ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.66K subscribers
65.5K photos
3.92K videos
9 files
1.92K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
🇧🇾 Клочкова Елена Витальевна в составе делегации Рогачевского района приняла участие в патриотическом форуме, посвященном 30-летию института президентства
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З брыдкіх качанят заўсёды вырастаюць выдатныя лебедзі.

🌸🍀 🌼 🍀🌸

Добрага дня!
ДОМА
Люблю ў суботу быць дома,
Глядзець, як клапоціцца маці.
Ці бульба ў печы гатова,
Ці проса сыпнуць кураняці?!

А к вечару ў вёсцы, вядома,
За пунямі лазні курацца.
Як хораша прыцемкам дома
Гарачаю парай абдацца!

Прайсціся сцяжынкаю простай
У золкім тумане, а потым
Падгледзець, як парыцца порстка
У воблаках месяц употай!

Раіса Баравікова

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
Мікола Чарняўскі

Што такое,
Што такое?
Што за гоман у двары?
На вячоркі
Талакою
Нясуць ступу камары.
Будуць мак
У ёй таўчы.
Ты не хочаш
Памагчы?

#лічылкі
#дет_сад7
Пайду я ў сонечнае лета…
Пайду я ў сонечнае лета,
Нап'юся хмельнага настою, –
Настою сонца з цёплым ветрам,
З травой духмянай лугавою.
Пайду, паслухаю далёкі
Званок срабрысты жаўруковы,
I шэпт сухі ў зеніце спёкі,
I спеў лагодны раўчуковы.
Убачу вочы ў бліскавіцах,
У залатых іскрынках смеху.
Між верб, расплеценых і ніцых,
Знайду рассыпанае рэха.
…Іду я ў сонечнае лета, –
К стагам пад хусткай снегавою,
К стагам, прапахлым цёплым ветрам,
Расой крамянай лугавою.
Леанід Якубовіч
#паэтычная_старонка
Падарожнічаем па Беларусі!
❤️ Мой родны край!
❤️МАЯ СТАРОНКА!
Лета на маей старонке!

#СШ6
#родная_мова
⭐️ Паштоўка з Караткевічам

У Мінску выйшла з друку паштоўка, прысвечаная класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу (1930-1984).

У аснову паштоўкі лёг партрэт мастака Генадзя Грака. 👍

З адваротнага боку кароткія звесткі пра Караткевіча і яго радкі з “Зямлі пад белымі крыламі”:
“Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна”. 🔥

❗️Наклад паштоўкі мізэрны - 200 асобнікаў.

#Збароўская_базавая_школа
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У цягніку чытаюць, таму што сумна, у трамваі - таму што цікава.

🌸🍀 🌼 🍀🌸

Добрага дня!