PALATNO Media
152 subscribers
19 photos
2 videos
13 links
Download Telegram
Палатно мастака — гэта акно для ўяўлення, дзякуючы якому мы бачым новы свет.
Palatno.media — гэта шлях, інструмент, выказванне і акно ў новы свет.
Эля і Сяргей сталі сведкамі пратэстаў у Маладзечне. Яны абралі шлях негвалтоўнага супраціву. Выходзілі на маладзечанскую плошчу, стаялі ў ланцугах салідарнасці і разам з іншымі перакрывалі галоўную вуліцу горада з транспарантам «Пакуль у краіне беззаконне, супраціўленне — наш абавязак».

Маладзечанцы збеглі ад «хіміі» ў Беларусі праз расійскія і ўкраінскія лясы і дагэтуль трымаюцца ідэі негвалтоўнага супраціву.

PALATNO Media раскажа гісторыю Элі і Сяргея ўжо на наступным тыдні.
На наступным тыдні выйдзе вялікая гісторыя пра маладзечанцаў Сяргея і Элю. Яны былі аднымі з тых, хто перакрыў Вялікі Гасцінец у Маладзечне з банерам «Пакуль у краіне беззаконне, супраціўленне — наш абавязак». А вы чулі пра гэту акцыю?
Anonymous Poll
41%
Так
59%
Не
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Першыя героі PALATNO — маладзечанцы Эля і Сяргей. Маладыя людзі расказалі, чаму «калі ў краіне беззаконне — супраціўленне наш абавязак».

Зусім хутка на palatno.media.
🥳 Сябры, наш сайт palatno.media ужо працуе і рады прадэманстраваць першыя публікацыі.

Героі першага відэа Эля і Сяргей — гэта пара маладзечанцаў, якія пачалі сустракацца летам 2020 года. Яны разам былі на пратэстах, іх судзілі разам і разам яны ўцяклі ад пераследу.

Калі ласка, чытайце наш сайт, глядзіце відэа на YouTube. Калі гэта бяспечна для вас, пішыце каментары і дзяліцеся спасылкамі.

Мы спадзяемся, вам спадабаецца тое, што мы ствараем.

Будзем вельмі ўдзячныя за вашу падтрымку на Patreon, каб мы маглі працягваць рабіць голас рэгіёнаў Беларусі гучным!
«Горад — гэта найперш людзі»

Мы пагутарылі з музыкам і журналістам Ігарам Палынскім — ён адзін са стваральнікаў PALATNO. Ігар расказаў пра Полацк шмат цікавостак: навошта вазіць замежнікаў у адзін з самых «крымінальных» раёнаў горада, кры(н)ж на ўездзе і пра вяртанне дадому.

📲 Слухайце падкаст PALATNO «Гарады» на ўсіх прыладах: https://palatno.media/garady-1/
Ператрусы, затрыманні, суд — гэта гісторыя не толькі пра рэпрэсіі, а пра тое, як на гвалт сілавікоў знайсці мірны адказ.

PALATNO расказвае гісторыю Элі і Сяргея — маладзечанцаў, якія адмовіліся выкарыстоўваць сілу супраць сілы і абралі мірны пратэст. Іх гісторыя — адна з тысячы гісторый беларусаў, якія пацярпелі за погляды і былі вымушаныя пакінуць Беларусь.

📲 Чытаць на ўсіх прыладах: https://palatno.media/elia-siarhei/
«Не вайне», «3%» на плоце, вашы допісы ў Twitter ці Facebook — гэта гістарычныя крыніцы.

Не пужайцеся! Мы раскажам, што такое гістарычныя крыніцы не на акадэмічнай мове, а на простых і блізкіх прыкладах у нашым падкасце «Гістфак».

📲 Слухайце на ўсіх прыладах: https://palatno.media/gistfak-1/
Марыя Калеснікава стала адным з сімвалаў негвалтоўнага супраціву беларусаў у 2020 годзе. За гэта ёй помсціць рэжым, «прысудзіўшы» 11 год зняволення. Але нават у турме Марыя працягвае натхняць беларусаў.

У спробе разабрацца, чаму беларусы абралі мірны шлях і да якіх вынікаў ён прывёў, журналісты PALATNO пагутарылі з удзельнікам каманды Віктара Бабарыкі, сябрам Каардынацыйнай рады Антонам Раднянковым, бацькам Марыі Аляксандрам Калеснікавым і яе сястрой Таццянай Хоміч.

📲 Чытаць на ўсіх прыладах: https://palatno.media/mirny-supraciu-kalesnikava/
У лютым беларускія «ўлады» фактычна зрабілі краіну суагрэсарам у паўнамаштабнай вайне Расіі ва Украіне.

У падкасце «Гістфак» мы паразмаўляем, а ці былі часы, калі беларускія князі пачыналі захопніцкія войны. І што з гэтага выходзіла.

📲 Слухайце на ўсіх прыладах: https://palatno.media/gistfak-2/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Настасся Роўда — журналістка з Маладзечна і дырэктарка «Нашай Нівы». Пагутарылі з ёй пра тое, як змянілася беларуская журналістыка пасля 2020 года і як працаваць, калі твае калегі ў закладніках.

Заўтра — на PALATNO.
Як працаваць, калі твае калегі ў закладніках? Што змянілася ў беларускай журналістыцы пасля 2020 года? Чаму ёсць канфлікт тых, хто з'ехаў, і тых, хто застаецца ў Беларусі?

PALATNO пагутарыла з дырэктаркай «Нашай Нівы» Настассяй Роўдай пра Ягора Марціновіча, працу падчас пратэстаў і самае вялікае расчараванне за гэты час.

📲 Чытайце і глядзіце на ўсіх прыладах: https://palatno.media/nasta-rouda/
Падкасты захопліваюць медыйную прастору свету і Беларусі. У PALATNO таксама ёсць што паслухаць. Мы падрыхтавалі тры падкасты — пра гісторыю і пра адзін з рэгіёнаў нашай краіны.

▶️ Падкаст «Гарады» з Ігарам Палынскім пра Полацк
У падкасце мы паразмаўляем з лідарам гурта Sumarok і журналістам Ігарам Палынскім пра Полацк. Чаму трэба адвезці турыстаў у Грамы, навошта побач з танкам ставіць крыж і з якой мэтай вяртацца ў родныя мясціны з вымушанай эміграцыі? Абмеркавалі ў падкасце.
📲 Слухаць: https://palatno.media/garady-1/

▶️ Падкаст «Гістфак» №1 пра гістарычныя крыніцы
У падкасце PALATNO «Гістфак» мы пагутарым пра важнасць гістарычных крыніц не толькі для гісторыкаў, а для звычайнага карыстальніка сацыяльных сетак. Чым адрозніваюцца гістарычныя крыніцы, як і навошта іх фальсіфікуюць, як навучыцца верыфікаваць інфармацыю ў час інтэрнэта — пра ўсё гэта гутарым у першым выпуску «Гістфака».
📲 Слухаць: https://palatno.media/gistfak-1/

▶️ Падкаст «Гістфак» №2 пра войны, якія пачынала Беларусь
У лютым 2022 года «ўлады» Беларусі фактычна зрабілі краіну суагрэсарам у поўнамаштабнай вайне Расіі ва Украіне. У падкасце «Гістфак» мы разбіраемся, як часта Беларусь пачынала войны і навошта гэта было патрэбна.
📲 Слухаць: https://palatno.media/gistfak-2/
2020 год назаўсёды змяніў беларускую журналістыку: незалежныя праекты захапілі значную частку медыярынку, але ўжо праз год хваля рэпрэсій знішчыла многія выданні. Як гэта адбывалася і да чаго прывялі рэпрэсіі супраць журналісцкай супольнасці?

PALATNO пагутарыла з галоўным рэдактарам «Ганцавіцкага часу» Пятром Гузаеўскім, галоўным рэдактарам «Трыбуны» Алегам Гаруновічам, журналісткай з Бабруйска Ірынай Купцэвіч і былым рэдактарам часопіса «Наша гісторыя» Андрэем Дынько.

📲 Чытайце і глядзіце на ўсіх прыладах: https://palatno.media/nezalezhnaja-zhurnalistyka/
Чаму без незалежнай журналістыкі немагчымае здаровае грамадства? Для чаго патрэбныя журналісты і свабодныя медыі? Як наогул яны ўплываюць на тое, як грамадства жыве?

Пра гэта мы распыталіся чатырох медыйшчыкаў з розным досведам працы. Што важнага яны нам расказалі, чытайце ў артыкуле PALATNO.

https://palatno.media/nezalezhnaja-zhurnalistyka/
Ці ёсць на вашых дэвайсах беларуская раскладка клавіятуры? А беларускамоўны інтэрфейс уключылі? Можа, і сацсеткі пераклалі?

PALATNO падрабязна расказвае, як дадаць беларускую мову на любую прыладу. Вы даведаецеся, як пісаць «ў» і з тэлефона, і з любога ноўтбука, а таксама як зрабіць, каб Facebook пачаў размаўляць з вамі па-беларуску. Падзяліцеся спасылкай са знаёмымі, якія выбачаюцца, што ў іх камп’ютары «няма беларускай мовы».

У дадатак прапануем некалькі карысных спасылак, калі хочаце павялічыць колькасць беларускай мовы ў вашым жыцці. А бонусам — сэрвісы для праверкі беларускай арфаграфіі (так-так, яны ёсць і цудоўна працуюць!).

📲 Чытайце на ўсіх прыладах: https://palatno.media/dadac-belaruskuju-movu/