Зачакаліся дома
Буслянка,
Шпакоўня,
Салаўіны алешнік,
Жаўруковая песня.
Зачакаліся кросны.
Вераб'і пад застрэшкам,
Нямытая столь і падлога,
Занавескі...
Прыйдуць – не прыйдуць
Сыны і нявесткі,
А старэнькая хата
Акном слепаватым
На дарогу
З-пад страхі выглядае –
Чакае дачку.
Буслянка,
Шпакоўня,
Салаўіны алешнік,
Жаўруковая песня.
Зачакаліся кросны.
Вераб'і пад застрэшкам,
Нямытая столь і падлога,
Занавескі...
Прыйдуць – не прыйдуць
Сыны і нявесткі,
А старэнькая хата
Акном слепаватым
На дарогу
З-пад страхі выглядае –
Чакае дачку.
Я траціў усё без звароту
Не раз, і не два, і не тры,
У гулкія стукаў вароты,
Чужыя абходзіў двары.
Казалі – работнік не трэба,
Начлежнікам – месца няма,
Галодным скарыначкі хлеба
Нідзе не давалі дарма.
О, божачка, колькі я траціў!
Знайсці ж анічога не змог
І рана ў матчынай хаце
Пакінуў стаптаны парог.
Гайдаўся, як тычка ў полі,
Нібы чарацінка ў трысці.
Ні скарбу, ні лепшае долі
Ніколі не здолеў знайсці.
З дзівацкага я пакалення,
За самых прасцейшых прасцей
І толькі не страціў сумлення,
Таму я за ўсіх багацей.
А страчу сумленне, ад страху
Пустая душа задрыжыць,
Зайдуся ад зайздрасці птаху,
Што ўмее сумленна пражыць.
Не раз, і не два, і не тры,
У гулкія стукаў вароты,
Чужыя абходзіў двары.
Казалі – работнік не трэба,
Начлежнікам – месца няма,
Галодным скарыначкі хлеба
Нідзе не давалі дарма.
О, божачка, колькі я траціў!
Знайсці ж анічога не змог
І рана ў матчынай хаце
Пакінуў стаптаны парог.
Гайдаўся, як тычка ў полі,
Нібы чарацінка ў трысці.
Ні скарбу, ні лепшае долі
Ніколі не здолеў знайсці.
З дзівацкага я пакалення,
За самых прасцейшых прасцей
І толькі не страціў сумлення,
Таму я за ўсіх багацей.
А страчу сумленне, ад страху
Пустая душа задрыжыць,
Зайдуся ад зайздрасці птаху,
Што ўмее сумленна пражыць.
Калі нас гора прымінае,
Калі бяда нас моцна б'е, –
Заўсёды маці ўспамінаем
І клічам, родную, яе.
Здаецца, ўміг усё асілім,
І стане сонца нам з рукі, –
Яе вачэй дзівосна-сініх
Хай калыхнуцца васількі.
Хай слова матчына на сэрца
Гарачай скоціцца слязой, –
Тады і смерць ужо, здаецца,
Збяжыць у цёмны бор з касой...
Як чалавеку трэба мала...
Як не пражыць без дабраты...
Таму і клічам цябе, мама,
У цяжкі міг,
І чуеш ты!
Калі бяда нас моцна б'е, –
Заўсёды маці ўспамінаем
І клічам, родную, яе.
Здаецца, ўміг усё асілім,
І стане сонца нам з рукі, –
Яе вачэй дзівосна-сініх
Хай калыхнуцца васількі.
Хай слова матчына на сэрца
Гарачай скоціцца слязой, –
Тады і смерць ужо, здаецца,
Збяжыць у цёмны бор з касой...
Як чалавеку трэба мала...
Як не пражыць без дабраты...
Таму і клічам цябе, мама,
У цяжкі міг,
І чуеш ты!
Куды б шляхі ні павялі,
На ўсё жыццё выснова:
Адна бывае на зямлі –
Матуліна замова.
І што б чыны ні нараклі
І сейбіту, й паэту,
Да скону веруй на зямлі –
Ад бацькі запавету.
На ўсё жыццё выснова:
Адна бывае на зямлі –
Матуліна замова.
І што б чыны ні нараклі
І сейбіту, й паэту,
Да скону веруй на зямлі –
Ад бацькі запавету.
І прыйдуць іншыя, другія,
Нібы вясновы – хлыне хор.
Ды ў час глыбокай настальгіі
Ёсць сэрцу спеўнаму дакор:
Там, у палоне шчаснай мукі,
Дзе шлях паэта не відзён,
Я ноч растрачвала на гукі
І на радкі – праменні дзён.
Але – ізноў! – ратункам рання
Любоў і песня на зямлі.
Ва ўсе часы – ад запытання
Да апраўдання мы жылі.
І прыйдуць іншыя... Ўзаемна
Уславім дзён сэрцабіццё.
Пара мне знаць, што недарэмна
Па кроплі траціцца жыццё!
Нібы вясновы – хлыне хор.
Ды ў час глыбокай настальгіі
Ёсць сэрцу спеўнаму дакор:
Там, у палоне шчаснай мукі,
Дзе шлях паэта не відзён,
Я ноч растрачвала на гукі
І на радкі – праменні дзён.
Але – ізноў! – ратункам рання
Любоў і песня на зямлі.
Ва ўсе часы – ад запытання
Да апраўдання мы жылі.
І прыйдуць іншыя... Ўзаемна
Уславім дзён сэрцабіццё.
Пара мне знаць, што недарэмна
Па кроплі траціцца жыццё!
Пакуль мы ўсё яшчэ
Сабе належым,
І самі
На зямлі бацькоў пануем,
Пакуль не б'ем чалом
Суседскім вежам,
Бо вежу Белую сваю шануем,
Пакуль не душым горла
Думкам свежым
І хмарачосы подласці руйнуем,
І старцамі
Па свеце не начлежым,
І вольных
Незайздросліва раўнуем, –
Мы незалежныя!
Сабе належым,
І самі
На зямлі бацькоў пануем,
Пакуль не б'ем чалом
Суседскім вежам,
Бо вежу Белую сваю шануем,
Пакуль не душым горла
Думкам свежым
І хмарачосы подласці руйнуем,
І старцамі
Па свеце не начлежым,
І вольных
Незайздросліва раўнуем, –
Мы незалежныя!
Ў зацятае маўчанне
Роздум збег.
Маўчання – з коптурам,
А смеху – з верхам.
Як рэха не адказвае,
Змаўкае смех.
Маўчанне –
Нерассмешанае рэха.
Роздум збег.
Маўчання – з коптурам,
А смеху – з верхам.
Як рэха не адказвае,
Змаўкае смех.
Маўчанне –
Нерассмешанае рэха.
Думаю: навошта запалкі людзям? Хай бы кожнаму служыў агонь свайго сэрца: няма яго – мерзні. Няхай бы ежай была карысць, зробленая адзін аднаму, – цікава, колькі б балбатуны пратрымаліся? А калі б свяцілам былі думкі: светлыя – светла, цёмныя – цёмна, – многія б так і не ўбачылі весняй красы і нябеснай сіні, але, пэўна, не ведаў бы свет тады трагедый Сангмі і Хатыні
Я шчаслівы, што ў суджаны час нарадзіўся на гэтай зямлі, дзе такія густыя лясы і такія спакойныя рэкі. Дзе вясной непаўторна штораз зелянеюць разлогі-палі, дзе ўладар гэтай дзіўнай красы – ты, народ мой, на вечныя векі!
Я шчаслівы, што ўзяў для жыцця хоць па кроплі малой ад цябе – працавітасці шчырай тваёй, і сардэчнай любві, і спагады, а яшчэ ўзяў адвагу байца, каб не гнуцца ў агні-барацьбе, і пашану да славы жывой, і бязлітасць да чорнае здрады.
Я шчаслівы, што ў братняй сям'і ты надзейную дружбу знайшоў, хлебам-соллю часцей што ні год сустракаеш гасцей ля парога, што ў далёкіх і блізкіх краях, дзе ні быў, дзе ні ехаў, ні йшоў, я не чуў пра цябе, мой народ, аніводнага слова благога.
Я шчаслівы, што ўзяў для жыцця хоць па кроплі малой ад цябе – працавітасці шчырай тваёй, і сардэчнай любві, і спагады, а яшчэ ўзяў адвагу байца, каб не гнуцца ў агні-барацьбе, і пашану да славы жывой, і бязлітасць да чорнае здрады.
Я шчаслівы, што ў братняй сям'і ты надзейную дружбу знайшоў, хлебам-соллю часцей што ні год сустракаеш гасцей ля парога, што ў далёкіх і блізкіх краях, дзе ні быў, дзе ні ехаў, ні йшоў, я не чуў пра цябе, мой народ, аніводнага слова благога.
Роднага слова жывое святло
Некалі ад залатога зачыну
З шэрай зямлі
І з любові ўзышло
Каб нарадзіць у пакутах Айчыну.
Гэта святло,
Як у вечнасць акно,
Гэта ад продкаў
Надзейная пошта.
Для беларусаў заўсёды яно –
Першы прытулак
І самы апошні.
Льецца
Ярчэе святло
Дзень пры дні
І апантанна,
Настойліва рушыць,
Нішчыць завалы
Нахабнай хлусні,
Каб уваскрэслі змарнелыя душы.
На скрыжаванні
Бяды і надзей
Здраднікам сёння
Няўтульна,
Няўлежна,
А для сумленных і мужных людзей
Гэта святло,
Як сама незалежнасць.
З сэрцаў у сэрцы
Стагоддзі цякло,
Стала зарукаю
Долі і волі...
Роднага слова жывое святло
Нас не пакіне ніколі, ніколі.
Некалі ад залатога зачыну
З шэрай зямлі
І з любові ўзышло
Каб нарадзіць у пакутах Айчыну.
Гэта святло,
Як у вечнасць акно,
Гэта ад продкаў
Надзейная пошта.
Для беларусаў заўсёды яно –
Першы прытулак
І самы апошні.
Льецца
Ярчэе святло
Дзень пры дні
І апантанна,
Настойліва рушыць,
Нішчыць завалы
Нахабнай хлусні,
Каб уваскрэслі змарнелыя душы.
На скрыжаванні
Бяды і надзей
Здраднікам сёння
Няўтульна,
Няўлежна,
А для сумленных і мужных людзей
Гэта святло,
Як сама незалежнасць.
З сэрцаў у сэрцы
Стагоддзі цякло,
Стала зарукаю
Долі і волі...
Роднага слова жывое святло
Нас не пакіне ніколі, ніколі.
Песня жыве ў душы...
Мелодыя песні – шчырасць,
Словы ў песні – праўда,
Гукі ў песні – дужасць...
Толькі садзіся пішы –
Песня жыве ў душы!
Толькі ідзі і спявай!..
Слухае сябра – шчасце,
Слухаюць двое – болей,
Слухаюць гуртам – найлепш...
Ты ім сябе аддавай,
Толькі ідзі і спявай!
Толькі жыві і любі
Праўду, жыццё каб уславіць,
Шчырасць, каб верылі песні,
Сябра, што слухае уважна!
Песню вяснянкай рабі...
Толькі жыві і любі!
Мелодыя песні – шчырасць,
Словы ў песні – праўда,
Гукі ў песні – дужасць...
Толькі садзіся пішы –
Песня жыве ў душы!
Толькі ідзі і спявай!..
Слухае сябра – шчасце,
Слухаюць двое – болей,
Слухаюць гуртам – найлепш...
Ты ім сябе аддавай,
Толькі ідзі і спявай!
Толькі жыві і любі
Праўду, жыццё каб уславіць,
Шчырасць, каб верылі песні,
Сябра, што слухае уважна!
Песню вяснянкай рабі...
Толькі жыві і любі!
У затоенасць салодкую ўварвецца
І падкову, можа, скіне з капыта...
Гэты конік нехлямяжы, а здаецца
Шчасцем свеціцца
Ад грывы і хваста.
І такой бяды,
Што ў горадзе сталічным,
Дзе грувясцяцца бетонныя дамы,
Выглядае ён нязвыкла, архаічна...
Архаічныя памкненнямі і мы.
Конік, конік...
Ты заўжды невыпадковы,
Бо вяртаеш на імгненне
Слых і зрок...
Смела тупаюць
Трывожныя падковы
Па асфальце
І па лёсе: цок-цок-цок...
І падкову, можа, скіне з капыта...
Гэты конік нехлямяжы, а здаецца
Шчасцем свеціцца
Ад грывы і хваста.
І такой бяды,
Што ў горадзе сталічным,
Дзе грувясцяцца бетонныя дамы,
Выглядае ён нязвыкла, архаічна...
Архаічныя памкненнямі і мы.
Конік, конік...
Ты заўжды невыпадковы,
Бо вяртаеш на імгненне
Слых і зрок...
Смела тупаюць
Трывожныя падковы
Па асфальце
І па лёсе: цок-цок-цок...
Плоць нашу,
Сытасцю скутую,
Пільнуюць злата і медзь.
А душы жывуць пакутамі,
Душа павінна шчымець.
Шчымець па ахвярах атама –
Чарнобыль дзетак грабе,
Па мове – яна распята ўжо,
А, значыць, і па сабе...
Абраз Еўфрасіні Полацкай...
І свечка...
Я самахоць
Руку ахвярую полымю,
Каб тлела грэшная плоць.
Ды толькі далонь, напэўна, я
Над свечкай трымаў дарма.
Святла без болю душэўнага,
Цяпла без болю душэўнага
На белым свеце няма.
Калі гэты боль прытупіцца
І знікне праз нейкі час,
Нават святая заступніца
Тады не ўратуе нас.
Сытасцю скутую,
Пільнуюць злата і медзь.
А душы жывуць пакутамі,
Душа павінна шчымець.
Шчымець па ахвярах атама –
Чарнобыль дзетак грабе,
Па мове – яна распята ўжо,
А, значыць, і па сабе...
Абраз Еўфрасіні Полацкай...
І свечка...
Я самахоць
Руку ахвярую полымю,
Каб тлела грэшная плоць.
Ды толькі далонь, напэўна, я
Над свечкай трымаў дарма.
Святла без болю душэўнага,
Цяпла без болю душэўнага
На белым свеце няма.
Калі гэты боль прытупіцца
І знікне праз нейкі час,
Нават святая заступніца
Тады не ўратуе нас.
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.
Што пажадаць пад Новы год
Сумленным добрым людзям?
Премных казачных прыгод,
Якiх мы не забудзем.
Хай не скупiцца Дзед Мароз
На радасць нам, на шчасце;
Каб дабрабыт дзяржавы рос,
Быў лад у кожнай хаце.
Не забывалi каб сяброў,
Дабрасуседскiх зносiн;
Сямейных цёплых вечароў
Больш Новы год прыносiў.
Хай будзе ўсё, як мае быць,
Але аб лепшым марце.
Як самi бы хацелi жыць,
Другiм таго ждайце!
Сумленным добрым людзям?
Премных казачных прыгод,
Якiх мы не забудзем.
Хай не скупiцца Дзед Мароз
На радасць нам, на шчасце;
Каб дабрабыт дзяржавы рос,
Быў лад у кожнай хаце.
Не забывалi каб сяброў,
Дабрасуседскiх зносiн;
Сямейных цёплых вечароў
Больш Новы год прыносiў.
Хай будзе ўсё, як мае быць,
Але аб лепшым марце.
Як самi бы хацелi жыць,
Другiм таго ждайце!
Свет у ракетным гудзе,
Ён глухне спакваля...
А вы дабрэйце, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Усё, што ёсць, што будзе, –
Набытак мазаля.
Шчыруйце ў працы, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Пакуль світанні будзіць
Салоўка між галля,
Садзіце дрэвы, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Пакуль дажджы не блудзяць
І п'е ўзахлёб ралля,
Ратуйце рэкі, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Няма ў пушчанскім цудзе
Без кораня камля.
Шануйце мову, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Павагу не здабудзе
Сям'я, дзе культ валля.
Дзяцей гадуйце, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Сініцай не адбудзеш,
Пільнуйся жураўля.
Аб шчасці дбайце, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Няхай душу не пудзіць
Зняверанасці тля.
За праўду стойце, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Наш дзень наступнік судзіць,
Яму відней здаля...
Людзьмі жывіце, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля!
Ён глухне спакваля...
А вы дабрэйце, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Усё, што ёсць, што будзе, –
Набытак мазаля.
Шчыруйце ў працы, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Пакуль світанні будзіць
Салоўка між галля,
Садзіце дрэвы, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Пакуль дажджы не блудзяць
І п'е ўзахлёб ралля,
Ратуйце рэкі, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Няма ў пушчанскім цудзе
Без кораня камля.
Шануйце мову, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Павагу не здабудзе
Сям'я, дзе культ валля.
Дзяцей гадуйце, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Сініцай не адбудзеш,
Пільнуйся жураўля.
Аб шчасці дбайце, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Няхай душу не пудзіць
Зняверанасці тля.
За праўду стойце, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля.
Наш дзень наступнік судзіць,
Яму відней здаля...
Людзьмі жывіце, людзі, –
І ўспомніць вас Зямля!
Яшчэ адзін месяц закрэслю
Я ў табелі-календары,
А мне за любоў і за песню
Усмешку хоць ты падары.
Нас цёплыя грэлі пракосы,
Над намі аблокі плылі,
Як з келіха, срэбныя росы
Мы з белай лілеі пілі,
Шаптала на досвітку вецце
Нам зачараваныя сны,
Нібы ў супакоеным свеце
Былі мы з табою адны.
Юнацкае лета далёка,
Як ціхая песня без слоў,
І толькі – ўстрывожаны клёкат
Зажураных ранніх буслоў.
Я веру ў сны і не веру:
Было яно ці не было, –
Пах спелых суніц і аеру,
Ці ўсё назаўжды адышло?
Навошта расчуліўся сёння,
І памяць ізноў ажыла:
Ў тумане – начлежныя коні,
Ў буслянцы – крыло да крыла.
Я ў табелі-календары,
А мне за любоў і за песню
Усмешку хоць ты падары.
Нас цёплыя грэлі пракосы,
Над намі аблокі плылі,
Як з келіха, срэбныя росы
Мы з белай лілеі пілі,
Шаптала на досвітку вецце
Нам зачараваныя сны,
Нібы ў супакоеным свеце
Былі мы з табою адны.
Юнацкае лета далёка,
Як ціхая песня без слоў,
І толькі – ўстрывожаны клёкат
Зажураных ранніх буслоў.
Я веру ў сны і не веру:
Было яно ці не было, –
Пах спелых суніц і аеру,
Ці ўсё назаўжды адышло?
Навошта расчуліўся сёння,
І памяць ізноў ажыла:
Ў тумане – начлежныя коні,
Ў буслянцы – крыло да крыла.
Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
напяклі аладак.
Дралі дробнай таркаю
дранікі духмяныя.
Хочаш – еш са скваркаю,
хочаш – са смятанаю.
Вось вам, калі ласка,
з жэрдачкі каўбаска.
Вось кавалак пірага,
каб не брала вас туга.
Ой, ладачкі-ладкі!
І мядок салодкі
да лясной гарбаткі
наліем у сподкі.
І запахне рутай,
верасам, чаборам,
каб зімою лютай
нам не знацца з горам.
Бярыце з талеркі
лізунцы, цукеркі!
Ешце ўволю, ешце,
Ды не псуйце зубкі…
Песняй нас пацешце,
галубкі, галубкі!
Бохан – поўняй яснаю,
яйкі, бульба, скваркі.
Гэта ўсё – з уласнае
нашай гаспадаркі.
Калі вам прысмакі
прыйдуцца да смаку,
прынясіце Богу
шчыпую падзяку.
Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі!
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
напяклі аладак.
Дралі дробнай таркаю
дранікі духмяныя.
Хочаш – еш са скваркаю,
хочаш – са смятанаю.
Вось вам, калі ласка,
з жэрдачкі каўбаска.
Вось кавалак пірага,
каб не брала вас туга.
Ой, ладачкі-ладкі!
І мядок салодкі
да лясной гарбаткі
наліем у сподкі.
І запахне рутай,
верасам, чаборам,
каб зімою лютай
нам не знацца з горам.
Бярыце з талеркі
лізунцы, цукеркі!
Ешце ўволю, ешце,
Ды не псуйце зубкі…
Песняй нас пацешце,
галубкі, галубкі!
Бохан – поўняй яснаю,
яйкі, бульба, скваркі.
Гэта ўсё – з уласнае
нашай гаспадаркі.
Калі вам прысмакі
прыйдуцца да смаку,
прынясіце Богу
шчыпую падзяку.
Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі!