ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.54K subscribers
81.8K photos
6.3K videos
9 files
3.19K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
В Тихиничской средней школе имени А.А. Осипова прошла акция "Республиканский олимпийский урок 2026" 🇧🇾🏆🎿
#Тихиничская_средняя_школа #республиканский_олимпийский_урок #урок
2
06.04.2026 Знаменная группа ГУО "Средняя школа N3 г.Рогачева" несет Вахту Памяти у Мемориала Воинской Славы🔥🇧🇾
Никто не забыт, ничто не забыто🕯️.
С уважением и признательностью.
#СШ3
#Вахта_Памяти
#БЕЛАРУСЬ_ПОМНИТ
2
🌱Маленькие садоводы в деле! Заботимся о тех, кто не может попросить о помощи словами🌱
#Зборовская_базовая_школа
#ДетскийСад
2
Паперкрафт (Papercraft) - гэта мастацтва стварэння аб'ёмных 3D-фігур з паперы або кардона, заснаванае на выразанні, згінанні і склейванні дэталяў па спецыяльных разгортках. Гэтае хобі дазваляе мадэляваць аб'екты любой складанасці, ад простых геаметрычных формаў да складаных скульптур, масак і макетаў тэхнікі.
Удзельнікі аб'яднання па інтарэсах "Хачу ўсё ўмець" пачынаюць асвойваць гэтую тэхніку з самых першых крокаў.
#НашаШкольнаеЖыццё
6
Forwarded from Детский сад 11 г.Рогачева (Наталья)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️🇧🇾🌹🌹🌹
Модель: Ключникова Дарья
Модельер: Ключникова Наталья Сергеевна
Конкурс «Моя мама - модельер»
Старшая группа 12
Воспитатель Осипенко Е.А.
#детский_сад11
👍21
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Часам мне здаецца, што сонца свеціць асабіста для мяне: яго промні пранікаюць некуды пад скуру, туды, дзе ў нас кнопачка шчасця.

🌿☀️🌷🌿☀️🌷🌿

Добрага дня!
3
РОДНАЕ, САМАБЫТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ 🔆

Арэлі
(назоўнік)

Устройства, на якім гушкаюцца для забавы; гушкалка, калыханка.
|| прыметнік: арэльны.

🌤
#Мовай_ганаруся
3
❤️💚 Будзь у трэндзе
   🕊
#родная_вышыванка
2
Дзе па роднай зямлі ні крочыў –
Скрозь – ад Прыпяці да Дзвіны –
Перш за ўсё мне ласкалі вочы
Жыта, сосны і валуны.

Дзе ў далёкіх маіх вандроўках
Я ні сніў аб Радзіме сны –
Паўставалі ў іх зноў і зноўку:
Жыта, сосны і валуны.

I па самай высокай мерцы
Мне ўжо ясна, што да труны
Данясу я не шмат у сэрцы:
Жыта, сосны і валуны.

О, сябры! Калі нешта значыць
Мой усім вам паклон зямны –
Хай і цень мой з пагорка бачыць
Жыта, сосны і валуны.

Ніл Гілевіч
2
7️⃣ красавіка 🇧🇾

📌Гэты дзень лічыўся святам прылёту буслоў, якія ўвасабляюць продкаў.
Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць.
👉На Звеставанне было многа павер'яў: нельга было гарадзіць плот, убіваць у зямлю колле, не пачыналі сеў, не выганялі першы раз кароў. 👉У гэты дзень «дзеўка касу не пляце, птушка кубла не ўе».

У нашых продкаў былі💯 такія прыкметы: калі замаразкі — будзе добры ўраджай; калі ідзе дождж, то лета будзе засушлівым;
якое надвор'е сёння, такое будзе на Вялікдзень.

🌿💦🌿💦🌿💦🌿💦🌿💦🌿💦🌿💦🌿

#Ільічоўская_СШ
#народныя_прыкметы
1
Красавiк

Красавік - вясны усмешка!
Ручаёк прачнуўся, гай.
У вандроўку кліча сцежка.
Поўніць лес птушыны грай.
На разгалістых таполях
Мітусьня - кішаць гракі.
Рунь азімую у полі
Грэюць песняй жаўрукі.
Поіць свежасцю паветра
Дзень вясновы, малады.
Чэша хвалям грывы ветрык
У азёрнае вады.
Пералескі-першацветы
Вабяць погляды здалля.
Габелены тчэ ў букетах
Красавіцкая зямля.
Сонца глебу выгравае.
Выўшлі ў поле трактары.
Недалёка пасяўная -
Узараць бы да пары!
Колькі радасных турботаў!
Дзень вясновы корміць год.
А людзей, як пчолаў з сотаў,
Цягне ў поле, ў агарод.

Людміла Воранава

#Дабраранак
#Гадиловичская_средняя_школа
3
Белыя бярозкі ў доўгіх завушніцах.
Алыча нявестай за акном стаіць.
Дрэўцы ўжо і тыя выпускаюць лісце,
А вясны сцяжынка ўперад зноў бяжыць.

Красавік насыпаў дзьмухаўцоў багата
І гарыць фіялкай малады садок,
Мне здаецца : быццам пачалося свята
І ў жыцці пачаўся веснавы віток.

Мне здаецца  цудам красавіцкі золак
І такім пяшчотным новы краявід.
Як надыдзе вечар- неба сее зоркі,
З іх адна, напэўна, для мяне гарыць.

З іх адна, напэўна, шэпча мне сюжэты,
Не дае дзівачка да рання заснуць.
І танцуюць доўга думкі піруэты...
Там, у гэтым краі, мары шчэ жывуць.

Алена Котава

#ДоўскаяСШ
#Паэтычная_старонка
3
Коцікі
Яўген Крупенька

Ручайкі вясновыя
Ціха зазвінелі.
Коцікі пуховыя
На вярбу прыселі.

Разявілі роцікі,
Не ідуць у дом!
Поіць сонца коцікаў
Цёплым малаком.

Дзеці ўсе любуюцца,
Але ўзлез на плот,
Злосна касавурыцца
На іх Васька-кот.

Не сказаў ні слова ім,
Ну і што з таго?
Коцікі пуховыя –
Дзеці не яго.

#чытаем_беларускае
#дет_сад7
5
БЛАГАВЕШЧАННЕ
(7 красавіка)
Назва свята паходзіць ад славазлучэння "благая (добрая, радасная) вестка". Згодна з Евангеллем ад Лукі, са шчаслівай (благой) весткай звярнуўся да Дзевы Марыі, якая жыла ў горадзе Назарэце, пасланец Бога -архангел Гаўрыіл, які паведаміў ёй, што ў вызначаны час яна народзіць збавіцеля свету і выратавальніка людзей - Ісуса.
У храме Марыя малілася, вывучала Біблію, разам са сваімі аднагодкамі займалася ткацтвам і іншым жаночым рамяством. Хутка Марыі прыспеў час выходзіць замуж. Святарам прагучаў голас з нябёсаў пра тое, што яны павінны знайсці Марыі прыстойнага мужа.
Былі абраны 12 кандыдатаў і іх посахі склалі каля алтара, а раніцай заўважылі, што адзін посах заквітнеў і на ім сядзіць галубка. Гэта быў посах 82 гадовага цесляра Іосіфа. Святары вырашылі, што гэта знак, і абвянчалі Марыю са старцам Іосіфам.
Аднойчы, калі яна чытала Біблію, да яе ўвайшоў Архангел Гаўрыіл і сказаў, што на яе сышла Боская благадаць: яна народзіць сына і назаве яго Іісусам.

#ДоўскаяСШ
#СілаТрадыцый
3