Парламенцкі Канал
585 subscribers
6.28K photos
563 videos
1 file
7.54K links
Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Download Telegram
Каля Еўрапейскага Парламента прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў Беларусі!

Прадстаўнікі палітычных партыяў Беларусі і беларускай дыяспары ў Бэльгіі арганізавалі і правялі пікет салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі. У пікеце прыняў удзел і кіраўнік дэлегацыі па Беларусі Еўрапейскага Парламента Ёзас Олекас, а таксама дэпутат Парламенту Малдовы, чалец дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” Віталь Гаўрук.

Парламентарыям, супрацоўнікам апарата ЕП, мінакам было раздадзена больш за 400 буклетаў з інфармацыяй аб лідэрах і актывістах палітычных партый Беларусі, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах і калоніях.

Далучайся да нас ✍️ https://t.me/parlamentbel

#палітвязні #форум8+100 #партыі #парламент #салідарнасць #разам
Форум «8+100» - практычныя наступствы.
У Еўрапейскім Парламенце прайшоў міжпартыйны Форум “8+100”, які прэтэндуе на адну з найбольш важных падзеяў 2023 году. Яго удзельнікамі сталі лідэры і прадстаўнікі больш 100 еўрапейскіх, у тым ліку, і 8 беларускіх партый. Форум толькі прайшоў, але ужо ёсць яго практычныя наступствы. Аб гэтым павядаміў Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы.
“Дыскусія аб сітуацыі з лідэрамі і актывістамі беларускіх партый, што знаходзяцца ў вязніцах рэжыму, настолькі ўразіла парламентарыяў Еўрапейскага Парламента, што было прынята рашэнне зрабіць адмысловую рэзалюцыю на паседжанні Еўрапейскага Парламента у Страсбургу. Дэпутаты асабліва заклапочаны лёсам Мікалая Статкевіча, аднаго з лідэраў беларускай апазіцыі, аб якім вось ўжо больш за 300 дзён няма аніякай інфармацыі”.

Пад час дысусіі Форума “8+100” дэпутатка з Польшы Ганна Фатыга нагадала, што нават у Савецкім Саюзе прадстаўнікоў арганізацыі “Чырвоны Крыж” дапускалі да палітычных вязняў. То бок беларускі рэжым канкуруе большай жортскасцю і антычалавечнасцю да сваіх апанентаў.
Я ўжо агучваў, пад час дыскусіі на слуханнях па праблеме палітычных вязняў, арганізаванай КС, калі пытанне беларускіх палітвязняў няма ў еўрапейскай павестцы дня, то нельга разлічваць на нейкія канкрэтныя, практычныя крокі. Таму ўсцешаны, што дыскусія, распачатая на Форуме “8+100”, матэрэлізуецца ў фармат рэзалюцыі Еўрапейскага Парламента. Зараз мы працуем над нашымі прапановамі да гэтага праекту”.

Далучайся і будзь з намі ✍️ https://t.me/parlamentbel
Беларусь і яе грамадзяне заслугоўваюць лепшага
#рэзалюцыя #еўрапейскіпарламент #палітвязнібеларусі #форум8+100