ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.66K subscribers
65.5K photos
3.92K videos
9 files
1.92K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
Forwarded from Учительская
Расписание составлять будет проще? Изучаем изменения в специфических санитарно-эпидемиологических требованиях

Национальный правовой Интернет-портал опубликовал изменения в Постановление Совмина №525 от 7 августа 2019 года, которое регулирует многие аспекты организации образовательного процесса. Команда "Учительской" разместила на карточках те изменения, которые напрямую касаются деятельности учителей, а также тех, кто составляет расписания в школах.

Какие произойдут изменения?

✌️ Парные уроки на III ступени теперь можно проводить и в базовых классах.

📝 В 5-11-х классах смягчились ограничения при проведении контрольных работ.

🏆 Снят ряд ограничений при составлении расписания для физкультуры.

🥱 Снижены требования к режиму дня ГПД.

Возможны изменения в требованиях к размещению "сложных" учебных предметов в расписании 5-11-х классов.

💻 ЭСО на уроках теперь можно использовать чаще.

Рекомендуем прочитать новый документ, потому что он касается не только школ. Да и в школах изменения коснулись не только уроков, но и режима питания, питьевого режима, требований к обеденному залу и другим аспектам функционирования школ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лёгка быць адважным тыграм, але паспрабуй стаць адважным трусам.

🌸🍀 🌼 🍀🌸

Добрага дня!
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Трус (назоўнік | муж.​ род)

Невялікі хатні грызун сямейства заечых, а таксама яго футра.

#думаю_па_беларуску

#Мовай_ганаруся
Forwarded from Серебрянская базовая школа
А ТЫ ІДЗІ!

Дарог у свеце многа,
А ты між іх сваю знайдзі.
Няхай нялёгкая дарога,
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Няхай цябе віхор збівае,
Няхай трывожна даль гудзіць,
Няхай сцяжынку замятае,
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Няхай звісаюць цемрай ночы,
А ты на зорку ўдаль глядзі
Няхай пясок і золь у вочы,
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Няхай, абы ты верыў прагна,
Няхай жуда, няхай адзін,
Няхай каменне, твань і багна…
А ты ідзі,
А ты ідзі!..
Пятрусь Броўка

#паэтычная_старонка
#настрой
2️⃣3️⃣ ліпеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Антона, Георгія, Данілы, Лявона, Пятра.

🍀🎈🍀🎈🍀🎈🍀🎈🍀🎈🍀
У старыя часы гэты дзень называлі Расачнік. Да гэтага дня з'яўлялася вялікая колькасць раскі на вадаёмах, якой сілкавалася рыба.🐟
📍Гэтую плывучую вадзяную расліну таксама выкарыстоўвалі, каб карміць хатнюю птушку, рабілі на яе аснове ўгнаенні.
📌Нашы продкі лічылі, калі шмат раскі, то і год будзе ўдалым.

Былі яшчэ такія прыкметы: калі днём мухі моцна кусаюцца, то вечарам пойдзе дождж; калі ў першай палове дня на небе вясёлка, то ідзе пахмурнае і вельмі ветранае надвор'е.

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
Ніна Галіноўская «Лета»

У сукенцы каляровай,

У хусцінцы васільковай

Ходзіць лета па палях,

Па расквечаных лугах.



Звоніць песняй жаўруковай

Кожны дзень званчэйшай, новай.

Дбайна сонечнае лета

Спеліць ягады для дзетак.



Любіць з імі забаўляцца.

Загараць, спяваць, купацца.

Дораць дзеці лету ўсмешкі,

Гульні, песні і пацешкі.

А расчуленае лета

Дорыць ім букеты кветак
#паэтычная_старонка
#Кісцянеўскі_дзіцячы_сад
Пагавары на роднай мове,
На роднай мове паспявай.
Няхай ракою льюцца словы
І чуе іх наш родны край,

І чуюць вёскі іх і сёлы,
І абласныя гарады.
Няхай адчуе мова волю,
І ў сказах зацвітуць сады.

Няхай нясецца водар смачны,
Натхняе сілаю сваёй.
Купала, Колас будуць ўдзячны,
Што мова родная з табой!

Пагавары на роднай мове,
Адчуй слоў мілых прыгажосць.
Знайдзі ў іх нацыі аснову,
Крыніцу шчасця, маладосць.
🇧🇾🇧🇾🇧🇾 Сохраняем традиции. Выполнено своими руками
#ГодКачества
#Зборовская_базовая_школа
Страказа
Мікола Хамянкоў

Быццам самалёцік,
Над лужком
Страказа лятае
Безупынку.
Кожны кусцік ёй —
Аэрадром,
Паласа узлётная —
Травінка.

#чытаем_беларускае
#дет_сад7
СТРАКАЗА ў беларускіх гаворках

стрэлка
страла
стралец
строк
стрыжка
бабка
бабачка
жалезная баба
конік
зыкаўка
зыкалка
швайка
шайка
пшайка
пчайка
чайка
каза
козка
козлік
маскаль
сечка
важка
бздыр
бздыкатора
пстранга
дзед
шкляр
вадзяная курка

#мая_мова
#дет_сад7