ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.66K subscribers
65.5K photos
3.92K videos
9 files
1.92K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыгажосць ёсць ва ўсім, але не ўсім дадзена гэта бачыць.

❄️🫧❄️🫧❄️🫧❄️🫧

Добрага дня!
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆 🌾 🔆

Слота​ (слата)​
(назоўнік | ж. род| размоўнае)

Вадкая гразь на зямлі, на дарогах.|| прыметнік:​ слотны.

🌤
#Мовай_ганаруся
❤️💚 Будзь у трэндзе
   🕊
#родная_вышыванка
Родная мова

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы у расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Дратавалі, здзекваліся, мучылі…
Ты жыла і ў працы, і ў баях.
Пра цябе, як сонечнае дзіва,
І Купала, ды і ўсе мы снілі сны…
Ад цябе, ласкавай і праўдзівай,
Адракаюцца цяпер твае сыны.
Пра народ мой, церпялівы, працавіты,
Помняць партызанскія лясы…
Хто за намі? Пакаленне прагавітых.
Халуёў я чую галасы.
Я спяваў пра жыта і пра жаўранкаў,
Ненавідзеў акупантаў і прыгнёт,
А сягоння – вялікадзяржаўнікаў,
Што разбэсцілі вялікі мой народ.
Навучылі не рабіць –
Хлусіць і красці.
Дзеці ў школы з іншай моваю бягуць.
Я хацеў, нашчадкі, вас праклясці,
Ды люблю сваю зямлю… і не магу.
*
Пімен Панчанка
Ну і раніца — уся з'інелая!
Па калені загрузла ў снег
I настыла снягуркаю белаю
У чароўным і дзіўным сне.
Зор сыпнуў табе ў косы поўнік,
Снежань белы шалік саткаў,
Зухаваты вецер-вандроўнік
Калыханку ўсю ноч спяваў...
Я прыйду к табе, раніца, ціха
Ў святую тваю чысціню,
Я з табою пабуду крыху,
Табе сэрца сваё адчыню.
Спі ж, снягурка — белая раніца,
У цяпле маладых снягоў...
Мне так хораша, добра марыцца
На руках тваіх дзіўных сноў.
Леанід Якубовіч

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
 
7️⃣ лютага па народным календары імяніны ў 💥Рыгора, Аляксандра Барыса, Васіля, Віталя, Уладзіміра, Змітра, Майсея, Пятра, Сцяпана, Піліпа. 💥

☀️☀️💦💦💦☀️☀️💦💦💦

🔸У нашых продкаў у гэты дзень было прынята ўспамінаць пра добрыя справы іншых людзей і самім рабіць добрыя ўчынкі.

🌀🌀🌀🔸🌀🌀🌀🔸🌀🌀

Былі такія прыкметы:
🔹якое надвор'е будзе на Рыгора з раніцы да поўдня, такое надвор'е будзе і ў першую палову наступнай зімы;
🔹 а якое надворе' пасля абеду, такой будзе другая палова наступная зімы.
🔹Яшчэ лічылася: снег на Рыгора – зіма налета (у наступным годзе) будзе позняя;
🔹пяюць сініцы – ідуць маразы.

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыметы
РАЗМОВА З СОНЦАМ...
Усміхнулася сонейка сёння -
Пасвятлела ажно на душы.
- Колькі ж дзён можна спаць было, соня,
Ці хварэла ты, мо, раскажы?

А яно пазірае скрозь хмары,
Потым тварык схавала ізноў.
-Братка люты ўсё ж гаспадарыць,
Але я не пакіну сяброў.

Дзякуй, любае, сумна і млосна
Без пяшчотных далонькаў тваіх,
А з табою заўсёды дзівосна,
Нават ветрык на момант прыціх.

Верабейка маленькі шчабеча
І варона гукае вясну.
- Як прыемна чуць гэткія рэчы -
Заўтра зноў я да вас зазірну!
#Літаратурная_старонка
💥⚡️💥Сегодня наши самые талантливые, умные, сообразительные и креативные ученики принимают участие в районном детском конкурсе интеллектуалов "ДетКИ".

👩‍🎓🧑‍🎓 Успехов, ребята!
Блюдо дня!🥙🍛🍲
Приятного аппетита!