ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.41K subscribers
63.1K photos
3.73K videos
9 files
1.78K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
Учащиеся Средней школы √2 г. Рогачева имени В. М. Колесникова приняли участие в диалоговой площадке "Нам этот мир завещано беречь" инициаторами проведения площадок выступили сотрудники Рогачевского районного центра туризма и краеведения детей и молодёжи . Директор центра Титович Г. В. Напомнил ребятам о славных страницах и героическом прошлом в истории родного города

#ВтораяШколаРогачев #Неповторимые #НовостиИзВторой #ШколаМира
Forwarded from Городецкая средняя школа
В течение всего летнего периода наши ребята трудятся в хозяйстве. Сейчас самая горячая пора - уборочная в разгаре - старшеклассники заняты на зернотоке.
#ГородецкаяСШ
ЦЫТАТА

ЯНКА КУПАЛА:

Беларус-католік ці беларус-праваслаўны павінны тое помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне.

(З артыкула “Вера і нацыянальнасць”, 1914 г.)
#Збароўская_базавая_школа
🛠Трудовая практика у наших ребят проходит активно и нескучно: 🌞солнечная погода и приятное общение помогают трудиться в хорошем настроении.💃🕺
#Тихиничская_средняя_школа
Добрыя навіны для Гомельшчыны!

🌿 Яшчэ частка дзікай прыроды атрымала шанец на лепшае захаванне. Гэта будучы заказнік нацыянальнага ўзроўню “Смычок-Калінаўка” у Рэчыцкім і Жлобінскім раёнах. Ён будзе створаны на базе дзвюх тэрыторый: заказніка рэспубліканскага значэння “Смычок” (2,6 га) і заказніка мясцовага значэння “Калінаўка” (3,7 тыс. га).

Гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус, як аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

Заказнік “Смычок” знаходзіцца ў вельмі жывапісным месцы на сутоку рэк Бярэзіны і Дняпра.
Водна-балотны заказнік “Калінаўка” ахоўвае ў асноўным балотныя віды і біятопы.

🦅🌱 А “чырванакніжных” відаў жывёл і раслін тут багата: зімародак, чорны бусел, палявы лунь, драч (коростель), дубальт, арлан-белахвост, чапля-лазянік (малая выпь), чорны каршун, чапля-кваква, кулік-марадунка, сажалкавая начніца, жаўтушка зяноўная, плывунец найшырэйшы, фіялка багнавая, вадзяны арэх плывучы, касач сібірскі, лікападыела заліўная і іншыя.

#прырода_побач
#дет_сад7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Месяц заўсёды зайздросціць дзённай спякоце, а сонца вечна сумуе па тым, што ўтоена ў цемры.

🌸🍀 🌼 🍀🌸

Добрага дня!
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

ПАРУШЫ́НКА
(назоўнік | жан. род)

Маленькая часцінка чаго-н.; пылінка.

#думаю_па_беларуску
#Мовай_ганаруся
У лесе

Пахла ў лесе 
Медуніцай. 
З мамай брала я 
Чарніцы. 
Жменьку сыпалі 
За жменькай – 
Стала поўная 
Сявенька… 
Як мы ягады 
Збіралі, 
Нам сінічкі 
Шчабяталі: 
- Рукі вашы 
Ад чарнічак 
Нібы ў чорных 
Рукавічках.
#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад
Траецкае прадмесце - маляўнічы старадаўні квартал на беразе ракі Свіслач у цэнтры Мінска.
Паселішча Траецкая гара ўзнікла ў ХІІ - ХІІІ стагоддзях на ўзвышшы Свіслачы. Паводле розных версій, назва паходзіць ад старадаўняга Траецкага касцёла, заснаванага вялікім князем Ягайлам, або абарончага рэдута Святой Тройцы, або царквы Святой Тройцы.
Утульныя вулачкі і пафарбаваныя ў прыгожыя таны дамы з чарапічнымі дахамі сталі своеасаблівым сімвалам Мінска.
Траецкае прадмесце, Верхні горад, Мінскае замчышча і Ракаўскае прадмесце ўтвараюць гістарычны цэнтр Мінска, дзе захаваліся цікавыя помнікі архітэктуры, праваслаўныя і каталіцкія храмы.
#ЁсцьМясціныНаБеларусі
2️⃣9️⃣ ліпеня па народным календары🇧🇾 імяніны🎊 ў Аляўціны, Валянціна, Івана, Матроны, Паўла, Пятра, Хведара, Юліі, Якуба.
🔹Нашы продкі лічылі, што 29 ліпеня не чуваць птушыных галасоў, 🔹бо ў адных птушак – час лінькі, 🔹іншыя ж – падымаюць птушанят на крыло.


Былі такія💯 прыкметы: калі бацвінне морквы павяла, хутка будуць дажджы; калі стаіць туман, то прыйшоў час ісці ў лес па грыбы.

🐌🍄🐌🍄🐌🍄🐌🍄🐌🍄🐌🍄🐌
#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы