Позірк. Навіны пра Беларусь
3.05K subscribers
17.9K photos
621 videos
1 file
12.7K links
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Download Telegram
Прысуд па "справе Аўтуховіча" будзе вынесены 17 кастрычніка.

Праваабаронцам стала вядома, што судовае следства па справе скончанае, завершыліся "спрэчкі бакоў".

У сувязі з тым, што працэс цяпер праходзіць у закрытым рэжыме, магчымыя тэрміны фігурантам працэсу не называюцца.

☝️ Мікалая Аўтуховіча 30 верасня выпусцілі з карцэра. Ён адбываў 10-сутачнае пакаранне за знойдзены ў сукамерніка забаронены прадмет.

Крыніца: @viasna96
🙄 Беларусь вместе с Китаем способствует "формированию нового справедливого миропорядка", утверждает Лукашенко.

Китай становится "все более современным, процветающим и сильным государством", отметил Александр Лукашенко в поздравлении по случаю Дня провозглашения КНР.

По его словам, белорусско-китайское сотрудничество "с каждым днем обогащается новыми элементами и последовательно укрепляется".

Лукашенко убежден, что "на современном этапе развития международных отношений" Беларусь и Китай "усилят совместную координацию действий в сферах внешней политики и экономики, будут претворять в жизнь новые инициативы".

🤷🏻‍♀️

☝️ Ранее Лукашенко заявил, что не боится "экспансии Китая". "Дай бог! Я их давно прошу: экспансируйтесь сюда. Говорю: приходите, сотрудничайте! И они идут к нам", — признался он.

Источник: пресс-служба Лукашенко
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці асудзіў затрыманне футбольнага трэнера Васіля Хамутоўскага.

"Васіль заўсёды выступаў за праўду і справядлівасць, падпісаў адкрыты ліст спартсменаў Беларусі супраць гвалту і хлусні, а таксама выступаў супраць вайны ва Украіне", — гаворыцца ў заяве фонду.

На думку БФСС, "беларускія ўлады баяцца любога, хто думае інакш, чым загадвае "партыя".

"Васіль, як і астатнія затрыманыя, абавязкова будуць на волі, а ўсе, хто маюць дачыненне да злачынстваў, панясуць справядлівую адказнасць", — падкрэсліваецца ў заяве.

☝️ Пра затрыманне Хамутоўскага стала вядома 30 верасня. Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў паведаміў, што на спартсмена заведзеная крымінальная справа — верагодна, за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Крыніца: @zozhteam
🇺🇦 Украінскі палітолаг: Лукашэнка можа стаць разменнай манетай у выпадку паражэння РФ.

На думку Яўгена Магды, гэта можа прывесці да новых прэзідэнцкіх выбараў, якія "выйграе не Лукашэнка". У выніку "адбудзецца змена кантэксту і галоўнага персанажа", заявіў эксперт на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі.

Пры гэтым палітолаг лічыць Лукашэнку саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны і адказным за ваенныя злачынствы ў Кіеўскай вобласці. Ён таксама нагадаў пра запушчаныя з беларускай тэрыторыі ракеты.

У той жа час палітолаг прызнаў, што існуе "пэўны дысбаланс": з аднаго боку ёсць "баявая садружнасць расійскай і беларускай арміі", з іншага — "сотні беларусаў, якія ваююць у складзе Узброеных сіл Украіны ў якасці добраахвотнікаў".

Крыніца: @pozirkonline
Журналіста Андрэя Ільеню звальняюць з "Прэсбола" пасля адбытага 10-сутачнага арышту.

З ім разрывае кантракт Беларуская федэрацыя футбола, якая валодае кантрольным пакетам акцый спартыўнай газеты.

☝️ Пра затрыманне Ільені стала вядома 16 верасня. Паводле адной з версій, яго маглі прыцягнуць да адказнасці за публікацыі ў інтэрнэце. Сацсеткі журналіста праверылі у сувязі з тым, што яго ўключылі ў дэлегацыю зборнай Беларусі на бліжэйшыя матчы Лігі нацый УЕФА.

Акрамя таго, ёсць версія, што яшчэ адным раздражняльнікам для кантралёраў стала і працоўная мова Андрэя Ільені — ён прынцыпова каментуе тэлетрансляцыі на беларускай мове, на ёй жа вёў запісы ў сваіх акаўнтах.

Крыніца: @bajby
"Экстремистскими материалами" признаны ресурсы двух региональных медиа, а также ряд телеграм-каналов.

Суды за последние дни обновили список следующими ресурсами:

▪️сайт агрегатора новостей региональных медиа dze.news,

▪️сайт психологического центра "Отражение" (вероятно, власти включили его в перечень ошибочно, приняв за блог "Отражение").

▪️сайт "Бобруйского курьера".

▪️телеграм-канал "ПЕРШЫ РЭГІЁН" одноименного регионального медиа.

▪️телеграм-ресурсы: "Гомель 51й мкр - чат" (68 участников), "Svetlyja dumka | Сьветлыя Думки" и связанный с ним чат (не индексируются в поиске).

Источник: @pozirkonline
Позірк. Навіны пра Беларусь
Журналіста Андрэя Ільеню звальняюць з "Прэсбола" пасля адбытага 10-сутачнага арышту. З ім разрывае кантракт Беларуская федэрацыя футбола, якая валодае кантрольным пакетам акцый спартыўнай газеты. ☝️ Пра затрыманне Ільені стала вядома 16 верасня. Паводле…
Журналіста Ільеню перадумалі звальняць з "Прэсбола".

Прадстаўнікі рэдакцыі запэўнілі БАЖ, што не будуць пазбаўляць працы Андрэя Ільеню за тое, што той адбываў адмінiстрацыйны арышт.

Паводле іх слоў, журналіст застаецца ў штаце газеты.

Крыніца: @bajby
Беларусь держит у границы с Украиной до семи батальонных тактических групп, заявил командующий объединенными силами ВСУ.

Сергей Наев напомнил, что учения в Беларуси продолжаются уже почти полгода, инфраструктура страны "постоянно готовится к приему новых подразделений, возможно, вооруженных сил РФ".

При этом украинский военный отметил, что на данный момент признаков усиления российской группировки на территории Беларуси не наблюдается, но "такая угроза может возникнуть".

Источник: Армия Inform, @pozikronline
Справа палітзняволеных актывістаў АГП перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Старшыню АГП Мікалая Казлова, кіраўніка мінскай гарадской партыйнай арганізацыі Аксану Аляксееву і былога намесніка старшыні партыі Антаніну Кавалёву затрымалі 27 ліпеня. Іх абвінавачваюць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

У канцы жніўня начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргей Паско заявіў, што ў жніўні 2020 года старшыня АГП "не толькі браў актыўны ўдзел у масавых бясчынствах на вуліцах Мінска, але і актыўна выкарыстоўваў грамадзян Беларусі ў нізкіх мэтах сваіх куратараў".

Крыніца: @viasna96
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Каб не вы, то загінула б шмат людзей": Дзеткі з Беларусі і Украіны, якія вучацца ў школе пры Цэнтры Беларускай Салідарнасці, запісалі відэаролік для ваяроў палка Каліноўскага.

Паглядзіце, атрымалася кранальна. ❤️

Крыніца: @belwarriors
🇺🇦 Украінскі сацыёлаг: Большасць украінцаў лічыць, што трэба супрацоўнічаць з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй.

Такога пункту гледжання прытрымліваецца 54% украінцаў, заявіла прадстаўніца агенцтва InfoSapiens (Кіеў) Іна Валасевіч на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі.

Пры гэтым, паводле яе словаў, пераважная большасць — 83% — упэўнена, што Лукашэнка "не адказвае легітымнаму выбару беларусаў".

Многія, паводле слоў Валасевіч, захоўваюць пазітыўнае стаўленне да беларусаў, таму што "яны змагаліся супраць Лукашэнкі", у адрозненне ад расіян, якія "сур'ёзна не выступалі супраць Пуціна".

☝️ У траўні 83,5% апытаных украінцаў назвалі Беларусь саўдзельніцай ваеннага канфлікту.

Крыніца: @pozirkonline
Беларусы замежжа падтрымалі Дзень спартыўнай салідарнасці.

У Гдыні прайшоў роварны заезд,

у Вільні — забег салідарнасці,

Беларусы Кракава заклікалі вызваліць экс-футбаліста і трэнера Васіля Хамутоўскага.

Беларуская дыяспара Бельгіі ў Ардэнах зладзіла забег даўжынёй 3 км

Крыніца: @zozhteam
Добры вечар, мы з трыма важнымі навінамі за сёння.

👴 Лукашэнка збіраецца разам з Кітаем садзейнічаць "фарміраванню новага справядлівага светапарадку".

📝 Пасля 10 сутак выйшаў журналіст Андрэй Ільеня. "Прэсбол", у якім ён працуе, спачатку хацеў яго звольніць, але пасля перадумаў.

👮‍♂️Прысуд па "справе Аўтуховіча" будзе вынесены 17 кастрычніка.

На фота toyotacenterminskvostok шчаня, якое, найхутчэй, схавалася пад капотам машыны і на праехала тысячы кіламетраў з Казахстана ў Беларусь. За некалькі гадзінаў яму знайшлі гаспадароў.
☀️ Добрай раніцы, у беларусаў сёння чакаюцца наступныя падзеі:

▪️Нядзельныя акцыі да Дня спартовай салідарнасці пройдуць у Дзюсэльдорфе (Германія), Беластоку, Уроцлаве, Варшаве (Польшча), Таўсане (ЗША), Аўстрыі, Ансі (Францыя).

▪️2 кастрычніка ў Варшаве адбудзецца беларускамоўны стэндап.

🤍❤️🤍 А ў нас на канале сёння беларускамоўная нядзеля.
Кіраўнік ваеннай выведкі Украіны: Лукашэнка зробіць усё, каб Беларусь не ўступіла ў вайну, і ў бліжэйшы час перастане пытацца аб чым-небудзь Расію.

На думку Кірыла Буданава, расійскія войскі змогуць паспрабаваць зноў уварвацца ва Украіну з тэрыторыі Беларусі толькі са згоды беларускіх уладаў.

"Але, па-першае, няма цяпер тых 20 тысяч [вайскоўцаў], пра якіх усе чамусьці крычаць, што яны ўжо там. Іх там няма. Калі будзе падрыхтоўка да такога працэсу, мы будзем пра гэта ведаць і будзем прымаць адэкватныя меры", — запэўніў кіраўнік выведкі.

Ён упэўнены, што беларускія ўлады будуць пытацца выключна Кітай.

"У бліжэйшы час яны Расію перастануць пытаць аб чымсьці. <...> Кітай — у адрозненне ад Расіі — на самай справе ўплывовая дзяржава. Расія — гэта выключна залежная тэрыторыя, не больш", — заявіў прадстаўнік Мінабароны Украіны.

Крыніца: YouTube