Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
2.16K subscribers
5.41K photos
311 videos
1 file
2.85K links
⚪️ Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴 Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️ Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg

Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by

Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве
Download Telegram
💔Палітвязням у ПК17 Шклоў і ПК1 Наваполацк забаранілі наведваць бібліятэкі пра гэта паведамілі сваякі палітвязняў.

Кожны дзень тысячы людзей за кратамі сутыкаюцца з ціскам і катаваннямі за свае палітычныя погляды. Фізічныя расправы, адсутнасць медычнай дапамогі, пазбаўленне спатканняў, ліставання, а цяпер і кніг прымушаюць думаць, што людзі ва ўладзе ніколі не спыняцца і дасягнуць дна немагчыма.

🕊️Гэта ўсё вельмі дэмаралізуе не толькі людзей там, але і людзей на волі, бо рукі апускаюцца і цяжка прымаць такую рэчаіснасць. Яшчэ цяжэй думаць, што нічога не можаш зрабіць.

💌Але мы ўпэўнены, што калі мы не губляем надзеі, то перамога непазбежна. Наша сіла ў салідарнасці.

Давайце разам напішам урыўкі з нашых любімых кніг, каб падтрымаць людзей за кратамі.

🗓 29 чэрвеня
18:30
📍 Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
plac Konstytucji 6

"Напішы ліст палітвязню" у Беларускім Моладзевым Хабе

"Ёсць злачынствы горш, чым спальваць кнігі.
Напрыклад - не чытаць іх."

"451' па Фарынгейту"
Рэй Брэдберы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10👍1
🌿Ліпень у Беларускім Моладзевым Хабе пачнецца з ўжо традыцыйнага Тыдня беларускай культуры, у рамках якога кожны дзень будуць праходзіць мерапрыемствы пад дэвізам "Раскажы Беларусь".

🎺Выступы музыкаў, спевы, адкрытыя майстар-класы, канцэрты і шмат чаго цікавага чакае вас з 3 па 9 ліпеня!

🤩Акрамя гэтага, на працягу ліпеня запрашаем вас далучацца да іншых мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць у рамках Глабальных дзён беларускай культуры!
Бярыце сваіх блізкіх, знаёмых і сяброў і прыходзьце паслухаць, паўдзельнічаць і падтрымаць беларускіх творцаў!

❗️Усе мерапрыемствы бясплатныя і мы будзем рады бачыць кожнага!

❤️Праект ладзіцца Беларускім Моладзевым Хабам у межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу🇪🇺
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16👍3🔥3🤩1
❗️УЖО СЁННЯ❗️

☕️29 чэрвеня запрашаем у запрашаем вас у Беларускі Моладзевы Хаб на "Каву з гісторыкам".

Тэма сустрэчы:
Інтэграцыя.Каланізацыя. Вайна. Беларусы і немцы 500 год таму:
🔸Продкі беларусаў у каланіяльных раскладах Новага часу.
🔸Метады і ход інтэграцыі Інфлянтаў у Вкл 1582-1629.
🔸Беларусы і немцы ў войнах ВКЛ са Швецыяй, Расеяй і Турцыяй ў пачатку 17 ст.

Выкладчык:Віктар Якубаў, беларускі гісторык, дацэнт, кандыдат гістарычных навук.

📜Пагаворым пра тое, што такое імперыялізм, каланіялізм, ці характэрны ён для беларусаў, і як нашы продкі спрабавалі падначаліць балтыйскіх немцаў у 16-17 ст. Якую ролю яны адыгралі ў войнах ВКЛ са Швецыяй, Масквой і Асманскай імперыяй пры Жыгімонце Вазе.

Мерапрыемства ладзіцца cумесна з праграмай “Science At Risk Emergency Office”

📹 Для тых, у каго не атрымаецца далучыцца да мерапрыемства ў Хабе, мы будзем ладзіць трансляцыю на Youtube:https://youtube.com/live/CbT-E7wOkZI?feature=share

🗓 29 чэрвеня
18:30
📍 Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
plac Konstytucji 6
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13👍3🎉1
🌿Сябры, 3 ліпеня (панядзелак) на пачатак тыдня беларускай культуры ў Беларускім Моладзевым Хабе вас чакае:

🥁19:00
Канцэрт гурта "Яварына", з удзелам гасцей і дзяцей школы Яварына Кідс. Спецыяльны госць - Szuma🔊
У праграме беларуская народная і еўрапейская музыка сярэднявечча і Рэнесансу. А таксама танцавальныя майстар-класы.

❗️Уваход бясплатны

🗓 03 ліпеня

19:00, 20:00
📍 Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
plac Konstytucji 6

❤️Праект ладзіцца Беларускім Моладзевым Хабам у межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу🇪🇺
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥102👍1🤩1
🤩Варушняк ў Варшаве 1 ліпеня: Купальскі шлюб ля вогнішча з Пятром Клюевым, пінг-понг з зоркамі, піва з гісторыкам ды начны рэйв

☀️1 ліпеня
у Варшаве на пляцоўцы Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A ля водасховішча адзначаюць сакральную традыцыю Купалле.

🎶Фармат свята незвычайны — фестываль доўжыцца 18 гадзін нон-стоп, а сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных музыкаў і дзеячоў культуры. Уваход — данаты ад 20 злотых.

Купальскі Варушняк — гэта тры музычныя сцэны, болей за 30 музыкаў і дыджэяў, забаўкі для дзяцей з акцэнтам на традыцыі, вялікае вогнішча ды купальскія спевы. З прэзентацыяй «Купалінкі» выступіць і Шума.

Аматарам інтэлектуальных гульняў прыгатавацца!
1 ліпеня, на Фестывалі “Купалле” у Варшаве, Павел Свярдлоў запрашае згуляць у КВІЗ «Пытаннечкі».
Пачатак гульні – 18:30 на пляцоўцы Hutarka!
Удзел у квізе бясплатны, вы толькі данаціце на ўваходзе на мерапрыемства!
Рэгіструйцеся праз гугл-форму: https://forms.gle/zV3wv6q754ZCSAMQ9
Паварушы мазгамі – згуляй у квіз!

У падтрымку палітвязняў можна будзе зайграць у пінг-понг з Аляксандрам Чарнухам, Ванем Прусавым, Дар’яй Чульцовай ды не толькі. На фэсце таксама можна пазнаёміцца з беларускімі ініцыятывамі ды зазірнуць на анты-лекцыі на пляцоўцы «Гутарка». Што там будзе:

15:30 — Partyzanki агучаць ТОП-10 пытаньняў ад беларусаў у Польшчы

16:30 — Polish for Belarus научыць польскаму слэнгу

17:30 — гісторык Алесь Кіркевіч за куфлям піва распавядзе пра культ Сонца ў нашых продкаў

18:30 — Павел Свярдлоў запрашае згуляць у квіз «Пытаннечкі». Прыняць удзел: https://forms.gle/zV3wv6q754ZCSAMQ9

❗️Увесь расклад і мапа фэста — у аплікацыі ад Новай Беларусі. Зручна і экалагічна.

На гарачае! Музыка Пётр Клюеў зладзіць абрад Купальскі шлюб пасля традыцыйнай гульні-флірту «Падушачка» (гэта штосьці кшталту «бутэлечкі» — толькі з мінулага). Пасля гэтага распачнецца начны рэйв да світанка.

🔥Таньчым! Гарым! Кахаем! Жывем!

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15👍4🔥3👏1
⁉️Што гэта за Kalaba такая на Варушняку 01.07 ды чаму варта туды зазірнуць?

Kalaba – пляцоўка, дзе будуць варушыцца беларускія ініцыятывы з розных куткоў Польшчы — Беласток, Кракаў, Гданьск, Варшава. Гэта лякацыя – файная магчымасьць, каб: 

🔘 даведацца, хто з нашых што цікавага робіць у Польшчы
🔘 пасябраваць
🔘 атрымаць параду
🔘 стаць валянтэрамі і валянтэркамі
🔘 дамовіцца на супрацу 
🔘 знайсьці натхненьне
🔘 падтрымаць сваіх

🏓Тут таксама можна зайграць у настольны тэніс за данаты ў падтрымку палітвязьняў з мэдыйнымі беларусамі і беларускамі.

Пляцоўку Kalaba вы дакладна заўважыце — яна сустрэне вас каля ўваходу. Завітвайце, каб пашыраць і ўзмацняць беларускае камьюніці!
___________________
@zbsunion
@polishforbelarus
@bmhuborg
@cbshelp

@freebelaruscenter
@politvyazynka
@inclusive.barista.warsaw
@sbp_pomorze

@picnic.letucien
@viasna96


Уваход: Ахвяраванні ад 20 злотых на ўваходзе
Варушняк | Купальле 2023
01/07 | Варшава
14:00-08:00
📍
Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A

Varušniak ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры
і
Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу,

Партнеры фестываля і падтрымка:
▫️Беларускі Моладзевы Хаб
▫️
Нямецкі фонд Маршала ЗША
👍7🔥1🥰1🕊1
🌿 Запрашаем на этна-вечарыну з Сержуком Доўгушавым!

Сябры, 4 ліпеня (аўторак) ў Беларускім Моладзевым Хабе мы працягваем тыдзень беларускай культуры, вас чакае:

🥁
🎻🎺Спеўны сход, традыцыйныя танцы і гульні з удзелам беларускіх фольк-музыкаў і гурта “Гаёўкі”

❗️Уваход вольны

🗓 04 ліпеня

19:00
📍 Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
plac Konstytucji 6

❤️Праект ладзіцца Беларускім Моладзевым Хабам у межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу🇪🇺
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍4❤‍🔥1
🌿Сябры, 5 ліпеня (серада) ў Беларускім Моладзевым Хабе мы працягваем тыдзень беларускай культуры, вас чакае:

Этнаграфічна мультымедыйная праграма “Падарожжа па краіне Ідыш” разам з музыкантам Зіслам Сляповічам (і сябрамі)

🗺У 1912 годзе Шыман Ан-скі аб’ехаў дзесяткі штэтлаў – мястэчак – у Мяжы габрэйскай аселасці Расейскай імперыі, узброены фанографам і фанавалікамі (воскавымі цыліндрамі), з мэтай запісаць і захаваць музычны і паэтычны фальклор – перш за ўсё, габрэйскі. Амаль стагоддзе пасля таго, музыказнаўцы і этнографы Зісл Сляповіч і яго прафесар Ніна Сцяпанская ажыццявілі сваё ўласнае падарожжа, гэтым разам з міні-дыск-рэкордарам і відэакамерай, з мэтай запісаць вусныя гісторыі і захаваць знікаючы – разам з яго носьбітамі - музычны фальклор габрэяў Беларусі і Літвы.

🎶Творчым вынікам гэтага праекта стала этнаграфічная мультымедыйная праграма “Падарожжа па краіне Ідыш” (Traveling the Yiddishland). Створаная Зіслам Сляповічам у супрацоўніцтве з Нацыянальным ідышскім тэатрам “Фолксбінэ” (Нью-Ёрк) праграма – гэта падарожжа па часе і прасторы, па сцежках габрэйскай гісторыі праз асабістыя досведы тых, хто выжыў у жэрле вулкана ХХ стагоддзя, каб падзяліцца імі. “Падарожжа па краіне Ідыш” – больш чым канцэртная праграма: гэта захапляльны і эмацыйны досвед на мяжы жанраў і мастацкіх форм.

🗓 05 ліпеня
19:00
📍 Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
plac Konstytucji 6

❤️Праект ладзіцца Беларускім Моладзевым Хабам у межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу🇪🇺
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍91🔥1
⚡️Ужо сёння - адкрываем Глабальныя дні беларускай культуры 2023!
Ад 14:00 1 ліпеня да 8:00 2 ліпеня - 18 гадзінны Варушняк!
Вас чакае адмысловы фестываль “Купалле – ад батлейкі да рэйву”!


Гэты музычны фестываль прызначаны для ўсёй сям'і: ад дзяцей да аматараў тэхна.

Вось што ў нас ёсць для вас:
▪️18 гадзін выдатнай музыкі без перапынку
▪️Дзіцячая зона для маленькіх аматараў свята
▪️Прэзентацыя беларускіх ініцыятыў і грамадскіх арганізацый у Польшчы
▪️Маркет і фудкорт
▪️Спакойная прастора для ёгі
▪️Займальныя спевы і танцы вакол вогнішча
Музыка з нашых любімых праектаў BY:
🔻Campderschein
🔻Belarus Outside Sound System
🔻Karma and Shoom.records

Партнёры фестывалю:
▫️Беларускі Моладзевы Хаб
▫️
German Marshall Fund
▫️
Беларуская Рада культуры

Уваход:
Ахвяраванні ад 20 злотых на ўваходзе
Варушняк | Купальле 2023
01/07 | Варшава
📍
Як даехаць: Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥143👍3🤯2🥰1
🌿 Запрашаем 6 ліпеня (чацвер) ў Беларускі Моладзевы Хаб на чарговы дзень тыдня беларускай культуры!

🎶 Вас чакае канцэрт беларускай камернай музыкі.
У гэтым канцэрце выдатна спалучаюцца ўнікальнасць і глыбіня беларускай музычнай культуры з вытанчанасцю і элегантнасцю камернага выканання.

У праграме прагучаць:

🎵 Беларускія і сусьветныя творы ў выкананні дуэта Юліі Меліхавай (флейта) і Алены Сяргеенкі (гітара).

🎹 Беларускія рамансы і арыі ў выкананні салістаў Варшаўскага вольнага аркестра ў суправаджэнні фартэпіяна і струннага квартэта.

🎶 Акрамя таго - інструментальная камерная і сольная музыка.

❗️Уваход вольны

🗓 06 ліпеня
19:00
📍 Беларускі Моладзевы Хаб 🔥 plac Konstytucji 6

❤️Праект ладзіцца Беларускім Моладзевым Хабам у межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу🇪🇺
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥7👍62🕊1
🌿 Запрашаем 7 ліпеня (пятніца) ў Беларускі Моладзевы Хаб на чарговы дзень тыдня беларускай культуры!

🤩Вас чакае канцэрт гурта NaviBand

❤️NaviBand – адзін з найвядомейшых сучасных беларускіх музычных гуртоў. Заснавальнікі гурта, а менавіта Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук – адны з тых музыкаў, якія выкарыстоўваюць у сваёй творчасці родную мову. Гэта быў не відавочны выбар у краіне, дзе ўжо дзесяткі гадоў функцыянуе так званы чорны спіс артыстаў, якія ствараюць на беларускай мове і выступаюць супраць нелегітымнай улады. Іх песні сталі голасам беларускага пратэсту. Дзякуючы гэтаму ў Беларусі Naviband атрымаў статус «забароненага» – як і многія стваральнікі, якія мелі мужнасць выказаць сваё меркаванне.

❗️Уваход вольны

🗓 07 ліпеня
19:00
📍 Беларускі Моладзевы Хаб 🔥 plac Konstytucji 6 (канцэрт будзе праходзіць OPENAIR на плошчы перад Хабам)

❤️Праект ладзіцца Беларускім Моладзевым Хабам у межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу🇪🇺
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥23👍6🔥3🤩1
🌿 У Варшаве прайшло вялікае летняе святкаванне - фэст "Купалле" ад каманды "Варушняк".
Так моцна і гучна распачаліся Глабальныя дні беларускай культуры🌠

🪅 Удзел у фэсце ўзялі беларускія НДА, праваабаронцы, актывісты. Выставілі свае стэнды рамеснікі і беларускія крамы, прайшла лекцыя па польскаму слэнгу ад школы польскай мовы Polish for Belarus. Павел Свярдлоў задаў свае "Пытаннечкі", а Дзвіж-бот правялі дабрачынны турнір па пінг-понгу ў падтрымку палітвязняў. Быў арганізаваны беларускі фуд-корт і пляцовачка для дзяцей "Варушнячок".

🎛 На трох музычных пляцоўках з абеда суботы і па самы ранак нядзелі выступілі дзясяткі беларускіх музыкаў, DJs. Хітом стаў рэмэйк Купалінкі ў выкананні Šuma і хору дзяўчат з Варушняку, а таксама вялікі карагод вакол купальскага вогнішча пад традыцыйныя спевы🔥

♥️ Па падліках у Варушняку прыняло ўдзел каля 3000 чалавек.

Партнёрамі фэста выступілі:
⚪️ Беларускі Моладзевы Хаб
🔴 Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні
⚪️ German Marshall Fund

❤️ Беларуская Рада Культуры і Дацкі інстытут культуры ў межах праграмы #ArtPowerBelarus (пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу).

😉 А вы былі на Варушняку? Хочаце ў наступным годзе гэтаксама годна адсвяткаваць Купалле?

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
40🔥7👍2