Позірк. Навіны пра Беларусь
3.02K subscribers
21.4K photos
689 videos
1 file
16.2K links
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Download Telegram
Артыкулы рубрыкі #аналітыка_позірку за тыдзень.

🪖На гісторыі з мяцежом Прыгожына Лукашэнка добра прапіарыўся, але можа нажыць праблемы.

🇩🇪 Берлін дапускае аншлюс Беларусі і баіцца пераносу баявых дзеянняў на яе тэрыторыю.

🇧🇾 Лукашэнка асмялеў. На фоне прыгожынскага мяцежу ён спрабуе ўвайсці ў вобраз выратавальніка Расіі.

⚛️ Лукашэнка ў ролі "вар'ята з ядзернымі ракетамі" адпавядае інтарэсам Крамля.

🇧🇾 Лукашэнка пераконвае, што вагнераўцаў не варта баяцца, і ганарыцца, што "дыктатару пачалі тэлефанаваць".
💻 IBA Group цалкам сыходзіць з рынкаў Беларусі і Расіі.

Беларуская ІТ-кампанія, якая ў траўні адзначыла 30-годдзе, панесла страты за апошнія тры гады, але не лічыць іх драматычнымі, заявіў выданню Emerging Europe заснавальнік і гендырэктар Сяргей Ляўцееў.

"Мы былі гатовыя да тых зменаў, якія адбыліся за апошнія тры гады, — распавёў ён. — У нас ёсць некаторыя страты з пункту гледжання людзей i бізнесу, але яны для нас не драматычныя. І мы цалкам сыходзім з расійскага і беларускага рынкаў. У IBA Group ужо няма кліентаў на гэтых двух рынках".

Рэлакацыі садзейнічала і палітычная сітуацыя ў Беларусі, многія людзі больш не адчувалі сябе там у бяспецы і з'ехалі. IBA Group аказала падтрымку сваім супрацоўнікам і дапамагла ім пераехаць, гаворыцца ў матэрыяле Emerging Europe.

"Яшчэ ёсць шанец, што ў Беларусі будзе менш стасункаў з Расіяй і больш стасункаў з суседзямі з Захаду, [і сітуацыя палепшыцца]. Мы вельмі спадзяемся, што Беларусь не будзе ў складзе Расіі", — дадаў Ляўцееў.

Крыніца: Emerging Europe
🇧🇾 На амбасаду Беларусi ў Гаазе адбыўся напад.

У будынку на вуліцы Groot Hertoginnelaan разбіта тры шыбы і з'явіліся надпісы "Лука тэрарыст", "Жыве Беларусь!" і "Жыве вечна!"

Па падазрэнні ва ўчыненні гэтага акту затрыманы 31-гадовы мужчына.

Крыніца: Omroep West
Фота: Regio15
Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна трапіць 208 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.

🇱🇹 Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не зафіксавала спробаў незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (днём раней — дзве).

🇱🇻 Літоўскае ведамства са спасылкай на калегаў з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень папярэджана 21 спроба нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (пазаўчора — 26).

🇵🇱 Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 187 замежнікаў (77), у тым ліку з Самалі, Ірана, Судана, Эфіопіі.

З пачатку года зафіксавана 19.428 спроб незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 13.811, Латвію — 4.361, Літву — 1.256).

Крыніца: @pozirkonline
🪖 Кіраўнік МУС Польшчы распарадзіўся ўзмацніць ахову мяжы з Беларуссю.

"У сувязі з напружаным становішчам на мяжы з Беларуссю я вырашыў узмацніць нашыя сілы групай з 500 афіцэраў польскай паліцыі", — напісаў Марыюш Каміньскі ў "Твітэры".

Паводле яго слоў, яны далучацца да 5 тысяч афіцэраў Пагранічнай аховы і 2 тыс. ваенных, якія ўжо ахоўваюць бяспеку граніцы.

Гэты намер стаў адказам на меркаванае размяшчэнне ў Беларусі расійскай ПВК "Вагнер".

Крыніца: @pozirkonline
🇵🇱 Намеснік каардынатара спецслужб Польшчы заявіў аб узмацненні разведвальнай дзейнасці Беларусі і РФ.

"Мы выяўляем не толькі ўзмацненне разведвальнай дзейнасці Расіі і Беларусі, але і іншую дзейнасць супраць Польшчы. Гібрыдная аперацыя, вынікам якой стаў ціск на нашу мяжу з Беларуссю, працягваецца", — напісаў у "Твітэры" Станіслаў Жарын.

Заява зроблена ў кантэксце інфармацыі аб затрыманні 14 чалавек, якія падазраюцца ў шпіянажы на карысць РФ, што ён назваў часткай "аперацыі супраць Польшчы". Грамадзянства затрыманых не ўдакладняецца.

Яшчэ адным складнікам "аперацыі" названа расійская прапаганда.

Крыніца: @pozirkonline
Коўшык: Змены ў закон аб СМІ ствараюць умовы для татальнага кантролю над інфармацыяй.

Змены ў заканадаўства аб СМІ ў Беларусі не накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў, а ствараюць ўмовы для "татальнага кантролю над інфармацыяй і падаўлення свабоднага абмену меркаваннямі", заявіла прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

"Гэта чарговы крок на поўнае вынішчэнне права журналістаў на свабоду слова, а таксама права грамадзян на атрыманне аб'ектыўнай інфармацыі", — напісала яна ў "Інстаграме".

Незалежныя СМІ, падкрэсліла палітык, выконваюць важную ролю ў здаровай дзяржаве: "Яны не толькі даюць грамадзянам доступ да розных пунктаў гледжання, але таксама ажыццяўляюць кантроль за ўладай, раскрываючы карупцыйныя злачынствы і парушэнні правоў чалавека, — а гэта менавіта тыя рэчы, на якіх і трымаецца рэжым Лукашэнкі".

Крыніца: @pozirkonline
🪖ПВК "Вагнер" аб'явіла аб часовым няўдзеле ў "спецыяльнай ваеннай аперацыі" ў сувязі з "пераездам у Рэспубліку Беларусь".

Перапынак у вярбоўцы анансаваны на адзін месяц. Зроблена гэта "ў сувязі з часовым не ўдзелам ПВК "Вагнер" у спецыяльнай ваеннай аперацыі і пераездам у Рэспубліку Беларусь".

Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.

23 чэрвеня кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын фактычна ініцыяваў працэс ваеннага перавароту ў Расіі. У выніку дамоўленасцяў, у тым ліку з Аляксандрам Лукашэнкам, на наступны дзень ён спыніў свой марш на Маскву.

Крыніца: @pozirkonline
Галоўныя падзеі за тыдзень.

👴🏻 Лукашэнка пацвердзіў прыезд у Беларусь Прыгожына і ядзернай зброі.

👨🏻‍⚖️ НАУ перадала ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе "доказы ваенных злачынстваў" Лукашэнкі.

🗣 Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць "літоўскага боку".

🧂 Вярхоўны суд пацвердзіў злоўжыванне дамінуючым становішчам на рынку з боку "Беларуськалія".

👮‍♀️ Пракурор запытаў для Эдуарда Бабарыкі 10 гадоў калоніі ўзмоцнега рэжыму.

📚 Верхнія палаты парламентаў Беларусі і РФ прапануюць уніфікаваць падыходы да выкладання гісторыі ў дзвюх краінах.

🇧🇾 КДБ унёс у "спіс тэрарыстаў" яшчэ 5 чалавек, у тым ліку журналіста Генадзя Мажэйку.

🎥 Відэааператару Паўлу Падабеду прысудзілі 4 гады зняволення.

🇵🇱 У Польшчы заявілі, что гатовы размясціць у сябе ядзерную зброю НАТО, і паведамілі, што ў Беларусь можа прыбыць не менш за 8 тыс. "вагнераўцаў".

На фота: Ціханоўская прапанавала прызначыць спецпрадстаўніка ЕС па Беларусі.
Прыемнай раніцы! 3 ліпеня чакаюцца наступныя падзеі.

🏡 Выстава пра Аркадзя Смоліча ў Мінску. "Беларуская хатка", вул. Рабкораўская, 19. Тэлефон: +375 (17) 375-52-13.

📚 Экскурсіі і квэсты ў фальварку Ракуцёўшчына. Тэлефон: +375 (176) 70-26-41.

🏢 Інтэрактыўная праграма "Мінск — любоў мая" у Музеі Багдановіча. Тэлефон: (017) 355-22-95.
🏴‍☠️ Латушка: Беларусь канчаткова ператвараецца ў пірацкую квазідзяржаву.

Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі ўлады ператварылі ў "зону адчужэння", заявіў кіраўнік НАУ, намеснік старшыні АПК Павел Латушка ў відэазвароце.

"Беларусь канчаткова ператвараецца ў пірацкую квазідзяржаву, якая хавае ў сябе галаварэзаў усіх масцяў і займаецца кантрабандай", — сказаў палітык.

Латушка параўнаў сённяшнюю Беларусь з тэрыторыяй астравоў Карыбскага мора ў пачатку XVIII стагоддзя, якая існавала "за кошт рабаванняў і незаконнага марскога гандлю".

Крыніца: @pozirkonline
Замглавы МИД Амбразевич: Отношения с Западом находятся на самом низком уровне с момента обретения Беларусью независимости.

На этом фоне белорусские власти остаются "открытыми для любого диалога" и постоянно доводят это "через те дипломатические каналы, которые у нас остались в плане коммуникаций и с Брюсселем, и с Вашингтоном", заявил Амбразевич в эфире госТВ.

При этом он признал, что таких каналов немного.

"В первую очередь, конечно, на ум приходят наши отношения с Венгрией, где очевидным образом сложилось ясное понимание интересов двух стран. У нас сохраняются на Западе, если так можно сказать, большой Запад, нормальные рабочие отношения с Сербией", — отметил представитель МИД.

Он считает, что это дает "предпосылки для постепенного выхода в перспективе, конечно, из этого пике, из этого кризиса".

Источник: @pozirkonline
Фото: Reuters
Лукашенко назвал единство постсоветских стран залогом их свободы и независимости.

"Для меня большое счастье видеть, что этот праздник разделяет с нами молодежь из России, Армении, Кыргызстана, наши гости — участники проекта "Поезд памяти", — заявил он на "Кургане Славы" на церемонии по случаю Дня Независимости.

Лукашенко убежден, что "со временем поезд обязательно соберет всех наследников народов-победителей, со всех республик Советского Союза".

"В столь сложное время только вместе мы сможем гарантировать мир на своей земле, только вместе мы можем быть свободными и независимыми", — заявил Лукашенко.

По его словам, в районе "Кургана Славы" "кровью скрепились братские узы большой многонациональной страны".

Бойцы "не делили себя на белорусов и русских, украинцев и казахов, армян и грузин, таджиков и киргизов, азербайджанцев, узбеков и других", "не делили землю на свою и чужую", они сражались "за наше одно отечество", подчеркнул Лукашенко.

Источник: @pozirkonline
Миграционная напряженность на границе Беларуси и стран ЕС растет, но немного снизилась в начале лета.

Об этом свидетельствует анализ, проведенный @pozirkonline.

С начала года зафиксировано 19.628 попыток незаконного проникновения в ЕС с белорусской территории (в Польшу — 13.970, Латвию — 4.396, Литву — 1.262):

▫️ в январе — 1.989 попыток,
▫️ феврале — 1.970,
▫️ марте — 3.401,
▫️ апреле — 3.440,
▫️ мае — 4.719,
▫️ июне — 3.701.

За минувшие сутки страны ЕС не позволили нелегально проникнуть 200 мигрантам:

🇱🇹 Литва — 6,
🇱🇻 Латвия — 35,
🇵🇱 Польша — 159.

Источник: @pozirkonline
Ціханоўская: Сапраўдны Дзень Незалежнасці Беларусі яшчэ трэба будзе ўсталяваць.

Такі тэзіс вынікае з заявы дэмлідара 3 ліпеня, у 79-ю гадавіну вызвалення Мінска ад акупацыі нацысцкай Германіі.

"Мы ўсё яшчэ змагаемся за свабоду — цяпер пад трайной пагрозай Лукашэнкі, Пуціна і Прыгожына. Мы змагаемся за той дзень, калі ў Беларусі будзе адзначацца новы Дзень Незалежнасці, вольны ад тыраніі і расійскага імперыялізму", — напісала палітык у "Твітары".

☝️ У 1991–1996 гадах Дзень Незалежнасці Беларусі быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце і адзначаўся 27 ліпеня.

У выніку ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму галоўнае дзяржаўнае свята было перанесенае на 3 ліпеня.

Крыніца: @pozirkonline
За 5 месяцев "Белджи" продал в Беларуси больше автомобилей, чем за весь прошлый год.

Об этом в эфире госТВ сообщил гендиректор завода Геннадий Свидерский.

По его словам, за 2022 год в Беларуси было продано 4.300 автомобилей "Белджи", за 5 месяцев этого года — 5.700.

Рабочий день завода увеличился с 8 до 12 часов, выходных нет, добавил Свидерский.

"Нам еще где-то 250 рабочих нужно набрать, чтобы увеличить объемы производства, а соответственно, лучше удовлетворять тот спрос, который есть на нашу продукцию", — сказал он.

По данным руководителя предприятия, сейчас на нем работают около 1.400 человек, средняя зарплата в мае составила 2 тыс. рублей.

Источник: @pozirkonline
Фото: av.by
"Ваша мужнасць, трываласць і настойлівасць натхніла свет". Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен павіншаваў беларусаў з Днем незалежнасці.

"З-за мураў турмы, у гарадах, дзе вы апынуліся ў выгнанні, і дома ў Беларусі вы працягваеце выказвацца і адстойваць сапраўды незалежную і дэмакратычную будучыню вашай краіны, дзе можна жыць свабодна ад рэпрэсіяў і самастойна вызначаць свой лёс", гаворыцца ў віншаванні.

"Злучаныя Штаты высока ацэньваюць і падтрымліваюць вашыя нястомныя намаганні адстаяць унікальнасць беларускай мовы, культуры і ідэнтычнасці. Мы захапляемся вашай настойлівасцю ў абароне правоў чалавека і асноўных свабод", — адзначыў Блінкен.

Ён заклікаў да "безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў" і спынення рэпрэсій.

Крыніца: амбасада ЗША ў Беларусі
Вярхоўны суд 4 ліпеня разгледзіць скаргі на прыгаворы мастаку Генадзю Драздову і дырэктару "Белорусы и рынок" Канстанціну Залатых.

▪️ Суддзя Андрэй Кавальчук у 9:30 пачне працэс на падставе скаргі Драздова. 4 траўня Мінгарсуд прыгаварыў мастака да 3 гадоў пазбаўлення волі.

▪️ У той жа час суддзя Уладзімір Чаравач пачне разгляд скаргі Залатых, але слуханне будзе закрытым. Медыяменеджар 6 красавіка был асуджаны на 4 гады зняволення.

Крыніца: @pozirkonline
Стрыжак: Намер уладаў зарэгуляваць абмен крыптавалюты наўрад ці паўплывае на працу фонда BYSOL.

"Я слаба сабе ўяўляю, каб нехта з нашых бенефіцыяраў меў афіцыйна зарэгістраваны на дзяржаўных біржах крыптагаманец на сённяшні дзень", — сказаў ён у каментары @pozirkonline.

"Зразумела, што абсалютна ўсе плацежныя механізмы (мы пра гэта кажам увесь час) у Беларусі з'яўляюцца падкантрольнымі ўладам, таму гэта вельмі небяспечная гісторыя — нешта "ганяць" праз такія крыптагаманцы", — патлумачыў сузаснавальнік фонда.

Змены ў заканадаўстве, на яго думку, "могуць мець нейкія наступствы для людзей, якія карысталіся льготамі".

У BYSOL сёння "не існуе сістэмы прыёма крыптавалютных данатаў", хаця фонд яе актыўна распрацоўвае.

"Я спадзяюся, што літаральна праз некалькі тыдняў альбо месяцаў мы прэзентуем яе для публікі", — паведаміў ён.

Большую частку ахвяраванняў, адзначыў Стрыжак, фонд атрымлівае шляхам банкаўскіх пераводаў і пераважна ад беларусаў замежжа.

Крыніца: @pozirkonline
Папскі легат Гуджэроцці і кіраўнік БПЦ Веніямін абмеркавалі "недапушчальнасць умяшальніцтва" ўладаў у дзейнасць цэркваў.

Сустрэча адбылася 30 чэрвеня ў Мінску. Прэс-служба БПЦ паведаміла пра яе ў гэты ж дзень, але сутнасць не раскрыла. Дэталі сёння прывёў афіцыйны каталіцкі партал catholic.by.

Згодна з яго інфармацыяй, іерархі абмяняліся думкамі пра "сітуацыю ў свеце і ў хрысціянстве" і прыйшлі да высновы пра блізкасць пазіцый касцёла і царквы "ў адносінах да найбольш вострых выклікаў сучаснасці, сярод якіх глыбокі крызіс духоўнасці, што вядзе да страты чалавечнасці".

"У кантэксце апошніх падзей у свеце, бакі сцвердзілі неабходнасць паважаць правы цэркваў і недапушчальнасць умяшальніцтва ў іх дзейнасць з боку свецкіх інстытутаў, што супярэчыць прынцыпу рэлігійнай свабоды і свабоды сумлення", — адзначае партал.

Прадстаўнік папы і кіраўнік БПЦ "звярнулі ўвагу на тое, што дзве вядучыя канфесіі Беларусі разам могуць зрабіць для ўмацавання міру і для таго, каб беларуская моладзь не страціла сапраўдных каштоўнасцяў і здолела творча працаваць дзеля будучыні сваёй краіны".

☝️ Стасункі каталіцкага касцёла ў Беларусі з уладамі пасля 2020 года ўскладніліся, бо значная частка духавенства і вернікаў голасна асудзіла дзяржаўны гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў масавых пратэстаў.

БПЦ ж наадварот зблізілася з дзяржавай. Пасля згаданых падзей праваслаўную царкву ў Беларусі ачоліў Веніямін, якога Аляксандр Лукашэнка пасля неаднаразова хваліў — фактычна за лаяльнасць да ўлады.

Крыніца: catholic.by/@pozirkonline
Генсек ООН поздравил Беларусь с Днем Независимости и напомнил о правах человека.

"Лучшее будущее требует от каждой страны смотреть за пределы своих национальных границ и поддерживать усилия по продвижению мира, прав человека, процветания и устойчивого развития для всех людей вне зависимости от места их проживания", — приводит текст поздравления пресс-служба Лукашенко.

Гутерриш отметил, что ООН присоединяется к белорусскому народу в праздновании этого "особого дня" и "с нетерпением ждет продолжения" совместной работы "для обеспечения лучшего, более здорового и безопасного будущего для людей и всей планеты".

По информации пресс-службы Лукашенко, поздравления поступили от руководителей половины постсоветских стран — Азербайджана, Армении, Казахстана, Кыргызстана, России, Таджикистана, Туркменистана и Узбекистана.

Также поздравления направили главы Венесуэлы, Вьетнама, Египта, Зимбабве, Индонезии, Китая, Монголии, Мьянмы, Никарагуа, Саудовской Аравии, Танзании и Турции, государствоподобного Мальтийского Ордена и частично признанной Палестины.

Источник: @pozirkonline