ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.36K subscribers
61.8K photos
3.65K videos
9 files
1.71K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
ПРЫКАЗКІ Ў КІШЭНЮ

Адна ластаўка вясны не робіць.

І ціхая цішыня гром прыносіць.

Лішняе мудраванне – дураванне.

Не рыба, што ў рацэ, а рыба, што ў руцэ.
#Збароўская_базавая_школа
***
Вясна - i свежы пень заплыў слязьмi:
Як горка плача родны дол па дрэве!
Мурашкi чорныя, ажыўшы на прыгрэве,
Ужо спраўляць памiнкi напаўзлi.

Быў густалiстым клёнам гэты пень -
I мы з ёй лiвень тут перачакалi...
Не, вы не дрэва, людзi, спiлавалi -
Вы спiлавалi мой шчаслiвы дзень!

Ніл Гілевіч

#раптамверш
#Збароўская_базавая_школа
***
Ісці да мэты — ўстаць да ўсходу
I даць зямлю адчуць нагам,
Ды, крышачы сцяну нягоды,
Ісці насуперак вятрам.

Няхай палохаюць віхуры,
Ты не мяняй кірунак свой,
Бо нават птушкі супраць буры
Сядзяць наперад галавой.

Пятрусь Броўка

#вершдня
#Збароўская_базавая_школа
СТАРЫ АЎТОГРАФ

Першыя рукапісныя старонкі «Майго Слуцкага слоўніка» (Саратаўская высылка, 1949 г.), складзенага Язэпам ДЫЛАМ.
#Збароўская_базавая_школа
***
Акуніся ў рацэ маленства,
Абдыміся з патокам імклівым —
І адчуеш ізноў падабенства
Сам з сабою — плыўцом шчаслівым.

Мары даўняй парыў гарачы
Зноў падхопіць цябе небывала,
Дзе на дрогкі кручок удачы
Залатая рыбка клявала.

Зноў з сабой цябе пабратае
На рацэ ў паядынку натхнёным
Хваля тая, што човен хістае,
А не падае ў ногі з паклонам.

Потым вынырнеш, засяроджаны,
Адпіхнуўшыся лёгка ад донца,
Станеш чысты, як нованароджаны,—
Сын ад шлюбу вады і сонца.

Змыеш стому сваю і змору,
Каб, адчуўшы віроў шаленства,
Зноў падацца ў абдымкі мора...
Дзе ты, рэчка майго маленства?

Пятрусь Макаль

#вершдня
#Збароўская_базавая_школа
Хата ў Глушы (Бабруйскі раён), дзе пасля вайны жыў Алесь АДАМОВІЧ.
#Збароўская_базавая_школа
ПАНТЭОН 

Надмагільны помнік Уладзіміру КАРАТКЕВІЧУ. Мінск, Усходнія могілкі
#Збароўская_базавая_школа
ВЕРШ

ДАНУТА БІЧЭЛЬ

РАНІЦА

Раней за сонца ўстану рана я.
Крылаты золак не прасплю.
Прайдуся сцежкамі крамянымі
ўлюбёная ў сваю зямлю.

Прамчуся за вятрамі гонкімі
па бальшаках зялёных…
Сустрэне луг мяне рамонкамі,
прастор – блакітам лёну.

Барок грыбамі запалоніць:
лісіц – грабі ў ахапку.
Грыб шчыры ў ветлівым паклоне
скідае долу шапку.

Паміж чарніцамі-насмешкамі
згубілася ў гушчэчы.
Унізе пахне сыраежкамі,
а зверху птах шчабеча.

Паабтрасаю росы з голля –
абудзіцца рака.
Абсыпана буйное поле
званочкам жаўрука.

Ліецца песня з-пад блакіту
на маладое жыта,
жывое серабро нібыта,
густой расой абмыта…

Зямля шчырэе і смяецца,
спявае радасць лету.
I можна абысці, здаецца,
за сонейкам паўсвету.
#Збароўская_базавая_школа
Дожджыкава песня

Еду, еду на кані
я па белым свеце.
- Дожджык, дожджык,
секані! –
дружна просяць дзеці.
Памагчы я вельмі рад.
Будзе ў вас парадак.
Палію ахвотна сад,
Перайду да градак.
Так прыемна абіваць
летні пыл з лістоты.
Толькі рэчку паліваць
штось няма ахвоты.
Не канчаецца вада
ў бочцы-самалейцы.
Але сам я, вось шкада,
не трымаю лейцы.
Выбірае шлях каню
фурман мой, вятрыска,
то кіруе ўвышыню,
то ганяе нізка.
То пускае пакрысе,
то засвішча пугай.
І вязе мяне, нясе
над усёй акругай.
Шэры конік на бягу
не трасе шматколку,
Толькі гойдае дугу –
радугу-вясёлку.

Артур Вольскі

#раптамверш
#Збароўская_базавая_школа
Дожджыкава песня

Еду, еду на кані
я па белым свеце.
- Дожджык, дожджык,
секані! –
дружна просяць дзеці.
Памагчы я вельмі рад.
Будзе ў вас парадак.
Палію ахвотна сад,
Перайду да градак.
Так прыемна абіваць
летні пыл з лістоты.
Толькі рэчку паліваць
штось няма ахвоты.
Не канчаецца вада
ў бочцы-самалейцы.
Але сам я, вось шкада,
не трымаю лейцы.
Выбірае шлях каню
фурман мой, вятрыска,
то кіруе ўвышыню,
то ганяе нізка.
То пускае пакрысе,
то засвішча пугай.
І вязе мяне, нясе
над усёй акругай.
Шэры конік на бягу
не трасе шматколку,
Толькі гойдае дугу –
радугу-вясёлку.

Артур Вольскі

#раптамверш
#Збароўская_базавая_школа
Архівы

На здымку цікавы дакумент - рэкамендацыя на ўступленне ў шэрагі пісьменніцкай арганізацыі, якую напісаў адзін будучы народны пісьменнік - іншаму - Ніл Гілевіч - Рыгору Барадуліну.👍

Ніл Гілевіч (1931-2016) дэбютаваў вершамі ў 1946 г. і ўжо ў 1954 г. быў прыняты ў СП БССР, хаця дэбютная кніга «Песня ў дарогу» выйшла толькі ў 1957 г.

Рыгор Барадулін (1935-2014) дэбютаваў у 1953 г., і быў прыняты ў саюз пісьменнікаў таксама без кнігі - першая кніга будучага класіка «Маладзік над стэпам» выйшла толькі ў 1959 г.

#архіў
#Збароўская_базавая_школа
ПРЫКАЗКІ Ў КІШЭНЮ

Час — не конь: не дагоніш і не прыпыніш.

Пытаючы — дапытаешся, а шукаючы — знойдзеш.

У добрай сям’і ніхто не лішні.

#Збароўская_базавая_школа
⭐️ Паштоўка з Караткевічам

У Мінску выйшла з друку паштоўка, прысвечаная класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу (1930-1984).

У аснову паштоўкі лёг партрэт мастака Генадзя Грака. 👍

З адваротнага боку кароткія звесткі пра Караткевіча і яго радкі з “Зямлі пад белымі крыламі”:
“Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна”. 🔥

❗️Наклад паштоўкі мізэрны - 200 асобнікаў.

#Збароўская_базавая_школа
ЦЫТАТА

ЯНКА КУПАЛА:

Беларус-католік ці беларус-праваслаўны павінны тое помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне.

(З артыкула “Вера і нацыянальнасць”, 1914 г.)
#Збароўская_базавая_школа
***

Хваёвы водар,
кедравая ігліца
блішчыць на сонцы.

Адам Глобус

#хоку
#Збароўская_базавая_школа