Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi
462 subscribers
256 photos
30 videos
4 files
111 links
Download Telegram
Вітаем Вас, дарагія браты і сёстры, і нагадваем, што з сённяшняга дня пачынаецца Успенскі пост. Ён доўжыцца 14 дзён да свята Успення Прасвятой Багародзіцы. Жадаем ўсім і кожнаму дабрааславеннага часу пошчання!
У трэцюю гадавіну пачатку беларускіх мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў прынялі ўдзел у сустрэчы са спадарыняй Святланай Ціханоўскай. Яна добры і светлы чалавек! Дай Божа ёй і яе сям'і ўсяго добрага!
Сябры, шчырыя ўсім вітанні!
Нагадваем, што сёння а 18й гадзіне адбудзецца Вячэрня. Пасля Вячэрні можна будзе паспавядацца ці пагаварыць са святаром.

Заўтра, ў Нядзелю Літургія пачнецца а 10-й гадзіне.

Хто не зможа быць на Літургіі, можаце пакінуць тут у каментарах імёны для памінання!

Будзем таксама шчыра ўдзячнымі за Вашую падтпымку нашай супольнасці. Збіраем сродкі для аплаты арэнлы нашага прыходскага дому.

http://paypal.me/ortovilnya
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Са святам Успення Найсвяцейшай Багародзіцы!!! Дзень Яе уваскрашэння! Багародзічны Вялікдзень! Хуценька прачынайцеся, збірайцеся і ў царкву! Сёння Літургія - 10.00. Са святам!
Сёння нашу царкву наведала найцудоўнейшая спадарыня Сіёры Кіёсава! Японка, якая выдатна засвоіла і карыстаецца беларускай мовай, на высокім навуковым узроўні вывучае беларускую філалогію. Па яе словах, ёй было вельмі цікава судакрануцца з релігійным складнікам беларускай мовы. Акрамя ўсяго іншага, спадарыня Сіёры паросту вельмі цікавы чалавек і прыгожая дзяўчына!
Усіх шчыра вітаем!

Тэлеканалы і выдавецкія дамы ў 2023 годзе павышэнне цікаўнасці да містычнага кантэнту на 34%.

Пра ўнутраную механіку містычнага бізнесу пагаворым з сябрам нашага прыходу беларускім практычным сектазнаўцай і ілюзіяністам-менталістам АЛЕГАМ НАГОРНЫМ.

Уваход свабодны. Аднак будзе магчымасць пры жаданні падтрымаць арганізатараў ахвяраваннямі.

МЕРАПРЫЕМСТВА: "Што стаіць за тэхнікамі экстрасэнсорнага чытання" —
ГУТАРКА З СЕКТАЗНАЎЦА з элементамі ментальных дэманстрацыяў.

ДАТА І ЧАС: 19.08. СУББОТА 18.30

МЕСЦА: Беларуская царква Сусветнага (Канстанцінопальскага) патрыярхата — Bokšto g. 4.
Заўтра служым Літургію як заўсёды а 10-й гадзіне раніцы.
Заўтра ж будзем маліцца за забітага Алеся Пушкіна па 40 днях пасля яго смерці. Усіх запрашаем далучыцца да Літургіі і да малітвы за заўждыпамятнага Алеся!
Нагадваю, што сёння а 18й слудым Вячэрню, а у 18.30 сустрэча з Алегам Нагорным, які распавядзе пра адваротны бок экстрасенсорных практык.
Значэнне той евангельскай прыпавесці, якая сёння гучала за нядзельнай Літургіяй відавочнае, лагічнае і цалкам зразумелае. Бог гатовы дараваць нашыя правіны толькі тады, калі мы самі даруем вінаватым нам. Такім чынам чалавек сам усталёўвае меру таго, як Гасподзь будзе адпускаць яго грахі.

Але сітуацыя гэтага чалавека з евангельскай прыпавесці ў нечым вельмі адметная. І гэта важна адзначыць. Ці быў ён ліхім чалавекам? Не! Ён быў чалавекам добрым. Ён пазычаў грошы і дапамагаў сваім сябрам. І яго праблема ў тым, што трапіўшы ў складаную жыццёвую сітуацыю ён сказаў сабе: “вось да чаго давяло мяне гэтае дабро да іншых! З-за гэтага дабра сам патрапіў у бяду”.

Ці то ад такога расчаравання, ці то пад уплывам страху ён мяняецца і становіцца жорсткім і безлітасцівым. Яго сітуацыя вельмі характэрная для кожнага з нас.
Лёгка быць добрым, калі ў тваім жыцці ўсё добра.
Лёгка дапамагаць, калі сам не маеш нястачы.
Лёгка быць спагадлівым, калі не маеш уласных праблем.

То ці ж вызваляюць хрысціяніна асабістыя праблемы ад паклікання выяўляць любоў ва ўсіх абставінах жыцця? Хрыстос кажа – не!

Такім чынам, акрамя відавочнай тэмы даравання, Хрыстос праз гэтую прыпавесць ставіць перад намі пытанне пра глыбіню нашай дабрыні, пра трываласць асноваў нашай любові, пра нашу хрысціянскую “стрэсатрываласць”.

Праблемныя, небяспечныя, пагрозлівыя сітуацыі ці неверагодна ўзвышаюць хрысціяніна, ці наадварот могуць перакрэсліць усё раней дасягнутае. Каб не згубіць аднаго дню таго духоўнага капіталу, што маем, трэба трэніравацца рабіць дабро менавіта тады, калі мы самі не ў лепшым стане. Гэта можа нас падрыхтаваць да больш сур’ёзных сітуацый і выпрабаванняў. Амінь!
Разважанні над сённяшнім апостальскім чытаннем.

Тэма матэрыяльнага забеспячэння кіраўнікоў хрысціянскіх абшчын з апостальскіх часоў і дагэтуль ёсць вельмі праблемнай і заўсёды выклікае шмат крыватолкаў. І менавіта гэтую тэму сёння падымае апостал.

Ён ахвяруе жыццё дзеля пропаведзі Хрыстовага Евангелля і разлічвае на падтрымку хрысціянскай супольнасці Карынфу. Апосталу трэба падарожнічаць, а гэта заўсёды звязана з расходамі. Ён разлічвае на тое, што яны дапамогуць яму ў вырашэнні гэтых бытавых пытанняў, падтрымаюць яго служэнне сваімі сродкамі і магчымасцямі. Але знаходзяцца і тыя, якія ставяць яму ў папрок гэтую дапамогу, абвінавачваюць апостала ў дармаедстве.

У адказ на такія абвінавачванні Павел гаворыць пра абавязак хрысціян падтрымліваць таго, хто прапаведуе, як пра абавязак устаноўлены Богам, як пра адзін з Гасподніх запаветаў. Той, хто нясе апостальскае служэнне, служэнне навучання маюць права карыстацца дапамогай хрысціянскай супольнасці, а хрысціянская супольнасць мае абавязак забяспечваць сваіх пастыраў неабходнай падтрымкай.

Але і кіраўнікі абшчын і настаўнікі павінны пазбягаць усялякага злоўжывання, бо падазрэвы ўзнікаюць і на пустым месцы, тым больш яны будуць тады, калі для таго будуць рэальныя падставы. Апостал Павел настолькі дэлікатны ў гэтым пытанні, што адмаўляецца ад такой падтрымкі, каб, як ён кажа, “не зрабіць НІЯКАЙ перашкоды дабравесцю Хрыстоваму”.
З іншых яго тэкстаў мы ведаем, што ён зарабляе грошы працай сваіх рук – пляце кашы, прадае іх і тым забяспечвае сябе.

Такім чынам, у такім непростым пытанні павінна існаваць пэўная далікатнасць і павага з абодвух бакоў, як ад кіраўнікоў хрысціянскіх супольнасцяў, так і ад самых веруючых. Кіраўнікі не злоўжываюць падтрымкай і імкнуцца не ствараць нагодаў да падазрэваў і крыватолкаў, а хрысціянскія супольнасці памятаюць пра свой абавязак падтрымкі сваіх пастыраў і настаўнікаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, вітаем! Добрай раніцы! Прапанем ўвазе шаноўнага спадарства запіс урыўка пропаведзі на Праабражэнне нябеснага пакравіцеля нашай грамады - прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага. Святы Лявонцій знаходзіць гаворыць вельмі жыва і выкарыстоўвае вельмі цікавыя вобразы. Знайдзіце пару хвіліначак, каб паслухаць яго словы, якія лятуць да нас праз стагоддзі.
После того, как в апреле 2023 года мы с отцом Георгием Роем покинули Русскую Церковь и перешли в Константинопольский Патриархат, прошло 4 месяца.

О том, что означает такой трансфер, я рассказывал в отдельном ролике. А сейчас пришло время дать отчет о том, что случилось с нами за это время.

Что внутри:
- предыстория
- беларуская улица в Вильнюсе
- как мы искали помещение под храм в Вильнюсе
- сколько мы платим за аренду
- храм из ИКЕИ
- сколько зарабатывает отец Георгий Рой
- наши облачения
- зачем нам это нужно
- планы
- в честь кого наш храм
- почему в нашем храме будет 2 Рождества
- в честь кого наш храм 2
- подписывайтесь на ТГ нашего храма
Сёння 18.00 - Вячэрня
Заўтра 10.00 - ЛІТУРГІЯ.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Са святам Мінскай іконы Маці Божай! Прапаную Вашай увазе аповед пра гісторыю гэтага абраза.
Audio
Евангельскае чытанне і пропаведзь пра багатага юнака.
Дарагія браты і сёстры! Заўтра 29.08 па новаюльянскаму календары дзень Усекнавення галавы Яна Хрысціцеля. Дзень строгага посту. Увечары а 18й гадзіне адбудзецца Святая Літургія ва ўспамін гэтай евангельскай падзеі.