Вангардъ
50 subscribers
59 photos
3 videos
19 links
Гïстарычны рэвізіянізм
Download Telegram
У выніку перасялення германскіх плямён у Паўночнае Прычарнамор'е, у IV ст. н. э. у Усходняй Еўропе склалася «дзяржава Эрманарыха». У гістарычнай навуцы пад ім разумеецца саюз плямён, улада ў якім знаходзілася ў руках гоцкіх правадыроў. Каля вытокаў найвышэйшага ўздыму гэтага саюза стаяў Эрманарых. Магутнасць яго распаўсюджвалася ад Волгі да Карпат, ад Чорнага да Балтыйскага мора [7, с. 129-134]. Іардан упамінае аб падпарадкаванні каралю готаў Эрманарыху эсціяў (аэстаў) старажытных балтаў, якія пражывалі ў Верхнім Падняпроўі [6, с. 90]. У «Гетыцы» ўтрымліваецца інфармацыя аб гоцка-гепіцка-балцкім пле-мянным ўтварэнні відзіварыяў (у вусці Віслы), якое таксама ўваходзіла ў «дзяржаву Эрманарыха» [6, с. 72-85]. Улічваючы асаблівасці літаратурнай традыцыі позняй антычнасці і ранняга сярэднявечча, цяжкасці ў апісанні аўтарамі таго часу племянной карты Еўропы, пад эсціямі варта разумець і іншыя балтыйскія плямёны, уключна і продкаў яцвягаў.

У.В. Тугай — ЯЦВЯГІ: ДА ПЫТАННЯ ЭТНІЧНАЙ ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ
❤‍🔥4
Скіўскія карані горада Воршы

Хаця першая летапісная згадка пра Оршу (тады Ръшу) у «Аповесці мінулых часоў» адносіцца да 1067 года, а ўмацаваны дзяцінец узнік тут не пазней за XI стагоддзе, карані горада могуць сягаць значна больш глыбокай старажытнасці. Прыкметна, што дарэвалюцыйныя гісторыкі былі ўпэўненыя ў заснаванні Оршы скіфамі. Гэта аўтарытэтная гіпотэза аказала прамое ўздзеянне на афіцыйную сімволіку: пры ўваходжанні горада ў склад Расійскай Імперыі Імператарская герольдмайстарская камісія ўлічыла «скіфскую» версію паходжання, зацвердзіўшы адпаведны герб.

Въ вѣрхнѣй части щита часть герба Могилѣвскаго: въ золотомъ полѣ половина Россiйскаго герба. Въ нiжнѣй — въ голубомъ полѣ пять стрѣлъ потому, что сѣй городъ построенъ ещё дрѣвнiми скифами, которые таковыми орудiями похвально дѣйствовали


Версіі паходжаньня назвы Ворша:
1. В. І. Абае тапонім Орша (Ръша) супастаўляў з ст.-інд. ṛ́kṣa- , авест. arša- , асет. ars  - « мядзведзь »
2. А. І. Сабалеўскі параўноўваў назву ракі Орша (Ръша) з асет. уорс «белы»
❤‍🔥4
Forwarded from KRYVIS
Балцкая «славянафобія»

Сярод свядомых беларусаў прынята лічыць, што аснову літоўскай гістарыяграфіі ды агульнаграмадскай свядомасці складае нейкая «славянафобія» і радыкальнае непрыняццё абсалютна ўсіх небалцкіх элементаў мясцовай культуры. Што гэтае бачанне мае супольнага з рэальнасцю?

Як чалавек, які не першы год ведае літоўскую (і латышскую) сітуацыю знутры, магу ўпэўнена канстатаваць, што латышы і літоўцы (нават з самымі этнацэнтрычнымі перакананнямі) часта не толькі не з’яўляюцца «славянафобамі», але і перыядычна падтрымліваюць самыя абсурдныя палажэнні панславянскіх тэорый, не бачачы ў іх ніякай праблемы.

У кніжцы Lietuvos Rytai («Усход Літвы») (прычэпленай да паста) і ў дзясятках іншых публікацый пра моўную сітуацыю на паўднёвым усходзе Літвы з артыкула ў артыкул паўтараюцца тэзы пра нейкія «балта-славянскія паграніччы», «міграцыі ўсходніх славян», «палякаў» і процьму іншай славянафільскай ерасі, якая не толькі не адпавядае, прабачце за выраз, «навуковай праўдзе», але і дэзавуюе літоўскі нацыянальны міф.

Апроч гэтага, у Літве рэгулярна праводзяцца розныя канферэнцыі на тэму русінаў (на якіх актыўна «нацягваюць» сучасных беларусаў), паўсюль падкрэсліваецца іх роля і значэнне, выдаюцца бясконцыя кнігі пра «немаскоўскіх рускіх».

З усіх больш-менш публічных асобаў за апошнія 30 гадоў толькі З. Зінкявічус меў веды і інтэлектуальную адвагу сцвердзіць, што моўная сітуацыя на Віленшчыне — гэта не вынік міграцый усходніх ці заходніх славян, а звычайны прадукт XIX стагоддзя. Іншымі словамі, ва ўсіх гэтых гаворках няма нічога ні «глыбокага», ні тым больш традыцыйнага. А самае галоўнае — славянская свядомасць гэтых людзей ёсць чыстым выраджэннем і забыццём рэальных, а не выдуманых у кабінетах і касцёлах каранёў.
👍2
Forwarded from ✁✃
3
Forwarded from ✁✃
У меня тт багнулся вчера
3
Рэсінтымент Полацкай эліты ў бок славянскіх "рабоў".

Полацкае княства ў канцы Х ст. выступала як адзін з ключавых цэнтраў дзяржаўнасці на ўсходнеславянскіх землях, які захоўваў выразную альтэрнатыўнасць адносна Кіева і Ноўгарада. Усталяванне ўлады Рагвалода ў Полацку стала асновай для фармавання самастойнай палітычнай структуры, якая адрознівалася ад іншых ранніх дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. На адрозненне ад радзімічаў, якія не здолелі захаваць уласную дзяржаўную арганізацыю і ў 984 г. канчаткова ўвайшлі ў склад Кіеўскай дзяржавы як непасрэднае ўладанне кіеўскага князя, полацкая зямля дзякуючы скандынаўскаму паходжанню свайго кіраўніка здолела ўтрымаць значную ступень незалежнасці.
Рагвалод, які прыйшоў «з-за мора» (як паведамляе летапіс), быў прадстаўніком новай хвалі скандынаваў, што прыбылі непасрэдна са Скандынавіі. Яго імя і імя дачкі Рагнеды (Ragnheiðr) маюць выразную скандынаўскую этымалогію. У адрозненне ад дынастыі Рурыкавічаў, якая ўжо ў другой палове Х ст. прайшла значную славянізацыю (пра што сведчаць славянскія імёны Святаслаў, Яраполк, Уладзімір), полацкая княжацкая лінія захоўвала чыста скандынаўскі характар. Рагвалод і Рагнеда не паддаліся асыміляцыі, наадварот — яны ўяўлялі сабой апошні форпост скандынаўскага свету ў славянскім асяроддзі.
Полацкае княства пад уладай Рагвалода выступала як незалежнае дзяржаўнае ўтварэнне. Аб гэтым сведчаць летапісныя звесткі пра міжусобіцы Святаславічаў, а таксама імкненне абодвух братоў — Яраполка і Уладзіміра — да заключэння саюзу з Рагвалодам. Адмова Рагнеды выйсці замуж за Уладзіміра («не хачу разуць рабыціча, але Яраполка хачу») мела не толькі сацыяльны, але і этнічны падтэкст. Тэрмін «рабыціч» у дадзеным кантэксце, паводле некаторых інтэрпрэтацый (напр., Д. А. Мачынскага), падкрэсліваў не столькі сацыяльнае паходжанне Уладзіміра (сын ключніцы), колькі яго славянскую крывь, што рабіла яго недакладным для скандынаўскага роду Рагвалода. Рагнеда, як дачка норманскага канунга, успрымала мясцовае славянскае насельніцтва як даннікаў «русаў».
Интересно, что в летописях поводом полоцко-новгородской войны выступил отказ Рогнеды выйти замуж за Владимира, содержащий оскорбление новгородского князя: «. не хочю розути робичича но
Ярополка хочю» в отношении статуса Владимира. Д. А. Мачинский предположил, что термин «робичич» в данном контексте указывал на этническое происхождение новгородского князя - он не был скандинавом, а был представителем местного славянского населения. Для полоцкой княгини было неподобающим ее скандинавскому происхождению выходить замуж за полуславянина Владимира, поскольку она воспринимала местное население как данников собственно «росов». По мнению Дж. Шепарда, Владимир стремился связать себя узами со скандинавским родом Рогволода для того, чтобы упрочить свой династический и политический статус в борьбе со своим братом Ярополком.

Пасля захопу Полацка Уладзімірам Святаславічам (980 г.), забойства Рагвалода і прымусовага шлюбу з Рагнедай полацкая зямля фармальна ўвайшла ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Аднак скандынаўскі фактар застаўся вызначальным для яе асаблівага статусу. Пасля спробы помсты Рагнеды Уладзіміру (паралель з матывамі скандынаўскіх саг, напр., гісторыяй Асы і Гудрэда ў «Сазе аб Інґлінгах» Сноры Стурлусона) князь па радзе баяр вярнуў Рагнедзе і яе сыну Ізяславу «отчыну» — полацкую зямлю, заснаваўшы горад Ізяслаўль. Гэты акт стаў прызнаннем права Рагвалодавага роду на Полацк як на адаль (радавое ўладанне).
Ізяслаў, сын Рагнеды і Уладзіміра, перайшоў у род маці і стаў працягальнікам дынастыі Рагвалодавічаў-Ізяславічаў. Ужо ў канцы Х ст. у Полацку сфармавалася ўласная княжацкая дынастыя, якая перадавала ўладу выключна па лініі сыноў Ізяслава (Брачыслаў, Усяслаў). Імя Рагвалод замацавалася ў антрапаніміконе полацкіх князёў (Рагвалод-Барыс Усяславіч, Рагвалод-Васіль Барысавіч), што падкрэслівае ідэалагічную самаідэнтыфікацыю дынастыі як Рагвалодавічаў, а не Уладзіміравічаў ці іншых Рурыкавічаў.

(Выкар. крыніца: М. Н. Самонова. Рогволод и Рогнеда: скандинавские корни династии 8.1)
64
Уцёсы княства Феадора
❤‍🔥3
Беларусы з расавага пункту гледжання ў Трэцім Рэйхе
«Расавы склад беларусаў да гэтага часу не быў вывучаны ў дастатковай ступені. Дакладна вядома, што беларусы, апроч нардычнага асноўнага кампанента, які сыходзіць каранямі ў старажытнаславянскую эпоху, аб'ядноўваюць у сабе як нардычна-індаеўрапейскія расавыя элементы, так і ўсходнееўрапейскія рысы, верагодна, звязаныя з фіна-вугорскім субстратам. Дадаткова яны ўвабралі нардычныя элементы праз кантакты з рознымі германскімі народамі, асабліва з готамі, а пазней – з нардычнымі вікінгамі (варагамі). Пры гэтым нельга недаацэньваць уплыў усходнеэўропеоідных расавых рысаў, якія заўважныя ў сучасным абліччы беларусаў: гэта кароткагаловасьць, шырокія скулы і каржакаваты целасклад. Аднак, у цэлым, беларусы пераважна светлавалосыя, блакітнавокія і валодаюць светлай скурай. Тым не менш, гэтыя вонкавыя прыкметы не павінны ўводзіць у зман, паколькі характар ​​і псіхалагічныя асаблівасці беларусаў ужо практычна не нясуць у сабе нардычных рыс.»

Крыніца: мемарандум "Weißruthenien", падрыхтаваны ў Ванзейскім інстытуце ў траўні-чэрвені 1941 г. (BArch R 93/18).

(мы не падтрымліваем нацысцкую ідэялёгію і вызнаем неаправяргальны факт Генацыду Беларускага народа падчас Другой Сусветнай вайны
. Уся інфармацыя выключна ў адукацыйных мэтах.)
👍4
Гуны елі сырое мяса. Іх галоўным напоем былі дробна нацёртыя крэслы, змяшаныя з крывёю быка і алкаголем. Іх манеры за сталом палохалі вандалаў, аланаў, вестготаў, остготаў і многіх іншых готаў. Аднак у Бэры былі свае ўласныя агідныя манеры за сталом, таму яны зусім не засмучаліся, калі гуны прыйшлі на гарбату. Такая ўжо гісторыя.


Крыніца: Attila the Hun comes to tea
Stuart Jeffries
👍4
Forwarded from West Eurasian DNA
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💀🧔‍♂️Реконструкция внешности Золотого Человека - Раннего Сака из Казахстана.
💀🧔‍♂️Facial reconstruction of Golden man - Early Saka from Kazakhstan
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12❤‍🔥11