Пружанскі палацык
126 subscribers
90 photos
5 videos
72 links
Афіцыйны тэлеграм-канал музея Адкажам на пытанні: @palace_1 Наш сайт: www.museum.pruzhany.by
Download Telegram
to view and join the conversation
З 9 па 16 мая на тэрасе музея-сядзібы "Пружанскі палацык" будзе працаваць фотавыстава "75 гадоў цішыні", дзе можна пабачыць, як змянілася аблічча гораду Пружаны за гэты час.
На выставе прадстаўлены фота з фондаў музея, прыватных збораў і Інтэрнэту.

https://www.instagram.com/p/B_4225yJSwV/?igshid=8f4g8bx3p123
Сення на зыходзе 4-ы дзень #MuseumWeek2020 з тэмай #Імгненні - падтрымайце сваімі імгненнямі з #палацык нас у гэты вечар - y Facebook (@pruzhanypalacyk), y Instagram (@museum_palatsyk) i ў Twitter (@museum_palacyk)
--- абавязкова дадавайце:
#ІмгненніMW #МузейныяІмгненніMW #MomentsMW #MuseumMomentsMW #MuseumWeek #MuseumWeek2020 + #палацык
Ад 17 мая на тэрасе музея пачне сваю работу фотавыстава "Чвэрць стагоддзя з музеем", прымеркаваная да міжнароднага Дня музеяў. Насамрэч, музею ў гэтым годзе будзе ўжо 27 (з часу заснавання). На выставе можна пабачыць невялікую фотахроніку наібольш яскравых музейных падзей за гэты час. #фотавыстава #дзеньмузеяў #IMD2020 #IMD #MuseumDay #internationalmuseumday #Pruzhany #palatsyk #пружаныроднаямясціна #пружаны
Запрашайце ў НАШ КАНАЛ сваіх родных, сяброў і цікаўных да культуры людзей! Запрашэнне: https://t.me/joinchat/AAAAAEHq4YIq3zdTvlYSAg
Гісторыя аднаго экспаната: друкарская машынка для сляпых

http://www.budni.by/?p=39701
У выставачнай зале музея-сядзібы “Пружанскі палацык” упершыню на ўсеагульны агляд выстаўляецца ўнікальны экспанат — фрагмент надбрамнай драўлянай разной іконы “Таемная вячэра”, якая ў свой час узвышалася над Царскай брамай Спаса-Праабражэнскай царквы ў Варанілавічах. Сама Царская брама сёння захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Для аматараў віртуальных шпацыраў нагадваем аб такой магчымасці і для палацыку, дзе можна наведаць, такім чынам, некаторыя залы.
https://atmasfera.by/360/pruzhany-palace.html
Шчыра дзякуем Stanislav Bogdevich
Запрашаем!
17/07, на дзень вызвалення Пружанаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на штогадовую акцыю-выставу "Фотасушка"*.
Пачатак у 10.00 Акрамя магчымасці паўдзельнічаць (запрашаюцца УСЕ ЖАДАЮЧЫЯ), есць неверагодная магчымасць пабачыць выставу старых фотаапаратаў ("рэтара") з прыватных збораў!
І ўсё толькі - 17 ліпеня!

*«Фотасушка» - гэта выстава фотаздымкаў пад адкрытым небам, у якой прыняць удзел могуць усе жадаючыя: ад прафесійных фатографаў да пачаткоўцаў і аматараў, любога ўзросту і светапогляду. Галоўнае, што аб'ядноўвае ўсіх удзельнікаў - гэта любоў да фатаграфіі. Кожны прыходзіць на «Фотасушку» са сваімі ідэямі і поглядамі на гэты свет. На адваротным баку аўтар можа напісаць свае пажаданні, каардынаты ў якасці рэкламы або любы тэкст.
"...Вогнішча сонца згарае датла,
дзень дагарае зь ім,
на распалены горад падае цень..."
#пружаны #пружаныроднаямясціна #цой #хадановіч #гарачаелета2020
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вечаровыя Пружаны. Шчыра дзякуем за цудоўны ролік #ВАСЬКАПИЛОТ https://www.instagram.com/vaska_pilot/
Вядзецца абнаўленне пано "Знакамітыя землякі" над ЗАГСам.
16/09/2020 - адкажам на вашыя пытанні.
Дзень «Спытай куратара» пачаўся ў 2010 годзе, каб выкарыстоўваць магчымасці Твітэру для ўзаемадзеяння з куратарамі з усяго свету. Ідэя заключалася ў тым, каб цікаўная публіка магла распытаць захавальнікаў культурнай спадчыны аб аб'ектах, якія знаходзяцца на іх апецы, і пра тое, што яны з імі робяць.
За апошняе дзесяцігоддзе мерапрыемства вырасла і цяпер праходзіць таксама і ў Instagram, YouTube і Facebook.
Любы музей, галерэя або аб'ект спадчыны можа прыняць удзел у праграме. Але калі вы не трапляеце ні ў адну з гэтых катэгорый, вы ўсё роўна можаце прыняць удзел: нават калі гэта заапарк, акварыум, бібліятэка.
Прымайце ўдзел, дасылайце пытанні ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #СпытайКуратара #AskaCurator альбо проста патэлефануйце чы напішыце ў Тэлеграм @palace_1
Паважаныя наведвальнікі!
З 1 кастрычніка 2020 года музей пераходзіць на новы графік работы.
Музей можна наведаць з серады па нядзелю (уключна).
Час працы не змяніўся: 10.00 – 18.00 (без перапынку). Запрашаем наведаць!