Forwarded from Рогачевский центр творчества детей и молодежи
✨9 мая – священная дата для каждого белоруса🇧🇾. Великая Победа объединяет поколения, служит примером стойкости и патриотизма для молодёжи, вдохновляет на созидание. Сохранить память о подвиге нашего народа – это исторический долг перед прошлым и будущим. Праздничная программа Дня Победы в г.Рогачёве была насыщена различными мероприятиями.
✅В Парке пионеров состоялась концертная программа учащихся Рогачёвского центра творчества детей и молодёжи. Всех зрителей радовали талантливые ребята из образцовой вокальной студии «Детское время», образцовой хореографической студии «Мілата», детской телестудии «Позитив ТВ», группы раннего развития «Карамелька» и др. Ребята от души поздравляли ветеранов, жителей и гостей нашего города с праздником!👍🙂👆
✅В Парке пионеров состоялась концертная программа учащихся Рогачёвского центра творчества детей и молодёжи. Всех зрителей радовали талантливые ребята из образцовой вокальной студии «Детское время», образцовой хореографической студии «Мілата», детской телестудии «Позитив ТВ», группы раннего развития «Карамелька» и др. Ребята от души поздравляли ветеранов, жителей и гостей нашего города с праздником!👍🙂👆
Forwarded from Приднепровский детский сад
ГУО "Приднепровский детский сад" присоединились к акции
ГОЛУБЬ МИРА 🕊️🕊️🕊️
#Год_мира_и_созидания
#Приднепровский_детский_сад
ГОЛУБЬ МИРА 🕊️🕊️🕊️
#Год_мира_и_созидания
#Приднепровский_детский_сад
Forwarded from ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У маі такое адчуванне, што ўсё толькі пачынаецца, што ўсё самае добрае яшчэ наперадзе. Ніколі не заўважалі?
🌿🌷🌿 Дзень добры!
🌿🌷🌿 Дзень добры!
Forwarded from ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆
Квецень
(назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік)
Кветкі (на дрэвах, раслінах, лузе і пад.); цвіценне. К. садоў.
🌤 #думаю_па_беларуску
#Мовай_ганаруся
Квецень
(назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік)
Кветкі (на дрэвах, раслінах, лузе і пад.); цвіценне. К. садоў.
🌤 #думаю_па_беларуску
#Мовай_ганаруся
Forwarded from Гадиловичская средняя школа
Май
У зеляніне – даляў роўнядзь.
Заліты сонцам небакрай.
І сад зацвіў, і на далонях
Бурштын расы, што кветкі роняць.
Гэта – Май.
У сэрцы цесна песні стала…
Што ж, дай ёй крылы, не трымай!
Дзяўчына хлопца пакахала,
І сёння ёй і крылаў мала.
Гэта – Май.
З усёй зямлёю сэрца ў лёце, –
Працуй, шчаслівы свет стварай!
І думкам весела ў рабоце,
І радасць свеціцца ў турбоце.
Гэта – Май.
А ў дзень святочны кліча маці
Гарніста-сына: паспяшай!
Спявае вуліца, і ў хаце
Так прагне сэрца адказаць ёй!..
Гэта – Май.
І радасць коціцца нястрымна.
Вышэй жа сцяг свой падымай!
Ідзе па краі з родным гімнам,
Ідзе з салютам – зараз грымне –
Шчаслівы Май.
Кастусь Кірэенка
У зеляніне – даляў роўнядзь.
Заліты сонцам небакрай.
І сад зацвіў, і на далонях
Бурштын расы, што кветкі роняць.
Гэта – Май.
У сэрцы цесна песні стала…
Што ж, дай ёй крылы, не трымай!
Дзяўчына хлопца пакахала,
І сёння ёй і крылаў мала.
Гэта – Май.
З усёй зямлёю сэрца ў лёце, –
Працуй, шчаслівы свет стварай!
І думкам весела ў рабоце,
І радасць свеціцца ў турбоце.
Гэта – Май.
А ў дзень святочны кліча маці
Гарніста-сына: паспяшай!
Спявае вуліца, і ў хаце
Так прагне сэрца адказаць ёй!..
Гэта – Май.
І радасць коціцца нястрымна.
Вышэй жа сцяг свой падымай!
Ідзе па краі з родным гімнам,
Ідзе з салютам – зараз грымне –
Шчаслівы Май.
Кастусь Кірэенка
Forwarded from Ильичёвская средняя школа
1️⃣0️⃣ мая🇧🇾па народным календары імяніны🎊 ў Анастасіі,✨ Івана, Мікалая, Паўла, ✨Пятра, ✨Сымона, Сяргея, Сцяпана.✨
🔸У гэты час сяляне рыхтавалі глебу для сяўбы, праводзілі асаблівыя рытуалы: збіраліся ў хаце, запальвалі свечкі, маліліся.
💯Народныя прыкметы сведчаць, што ✅калі 10 мая раніца ясная, лета будзе ветраным. ✅Калі раніцай няма расы, днём або ўвечары пойдзе дождж.
🌧️💧⛈️☀️🌧️💧⛈️☀️🌧️💧⛈️☀️🌧️💧
#народныя_прыкметы
#Ільічоўская_СШ
🔸У гэты час сяляне рыхтавалі глебу для сяўбы, праводзілі асаблівыя рытуалы: збіраліся ў хаце, запальвалі свечкі, маліліся.
💯Народныя прыкметы сведчаць, што ✅калі 10 мая раніца ясная, лета будзе ветраным. ✅Калі раніцай няма расы, днём або ўвечары пойдзе дождж.
🌧️💧⛈️☀️🌧️💧⛈️☀️🌧️💧⛈️☀️🌧️💧
#народныя_прыкметы
#Ільічоўская_СШ
Forwarded from Детский сад √7 г. Рогачева
❓ А ты можаш кантраляваць свае жаданні? Вось варона можа!
Птушка года: факт № 14 з 15.
#Дзікіфакт: Вароны ўмеюць кантраляваць свае жаданні. Эксперымент паказаў, што ручныя вароны чакалі і не з'ядалі атрыманы пачастунак, калі ім было абяцана ў абмен нешта смачнейшае пазней.
#прырода_побач
#дет_сад7
Птушка года: факт № 14 з 15.
#Дзікіфакт: Вароны ўмеюць кантраляваць свае жаданні. Эксперымент паказаў, што ручныя вароны чакалі і не з'ядалі атрыманы пачастунак, калі ім было абяцана ў абмен нешта смачнейшае пазней.
#прырода_побач
#дет_сад7
Forwarded from Звонецкая базовая школа
✅️ КАТУ НА ПЯТУ.
Вельмі малы, невысокі,
нізкарослы.
"Я ж і кажу: колькі таго старшыні — во, на адзін корх, кату па пяту, а глядзі ж ты, як гайкі пачаў закручваць.
П. Місько. "За лужком, за рэчкаю".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
Вельмі малы, невысокі,
нізкарослы.
"Я ж і кажу: колькі таго старшыні — во, на адзін корх, кату па пяту, а глядзі ж ты, як гайкі пачаў закручваць.
П. Місько. "За лужком, за рэчкаю".
#моўная_скарбонка
#родная_мова
#ЗванецкаяБШ
Forwarded from Станькаўская базавая школа
Уладзімір Корбан
Малпін жарт
Пасля начной адказнае работы
Трэзор і Мурза спалі каля плота.
Тым часам Малпа не драмала,
Убачыўшы сабак, цішком
Падкралася да іх і матузком
Хвасты звязала.
Сама ж схавалася за вугал і глядзіць,
Каменьчыкамі кідзь ды кідзь,—
Стараецца іх пабудзіць.
Што тут было, калі прачнуліся абое! —
Трэзора Мурза рве, а Мурзу рве Трэзор!
Умомант гырканне ўзнялі такое,—
Ажно гудзе ўвесь двор.
А Малпа ледзьве не кладзецца,—
I скача, і крыўляецца, й смяецца,
Сабачы бой
Так па душы прыйшоўся ёй.
Нарэшце развязаліся хвасты,
Сабакі сціхлі, раны залізалі,
Агледзеліся і затым
На Малпу, скеміўшы, напалі,
Што з той ажно пасыпалася поўсць.
I між людзьмі такія ёсць:
Звядуць дваіх, наладзяць склоку,
А потым збоку
На цяганіну пазіраюць
I рукі паціраюць.
1955
#Станькаўская_базавая_школа
#байка_беларуская
Малпін жарт
Пасля начной адказнае работы
Трэзор і Мурза спалі каля плота.
Тым часам Малпа не драмала,
Убачыўшы сабак, цішком
Падкралася да іх і матузком
Хвасты звязала.
Сама ж схавалася за вугал і глядзіць,
Каменьчыкамі кідзь ды кідзь,—
Стараецца іх пабудзіць.
Што тут было, калі прачнуліся абое! —
Трэзора Мурза рве, а Мурзу рве Трэзор!
Умомант гырканне ўзнялі такое,—
Ажно гудзе ўвесь двор.
А Малпа ледзьве не кладзецца,—
I скача, і крыўляецца, й смяецца,
Сабачы бой
Так па душы прыйшоўся ёй.
Нарэшце развязаліся хвасты,
Сабакі сціхлі, раны залізалі,
Агледзеліся і затым
На Малпу, скеміўшы, напалі,
Што з той ажно пасыпалася поўсць.
I між людзьмі такія ёсць:
Звядуць дваіх, наладзяць склоку,
А потым збоку
На цяганіну пазіраюць
I рукі паціраюць.
1955
#Станькаўская_базавая_школа
#байка_беларуская
Forwarded from Детский сад 8 г.Рогачёва
⛅️🌱Тры шляхі ў чалавека, каб разумна рабіць: першы, самы высакародны, - разважанне;
другі, самы лёгкі, - перайманне; трэці, самы горкі, - досвед
#Добрага_дня
другі, самы лёгкі, - перайманне; трэці, самы горкі, - досвед
#Добрага_дня
Forwarded from Кісцянеўскі дзіцячы сад
ПЯТРУСЬ БРОУКА
Слаўлю я свой край любімы,
Незгасальную зару.
Як ты сэрцу майму міла,
Дарагая Беларусь!
Залацістыя прасторы,
Незлічона ясных зор,
Рэкі ціхія, азёры,
Галасісты шумны бор!
Ты нас ласкай атуліла,
I я ў шчасці гавару:
Як ты сэрцу майму міла,
Дарагая Беларусь!
Не магло мне і прысніцца,
Як ты, родная, ўзрасла.
Паглядзі, твая сталіца,
Быццам казка, расцвіла.
Наша радасць, наша сіла,
Дзе для ўдзякі слоў збяру?
Як ты сэрцу майму міла,
Дарагая Беларусь!
#паэтычная_старонка
#кісцянеўскі_дзіцячы_сад