Позірк. Навіны пра Беларусь
3.02K subscribers
20.8K photos
676 videos
1 file
15.6K links
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Download Telegram
☀️ Добрай раніцы! Сёння ў беларусаў чакаюцца наступныя падзеі:

▪️85 год таму ў ноч на 30 кастрычніка супрацоўнікі НКУС расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. У памяць пра гэта беларусы праводзяць акцыі ў больш чым 40 краін свету.

▪️Прэзентацыя кнігі Сяргея Будкіна "(Не)расстраляныя" — 18 гісторый жыцця і творчасці рэпрэсаваных беларускіх літаратараў (Варшава).

▪️Цырымонія прысваення Марыі Калеснікавай звання ганаровага прафесара ўніверсітэта Mozarteum. У гонар гэтага таксама адбудзецца канцэрт. (Зальцбург, Аўстрыя).

▪️Літаратурны шпацыр па Гродне ад бібліятэкі імя Карскага.

▪️Паказ кароткаметражных фільмаў, прысвечаных беларускім пратэстам (Кракаў).

▪️Еўропа перайшла на зімовы час. У Мінска з'явіцца розніца ў часе з Вільнюсам (1 гадзіна) і павялічыцца з Варшавай (2 гадзіны).

🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля.
Полацкі арган з 3.600 трубамі ўстанавілі ў віленскім касцёле Святых Янаў.

Найвялікшы арган Літвы на 65 галасоў вядомы тым, што на ім іграў кампазітар Станіслаў Манюшка, чый бюст можна ўбачыць на парапеце хораў.

Арган даставілі ў Вільню ў 1836 годзе з зачыненай царскімі ўладамі Полацкай езуіцкай акадэміі. Езуіцкі касцёл Святога Стэфана ў Полацку, дзе першапачаткова размяшчаўся арган, узарваны ў 1964 годзе.

Крыніца: Spadčyna
Нямецкі журналіст, які асвятляў у Мінску пратэсты, напісаў кнігу аб жаночай рэвалюцыі ў постсавецкіх краінах.

66-гадовы маскоўскі карэспандэнт нямецкага тэлеканала ARD Йоахім Ангерэр у кастрычніку выпусціў амаль 200-старонкавую кнігу "Калі супраціў жаночага роду — Рэвалюцыя жанчын у постсавецкіх дзяржавах".

У артыкуле для газеты Berliner Morgenpost "Мужны супраціў: гэтых жанчын баіцца Уладзімір Пуцін" Ангерэр узгадвае пратэстнае лета 2020 года, калі "сотні тысяч беларускіх жанчын былі на вуліцах, наперадзе ішлі жанчыны ў фантастычных строях".

"Яны выплюхвалі свой гнеў. Гнеў супраць старой сістэмы, якая закасцянела. Гнеў супраць Аляксандра Лукашэнкі, прэзідэнта, які сфальсіфікаваў сваё перавыбранне", — адзначае Ангерэр.

"Рэвалюцыя ў Беларусі пакуль правалілася, — канстатуе ён. — Многія моцныя жанчыны ў турме, але іншыя працягваюць змагацца ў эміграцыі. Часта менавіта жанчыны аказваюцца ў авангардзе апазіцыйных рухаў".

Крыніца: @pozirkonline
У Гродне пабіты тэмпературны рэкорд 57-гадовай даўніны.

Паветра прагрэлася да 16,1 градуса цяпла. Ранейшы лакальны максімум трымаўся з 29 кастрычніка 1965 года (15,8 градуса).

Новы рэкорд зафіксаваны таксама ў Ваўкавыску — 17,7 (16,7 у 2013 годзе).

Яшчэ ў двух гарадах — Пружанах і Баранавічах — экстрэмумы паўтарыліся (адпаведна 17,6 у 2008 годзе і 16,3 у 1989-м).

Цяплей за ўсё было ў Брэсце (17,9 градуса) і Драгічыне (17,8). Абсалютны рэкорд дня — 21,6 градуса ў Брагіне (у 2013 годзе).

Крыніца: @pozirkonline
Генштаб УСУ заявіў аб прыбыцці ў Беларусь кадыраўцаў.

Расія працягвае перакідванне "асобных падраздзяленняў" на тэрыторыю Беларусі, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй франтавой зводцы 30 кастрычніка.

У прыватнасці, 26 кастрычніка "адзначана прыбыццё на чыгуначную станцыю Брэст эшалона ваеннай тэхнікі" з РФ. Разам з вайскоўцамі расійскай арміі "прыбываюць так званыя кадыраўцы" — падраздзяленні Расгвардыі і МУС Расіі, якія дыслакуюцца ў Чачні.

"Акрамя таго, расійскіх вайскоўцаў заўважылі ў населеных пунктах паміж гарадамі Брэст і Маларыта", — зазначаецца ў зводцы.

Крыніца: @pozirkonline
Мінскі аэрапорт перайшоў на асенне-зімовы расклад палётаў.

Новы сезонны расклад будзе дзейнічаць да 25 сакавіка 2023 года. На асобных напрамках змяніўся час выканання рэйсаў.

"Усе службы і падраздзяленні аэрапорта падрыхтаваны да работы ў асенне-зімовы перыяд з улікам патрабаванняў да абслугоўвання пасажыраў і паветраных суднаў, — падкрэслівае прэс-служба прадпрыемства. — Вялікая ўвага надаецца трэніроўкам персаналу па супрацьабледзяняльнай апрацоўцы самалётаў пры мінусавых тэмпературах".

Падрыхтавана спецтэхніка для наземнага абслугоўвання самалётаў і падтрымання штучных пакрыццяў аэрадрома ў стане лётнай прыдатнасці: дэайсераў, снегаўборачных машын, снегаачышчальнікаў, размеркавальнікаў рэагентаў і інш.

Крыніца: @pozirkonline
У Вільні аднавілі помнік драматургу Францішку Аляхновічу з надпісам беларускай лацінкай.

"Ноч расстраляных паэтаў — сумная і трагічная дата, але сёння я шчаслівы, бо мы аднавілі помнік забітаму ў 1944 варожай куляй славутаму беларусу — драматургу, пісьменніку Францішку Аляхновічу! Мы паспелі зрабіць гэта да Дзядоў", — паведаміў прадстаўнік беларускай дыяспары ў Вільні Кірыл Атаманчык.

Помнік, створаны скульптарам Аідасам Рыцісам Васіляўскасам, знаходзіцца на могілках Росы.
Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна прабрацца 162 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.

🇱🇹 Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 29 кастрычніка на літоўска-беларускім памежжы развярнулі 32 мігранты. Са студзеня ў Літве зафіксавалі 9.782 спробы нелегальнага пераходу мяжы.

🇱🇻 Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай пагранічнай аховы Латвіі таксама адзначыла, што ў папярэдні дзень былі задакументаваныя 4 спробы незаконнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы.

🇵🇱 Памежная ахова Польшчы ў "Твітары" паведаміла, што за мінулыя суткі з боку Беларусі мяжу спрабавала нелегальна перасекчы 126 замежнікаў (за дапамогу ў незаконнай міграцыі затрыманы адзін грамадзянін Украіны). У кастрычніку мігранты зрабілі 2.312 спробаў трапіць з Беларусі ў Польшчу.

Крыніца: @pozirkonline
Палітзняволеная Святлана Саўчанка выйшла на волю з гомельскай жаночай калоніі.

У лістападзе 2021 года да аднаго года пазбаўлення волі асудзілі 34-гадовую Святлану Саўчанку. Яе абвінавацілі ў хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК) за тое, што 2 верасня 2020 года на праўладным аўтапрабегу "За адзіную Беларусь" у Новай Баравой яна сарвала з адной машыны пластмасавы флагшток і некалькі разоў стукнула па машыне Land Rover, якая ўдзельнічала ў ім.

Пацярпелай па справе прызнаная адна з арганізатараў праўладных аўтапрабегаў Вольга Маршаловіч (на фота).

Крыніца: ПЦ "Вясна"
Наталлі Хершэ ўручана прэмія "Мужнасць" швейцарскага часопіса Beobachter.

53-гадовая Хершэ атрымала прэмію ў памеры 15 тыс. швейцарскіх франкаў за "бясстрашную барацьбу з дзяржаўным самавольствам", яна "17 месяцаў была палітзняволенай у Беларусі і адмовілася падаць прашэнне аб памілаванні".

"Ва ўмовах аўтакратыі вы адстойвалі свабоду слова і дэманстрацый — фундаментальныя правы, без якіх не можа функцыянаваць ні адна дэмакратыя. Ваша мужнасць заразлівая", — заявіла, звяртаючыся да Хершы, старшыня журы прэміі Сузане Хахулі.

Крыніца: @pozirkonline
Віцебскі дзяржуніверсітэт ладзіць гульню "Вораг народа" да Дню кастрычніцкай рэвалюцыі.

На 3 лістапада анансаваныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да чарговай гадавіны падзеяў 1917 года.

У 14.00 разам з калегамі з Пскоўскага ўніверсітэта запланаваны анлайн-кінапрагляд ідэалагічнай гісторыі пра Мальчыша-Кібальчыша.

У 17 гадзін хочуць правесці "настольную ролевую гульню" з правакацыйнай назвай "Вораг народа". Так бальшавікі называлі сваіх ідэалагічных праціўнікаў, у тым ліку многіх беларускіх інтэлектуалаў: навукоўцаў, пісьменнікаў. Шмат з іх былі забітыя.
У Варшаве праходзіць дабрачынны мітынг у падтрымку Украіны і супраць дыктатуры ў постсавецкіх краінах.

Мерапрыемства арганізавана пад эгідай папулярнага беларускага бара "Карма". У ім удзельнічаюць беларусы, украінцы, палякі, казахі, таджыкі — каля 150 чалавек.

Крыніца: @pozirkonline
Найважнейшыя навіны за тыдзень 24–30 кастрычніка.

👩🏻 Ціханоўская выступіла ў парламенце Эстоніі і заклікала ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

☘️ Беларусь выйшла з Орхускай канвенцыі.

👮‍♀️ КДК паведаміў пра арышт дырэктара кіруючай арганізацыі рознічнай сеткі "Суседзі".

🇵🇱 У Польшчы ўзбуджана некалькі крымінальных спраў у дачыненні да злачынстваў рэжыму Лукашэнкі.

🖋 Журналісту Сяргею Сацуку прысудзілі 8 гадоў калоніі.

🇧🇾 КДБ затрымаў новага "агента ўкраінскіх спецслужб". Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве.

👩‍🎓 Беларусь скасавала пагадненне з Польшчай аб прызнанні вышэйшай адукацыі і раўназначнасці вучоных ступеней.

🚩Прадпрымальнікі прыпынялі працу на рынках у буйных гарадах краіны.

🇵🇱 Паводле інфармацыі МЗС Польшчы, у Беларусі знішчана ці апаганена 13 месцаў памяці палякаў.

На фота @pozirkonline — рыжская акцыя, прысвечаная Ночы расстраляных паэтаў
Добрай раніцы! Сёння чакаюцца наступныя падзеі:

👨‍⚖️ У судзе Фрунзенскага раёна Мінска будзе абвешчаны прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артуру Смалякову, Андрусю Асмалоўскаму і Дзіяне Чарнушынай.

Прадстаўніца пракуратуры Аксана Саковіч запрасіла пазбаўленне волі на два гады для Смалякова і Чарнушынай, на тры гады — для Асмалоўскага.

🏅Працяг візіту беларуска-ўкраінскай спартыўнай дэлегацыі ў ЗША (з 22 кастрычніка).
Глава ГПК: По вине польской стороны пункты пропуска на границе работают на 15-50%.

На белорусско-польской границе работают три из шести пунктов пропуска, каждый из них — на 15-50%, заявил в эфире ОНТ председатель Государственного погранкомитета Анатолий Лаппо.

"Очереди на нашей стороне. Мы же не можем отправить туда машину, если ее там не принимают. Создается нервозность, создаются предпосылки в тылу очереди, якобы белорусские таможенники и пограничники это мутят", — сказал Лаппо.

По его словам, ГПК неоднократно обращался к польской стороне с призывом выполнять договоренности, но получал отрицательный ответ.

Источник: @pozirkonline
Глава "Беллегпрома": На рынки Украины, США и ЕС концерн недопоставил продукции на 30 млн долларов.

Это удалось компенсировать за счет России и Азии, заверила председатель концерна Татьяна Лугина в эфире телеканала СТВ. "И сверх 30 млн поставили, на 16 млн больше. То есть темп экспорта у нас — 105,6%", — заявила она.

"Рынок Украины был второй по экспорту, он был для нас достаточно премиальным, маржинальным", — отметила Лугина.

По ее словам, экспорт в ЕС продолжается, "небольшая поставка была в Америку", "по определенным причинам" увеличились поставки в Казахстан, Азербайджан, Узбекистан, Турцию, Индию, Японию.

"У РФ темп отгрузки 121%, темп в азиатские регионы — 158%. Сама ситуация заставила нас двигаться, думать и коммуницировать с коллегами по-другому. Поэтому кризис — это тоже время возможностей", — заявила руководитель "Беллегпрома".

Источник: @pozirkonline
В МАРТ признали отказ индивидуальных предпринимателей выходить на работу из-за заморозки цен.

На некоторых рынках индивидуальные предприниматели приостановили работу после выхода постановления о заморозке цен, но деятельность Министерства антимопольного регулирования и торговли привела к тому, что все вышли на работу, заявил глава МАРТ Алексей Богданов в эфире "Беларусь 1".

По словам чиновника, ведомство постоянно, в режиме онлайн проводит консультации по всей стране, к этой работе подключаются местные органы власти, которых Богданов назвал "молодцами".

"С учетом выхода наших разъяснений, с учетом проведенной нами работы… Сегодня ситуация кардинально изменилась. Все вышли на работу. Больших проблем мы не видим. Ситуация абсолютно нормальная", — заявил руководитель МАРТ.

Источник: @pozirkonline
Секретарь СНБО Украины: Власти понимают "замыслы врага" и происходящее в "Беларуси, оккупированной Россией".

Власти Украины знают о замыслах России и будут защищать страну от всех возможных угроз, в том числе в случае наступления с белорусской территории, заявил Алексей Данилов.

"Мы понимаем, что происходит. И что происходит на херсонском направлении, и что происходит на территории Беларуси, оккупированной Российской Федерацией. Мы понимаем замыслы врага. Соответствующие решения будут приниматься для того, чтобы защитить нашу страну", — цитирует секретаря СНБО "Укринформ".