеся Пушкіна з'яўляецца палітычным забойствам.

"Прамую адказнасць за гэтую заўчасную трагічную смерць нясе аўтарытарны рэжым, які пануе ў Беларусі", а таксама персанальна Аляксандр Лукашэнка, заявілі ў Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі.

Рада БНР выказала шчырыя спачуванні родным Алеся Пушкіна.

Аўтары заявы патрабуюць вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў, а таксама пакарання для адказных за іх пераслед.

"Як гэта рабілі савецкія акупанты ў найбольш змрочныя часы СССР, рэжым Аляксандра Лукашэнкі займаецца мэтанакіраваным знішчэннем беларускай культурніцкай эліты. Спыненне гэтага любымі магчымымі спосабамі з'яўляецца неабходным дзеля выжывання беларускага народу", — падкрэслілі ў Радзе БНР.

☝️Вядомы мастак Алесь Пушкін, як паведаміла ягоная жонка, памёр у ноч на 11 ліпеня ў рэанімацыі. Па звестках крыніцы @radiosvaboda, яго даставілі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Горадні непрытомнага. Пушкіну рабілі аперацыю, пад час якой сэрца палітзняволенага спынілася.

Крыніца: @pozirkonline
Палітзняволены кіраўнік АГП Мікалай Казлоў шпіталізаваны. Паплечнікі кажуць пра тое, што прычынай стаў бранхіт.

Інфармацыі пра стан палітыка Мікалая Казлова не паступала некалькі месяцаў, але зараз сітуацыя змянілася, кажуць крыніцы ў партыі.

"Няма падрабязнасцей, дзе ён мог так захварэць, як невядома і тое, дзе Мікола на гэты момант знаходзіцца: ці то ў калоніі, ці то пакуль яшчэ застаецца на лячэнні", — распавялі яны.

Па словах суразмоўцаў, у параўнанні з некаторымі іншымі палітвязнямі, сітуацыя з Мікалаем Казловым выглядае больш-менш нармальна: "лісты родным і блізкім ад Міколы ідуць", "нават было некалькі тэлефонных званкоў".

"Трымаецца ён годна. Натуральна, калі чалавек робіць выбар і вырашае не з’язджаць з краіны, то ён добра падрыхтаваны да магчымых выпрабаванняў", - дадалі аднапартыйцы.

Крыніца: "Народная Воля"
Беларусы Вільні выйшлі да беларускай амбасады, каб ушанаваць памяць палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна.

☝️Алесь Пушкін, як паведаміла ягоная жонка, памёр у ноч на 11 ліпеня ў рэанімацыі. Па звестках крыніцы @radiosvaboda, яго даставілі ў шпіталь непрытомнага. Мастаку рабілі аперацыю, пад час якой ягонае сэрца спынілася.

Фота: @bajby, @viasna96
Ціханоўская нагадала міністру замежных справаў Партугаліі пра недапушчальнасць змякчэння санкцый.

Дэмлідар Святлана Ціханоўская падчас перамоваў у сваім вільнюскім офісе з кіраўніком МЗС Партугаліі Жуау Гомешам Кравіньё падзякавала яму за "падтрымку беларускага пытання ў міжнародных арганізацыях".

Падчас сустрэчы была абмяркавана сітуацыя з размяшчэннем ядзернай зброі і наёмнікаў "Вагнера" ў Беларусі, пагрозы беларускай незалежнасці і стратэгія ЕС па Беларусі, "Чарнаморская збожжавая згода" і яе наступствы для нашай краіне.

☝️ 11 ліпеня на пазапраграмным мерапрыемстве па Беларусі на саміце НАТО ў Вільнюсе, Ціханоўская падкрэсліла, што Беларусь з'яўляецца ключавым фактарам бяспекі ў рэгіёне, і заклікала міжнародную супольнасць трымаць Беларусь у цэнтры ўвагі.

Паводле яе слоў, нельга дапусціць, каб Беларусь стала суцяшальным прызам для Пуціна".

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі МЗС Партугаліі, Ісландыі, намеснік міністра замежных спраў Літвы, статс-сакратар Фінляндыі.

Крыніца: @pozirkonline
☝️ "Аналітыка ад Позірку". Александр Лукашенко, любящий погрозить кулаком Западу, в день открытия саммита НАТО в Вильнюсе был политически кроток. Тем временем президент Литвы Гитанас Науседа заявил, что Беларусь — это фактически уже "одна из губерний России".

Чем закончатся последние действия Лукашенко для Беларуси и его самого? Об этом читайте в колонке политического аналитика Александра Класковского.

#аналітыка_позірку
Страны НАТО призвали Беларусь "прекратить враждебные действия против соседей" и уважать права человека.

Такой призыв содержится в коммюнике Вильнюсского саммита, опубликованном 11 июля. 

В документе также содержится призыв ко "всем странам" не оказывать "содействия российской агрессии" и осуждаются все, кто "активно способствует войне".

"Поддержка Беларуси сыграла важную роль, поскольку она продолжает предоставлять свою территорию и инфраструктуру, чтобы российские силы могли атаковать Украину", — отмечается в коммюнике.

Углубление "военной интеграции России с Беларусью", отмечается в коммюнике, "имеет последствия для региональной стабильности и обороны Североатлантического альянса". 

☝️ Демократический лидер Светлана Тихановская в преддверии встречи глав государств НАТО заявила, что саммит "не может игнорировать роль нашей страны в региональной безопасности".

Источник: @pozirkonline
Фото: nato.int
Беларусы Варшавы выйшлі на акцыю памяці Алеся Пушкіна да амбасады Беларусі.

“Смерць Алеся — гэта як часціцу беларускай душы вырвалі кіпцюрамі. Але яны задушацца гэтай часціцай”, — заявіў сёння на акцыі каля амбасады Беларусі прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

У сваю чаргу старшыня КХП БНФ Зянон Пазняк заявіў на акцыі: “Пушкіна забілі”.

Беларусы таксама нясуць у Варшаве кветкі і запальваюць знічкі каля мурала ў гонар Алеся Пушкіна каля беларускага бара “Карма”.

Крыніца: @pozirkonline
Ціханоўская заявіла міністру замежных справаў Ісландыі пра неабходнасць скаардынаваць стратэгію міжнароднай супольнасці па вызваленні палітвязняў.

Дэмакратычны лідар таксама заявіла пра катастрафічную сітуацыю з беларускімі палітвязнямі.

Перамовы з Тордзіс Гільфадоўцір прайшлі ў вільнюскім офісе Святланы Ціханоўскай.

Міністр запэўніла Ціханоўскую, што Ісландыя "працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці", у прыватнасці незалежных медыя і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

“Ісландыя — гэта прыклад, як шмат можа зрабіць нават адна невялікая краіна. Я ўдзячная міністру за запрашэнне дэмакратычнай Беларусі паўдзельнічаць у саміце Савета Еўропы [ў Рэйк'явіку], за падтрымку кожнай нашай ініцыятывы на міжнароднай арэне”, — адзначыла Ціханоўская.

Крыніца: @pozirkonline
🌙 Галоўныя навiны 11 ліпеня:

👩🏻 Ціханоўская заявіла на пазапраграмным мерапрыемстве НАТО: Мы разумеем, што будучыня Беларусі шчыльна звязаная з будучыняй Украіны.

❗️Краіны НАТА заклікалі Беларусь "спыніць варожыя дзеянні супраць суседзяў" і паважаць правы чалавека.

🪖 Мінабароны: ПВК "Вагнер" прыбудзе ў Беларусь "для правядзення заняткаў і ўзаемнага абмену вопытам"

🕯 Памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін. Палітыкі кажуць пра ахвяру рэжыму і палітычнае забойства, беларусы замежжа выйшлі на акцыі.

👮🏻 Актывіст Зміцер Дашкевіч адбыў тэрмін пакарання, але не выйшаў на волю.

На фота: малюнак, які мастак Алесь Пушкін даслаў з турмы пра сваё вызваленне, і падпісаны ім "Турэмны альбом".
🕯 Рэакцыя міжнароднай супольнасці на смерць у зняволенні мастака Алеся Пушкіна.

▪️Алесь Пушкін стаў яшчэ адным палітвязнем рэжыму, які страціў жыццё ў жахлівых умовах, "які кожны дзень пазбаўляе Беларусь такога вялікага патэнцыялу і жыццёвай сілы", заявіла пасольства ЗША ў Мінску.

▪️Генеральны сакратар Савета Еўропы Марыя Пейчыновіч-Бурыч напісала, што "ўзрушана смерцю ў турме Алеся Пушкіна, палітвязня і беларускага мастака". "Мае думкі з яго сям'ёй і сябрамі", — дадала яна.

▪️Дэпутат бундэстага Германіі Робін Вагенер выказаў "глыбокія спачуванні" блізкім Пушкіна. "Мы не можам ігнараваць зверствы беларускага рэжыму. Мы не здадзімся, пакуль не выйдзе апошні з усіх палітзняволеных", — падкрэсліў ён.

▪️"У Беларусі памёр яшчэ адзін палітвязень: Алесь Пушкін — мастак, абвінавачаны ў "злачынстве", малюнку змагара антысавецкага супраціву. Нашыя думкі - з яго сям'ёй", - падкрэсліў прадстаўнік МЗС Германіі Матыяс Люттэнберг.

Крыніца: @pozirkonline
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 12 ліпеня, у беларусаў чакаюцца наступныя падзеі:

▪️Пачатак судовага працэсу над былым намеснікам старшыні праўлення "Тэхнабанка", палітвязнем Дзмітрыем Богушам.

▪️Паніхіда па мастаку Алесю Пушкіну (Вільня, беларускі праваслаўны прыход, вул. Bokšto 4).

▪️Адкрыццё XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

▪️Афлайн-праверка гаджэтаў і акаўнтаў на бяспеку (Варшава).

▪️Дыскусія "Разабрацца ў беларусах: як не выглядаць дурнем, спрабуючы паўплываць на працэсы ў Беларусі" (Кіеў / анлайн).

▪️Творчы вечар рэжысёра Уладзіміра Арлова “Таямніцы багемнага віру” (Мінск, музей Якуба Коласа, 17.00).

▪️Анлайн-сустрэча з фатографам Вольгай Бубіч, на якой яна распавядзе пра свой праект "Мастацтва (не) памятаць", заснаваны на даследаванні калектыўнай і індывідуальнай памяці беларусаў.